Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЗЯЛЁНЫЯ ВОДАРАСЦІ (Chlorophyta), аддзел водарасцей. Класіфікацыя канчаткова не распрацавана: аддзелы падзяляюцца на 2 кл. (3. в., або раўнажгуцікавыя. і кан’югаты, або счаплянкі) ці 5 кл. (вальвоксавыя. пратакокавыя, улотрыксавыя, сіфонавыя. кап'югаты). Усяго налічваюць ад 8 да 20 тыс. відаў. пашыраных па ўсім зямным шары. Трапляюцца пераважна ў прэсных вадаёмах, адзначаны ў марскіх і саланаватых водах, жывуць таксама на кары дрэў, камянях, у
Зялёнка.
У зоне адпачынку Зялёны Гай.
Зялёяы конік.
глебе і на яе паверхні, Планктонныя і бептасныя арганізмы, ёсць эпіфіты на раслінах і жывёлах, сімбіёнты з іпш. арганізмамі (папр., лішайнікі). На Беларусі каля 650 відаў, 140 родаў. Найб. пашыраны анкістрадэсмус, тэтраэдран, аацысціс, цэластрум, кластэрыум, касмарыум, хламідамонас, вальвокс, гідрадыкцыён, дэсмідыум, хларэла, эдагоніум, кладофара, улотрыкс, мужоцыя, драпарнальдыя, сцэнедэсмус, педыяструм, лагерхеймія, стаўраструм, дыктыясферыум, кірхнерыела, круцыгенія, тэтраструм, мікрактыніум, спірагіра, мікрастэрыяс, эўдарына, пандарына, зігнема. Адзначаны рэдкія для тэрыторыі СССР водарасці — дыдымагенес, дыякантас, дыдымацысціс, скатыела, дэсматрактум, дыцэлюла, нефрахламіс, скаўрфіельдыя, педынамонас, цэрастэрыяс, фернандынела, пахікладан, фурцыла, бінуклеарыя, уранема, гемінела, стыласферыдыум, тэтралантас. Корм для зоапланктонных арганізмаў і раслінаедных рыб. Актыўныя фотасінтэтыкі і ўдзельпікі самаачышчэння вады. Некаторыя выклікаюць «цвіценне» вады ў сажалках, часовых малых вадаёмах вясной і восенпю, часам падлёдпае.
Аднаклетачныя, каланіяльныя, цэнабіяльныя, шматклетачныя арганізмы рознай марфалаг. структуры цела, акрамя амебоіднай (гл. ў арт. Водарасці), памерам ад 1 мкм да некалькіх дзесяткаў см, зялёнага колеру (хларафіл пераважае над жоўтымі пігментамі — карацінамі і ксантафіламі), некаторыя маскіруюць яго чырвоным пігментам гематахромам, рэдка бясколерныя. Клеткі ў большасці відаў з цэлюлознай, цэлюлозна-пекцінавай ці пекцінавай абалонкамі, аднаабо шмат’ядравыя. Хларапластаў 1 ці некалькі. восевыя ці пасценныя, чаша-, пласцініста-. сеткавата-. стужка-, зорка-, дыскападобныя ці дробназярніетыя, з пірэноідамі ці без іх. Запасное рэчыва — крухмал, радзей алей. У рухомых 3. в. ёсць вочка, 2—4 і больш жгуцікаў, звычайна аднолькавай даўжыні. Размнажэнне вегетатыўнае — дзяленнем клеткі, распадзеннем ніткі ці калоніі на часткі; бясполае — заа-. апланаспорамі або акінетамі; полавае — іза-, гетэра-, гола-, аагаміі і кан’югацыя. Для некаторых водарасцей характэрна чаргаванне пакаленняў (спарафіта і гаметафіта). Іл. гл. на Уклейцы.
Літ.: Горовец В. К. Зелёные водорослн.— Мн.. 1976; Жнзнь растеннй. Т. 3. Водорослн. Лншайннкн.— М., 1977; Определнтель пресноводных водорослей СССР: В 14 в. В. 8. Дедусенко-ІЦеголев a Н. Т.. М а т в н е н к о A. М.. Ш к о рбатов Л. А. Зелёные водорослп.— М.; Л., 1959; т а м ж e. В. 13. Зелёные водорослп; Красные водорослн; Бурые водоросліг.— Л., 1980. Т. М. Міхеева. ЗЯЛЁНЫЯ ЗОНЫ, тэрыторыі за межамі гарадской лініі, занятыя лясамі і лесапаркамі, якія выкопваюць ахоўныя і сан.-гігіен. функцыі і з’яўляюцца месцамі адпачыпку па-
сельніцтва. Шырокі зялёны пояс вакол горада або інш. населенага пункта, дзе зберагаюцца дрэвавая расліннасць, кусты, травяное покрыва і жывёльны свет, стварае ўмовы для ачысткі асяроддзя ад забруджвання, узбагачао паветра кіслародам і падтрымлівае ўмовы для адпачынку. Вылучаюцца паводле распараджэнняў дзярж. органаў, на Беларусі — паводле распараджэнняў CM БССР. Першыя ў СССР 3. з. створаны ў 1932 вакол Ленінграда, у БССР — у 1945 вакол Асіповіч, Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Віцебска, Гомеля, Гродпа, Ліды, Мазыра, Маладзечна і Мінска. На 1981 у БССР зацверджана 117 3. з. агулыіай пл. 1,2 млн. га. Самая вялікая — 3. з. вакол Мінска (радыус да 80 км, пл. 293,6 тыс. га).
