Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Лгт.: Э н г е л ь с Ф. Дыялектыка прыроды.— Мн.. 1954; я г 0 ж. Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі.— Мн., 1953; Л е н і н У. I. Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм.— Тв., т. 14 (Полн. собр. соч.. т. 18); яго ж. Філасофскія сшыткі.— Тв.. т. 38; (Полн. собр. соч., т. 29); Дорошевпч Э. К. Фплософпя эпохп просвеіценпя в Белорусснн.— Мн.. 1971; ІІден матерналнзма іі дналектнкн в Белорусспч слооктябрьскпй пернод).— Мн„ 1980; Kosa л г нн В. М. Маркспстская фнлософпя протнв ндеаліізма п метафнзпкн.—
Мн., 1961; Ойзерман Т. II. Крнзнс современного ндеалнзма.— М., 1972; Очеркп псторнп маркснстско-ленннской фіілософіш в Белорусспіі.— Мн., 1968.
Э. К. Дарашэвгч. «ІЗАБЁЛІНА», селекц. сажалкавая рыбная гаспадарка ў Маладзечанскім р-не (з 1953). Уваходзіць у склад Бел. навук.-вытв. аб’яднання рыбнай гаспадаркі. Гадуе сажалкавую рыбу, вядзе селекцыйна-плем. работу па вывядзенню карпа бел. пароды. 88 сажалак агульнай пл. 40 га, крыніца водазабеспячэння — р У^ся/Ка
ІЗАТАМІДЫ (Isotomidae), сямейства насякомых атр. нагахвостак. Пашыраны па ўсім зямным шары, у т. л. ў Арктыцы. У фауне Еўропы больш за 150 відаў з 18 родаў, у СССР — каля 60 відаў. На Беларусі пайчасцей трапляецца і з а т о м a зялёная (Isotoma viridis). I. насяляюць верхнія гарызонты глебы, лясны подсціл, гнілую драўніну, мох, пекат. віды жывуць на прыбярэжных кустах і водных раслінах. Жывяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі (удзельнічаюць у глебаўтваральным працэсе), спорамі і міцэліем грыбоў, ёсць шкоднікі раслін.
Даўж. 1,1—2, часам да 10 мм, цела сіняватае. зеленаватае 1 інш. адценняў, са зменлівым малюнкам, часам бясколернае. Вочы з 1—8 фасетак, у некат. відаў вачэй няма. Вусікі 4—6-членікавыя. Брушка сегментаванае з скакальнай вілкай на канцы. Ператварэнне няпоўнае, спрошчанае. Некаторыя віды жыццяздольныя пры нізкай т-ры, трапляюцца на снезе, часам у значнай колькасці, што надае паверхні снегу пэўную афарбоўку. С. М. Ветрава.
ІЗАТОПНАЯ ГЕАХРАНАЛОГІЯ, галіна геалогіі, якая займаецца пытанпямі вымярэння геал. часу, вьтзпачэпня ўзросту геал. утварэнняў, а таксама датавання геал. падзей і працэсаў у звычайных («абсалютных») астр. адзінках — гадах; тое, што абсалютная геахраналогія.
ІЗАТЭЦЫУМ (Isothecium), род брыевых імхоў сям. лембафіліевых. Вядомы 18 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і. Скальныя або эпіфітныя імхі. У СССР 5 відаў. У шыракалістых і мяшаных лясах Бела-
русі зрэдку на ствалах дрэў трапляецца I. мышахвосты (I. myurum). Сховішча для дробных жывёл.
Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі буйныя. светлаабо цёмназялёныя, радзей карычневыя, слабабліскучыя. Першаснае сцяоло паўзучае ці звісае, другаснае — да 10 см даўж., ляжачае або ўзыходнае, уверсе кусціста разгалінаванае. Лісце прадаўгавата-языкападобнае, каротказавостранае, суцэльнакрайняе або ўверсе з зубчыкамі, жылка простая ці вілаватая. Каробачка са спорамі авальная, чырвона-карычневая на чырвонай ножцы, даўж. 1,0—1,2 см. Вечка з кароткай касой дзюбкай. Спараносіць рана вясной. Г. Ф. Рыкоўскі.
ІЗАУКА. другая назва р. Ізва.
ІЗБОВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1,5 км па ПнУ ад в. Мазалава Віцебскага р-на. Два лінзападобныя паклады звязапы з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запаеы 338 тыс. м3, прагнозныя 62 тыс. м3.
