Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
фекц. хвароб стварэннем у арганізме штучнага імунітэту. Адрозніваюць актыўную I. (пры ўвядзенні ў арганізм вакцын і анатаксінаў) і пасіўную (пры ўвядзепні імунных сываратак і гама-глабуліпаў). Вьткарыстоўваюць па лек. і прафілакт. мэты. ІМУШТЭТ [ад лац. immunitas (immunitatis) вызваленне], пеўспрыімлівасць арганізма жывёл і чалавека да ўсяго генетычпа чужароднага. Прыватнае выяўленне I.— неўспрыімлівасць да інфекц. і інвазійных хвароб (іпфекцыйны L). Натуральны, або прыроджаны, I.— відавая ўласцівасць, якая перадаецца ў спадчыну; штучны, або набыты,— індывідуальпая ўласцівасць, узнікае пасля інфекц. і інвазійных хвароб, увядзеііня вакцын, апатаксінаў (актыўны 1.) і імунных сываратак, гама-глабуліну (пасіўпы L).
Прыроджаны I. забяспечваецца фагацытарнай рэакцыяй, антымікробнымі Оялкамі крыві і інш. тканак, бар’ернай функцыяй скуры і слізістых абалонак, мікрафлорай арганізма, арэактыўнасцю клетак. якія маюць шырокі спектр дзеяння. Набыты характарызуецца спецыфічнасцю, забяспечваецца інтэграваннем фактараў прыроджанага і набыццём дадатковых ахоўных фактараў. Уласцівасці I. выкарыстоўваюцца ў вет. і мед. практыцы. Пра вывучэнне I. ў БССР гл. ў арт. Імуналогія.
Лгт.: П е т р о в Р. В. Нммунологня н ііммуногенетнка.— М., J976; Семенов Б. Ф.. Каулен Д. Р.. Баландпн Н. Г. Клеточные н молекулярные основы протпвовнрусного нммуннтета.— М., 1982; Б е р н е т Ф. М. Клеточная нммунологня/Пер. с англ.— М., 1971.
А. П. Врасглыігкаў.
ІМУНІТЭТ РАСЛІН, неўспрыімлівасць раслін да ўзбуджалыіікаў хвароб і шкоднікаў пры непасрэдным каптакце з імі і наяўпасці спрыяльпых для заражэішя ўмоў. Адрозніваюць прыродпы, або прыроджаны, і ттабыты, ці штучны, імунітэты.
П р ы р о д н ы І. р. узнікае і замацоўваецца ў працэсе эвалюц. развіцця раслін. Ен бывае пасіўны (існуе незалежна ад таго, трапляе ўзбуджальнік хваробы або паразіт на расліну ці не) і актыўны (уласцівасць расліны процістаяць узбуджальніку хваробы або шкодніку, якая выяўляецца і актывізуецца толькі пры пападанні іх на расліну, у выніку чаго прыгнятаецца або спыняецца развіццё патагена або шкодніка). Набыты I. р. узнікае пасля перанясення раслінай хваробы або ў выніку ўвядзсння ў расліну аслабленай або знішчанай культуры ўзбуджальніка, а таксама пры прымяненні антыбіётыкаў або інгібітараў росту, якія затрымліваюць развіццё або актыўнасць узбуджальніка хваробы.
На ведашіі заканамернасцей праяўлеппя I. р. заспавапа вывядзенне сартоў культурных раслін, устойлівых да хвароб і шкоднікаў. Укарапенне такіх сартоў у с.-г. вытв-сць з'яўляецца найб. эфектыўным метадам барацьбы з хваробамі, робіць пепатрэбпым прымянеіше ядахіміка-
таў, спрыяе аздараўлепню навакольнага асяроддзя. На Беларусі даследаванні na I. р. вядуцца ў Бел. н.-д. ін-тах земляробства, бульбаводства і плодаагародніцтва, аховы расліп. Выведзепы і вырошчваюцца ў калгасах і саўгасах толькі ўстойлівыя да ўзбуджальніка рака сарты бульбы. 3 1971 у БССР раяпавапы ўстойлівыя да іржы і фузарыёзнага завяданпя сарты лёпу-даўгунцу Аршанскі-2 і К-6, што прывяло да памяншэнпя шкоды ад гэтых хвароб.
Літ.: Попкова К. В. Ученме об пммуннтете растеннй.— М.. 1979.
В. К. Неафітава. ІМХІ, клас мохападобных; тое, што лісгасцябловыя імхі.
