Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Тв.: Географіія жпвотных.— М., 1946 (у сааўт.); Фауна н бнологпческая про-
дуктнвность моря. Т 1—2.— М., 1947—51; Моря CGGP, нх фауна іі флора.—2 нзд.— М., 1956; Бпологня морей GCGP.— М., 1963; Нзбранные труды. Т. 1—2.— М., 1977.
Лгт.: Лев Александровнч Зенкевнч.— М.. 1961.— (Матерналы к бнобнблііографнн ученых СССР. Сер. географііческнх наук; в. 3).
ЗЯНОВЕЦ (Chamaecytisus), род лістападных і вечназялёных раслін сям. бабовых. Вядомы 50 відаў, пашыраных у Еўразіі і Міжземнамор’і. У GCCP 23 віды, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 12 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Лек., фарбавальныя і дэкар. расліпы; ёсць ядавітыя (маюць алкалоід цыцізін. які павышае крывяны ціск і ўзбуджае дыханне). Добрыя меданосы.
3. рускі (Ch. ruthenicus) трапляецпа пераважна ў паўд. ч. Магілёўскай і ў Гомельскай вобл.; у 1970 выяўлены на 60-м км ад Мінска па Слуцкай шашы (Шышчыцы — Валяр’яны). Расце як падлесак у хваёвых лясах, часцей у мохавых, бруснічных, арляковых тыпах. Цвіце ў маі— ліп., плады выспяваюць у жніўні. Лістападны куст выш. 0,5—1,5 м, з прамымі галінастымі пруткападобнымі парасткамі, укрытымі шаравата-бурай карой. Маладыя парасткі белавата-шэрыя, апуіпаныя прыціснутымі валаскамі. Лісйе трайчастае, чаранковае, лісцікі адваротна-яйцападобныя. на канцы з шыпікам, зверху шэра-зялёныя, знізу густаваласістыя. Кветкі матыльковыя, светла-жоўтыя, з буйным флагам і 10 зрослымі тычынкамі. па 3—5 у пазухах лісця, утвараюць коласападобную гронку; чашачка трубчастая, двухгубая, апушаная. Плод — лінейны касматы струк. Зімаўстойлівы, святлалюбны дэкар. куст. Прыдатны для зялёнага буд-ва па ўсёй рэспубліцы. Добра расце на лёгкіх пясчаных і супясчаных сухіх глебах. Размнажаецца насеннем, атожылкамі і чаранкамі. Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках у садах і парках, пры афармленні камяністых горак. таксама прыдатны для замацавання яроў і адхонаў. Другі від — 3. рэгенсбургскі (Ch. ratisbonensis) трапляецца пераважна ў Брэсцкай вобл. Расце ў хваёвых лясах на пясчанай глебе. Цвіце ў маі — жніўні. Прыземісты куст выш. 30—50 см, з распасцёртымі і прыўзнятымі граністымі галінкамі. Кветкі ярка-жоўтыя, з бурай плямкай каля асновы флага, па 1—2 у пазухах лісця, сабраны ў аднабокія грабеньчатыя суквецці. Прырост штогод падмярзае, а ў суровыя зімы абмярзае да снежнага покрыва. Інтрадукаваныя віды: 3. аўстрыйскі (Ch. austriacus), 3. падоўжаны (Ch. elongatus), 3. чарнеючы (Ch. nigricans) i інш.— растуць толькі ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР, не маюць яўных пераваг перад мясцовымі відамі, таму пашырэння не атрымалі.
Б. М. Прусакова. ЗЯРНЯ, рака, правы прыток Пропі (бас. Сажа), у Горацкім р-не. Даўж. 12 км. Пачьшаецца каля в. Бір. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,8 %о. Вадазбор (43 км2) у межах Аршапска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 16 %.
ІАНАСФЁРА (грэч. ion які ідзе+ + sphaira піар), іанізаваная частка атмасферы. Распасціраецца ад выш. 50—80 км да выш. каля 20 тыс. км. Існуе дзякуючы іанізацыі атмасферы ультрафіялетавьш, рэнтгенаўскім і карпускулярпым выпрамяненнем Сонца, а таксама касмічнымі прамянямі; пры гэтым узнікаюць свабодпыя электроны, мал. і атамныя дадатныя іоны (да выш. 80 км таксама і адмоўныя).
