Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
A. С. Шалапёішк. ІЛЖЭТСУГА, род хвойпых дрэў сям. хваёвых; тое, што дугласія.
ІЛЖЭШЧЫТОУКІ I ПАДУШАЧНІЦЫ (Coccidae), сямейства насякомых падатр. какцыдаў атр. раўпакрылых. Пашыраяы па ўсім зямным шары. У фауне СССР 112 відаў з 29 родаў. На Беларусі найб. трапляюцца ілжэшчытоўка акацыевая (Parthenolecanium corni), ілжэшчытоўка слівавая (Sphaerolecanium prunastri), а таксама падушачніца бярозавая (Pulvinaria betulae), ілжэшчытоўка яловая звычайная (Physokermes piceae), ілжэшчытоўка
Ілжэслонік белаваты.
Да арт. Ілжэшчытоўкі і падушачніцы. Ілжэшчытоўкі слівавыя (-Z) і акацыевыя (2) на галінках дрэў.
Рака Ілія каля в. Ілья Вілейскага раёна.
яловая белавежская (Ph. latipes), ілжэшчытоўка яблыневая (Eulecanium mali), ілжэшчытоўка мяккая (Coccus hesperidum). I л ж э ш ч ытоўка слівавая жыве ўсюды. Самцы не кормяцца. Самкі і лічынкі кормяцца сокамі раслін, пераважпа сліў. Даўж. 1,8—3,2 мм. Верхняя ч. цела склератызавана. Выразны полавы дымарфізм. Цела самкі авальнае, амаль круглае, цёмна-каштанавае або чорнае. Вусікі 6—8-членікавыя. Hori кароткія з кіпцюркамі. Самец чырвопа-буры з больш цёмнымі ч. грудзей. Галава спераду звужаная. 6 пар вачэй. Вусікі 10-членікавыя. Маюць 1 пару крылаў. Ногі ўкрыты валаскамі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. 1 генерацыя за год. Ілжэшчытоўка акацыевая корміцца сокамі раслін. Самкі і лічыпкі шкодзяць слівам, ляшчыне, белай акацыі, вінаграду, парэчкам. Самцы не кормяцца. Даўж. 1,7—6,5 мм. Ад ілжэшчытоўкі слівавай адрозпіваецца няправілыіым двайным радам шыпоў удоўж цела самкі, сеткаватым малюпкам і шматлікімі валаскамі на галаве ў самца.
Вылучаюцца выразным полавым дымарфізмам. У самца цела (даўж. 1,4— 2,5 мм) падзелена на галаву, грудзі, брушка. Вочы простыя. Ёсць пара крылаў, добра развітыя вусікі і ногі. Шчыткі лічынак самцоў шклопадобныя, тонкія паўпразрыстыя або непразрыстыя, шчыльныя, часта з васковымі выступамі. Самкі (даўж. 3—9, зрэдку да 15 мм) бяскрылыя, часта з рэдукаванымі нагамі, укрыты васковымі выдзяленнямі або змешчаны ў ватападобны яйцавы мяшок. Па краі цела ёсць рад валаскоў або шыпоў. Сегментацыя адзначаецца ў сярэдняй частцы брушка, яйцы адкладваюць у яйцавы мяшок, пад цела або шчыток. За год 1—2 генерацыі. Меры барацьбы: хім. і біялагічныя (выкарыстоўваюць божых каровак, паразітычных хальцыд}. В. I. Бяляўская.
ІЛІЯ, рака, упадае ў Вілейскае вадасх. (бас. Віліі), цячэ ў Лагойскім і Вілейскім р-нах. Даўж. 62 км (да набудовы вадасховішча 78 км). Утвараецца ад зліцця рэк Каменка і Бачылаўка на Пн ад в. Бухнавічы (Лагойскі р-н). Сярэдні нахіл водпай паверхні 1,8 %о. Асп. прытокі: Сліжанка, Мышкоўка, Выпрата, Жучок, Рыбчапка (злева), Дроздка (справа), густата рачпой сеткі 0,55 км/км2.