ІМШАНКІ (Bryozoa, Polyzoa), тып беспазваночных водных жывёл, зрэдку разглядаемых як клас тыпу шчупальцавых. Пашыраны ў марскіх і прэспых вадаёмах усяго зямнога шара. У сусветнай фауне каля 4,5 тыс. відаў, у СССР каля 500 відаў, у т. л. каля 30 прэснаводных. На Беларусі найб. пашыраны 3 віды. I. к л у б ч астая (Plumatella fungosa) жыве ў багатых расліннасцю вадаёмах са стаячай або паволыіа цякучай вадой на камянях і сцяблах водных раслін у выглядзе скарыначак і камякоў карычневага колеру. Трапляецца часцей у 1-й палавіне лета. I. п а ў з учая (Р. repens) жыве на ніжнім баку плаваючых лістоў белага гарлачыка, мае выгляд галінастых карычпевых трубачак. Трапляецца ў сярэдзіпе лета. I. грабеньчатая (Cristatella muceda) жыве на ніжпім баку лістоў белага гарлачыка, мае выгляд чэрвепадобпага студзяністага празрыстага цела даўж. 2—5 см. Калонія здолыіа самастойна перамяшчацца са скорасцю да 15 мм у дзепь. Трапляецца ў 2-п пал. лета.
I. каланіяльныя, пераважна прымацаваныя формы. Нагадваюць мох, водарасці або студзяністыя цяжы. Жывуць манаморфнымі (прэснаводныя) ці паліморфнымі (марскія) калоніямі (даўж. да 20 см) з мікраскапічных асобін заоідаў, заключаных у вапнавую, хіцінавую або студзяністую ячэйку — цыстыд. Маюць лафафор (орган у выглядзе выступу з доўгімі шчупальцамі, укрытымі раснічкамі, якія ствараюць цёк вады да ротавай адтуліны). Сістэмы органаў спрошчаныя. Размнажэнне полавае і бясполае (пачкаваннем). Жывяцца мікраарганізмамі і арган. часцінкамі. Зімуюць статабласты — укрытыя шчыльнай абалонкай групы клетак. якія вясной даюць пачатак новым калоніям. Садзейнічаюць ачышчэнню вадаёмаў як фільтратары, але імі абрастаюць і засмечваюцца гідратэхн. і водаправодныя збудаванні. 1. вядомы з ардовіку. Налічваецца каля 15 тыс. выкапнёвых відаў, якія падзяляюцца на клааы галаротых (Gymnolaemata) і ўкрытаротых (Phylactolaemata). На Белар’усі рэшткі каля 500 відаў вымерлых I. знойдзены ў адкладах ардо-
вікскай (найб. часта трапляюцца на ПнЗ і ПдЗ), сілурыйскай (ПдЗ), дэвонскай (ПнУ і Пд), каменнавугальнай (Пд), пермскай, юрскай і мелавой сістэм. У выкапнёвым стане зберагаецца вапнавы шкілет. Маюць кіравальнае значэнне ў стратыграфічных і палеаэкалагічных даследаваннях.
Лгт.: Д о г е л ь В. А. Зоологня беспозвоночных.— 7 нзд.— М., 1981; Жнзнь жпвотных. Т. 1. Беспозвоночные.— М., 1968; Стратнграфнческне п палеонтологпческпе іісследовання в Белорусспп.— Мн.. 1978. I. С. Гусева, В. I. Пушкін. ІМШАРА, а м ш a р a, а м ш а р ы н а, мохавае балота, часам з кустамі, дрэвамі, азярцом на ім (у некат. раёпах Беларусі I. паз. ўвогуле ўсе неўрадлівыя месцы, якія параслі мохам). ІМШАРНІК, махавік ж о ў т a буры (Suillus variegatus), шапкавы базідыяльны грыб з роду суіл сям. балетавых. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. і Паўд. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., Сярэдпяй Азіі, Сібіры, Д. Усходзе і па Каўказе; на Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Расце адзіпочна і групамі ў хвойных, пераважна хваёвых лясах па пясчанай глебе. Пладапосіць у ліп.— ворасні. Ядомы, спажываоцца свежы, марынавапы, солепы, сушапы.
Шапка дыям. 5—12 см, паўшарападобная да падушкападобнай, сухая, прыціснута-валасістая, жоўта-бурая, з дробнымі валасістымі лускавінкамі. Мякаць тоўстая, шчыльная, жаўтаватая, на зломе злёгку сінее, з прыемпым смакам і пахам. Гіменафор прырослы, трубачкі табачна-бурыя, часта з аліўкавым адценнем, з дробнымі акруглымі порамі, пры дакрананні сінеюць. Ножка цыліндрычная, каля асновы часта расшыраная, суцэльная, гладкая, жаўтавата-бу-
Імшарнік.
Імшарніца шматлістая: 1 — галінка з лісцем. кветкамі і пладамі; 2 — плод.
