Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ІВбЛЬСКАЯ СІНКЛІНАЛЬ (ад пазвы в. Івольск у Буда-Кашалёўскім р-не), тэктапічная структура ў Буда-Кашалёўскім р-не, у межах Гара-
доцка-Хацецкай ступені П рыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі. Выдзяляецца па паверхні падсалявых дэвонскіх адкладаў. Акантурана ізагіпсай — 1400 м і арыентавана ў паўн.-зах. напрамку. Сфарміравалася ў познафранскі і фаменскі час позняга дэвону.
ІВЯЗЯНКА, Лядзі н к а, рака, левы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана), у Дзятлаўскім р-не. Даўж. 14 км. Пачыпаецца каля в. Сцяткоўшчыпа. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 2,6 %о. У ніжнім цячэппі капалізавапая. Вадазбор (100 км2) у межах Навагрудскага ўзв., пад лесам 10 %. «ІВЯНЁЦ», дзіцячы санаторый у г. п. Івянец Валожынскага р-на. За 31 км ад Валожына, 65 км ад Мінска, 40 км ад чыг. ст. Койдапава. Размешчапы ў бярозавым гаі, паблізу ад Налібоцкай пушчы. Мясцовыя прыродныя фактары (спрыяльны клімат, маляўнічая мясцовасць) выкарыстоўваюцца ў комплексным лячэнпі хвароб касцей і суставаў. ІВЯНЁЦ, зопа адпачынку ў Мінскай вобл., за 35 км па 3 ад Мінска. Мяжуе з Налібоцкімі лясамі. Устаноўлена ў 1970. Пл. 13,2 тыс. га (даўж. з 3 на У уздоўж р. Іслач 20—22, шыр. 7—10 км). Разлічана на 18,5 тыс. чал.
Больш як 50 % тэр. зоны займаюць лясы, пераважна хваёвыя, зрэдку бярозавыя і яловыя. Маляўнічыя лугі, прыродныя пляжы, базы і месцы для кароткатэрміновага адпачынкх.
ІВЯПЁЦКАЕ ЎЗВЫШША. на У Ва ложынскага і Пн Дзяржынскага р-наў; паўд.-зах. частка Мінскага ўзв., у міжрэччы р. Іслач і Пціч. ІЗыш. 210—280, найб. 345 м (г. Дзяржынская). Складзена з сярэдпедэвонскіх пясчана-гліністых адкладаў з праслойкамі даламітаў, мергеляў, гіпсаў і верхнемелавой мергельнай тоўшчы. Антрапагенавыя адклады магутнасцю больш за 150 м. I. ў.— выраўнавапая хвалістая паверхпя,
У наваколлі сапаторыя «Івяпсц».
ускладпеная невысокімі ўзгоркамі — камамі (адносныя перавышэнні 5— 20 м) і буйнымі ізаляванымі астраўнымі канцова-марэннымі ўзгоркамі. Фарміравалася ў зоне акумуляцыі сожскага ледавіка, пасля адступанпя якога значна зменена эразійнадэнудацыйнымі працэсамі. Асабліва моцпа былі размыты прыдалінныя ўчасткі водападзелыіых прастораў. Некаторыя глыбокаўрэзапыя прырэчпыя лагчынападобныя папіжэнні сталі далінамі невял. прытокаў Іслачы (напр., Выгапічанка) і Пцічы. Месцамі асталіся ўчасткі маламагутпага (да 1 м) покрыва з лёсападобпых адкладаў. Прыдалінныя схілы ўзвышша стромкія (10—25°), заходнія — спадзістыя, паступова пераходзяць у водна-ледавіковую раўніну. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя, месцамі эрадзіраваныя. Каля 60 % тэр. ўзвышша займаюць ворпыя землі, ёсць сухадолыіыя лугі. Участкі лясоў (хваёвыя, яловыя, дубовыя) моцна трансфармаваныя. в. м. Яцухна.
ІВЯПЁЦКІ АНТЫКЛІНОРЫЙ (ад назвы г. п. Івяпоц у Валожыпскім
У адным з куткоў зоны адпачынку Івяпец.
