Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Мелі двухбаковасіметрычнае цела ў вапняковай ракавіне даўж. да 1 м з моцна развітым прызматычным слоем. Створкі ракавіны злучаліся звязкай і замыкальнымі мускуламі. Вялі прымацаваны спосаб жыцця. У выкапнёвым стане трапляюцца абломкі прызматычнага слоя, вель.мі рэдка цэлыя ракавіны.
ІНВАЗШНЫЯ ХВАРОБЫ, параз і т о з ы, хваробы жывёл, чалавека і расліп, якія выклікаюцца жывёламі-паразітамі.
У залежнасці ад віду паразіта I. х. падзяляюць на пратазаанозы (выклікаюцца прасцейшымі), гельмінтозы (узбуджальнікі— паразітычныя чэрві), акарозы (узбуджальнікі— кляшчы), арахнозы (узбуджальнікі — павукі), энтамозы (узбуджальнікі— насякомыя). Перадаюцца I. х. трансмісіўным, нантактным спосабам і праз корм, ваду, 3 I. х. ж ы в ё л у БССР трапляюцца найчасцей аваднёвыя хваробы, акантацэфалёзы, анкіластамгдозы, дыфі лабатрыё з, дэмадакоз, какцыдыёзы, пграплазмгдозы і інш. Зніжаюць прадукцыйнасць, выклікаюць гібель жывёл. прычыняюць эканам. страты жывёлагадоўлі. Трыхінелёз і цы~ стыцэркоз небяспечныя для чалавека. 3 I. х. у чалавека найб. вядомы аскарыдоз, малярыя, таксаплазмоз, трыхаманоз, энтэрабіёз і інш. Меры барацьбы залежаць ад віду і біялогіі ўзбуджальніка, арыентаваны на дэвастацыю, дэгельмінтызацыю, дэзінсекцыю. Сярод I. х. р а с л і н пашыраны нематодііыя хваробы рослгн. Гл. таксама Інвазія. Інфекцыйныя хваробы.
Лгт.: Ш у л ь ц Р. С., Г в о з д е в E. В. Основы обпіей гельмннтологпп. Т. 2. Бпологпя гельмйнтов.— М., 1972; Паразнтологня м ннвазнонные болезнн сельскохозяйственных жнвотных.— М., 1975.
Л. Р. Барткевгч. ШВАЗІЯ (ад лац. invasio напад, уварванне), заражэігне жывёл, чалавека і раслін паразітамі жывёльнага паходжання. Можа быць актыў-
ная, калі паразіты (напр., лічынкі анкіластамід і вальфартавай мухі) пранікаюць у арганізм гаспадара праз пашкоджаныя і пепашкоджаныя скуру і слізістыя абалонкі, і пасіўная, пры якой паразіты трапляюць у аргапізм пры ўкусе пераносчыка, з вадой, кормам і інш. Параўн. Інфекцыя. Гл. таксама Інвазійныя хваробы
ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ ПАРУШАНЫХ ЗЯМЁЛЬ, выяўленне і ўлік парушаных зямель з вызпачэннем іх плошчаў і якаспага стану. Мэта: правядзенне работ па рэкультывацыі зямель і аднаўленню іх нар.-гасп. вартаеці. Суправаджаецца вывучэпнем морфаметрычных, петраграфічпых,
Індаў пасяўны. Агульны выгляд і плады.
Возера Інава.
біягеацэпатычных і інш. параметраў парушаных зямель, каб вызначыць іх прыдатнасць для далейшага выкарыстання ў сельскай, лясной, воднай гаспадарцы, а таксама для рэкрэацыі і інш. Пытаннямі I. п. з. займаюцца органы землеўпарадкавальнай службы і аховы прыроды з удзелам спецыялістаў галіновых НДІ, ведамстваў, арганізацый і ўстаноў.
ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАУ, улік колькасці, якасці, дынамікі запасаў і ступені эксплуатацыі прыродных рэсурсаў. На падставе фактаграфічных даных I. п. р. складзены водны, зямельны, лясны кадастры Беларускай ССР, іх улічваюць пры планаванпі гасп. выкарыстання прыродных багаццяў і мерапрыемстваў па іх ахове. Методыкі I. п. р. выпрацоўваюцца спецыялістамі н.-д. устаноў адпаведнага профілю і інш. зацікаўленых арг-цый (напр., у інвентарызацыі флоры і фауны БССР удзельнічаюць вучоныя ін-таў заалогіі, эксперым. батанікі, Цэнтр. бат. сада АН БССР, БДУ і іпш. устаноў, паляўнічых рэсурсаў — НДІ паляўпічаіі гаспадаркі і зверагадоўлі, члены т-ваў аховы прыроды, паляўнічых і рыбаловаў). ІНГР9СІЯ (ад лац. ingressio уваходжапне), пранікненпе марскіх водаў у паніжэнпі рэльефу прыбярэжнай сушы пры павышэнпі ўзр. м. ці апусканпі берага. Гл. ў арт. Трансгрэсія.