раватая, святлейшая за шапку. Споры выцягнута-эліпсоідныя. гладкія, бурыя, з вохрыстым або аліўкавым адценнем. ІМШАРНІЦА, а п д р а м е д a (Andromeda), род вечназялёных кусцікаў сям. верасовых. Вядомы 1 від — I. шматлістая (A. polifolia), пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я; у СССР — ва ўсіх абласцях печарназёмнай паласы, на Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Расце ў забалочаных хвойных лясах, па сфагнавых балотах. Цвіце ў маі — чэрвені. Нар. назвы дурэц, тухлянка. Лек., фарбавальная (дае чорную фарбу) і тапіданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід апдраметаксін, які выклікае атручэнне ў коз і авечак.
Кусцік выш. 15—40 см, з тонкімі ляжачымі чырвона-бурымі сцябламі 1 гладкімі буравата-шэрымі ўзыходнымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейнаавальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае, з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйцападобна-гарлачыкавым зрослапялёсткавым вяночкам і глыбокапяціраздзельнай чырвонай чашачкай, на паніклых кветаножках, у парасонападобных гронках. Плод — шарападобна-сплюшчаная 5-гнёздавая блакітна-зялёная шматнасенная каробачка.
ІМЯНІНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ I СУГЛІНКАЎ, за 0,6 км па ПнУ ад в. Імянін Кобрыпскага р-на. Нластападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі дняпроўскага зледзянепня. Разведапыя запасы 523 тыс. м3.
Гліны і суглінкі чырвона-бурыя, шчыльныя, вязкія, пластычныя, карбанатныя, месцамі з праслоямі пяску; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,002 мм у глінах адпаведна 30,6— 72 % і 17,5—48,5 %, пясчаных да 9,3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—7,6 м, ускрышы (пяскі і лёгкія супескі) 1 — 3,2 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на ;;ыраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам (в. Лепясы). 1HABA, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Вята. ІІл. 1,27 км2. Даўж. 2,24 км, найб. шыр. 0,9 км2, найб. глыб. 9 м, сярэдпяя 5,2 м. Аб'ём вады 6,6 млн. м3. Вадазбор (12,8 км2) буйнаўзгорысты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважпа разараны, 8 % тэр. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з 3 на У. Схілы на Пд выш. 3— 5 м, спадзістыя, разараныя, на Пн 25— 30 м, стромкія, укрытыя хмызняком. На паўд. схілах тэраса са слядамі абразіі. Берагавая лінія (даўж. 6,8 км) слабазвілістая. Берагі ўчасткамі зліваюцца са схіламі, на 3 нізкія, забалочаныя. Пойма невыразная, шыр. да 5 м, на 3 і У да 30 м. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, займае каля 18 % пл. возера, глыбакаводная плоская, выслана гліністым ілам. Мінералізацыя вады каля 240 мг/л, празрыстасць 3 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на У выцякае ручай у воз. Укля. Зарастае слаба, шыр. палосы прыбярэжнай расліннасці да 5, зрэдку 35 м. Водзяцца лешч, шчупак. акунь, караеь. плотка, краснапёрка; ёсць вугор. Каля возера в. Запружаны і Інава.
A. В. Мельшкаў. ІНАНОТУС (Inonotus), род губавых грыбоў сям. гіменахетавых. Пашы-
раны па ўсім зямным шары. У СССР больш за 15 відаў і форм, трапляюцца па ўсёй тэр., некат. віды даволі рэдка. На Беларусі 5 відаў — I. прамянёвы (I. radiatus), I. дуброўны (I. dryadeus), I. дубовы (I. dryophyllus), I. валасісты (I. rheades), чага — і 2 формы. Растуць на жывых ствалах, пнях і ламаччы лісцевых парод (дуб, вольха, таполя, ляшчына, бяроза і іпш.), выклікаюць белую мяшаную (цэнтр. і перыферычпую) гпіль ствалоў (I. дубовы) і каранёў (I. дуброўны).
Пладовыя целы сядзячыя, капытападобныя, распасцёрта-адагнутыя, рэзупінатныя, мяккія, мясістыя, мясіста-валакністыя, мясіста-губчатыя, затым коркава-мясістыя або скурыстыя, дравяністыя, іржава-карычневыя або бурыя. Шапка лямцавая. аксамітавая ці шчаціністая. Гіменафор трубчасты. Споры эліпсаабо шарападобныя, спелыя жаўтаватыя ці карычневыя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Губавыя грыбы. A. 1. Галаўко. ІНАЦЭРАМЫ (Inoceramus), род вымерлых двухстворкавых малюскаў атрада нераўнамускульных. Жылі ў морах юрскага і мелавога перыядаў. На Беларусі рэшткі I. вядомы з адкладаў верхняга мелу. Маюць значэнне як кіравальныя выкапні.