Памеры 3. з. вызначаюцца колькасцю і перспектывай росту насельніцтва гарадоў. прыродна-кліматычнай зонай, лясістасцю тэр. і характарам прамысловых аб’ектаў: у гарадах з нас. да 100 тыс. чал. на 1000 жыхароў вылучаецца 14— 85 га лясной пл., з нас. больш 500 тыс. чал.—25—160 га. Стварэнне і арг-цыя 3. з. для гарадоў з нас. больш за 1 млн. чал., буйных прамысловых 1 адміністрац. цэнтраў ажыццяўляецца па спец. праектах. 3. з. вылучаюць на аснове ген. планаў развіцця гарадоў, схем раённых планіровак або ген. схем развіцця лясной гаспадаркі; іх граніцы 1 канфігурацыя ўстанаўліваюцца з улікам мясцовых умоў і выкарыстання найб. спрыяльных для адпачынку тэрыторый. У 3. з. вылучаюць лесапаркавую і лесагаспадарчую часткі. Лесапаркавая ч. размяшчаецца па магчымасці паблізу сялібных тэр.; аб’екты працяглага адпачынку, санаторыі выносяцца на больш аддаленыя ўчасткі. Лясы 3. з. (адносяцца да 1-й групы) могуць выконваць водаі глебаахоўную ролю, што ўлічваецца пры правядзенні лесагасп. і інш. мерапрыемстваў. У іх межах ствараюцца добраўпарадкаваныя палатачныя гарадкі, пэўныя ўчасткі 3. з. замадоўваюцца за прамысл. прадпрыемствамі і арг-цыямі, што садзейнічае ўпарадкаванню масавага адпачынку і прадухіляе рэкрэацыйную дыгрэсію насаджэнняў. У 3. з. ахоўваецца ўвесь прыродны комплекс, які садзейнічае лячэбнаму 1 аздараўленчаму значэнню мясдовасці. Праекты 3. з. у БССР распрацоўваюцца Бел. дзярж. н.-д. і праектным ін-там горадабудаўніцтва.
Л. С. Сяцко. ЗЯЛЁТІЫЯ ІМХІ, падклас лістасцябловых імхоў; тое, што брыевыя імхі.
ЗЯЛЁНЫЯ КАРМЬ'І. гл. ў арт. Кармы.
ЗЯМЁЛЬНАЕ ЗАКАНАДАУСТВА, комплекс прававых норм. якія рэгулююць умовы і парадак карыстання зямлёй. Засн. на выключнай уласнасці дзяржавы на зямлю (Канстытуцыя СССР. Канстытуцыя БССР, арт. 11). У БССР асп. заканадаўчы акт 3. з.— Зямельны кодэкс Беларускай ССР, які распрацаваны ў адпаведнаспі з Асповамі зямелыіага
заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік (1968) і вызначае парадак карыстання і аховы зямель на ўсёй тэр. СССР. У 3. з. ўваходзяць нормы, што датычаць права дзярж. уласнасці на зямлю, патрабаванпяў аховы зямель, рацыянальнага іх выкарыстапня, павышэння ўрадлівасці глеб, адказнасці за парушэнне дзяржаўных нарматыўных актаў у адносінах да зямлі. У рэгуляванні зямельных адносін у БССР важная роля належыць Указу Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 4.6.1962 «Аб узмацненні барацьбы з пустазеллем», Пастанове CM БССР ад 23.8. 1976 «Аб мерах па паляпшэнню выкарыстання і рэкультывацыі зямель», «Палажэнню аб парадку ўзбуджэння і разгляду хадайніцтваў аб прадастаўленні зямельных участкаў» ад 29.5.1973 і інш. дакументам. Гл. таксама Ахова прыроды, Заканадаўства аб ахове прыроды, Зямельны фонд СССР, Землекарыстанне.
М. В. Сторажаў.