ІДОЛ 397 р-не), тэктанічная структура крышт. фундамента ў межах Зах.-Бел. складкавай сістэмы архепскага ўзросту, у Стаўбцоўскім і Валожыпскім р-нах. Распасціранне паўн.-ўсх. Даўж. да 120 км, шыр. 10—15 км. Аддзелены ад Навагрудскага і Барапавіцкага сінклінорыяў глыбінпымі разломамі. Складзены пераважпа з парод кіслага саставу: біятытавых, амфібол-біятытавых гранітагнейсаў, гранітаў. I. П. Бардон.
ІГЛАСКУРЫЯ (Echinodermata), тып марскіх беспазваночных. Жывуць у морах і акіяпах усіх шырот. У сучаснай фауне каля 6 тыс. відаў з 5 класаў. Выкаішёвыя I. (5 вымерлых класаў) вядомы з піжняга кембрыю. На Беларусі шматлікія рэшткі I. (крыпаідэі) трапляюцца ў адкладах ардовіка (маюць пародаўтваралыіае значэнне), радзей — у сілурыйскіх, дэвонскіх (галатурыі). кам.-вуг. і зрэдку ў юрскіх адкладах, дзе маюць значэнпе як палеанталагічпыя паказальнікі. Цела I. пакшталт зоркі, шара, агурка, кветкі або бутопа на сцябле, памер 5— 50 см (2 м), будове яго характэрпа прамяпёвая (радыяльная) сіметрыя і хвалісты ўнутраны шкілет з шыпамі або іголкамі на паверхпі.
Літ.‘. Основы палеонтологіш. ІІглокожне, гемнхордовые, погонофоры п іцетннкочелюстные.— М., 1964, с. 17—276.
В. I. Пушкін. ІГУМЕНКА, другая назва р. Чэрвенка.
ІГУМЕНКА, балота вярховага (73 %), нізіннага (22 %) і мяшапага (5 %) тыпаў на У Чэрвеньскага р-па ў вадазборах р. Чэрвенка і р. Гаць. Уключае таксама масівы Выжары і Дзікае. Агульная пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,1 тыс. га. Глыб. торфу да 5,8 м, сярэдпяя 2 м, ступень распаду 28 % (вярховы і мяшапы), 45 % (пізінпы), попельнасць адпаведна каля 4 і 12 %. 3 першапачатковых запасаў (3,3 млн. т) па 1.1.1978 засталося 1,1 млн. т. Торф здабываеіша па ўгнаенне. Балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. ІДОЛТА, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Вята. Пл. 0,58 км2. Даўж. 1,71 км, найб. піыр. 0,63 км, найб. глыб. 13,1 м, сярэдняя 4,3 м. Аб'ём вады 2,47 млн. м3. Вадазбор (13.2 км2) сярэдпеі дробпаўзгорысты, складзены з марэнных суглінкаў, пераважпа разараны, каля 18 % тэр. пад лесам.
Катлавіна падпруднага тыпу. выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 15—20 м, стромкія. сугліністыя, параслі лесам, на У выш. 2—5 м, спадзістыя, разараныя, на 3 невыразныя. Берагавая лінія (даўж.
5,4 км) звілістая, утварае шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя', пад хмызняком, на У і ПнЗ сплавінныя. Дно паўд. ч. катлавіны плоскае, паўн.— спадзістае. Мелкаводдзе (глыб. да 2 м) займае 27 % пл. возера, выслана заіленым пяском. глыбей пашыраны гліністыя ілы. Міпералізацыя вады каля 140 мг/л, празрыстасць 1,7 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі, на Пн выцякае ручай у р. Вята. Зарастае 25 % пл. дна возера, шыр. палосы надводнай расліннасці 10—100 м. Водзяцца лешч, шчупак. акунь, лінь, плотка, верхаводка. На ўсх. беразе в. Мілашова.