Канцэнтрацыя электронаў і іонаў з вышынёй узрастае да максімуму (1 — 2 млн. электронаў у 1 см ) на выш. ад 240 км (пры спакойным Сонцы) да 320 км (пры актыўным Сонцы), затым паступова ўбывае; пры гэтым колькасць іонаў (да выш. 2 тыс. км) меншая, чым колькасць нейтральных часцінак. т. ч. асн. частка I. ўяўляе сабой слабаіанізаваную плазму. Адбіццё радыёхваляў, якое ўласціва I., абумоўлівае магчымасць далёкай радыёсувязі на кароткіх хвалях. Стан I. абумоўлены выпрамяненнем Сонца. Сонечпыя ўспышкі прыводзяць да рэзкіх змен у I,— іанасферных узбурэнняў і бур, якія пагаршаюць ці поўнасцю парушаюць радыёсувязь на кароткіх хвалях ад некалькіх гадз да некалькіх сутак. I. А. Савікоўскг.
ІАНІЗАЦЫЯ АТМАСФЁРЫ, утварэнне ў атмасферы дадатна або адмоўна зараджаных часцінак (іопаў) і свабодных электронаў з электрычна нейтральных атамаў і малекул.
Зяновец рускі: 1 — галіпка з лісцем і кветкамі; 2— кветка; 3— галінка з пладамі.
Адбываецца пры выбіванні электрона з атама пад уздзеяннем эл.-магн. ці карпускулярпага выпрамяненпя вял. энергіі. I. а. на выш. болып за 50 км — працэс утварэння іанасферы. У ніжніх слаях атмасферы I. а. абумоўлена выпрамяненнем радыеактыўных рэчываў, што змяшчаюцца ў паветры і глебе, касмічнымі прамянямі. На ступень іанізацыі прыземнага слою ат.масферы пэўны ўплыў аказвае раслінпае покрыва. Канцэнтрацыя іонаў уплывае на самаадчуванне чалавека: павелічэнне колькасці адмоўных іонаў стымулюе актыўнасць, дадатных — прыгнятае, выклікае галаўныя болі.
I. А. Савікоўскі. ІАНІЗАЦЫЯ ПАВЁТРА РАСЛІНАМІ, здольнасць большасці відаў раслін змяняць іонны рэжым паветра. Для здароўя чалавека асабліва спрыяльна павышэнне ў атмасферы пад уплывам раслін канцэнтрацыі т. зв. лёгкіх (адмоўна заражаных) іонаў. Ад суадносін іх з цяжкімі іонамі пад полагам зялёных насаджэнняў у значнай ступепі залежаць рэкрэацыйныя якасці апошніх.
Паветра з павышанай колькасцю адмоўных іонаў — добры лек. фактар пры ператамленні, бяссонніцы, гіпертаніі, астме (стымулюе дзейнасць сардэчнасасудзістай, дыхальнай, крывятворнай сістэм, узмацняе біятокі мозга, павышае колькасць кіслароду ў крыві, паляпшае самаадчуванне і настрой, здымае галаўны боль і стомленасць). Недахоп адмоўных і павышэнне канцэнтрацыі дадатных аэраіонаў, наадварот, выклікаюць большую стамляльнасць і прыгнечанасць, асабліва ў людзей з хваробамі сэрца і лёгкіх.
У прыземным слоі паветра пад зялёнымі насаджэннямі лёгкіх іонаў у параўнанні з адкрытай мясцовасцю ў сярэднім удвая болып. Ступень іанізацыі кіслароду ў лясным паветры ў 2—3 разы большая, чым пад лугам, і ў 5—10 разоў большая, чым у атмасферы гарадоў. Асабліва высокая яна ў чыстых хвойніках і насаджэннях з дамешкамі хвоі, што ўлічваецца пры планаванні і размяшчэнні зон адпачынку і курортаў Беларусі. Акрамя хвоі звычайнай, у флоры рэспублікі многа іпш. раслін з спрыяльнай для чалавека іанізавальнай здольнасцю — ядловец, елка звычайная, бэз, дубы звычайны і чырвоны, рабіна, вярба белая, ракіта, рамонак лекавы і інш. Чаромха, гваздзік садовы і некат. інш. віды кветкавых раслін павялічваюць у атмасферы колькасць цяжкіх іонаў, уплыў іх на самаадчувапне можа быць негатыўным. Ступень адмоўнай іанізацыі паветра істотна змяншаецца ў запыленым паветры, таму з пераходам прадпрыемстваў на высакаякаснае паліва аздараўлепчы эфект зялёных насаджэнняў гарадоў павя-
лічваецца. I. п. р.— важны біяклімат. фактар, які павінен прымацца пад увагу пры праектаванні горадабудаўніцтва, азеляненні нас. месцаў, прадпрыемстваў і жылых памяшканняў.
Лгт.: М іі н х A. А. Ноннзацня воздуха н её гіігііенпческое значенпе.—2 нзд.— М., 1963. Я. В. Малашэвіч.