Гліны шакаладныя. жоўта-бурыя. блакітна-шэрыя стужкавыя, пластычныя, шчыльныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,002 мм у іх адпаведна 32.3—90 % і 21—68 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—11,8 м, ускрышы 0,2—
Ізатэцыум мышахвосты: 1 — частка расліны з каробачкамі; 2 — ліст.
Возера Ізмак.
1,8 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. РадОвішча не распрацоўваецца.
ІЗВА, I з а ў к а, рака, левы прыток Нёмана, у Навагрудскім р-не. Даўж. 26 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 %о. Асн. прыток р. Нягрымаўка (злева). Вадазбор (141 км2) на Навагрудскім узв., у ніжнім цячэнні на Нёманскай ніз., пад лесам 54 %.
ІЗЛЕДЗЬ, рака, левы прыток Волкі (прыток Бярэзіны, бас. Нёмана), у Стаўбцоўскім р-не і на мяжы Стаўбцоўскага і Іўеўскага р-наў. Даўж. 30 км. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 1,5 %о. Асн. прыток р. Каменка (справа). Вадазбор (134 км2) раўнінны, пад лееам 49 %.
13MAK, Н е м а к, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Палата. Пл. 1,13 км2. Даўж. 1,8 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 2 м, сярэдняя 1,2 м. Аб’ём вады 1,33 млп. м3. Вадазбор (180 км2) нізінны і пласкахвалісты, складзены пераважна з пяскоў, укрыты лесам і хмызняком (72 %).
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, крыху выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 10—20 м, стромкія (на У спадзістыя), пясчаныя, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 5.2 км) слабазвілістая. Берагі забалочаныя, месцамі сплавінныя, на ПнЗ высокія. пясчаныя. Дно плоскае. выслана тонкадэтрытавымі сапрапелямі сярэдняй магутнасцю звыш 6 м. На Пд 1 ПдУ уздоўж берагоў пашыраны пяскі і апясчаненыя ілы. Мінералізацыя вады каля 110 мг/л, празрыстасць 1,1 м. Эўтрофнае. Праточнае: праз возера цячэ р. Палата. упадаюць 2 ручаі. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Водзяцца карась, лінь. лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, верхаводка. Каля возера в. Малое Сітна. Б. П. Уласаў.
ІЗМАЦКАЕ БАЛОТА, пізіннага тыпу, па ПпУ Полацкага р-на, у вадазборы р. Палата. Пл. 1.5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,3 тыс. га. Сярэдпяя глыб. торфу 2,9 м. Торф не здабываўся. па 1.1.1978 яго запасы 6,6 млн. т. Балота ў натуральным стане, запята драбналессем пераважпа з хвоі, часткова хмызняком. ІЗРАІЦЕЛЬ Неса Абрамаўна (н. 4. 6.1924, г. п. Хіславічы Смаленскай вобл.), беларускі сав. вучопы ў ranine мікрабіялогіі. Д-р мед. н. (1972), праф. (1974). Скончыла Мінскі мед. іп-т (1946). 3 1918 па кафедры мікрабіялогіі Мінскага мед. ін-та. Працы па пытаннях склеромнай інфекцыі. Старшыня навук. секцыі мікрабіёлагаў рэсп. т-ва мікрабіёлагаў і эпідэміёлагаў (з 1972).
Те.: Склерома.— Мн., 1971 (разам з А. П. Красільнікавым).
ІЗУБРЫЦА, возера ў Верхнядзвінскім р-пе па мяжы з Расонскім р-пам, у бас. р. Свольна. Пл.
IK A3 400
1,21 км2. Даўж. 2,23 км, найб. шыр. 1,04 км, найб. глыб. 2,2 м, сярэдпяя 1,5 м. Аб’ём вады 1,8 млн. м3. Вадазбор (9,6 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з пяскоў, амаль увесь пад лесам (94 %).
Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 25 м (на Пн і ПнЗ 5—10 м), спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 6,16 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,1—0.2 м, пясчаныя. забалочаныя, на ПдЗ і ’Пн сплавінныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае з невялікім нахілам да цэнтра возера, выслана пяском, апясчаненым ілам (да глыб. 1 м) і тонкадэтрытавым сапрапелем. Вада мае шчолачную рэакцыю. павышаную колернасць (60°). Мінералізацыя да 185—190 мг/л, празрыстасць 1.2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на ПнУ упадае ручай, на ПнЗ выцякае ручай у воз. Бузянка. Зарастае поўнасцю. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. 10—50 м, пашырана да глыб. 1 м. Водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак, плотка, краснапёрка, язь, верхаводка. На зах. беразе в. Ізубрыца
Б. П. Уласау. ІКАЗНЬ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. люстра 2,38 км2. Даўж. 2,97 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 8,4 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады 7,94 млн. м3. Вадазбор (25,3 км2) сярэднеўзгорысты, складзепы з суглінкаў, пераважна разараны, 21 % пл. пад лесам і хмызпяком.