В. Р. Мгронаў. ІДЭАЛІЗМ (франц. idealisme ад грэч. idea ідэя), агульнае абазпачэпне філасофскіх вучэнняў, якія прызнаюць першаснасць духу, свядомасці, мыслення, псіхічнага ў адносінах да матэрыі, прыроды, фізічнага. Разумее свет як праяўленне духу. які абвяшчаецца першаасновай і дэміургам усіх з’яў, суб’ектам усякіх змен.
Узнік больш за 2,5 тыс. гадоў назад, на працягу ўсёй гісторыі процістаіць матэрыялгзму ў вырашэнні асноўнага пытання філасофіі — аб адносінах быцця і свядомасці, матэрыяльнага і духоўнага. Па свайму паходжанню і функцыях цесна звязаны з рэлігіяй і варожы навуцы. Гнасеалагічныя карані I.— у абсалютызацыі. перабольшванні пэўных момантаў пазнання, сацыяльныя — у падтрымцы I. эксплуататарскімі класамі, для якіх ён мае светапогляднае значэнне. Да прыродазнаўства і навукі ў цэлым I. ставіцца супярэчліва: спрабуючы выкарыстаць абмежаванасць пэўнай гіст. ступені іх развіцця, спекулюючы на цяжкасцях пазнання, намагаецца інтэрпрэтаваць іх дасягненні на карысць першаснасці духу, хоць у рвчаіснасці ўвесь шлях развіцця навукі пацвярджае правільнасць матэрыялізму. Асн. формы I,— аб’ектыўны (устанаўлівае існаванне духоўнай першаасновы па-за і незалежна ад чалавечай свядомасці; буйнейшыя прадстаўнікі Платон, Г. Гегель) і суб’ектыўны (адмаўляе наяўнасць якой-небудзь рэальнасці па-за свядомасцю суб’екта або разглядае яе як тое, што поўнасцю вызначаецца яго актыўнасцю; Дж. Берклі, Д. ІОм, Э. Max). У межах гэтых форм адрозніваюць разнастайныя іх варыяцыі ў залежнасці ад таго, як разумеецца духоўная першааснова. У сучасную эпоху ў бурж. філасофіі пануюць ідэалістычныя" плыні неапазітывізму, экзістэнцыялізму, фенаменалогіі, неатамізму. Матэрыялізм вядзе непрымірымую барацьбу супроць I. ва ўсіх яго формах і разнавіднасцях. Гэта барацьба складае асн. змест шматвяковай гісторыі філас. думкі. Асн. прынцыпы навук. крытыкі I. былі распрацаваны У. I. Леніным, які даў бліскучыя ўзоры крытычнага аналізу і ідэйнага разгрому асн. школ I. канца 19—пач. 20 ст.
На Беларусі I. з самага пачатку быў непарыўна звязаны з рэліг. светапоглядам. У эпоху язычніцтва стараж. людзі не маглі вытлумачыць з’явы прыроды, таму абогатваралі іх. Язычніцкім культам уласпіва абогатварэнне сіл прыроды, пакланенне азёрам, крыніцам, раслінам, жывёлам. Пануючае стаповішча рэлігіі абумовіла залеж-
пасць філасофіі і перавагу аб’ектыўна ідэаліст. поглядаў на прыроду ў эпоху феадалізму. Філасофія хрысціянства стварыла традыцыю абсалютнага проціпастаўлення грамадства прыродзе на аснове догмату поўнай перавагі чалавека над прыродай. На Беларусі, як і ва ўсёй Кіеўскай Русі, пашыраліся ідэі антычнай натурфіласофіі. 