ІАШТНАЯ ГЛЁБА, штучнае пажыўнае асяроддзе для вырошчвання раслін, у якім усе біягенпыя элементы знаходзяцца ў выглядзе іонаў, сарбіраваных сумессю іанітаў — катыянітаў і аніяпітаў. Створана ў 1966 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН БССР (У. С. Салдатаў, Н. Р. Пёрышкіна), выпрабавана ў Ін-це эксперым. батанікі АН БССР.
I. г. атрыманы ў выглядзе сыпкіх, валакністых і пенаматэрыялаў. Яны здольныя да рэгенерацыі, утрымліваюць пажыўных элементаў да 8 % ад масы сухога рэчыва, забяспечваюць інтэнсіўнае развіццё некалькіх генерацый раслін без дадатковага ўнясення ўгнаенняў. Ураджаі на I. г. вышэйшыя. чым на найлепшых прыродных глебах. Выкарыстоўваюцца ў спец. раслінаводстве, біял. даследаваннях, для вырошчвання пакаёвых раслін і ў інш. мэтах. Ha I. г. ІС-2 упершыню вырашчаны расліны ў космасе. На арбітальных станцыях «Салют» I. г. выкарыстана для стварэння касм. аранжарэй «Аазіс». У. С. Салдатаў.
ІАРДЫНКА, рака, левы прыток Аўсянкі (бас. Усвячы), у Гарадоцкім р-пе. Даўж. 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %0. Вадазбор (51 км2) раўніпны.
ІБЁРЫС, і б е р ы п к a (Iberis), род аднаці шматгадовых травяністых або нізкіх паўкустовых раслін сям. крыжакветных. У родзе каля 30— 40 відаў, патыраных у Паўд. Еўропе і Малой Азіі. У СССР 4 дзікарослыя віды. На Беларусі інтрадукаваны I. вечназялёны (I. sempervirens). Шматгадовая дэкар. расліна, выкарыстоўваецца для бардзюраў, камяністых горак. Цвіце ў маі — чэрвені.
Расліна з ляжачымі парасткамі, якія ўкараняюцца, выш. 20—30 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, цёмна-зялёнае. Кветкі Оелыя, дыям. да 1,5 см. у шчыткападобных гронках дыям. каля 5 см. Плод — струк. Размнаяіаецца насеннем, чаранкамі і дзяленнем куста. Святлалюбная расліна.
ІВАКАЎСКАЕ радовішча ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, I с к р а, за 0,3 км на 3 ад в. Івакі Добрушскага р-на. Паклад звязапы з азёрна-алювіяльнымі адкладамі галацэнавага ўзросту. Разведаныя запасы 181,7 тыс. м3.
Гліны жоўтаі цёмна-шэрыя, шаравата-чорныя, шчыльныя, пластычныя, магутнасцю 0,6—3 м. Суглінак блакітнаі зеленавата-шэры шчыльны, магутнасцю 0.7—3,3 м. Магутнасць карыснай тоўшчы (сярэдняя) 2 м, ускрышы (пяскі) 0,6— 1.5 м. Суглінкі і гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ІВАЛГА ЗВЫЧАЙНАЯ (Oriolus oriolus), птушка сям. івалгавых атр. вераб’інападобпых. Пашырана ў
Паўд. і Сярэдняй Еўропе. Малой, Сярэдняй і Паўн. Азіі. На Беларусі звычайны гнездавальны від. Жыве ў дубовых, дубова-грабовых і бярозавых астраўных лясах. рэдкалессі, трапляецца ў парках і садах. Нар. назва жаўна. Корміцца пераважна насякомымі, знішчае хрушчоў, даўганосікаў, клапоў, мух, матылёў і інш. шкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі.
Даўж. цела 23—27 см, маса 66—84 г. Апярэнне галавы 1 тулава ў самцоў залаціста-жоўтае, у самак шаравата-зялёнае са стракацінамі на валлі і грудзях. Крылы і хвост чорныя. Прылёт супадае з зеляненнем бярозы (канец крас.— пач. мая). Гнёзды (падобныя да павіслага паўшар’я) будуе з размачаленай бярозавай скуркі, дзікіх траў, лішайнікаў, імху ў кронах дубу, вольхі, грабу, бярозы, хвоі. Нясе 4 бліскуча-белыя або злёгку ружаватыя з чорнымі і цёмна-карычневымі крапінкамі яйцы ў канцы мая — пач. чэрвеня. Наседжванне 14 сут. Вылет птушанят у канцы ліпеня. Адлятае I. з. ў жніўні. Зімуе ў Афрыцы.
A. М. Іванюценка. ІВАНАЎКА, А к о ў к а, рака, правы прыток Зальвянкі (бас. Нёмапа), у Слонімскім р-не. Даўж. 11 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Збочна, цячэ праз воз. Бяздоннае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 %о. Вадазбор (58 км2) на зах. ускраіне Слонімскага ўзв., азёрнасць 1 %, пад лесам 12 %.