Катлавіна складанага тыпу, лопасцевай формы. выцягнута з 3 на У, вузкім пралівам падзяляецца на зах. і ўсх. плёсы. Схілы выш. 12—15 м (на ПдУ да 20 м), умерана стромкія, сугліністыя, у верхняй частцы разараныя, на ПдУ укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 12,72 км) вельмі звілістая, утварае шмат заліваў. паўастравоў і мысоў. Берагі выш. 0,3—0.5 м, пад хмызняком, участкамі абразійныя, на ПнЗ у заліве сплавінныя. Падводпая частка катлавіпы сподкападобнай формы. Спадзістая літараль з глыб. 2—3 м пераходзіць у плоскае ложа. Глыб. да 2 м займаюць каля 30, да 4 м —60 % пл. возера. 2 астравы агульнай пл. 1,2 га. Зона мелкаводдзя выслана пясчанымі 1 пясчана-галечнымі адкладамі. глыбей пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі сярэдняй магутнасцю 4 м. Водная маса добра насычана кіслародам, у летні час праграецца да дна. Мінералізацыя вады каля 230 мг/л, празрыстасць 1.4 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на ПнЗ выцякае р. Усвіца (злучае I. з воз. Дрывяты), упадае некалькі меліярацыйных канаў. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў палоса надводнай расліннасці (трыснёг, чарот) шыр. да 10 м. месцамі адсутнічае. Водзяцца лешч, шчупак, лінь. карась. акунь. плотка, верхаводка. краснапёрка. На зах. беразе в. Іказнь. A. К. Мельнікаў.
ІКМАДАФІЛА (Icmadophila), род накіпных лішайнікаў сям. беаміцэтавых. Вядомы 2 віды, пашырапыя ў паўн., радзей умераных шыротах. Ў СССР 2 віды. На Беларусі I. пусткавая (I. ericetorum) трапляецца на раслінных рэштках і гнілой драўпіне ў сырых і балоцістых месцах. на сфагнавых балотах.
Слаявіна ў выглядзе белаватаабо блакітнавата-шэрай, часта з зеленаватым адценнем зярністай корачкі, прымацавана да субстрату. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, круглаватыя, 2—4 мм дыям.. сядзячыя. часта на ножцы, бруднаці жаўтавата-ружовыя. Дыск пладовага цела голы, часам з белым налётам. Сумкі цыліндрычныя, 8-споравыя.
Возера Ізубрыца.
Ікмадафіла пусткавая: 1 — вертыкальны разрэз пладовага цела; 2 — сумка са спорамі.
Да арт. Іксодавыя кляшчы. Клешч лугавы.
Возера Іказнь.
Споры бясколерныя, танкасценныя, 4-клетачныя.
ІКСОДАВЫЯ КЛЯШЧЬ'І. іксадзіды (Ixodidae), сямейства кляшчоў атр. паразітаформных. Пашыраны ва ўсім свеце. У сусв. фауне каля 700 відаў з 9 родаў, у СССР — каля 70 відаў. На Беларусі 12 відаў з 3 родаў, найб. трапляюцца к л е ш ч л я с н ы (Ixodes persalcatus), клешч авечы (I. ricinus), якія жывуць у шыракалістых, хваёвашыракалістых, хваёвых, чорпаальховых лясах, хмызняках поймавых лугоў, іклешч лугавы (Dermacentor pictus), што селіцца на ўзлесках, у сухадольных лугоў, па берагах рэк і ручаёў. Па асаблівасцях экалогіі адрозніваюць пашавых, гняздова-норавых і прамежкавых I. к. Часовыя вопкавыя паразіты млекакормячых, птушак, паўзуноў, земнаводных. Паводле тыпу кармлення бываюць адна-, двухі трохгаспадаровыя (найб. пашыраны). Іксадзіды — пераносчыкі і носьбіты ўзбуджальнікаў каля 20 інфекц. і паразітарных хвароб свойскіх і дзікіх жывёл і чалавека (кляшчовага энцэфаліту, гемаспарадыёзу, тулярэміі і інш.).