3 2-й пал. 16 ст. ў перыяд каталіцкай рэакцыі (контррэфармацыя) I. пашыраўся ў форме схаластыкі, якая выкладалася ў навучальных установах Полацка, Нясвіжа, Віцебска, Мінска, Оршы, Пінска. Пазнанне прыроды абмяжоўвалася спрэчкамі ў духу ідэй Арыстоцеля і Ф. Аквінскага; прыродазнаўства як доследная навука трэціравалася. Натурфіласофія схаластычна разумелася як сістэма лагічных разважанняў аб прыродзе без доследаў. Прыродныя з’явы трактаваліся ў тэолага-ідэаліст. сэнсе як пароджаныя першапрычынай — боскай усемагутнасцю — праз другасныя прычыны, якія дзейнічаюць у прыродзе. Шырока каменціраваліся застарэлыя ідэаліст. моманты арыстоцелеўскіх поглядаў на прыроду; у ідэаліст. фізіцы схаластаў абмяркоўваліся пытанні аб пустаце і каметах («прырода не церпіць пустаты»); крыніцай руху прызнаваліся разам з механічнымі прычынамі анёлы і інш. «інтэлігенцыі», рэальнае дзеяпне падмянялася «сілай датыкальнасці», «роднасцю» і іпш. Такіх поглядаў на прыроду прытрымліваліся Т. Білевіч, М. Карскі, А. Каяловіч, Л. Залускі і інш. філосафы. У 2-й пал. 18 ст. павялічвалася цікавасць да вывучэння прыроды, у філас. курсах пачалі вылучацца самаст. раздзелы (фізіка, хімія), у якіх пэўнае значэнне надавалася эксперыменту. Нягледзячы на асобпыя элементы прыродазпаўча-павуковага матэрыялізму, большасць філосафаў (Б. Дабшэвіч, К. Нарбут, А. Скарульскі, I. Сцірпейка. С. Шадурскі і інш.) застана лася на пазіцыях аб’ектыўнага I.
На сажалках у рыбгасе «Ізабеліпа».
У канцы 18 — пач. 19 ст. пашыраліся дэізм і разнастайныя формы матэрыялізму, аднак у светапоглядзе многіх прыродазнаўцаў (М. Пачобут, С. Юндзіл і інш.) I. пераважаў. Ю. Ясінскі стварыў сістэму антрапалагічнага I., А. Доўгірд спалучаў аб’ектыўны I. з элементамі стыхійнага матэрыялізму і крытыкай суб’ектыўнага I. У форме месмерызму (ад імя Ф. Месмера, які прапанаваў канцэпцыю «жывёльнага магнетызму») актывізаваўся містычны, акультны I. У 1840—50-я гады пашырыўся ням. класічны I. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Гегеля, які або цалкам крытыкаваўся з ваяўніча-рэліг. пазіцый (А. Гарадзеньскі. М. Грабоўскі, I. Галвіньскі, Г. Ржавускі і інш.), або прызнаваўся ў асноўным (Ф. Бохвіц, Ю. Галухоўскі, К. Залескі і інпі.). Спірытуалізм, ультранатуралізм, месмерызм і шэраг ііпп. ід.эаліст. тэорый крытыкавалі ў мясц. друку М. Лавіцкі, В. Кемпіс і іпш. У 2-й пал. 19 ст. ў адказ на пашырэпне матэрыялізму і вальнадумства з ваяўнічых рэліг. пазіцый крытыкавалася свецкая філасофія і прыродазнаўства паогул (М. Якубовіч); актыўную барацьбу з I. вялі выкладчыкі Горы-Горацкага земляробчага ін-та A. М. Бажанаў, М. В. Рытаў, A. В. Саветаў, I. А. Сцебут і інш. Япы садзейнічалі пашырэнню асн. навуковых адкрыццяў таго часу. асабліва эвалюц. тэорыі Ч. Дарвіна, крытыкавалі I. у прыродазнаўстве і ўсю ідэалістычную натурфіласофію, адстойвалі матэрыяліст. прынцыпы ў навуцы, адзінства эксперыментальнага і рацыянальнага ў даследаванні прыроды, змагаліся супраць спрошчаяага эмпірызму. У канцы 19 — пач. 20 ст. I. на Беларусі выступаў у форме пазітывізму, віталізму, т. зв. «ыовай рэлігійпай свядомасці» і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі ключавыя пазіцыі ў прыродазнаўстве заваяваў дыялектыкаматэрыялістычны светапогляд, усе карапі I. падрываюцца і ліквідуюцpja, і ён выцясняецца, Пытанні крытыкі праяў I. ў сучасным прыродазнаўстве распрацоўваюцца ў Ііі-не філасофіі і права АН БССР, БДУ і інш. ВНУ рэспублікі.