ЗЯМЕЛЬНАКАДАСТРАВАЯ КНІГА прадпрыемстваў, арганізац ы й і ўстаноў. Змяшчае сукупнасць дакладных звестак аб прыродным, гаспадарчым і прававым стане зямель, прадастаўленых ва ўстаноўленым законам парадку землекарыстальніку ў пастаяннае або часовае карыстанне. Зацверджана Міністэрствам сельскай гаспадаркі СССР 5.5.1982 на падставе Пастановы Савета Міністраў СССР ад 10.6.1977 замест зямельнай шнуравой кнігі.
У 3. к. запісваецца агульная плошча (у га) і тэрмін, на які прадастаўлены зямельны масіў або ўчастак; указваюцца віды або падвіды зямельных угоддзяў з вылучэннем увільготненых і асушаных зямель; даецца якасная характарыстыка зямель па класах і групах глеб, культурна-тэхнічнаму стану сенажацяў і пашаў; прыводзяцца паказчыкі пашы па ўраджайнасці с.-г. культур і па акупаемасці затрат з вылучэннем плошчаў па ўвільготненых. асушаных і немеліярыраваных глебах; улічваюцца прысядзібныя ўчасткі калгаснікаў, рабочых, служачых і інш. грамадзян. а таксама службовыя зямельныя надзелы. Штогод гаспадаркі на падставе 3. к. робяць справаздачы аб зменах у складзе і суадносінах зямельных угоддзяў, якія прадстаўляюцца ў райвыканком (гарвыканком). Змены ўлічваюцца пры складанні зят мельнай справаздачы па раёну на 1 ліст. кожнага года. В. I. Чувічка.
ЗЯМЁЛЬНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ, гістарычна вызпачаная грамадская форма прысваення зямлі (іпдывідуальпая або калектыўная) як асабліва кашт. прыроднага рэсурсу; абумоўлівае вытв. адносіны, звязаныя з зямлёй — асновай усякай вытв-сці і гал. сродкам вытв-сці сельскай і лясной гаспадарак.
Для кожнай грамадска-эканам. фармацыі характэрна адпаведная ёй пераважаючая форма 3. у. Яе новыя формы нараджаюцца ў нетрах старога гра-
мадства. Пры кожным новым спосабе вытв-сці побач з уласцівай яму асн. формай існуюць формы і віды 3. у. папярэдніх грамадска-эканам. фармацый. Для першабытнаабшчыннага ладу была характэрна абшчынная 3. ў., якая існавала ў формах племянной, родаваіі і патрыярхальнай сямейнай абшчыны. 3 раздзяленнем працы і ўзнікненнем абмену нарадзілася прыватная ўласнасць на зямлю. Рабаўладальніцкаму ладу адпавядала некалькі відаў 3. у : абшчынная, храмавая, дзярж. і прыватная (індывідуальная). Ва ўмовах феадалізму адбываўся працэс замацавання непасрэдных вытворцаў да зямлі, якая была прыватнай уласнасцю феадалаў. 3. ў. у гэты перыяд — аснова эканам. і паліт. улады пануючага класа. Падпарадкаванне земляробства капіталу нарадзіла прыватную капіталіст. форму 3. у. Зямля паступова канцэнтравалася ў руках лендлордаў і капіталістаў, што прывяло да ўзнікнення манаполіі 3. у. Зрастанне 3. у. з фінансавым капіталам узмацнілася ў эпоху імперыялізму. Буйныя с.-г. карпарацыі завалодваюць велізарнымі зямельнымі масівамі. Фінансавыя, гандлёвыя і прамысл. манаполіі ўкладваюць у іх капітал і такім чынам становяцца ўласнікамі зямлі, а буйныя землеўладальнікі — трымальнікамі акцый банкаў, прамысл. кампаній і г. д.
3. ў. пры сацыялізме грамадская, сацыялістычная. У СССР паводле Дэкрэта аб зямлі (1917) права прыватнай уласнасці на зямлю адменена, забаронены продаж, арэнда і залог зямлі. Усе землі абвешчаны ўсенар. здабыткам, г. зн. выключпай уласнасцю дзяржавы. Дзярж. ўласнасць на зямлю. яе нетры і лясы замацавана ў Канстытуцыі СССР і Канстытуцыі БССР. Усе землі ў СССР складаюць адзіны дзярж. зямельны фонд (гл. Зямельны фонд СССР). Дзяржава аддае зямлю ў бясплатнае бестэрміновае ці часовае карысташіе (гл. Землекарыстайне). У інтарэсах цяперашняга і будучых пакалешіяў Капстытуцыя БССР (арт. 18) замацоўвае неабходнасць мер для аховы і навукова абгрунтаванага, pan. выкарыстання зямлі і яе нетраў.