ІНДАУ, эрука (Eruca), род аднагадовых, радзей шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветпых. Вядомы 5 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і. У СССР 1 дзікарослы від—I. пасяўны (E. sativa), інтрадукаваны ў 1960-х г. ў Цэнтр. бат. садзе ЛН БССР. Харч. расліна: лісце і насенне выкарыстоўваюцца як прыправа, лісце — для салатаў. Насенне ўтрымлівае алей. Цвіце ў чэрв.— жніўні.
Выш. (у культуры) да 100 см. Сцябло прамастойвае, галінастае. Лісце мясістае, перыстае (ніжняе — лірападобнаперыстае). Кветкі белаватыя або шэражоўтыя, дыям. 2—2,5 см. Плод — струк даўж. 2—3 см. Размнажаецца насеннем. ІНДСКІ ЯРУС (ад назвы р. Інд у ІІаўд. Азіі), 1-ы зпізу ярус ніжняга аддзела трыясавай сістэмы. Вядомы ў Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне. У Прыпяцкім прагіне адклады I. я. залягаюць з размывам на дэвонскіх і карбонавых, на ўсх. схіле Брагінска-Лоеўскай седлавіпы — пермскіх адкладах, а ў прыбортавай зоііе прагіну — на крышт. фундаменце. Ярус прадстаўлены дудзіцкай і каранёўскай світамі.
Дудзіцкая світа магутнасцю да 300 м складзена з чырвона-бурых і цагелыіачырвоных з блакітна-шэрымі плямамі глін з праслоямі чырвона-бурых алеўралітаў, пяскоў і пясчанікаў, звычайна дробназярністых, кварцава-палевашпатавых, у ніжняй ч. з уключэннямі і праслоямі гіпсу. Каранёўская світа складзена з чырвона-бурых і цагельна-чырвоных розназярністых палевашпатавакварцавых пяскоў і пясчанікаў магутнасцю да 900 м з рэшткамі астракод. філапод і харафітаў. У сярэдняй і верхняй ч. світы трапляюцца ааліты, якія ў прыбортавай зоне замяшчаюцца кангламератамі. У Брэсцкай упадзіне да I. я. адносяць гліністы і пясчаны пачкі агульнай магутнасцю да 50 м, якія залягаюць на глыб. 400—440 м. Па літалагічнаму складу яны падобныя да адкладаў дудзіцкай і каранёўскай світ. К. М. Манкевгч.
ІНДУКАВАНЫЯ РАСЛІНЫ, тое, што адвентыўпыя расліны.
ІНДЎРКА, рака, левы прыток Свіслачы (бас. Нёмана), у Гродзенскім р-не. Даўж. 20 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %0. Вадазбор (85 км2) нізінны, пад лесам 4 %.
ІНДЫКАТАРНЫЯ РАСЛІНЫ (ад лац. indico указваю, вызначаю), р а с л і п ы і п д ы к а т а р ы, ф іт a і н д ы к а т а р ы. расліны, характэрныя для пэўных экалаг. умоў, якія могуць якасна або колькасла ацэпьвацца па прысутнасці гэтых расліп. Біял. і экалаг. ўласцівасці (т. зв. індыкацыйныя прыкметы) I. р., іх паяўнасць або адсутпасць у дадзеным месцы, ступень жыццёвасці, тэрміпы фспалаг. развіцця. колькасны ўдзел у складзе пэўпага раслінпага згуртаванпя (фітацэнозу) заканамерна і пастаянна змяняюцца пад уплывам знешніх уздзеянняў і абумоўлены асаблівасцямі абмену рэчываў, пабытымі ў працэсе канкурэнцыі з іпш. відамі, і працяглым прыстасаваішем да ўмоў асяроддзя. Кожпы від раслін мае індыкацыйныя прыкметы, аднак індыкатарпымі лічацца тыя віды, для якіх дастаткова дакладна выяўлена залежнасць іх асаблівасцей ад тых ці інш. параметраў месцаў росту. I. р. могуць быці» віды і ўпутрывідавыя адзінкі, формы і фітацэнозы, аб’ектамі індыкацыі — глебы, горныя пароды, падземныя воды і іпш. Напр., па месцах росту вільгацялюбных расліп (трыснёг, вербы) у пустыпных месцах вызначаюць паяўнасць падземных водаў, палын халодны паказвае па прысутпасць у мацерыковых пародах вальфраму, аўсец пустыпны — нікелю і іпш. Вылучаюць індыкатары прыватных асаблівасцей асяроддзя (напр., галафіты — паказчыкі агульнага засалепня глебы, кальцафіты — паказчыкі кальцыевага засалепня глебы, псамафіты —
расліны пясчаных глеб, гідрафіты — водныя расліны і інш.) і агульнага, або асноўнага, комплексу ўмоў існавання. Напр., добра развітыя лугавыя мезафільныя расліны (аўсяніца лугавая, цімафееўка лугавая, метлюжок лугавы, канюшына лугавая ,і іпш.) паказваюць на дастатковую забяспечапасць глебы пажыўнымі рэчывамі, сярэднія ўмовы яе ўвільгатнення і аэрацыі, параўнальна нізкую кіслотнасць; наяўнасць сіўцу стаячага, верасу, сфагнавых імхоў, расіцы сведчыць аб збедненасці глеб гумусам і асновамі, іх павышанай кіслотпасці і недастатковай аэрацыі пры рознай водазабяспечанасці; разрастанне крапівы паказвае на ўзбагачэнне глебы нітратамі (на сметніках паблізу жылля чалавека або на месцы ранеіішага жылля, у лесе каля гняздоўяў буііных птушак і інш.). Па стану многіх раслін можна меркаваць аб ступені забруджанасці навакольнага асяроддзя. Напр., расліны, якія растуць у гарадах, церпяць ад выхлапных газаў і дыму труб; рана старэюць, радзее іх крона. заўчасна жаўцее і ападае лісце. Хваёвыя пароды асабліва моцна церпяць ад дыму з-за прысутнасці ў ім сярністага газу. Вельмі патрабавальныя да чысціні паветра лішайнікі (гл. Ліхенаіндыкацыя), грыбы, салата, люцэрна, канюшына, грэчка, ячмепь, да вады — раска, водарасці і інш. I. р. выкарыстоўваюцца ў геабат., глебавых, геал., гідрагеал., кліматычпых даследаваннях, для кантролю стану прыроднага асяроддзя. На Беларусі I. р. вывучаюцца ў Ін-це эксперым. батанікі АН БССР.
Літ.: Галактнонов С. Г., Ю р іі н В. М. Водоросль снгналнзнрует об опасностн.— Мн., 1980; Несветайлова Н. Г. Ботаннческпе показателн полезных пскопаемых.— М., 1965; Растнтельные ннднкаторы почв, горных пород п подземных вод.— М., 1964; Теоретнческне вопросы фнтоннднкацйн.— Л., 1971.
А. Д. Майснер.
ІНДЫКІ с в о й с к і я, птушкі атр. курыных; самыя буйныя с.-г. птушкі. Паходзяць ад I. звычаііпага, пашыранага ў ЗША і Мексіцы. Гадуюць на мяса. якое па дыетычных і смакавых якасцях, колькасці каштоўпых рэчываў лепшае за мяса іпш. свойскіх птушак. На Беларусі ў птушкагадоўчых гаспадарках (Маладзечанская і Смаргонская птушкафабрыкі, саўгас «Хальч» Веткаўскага р-на) разводзяць I. пераважпа белай шыракагрудай пароды, у асабістых гаспадарках — таксама бропзавай і бронзавай шыракагрудай парод.
Птушкі з шырокім хвастом. кароткімі і пукатымі крыламі. На галаве і шыі скурныя ўтварэнні — «каралы». Апярэнне густое, у самцоў на грудзях кутасік
з доўгіх пярынак. Самцы большыя за самак, ярчэй афарбаваны. Жывая маса самцоў 8,2—8,6, самак 4,3—4,5 кг. Індычкі пачынаюць несціся ў 7—8 мес, за 6 мес яйцакладкі даюць 90—100 яец. што забяспечвае вырошчванне 65—70 індычанят агульнай масай 260—280 кг. Індычанят-бройлераў гадуюць інтэнсіўным спосабам у клетках. Кормяць пераважна камбікармамі. У 100—120 сут яны важаць 4,2—4,5 кг пры затратах корму 360—400 карм. адзінак на 100 кг прыбаўлсння ў масе. Хваробы I.: незаразныя — авітамінозы і інш. парушэнні абмену рэчываў; заразныя — тыф, паратыф, пастэрэлёз, псеўдатуберкулёз, інфекц. сінусіт, гемафілёз, колібактэрыёз, лістэрыёз.
Літ.: Породы. лпнпп п гпбрпды птпцы.— 2 мзд.— М., 1979; ІЦербнна
П. Ф. Разведенпе нндеек.— М., 1974.
Б. А. Санцэвіч.
ІНЕЙ, ледзяпыя крышталі, якія ўтвараюцца на паверхні зямлі і наземных прадметаў у халодныя, ясныя і ціхія ночы. Узпікае ў выніку сублімацыі вадзяной пары на паверхпі прадметаў, т-ра якіх ад цеплавога выпрамянення стала ніжэй за 0 °C. Уяўляе сабоіі белы, тонкі, нераўпамерны асадак, крышталікі якога пры слабых марозах маюць форму 6-вугольных прызмаў, пры ўмераных — пласцінак, пры моцпых — тупаканцовых іголак. Найб. адкладваецца па шурпатых паверхпях прадметаў малой цеплаправоднасці — траве, лісці кустоў і дрэў, дахах, дошках і інш. Можа ўтварацца і на правадах пры ветры да 5 м/с.