Вадазбор (1220 км2) верхняй ч. на паўн.-зах. схілах Мінскага ўзв., ніжняй — на паўд.-ўсх. ускраіне НарачанаВілейскай нізіны. Паверхня — хвалістая, слабаперасечаная раўніна, грунты гліністыя, сугліністыя або пясчаныя. Лясы (37 %) мяшаныя, пашыраны невял. гаямі па ўсім вадазборы. Пад ворывам 35 ?о. Даліна невыразная, месцамі трапецападобная, шыр. 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шыр. 0,3—0,5 км. Рэчышча звілістае, верхнія 12 км каналізаваныя. У вярхоўі шыр. ракі ў межань 5—10 м, на астатнім працягу 15—20 м. Берагі стромкія 1 вельмі стромкія, месцамі абрывістыя. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 50 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак.— пач. красавіка, найб. выш. над
межанным узроўнем 2,4 м (1956). Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы лсдаход 7 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м3/с. Рэжым ракі вывучаецца з 1945; назіранні на гідралаг. пасту Шчукі вядуцца з 1969. I. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Н. Дз. Шэка. ІЛЬВІНАГАЛОЎКА, парода залатой рыбкі.
ІЛЬВІНКІ (Stratiomyidae), сямейства насякомых атр. двухкрылых. Пашыраны па ўсім зямным шары (апрача Аптарктыды). У сусв. фауне каля 2 тыс., у СССР каля 200 (на Беларусі болып за 50) відаў. Жывуць на кветках або сярод расліннасці ў вільготных мясцінах па берагах вадаёмаў. Асабліва часта ва ўмовах БССР трапляецца і л ь в і н к а звыч а й ii а я (Stratiomys chamaellon). Лічыпкі I. пераважна сапрафагі, зрэдку драпежнікі, развіваюцца ў вадзе, у гпілых дрэвах, лясным подсціле, гноі, пад карой і іпш.; водныя жывяцца водарасцямі, дробнымі чарвямі, насякомымі, рачкамі, рэчывамі, якія гніюць, глебавыя — глеем і часткамі раслін.
Цела I. (даўж. 2—18 мм) шырокае, сплюшчанае, звычайна ярка афарбаванае. часта з металічным бляскам або з жоўтымі і зялёнымі плямамі і палосамі на чорным фоне, зрэдку чорнае (у I. звычайнай брушка чорнае з жоўтымі плямамі, грудзі бурыя з жоўтым шчытком, ногі чырвона-жоўтыя). Крылы з прымітыўным жылкаваннем. Вусікі 3-членікавыя, апошні членік падзелены папярочнымі швамі на некалькі кольцаў. Лічынкі акукліваюцца пасля апошпяй лінькі ў лічынкавых шкурках. Лічынкі сплюшчаныя, кутыкула іх склератызаваная, а ў водных умацавана вуглякіслым кальцыем. Апошнія сегменты брўшка ў многіх відаў I. падоўжаныя (лічынкі «хвастатыя») з дыхальнымі пласцінкамі і адтулінамі для дыхання, абкружаныя вяночкам з доўгіх валаскоў. Э. I. Хацько. ІЛЬВШЫ ЗЕЎ, а н т ы р ы п у м (Antirrhinum), род аднаі шматгадовых травяпістых раслін сям. залознікавых. У родзе каля 30 відаў, пашырапых у Паўн. Амерыцы і Міжземнамор’і. У культуры I. з. в я л і к і (A. majus), іптрадукавапы і на Беларусі. Аднагадовая дэкар. расліпа, выкарыстоўваецца для клумбаў, рабатак, міксбордэраў, для азелянення балконаў. Цвіце ў чэрв.— ліпепі.
Выш. 15—90 см. Сцябло прамастойнае, зялёнае, летам зрэдку з пурпуровым налётам, восенню каля асновы дравяністае. Лісце ланцэтнае, у верхняй ч. расліны чаргаванае, у ніжняй супраціўнае. Кветкі разнастайныя па афарбоўцы (чырвоныя, жоўтыя, белыя, ружовыя, ёсць двухколерныя), у гронка*падобных суквеццях. Плод — каробачка. Размнажаецца насеннем. Святлалюбная, холадаўстойлівая расліна. Вылучаюць сарты высокія (вышэй за 70 см, лепшыя — Гольдмары, Гіянт Вельвет), паўвысокія (45— 65 см, Біла Піраміда. Канарыен Фогель, Рэмбрант), нізкія (15—25 см, Дункель Гранат, Сульфурэум, Руж Булгарыя, Кімозі Вары). I. А. Карэўка.
ІЛЬЖА, возера ў Браслаўскім р-пе, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,21 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,47 км. Кат-
лавіна лопасцевай формы, складаецца з 3 плёсаў, выцягнута з ПнЗ па ПдУ. Схілы выш. 3—6 м, спадзістыя, пераважііа разараныя, месцамі на 3 і У пад хмызняком. Берагавая ліпія (даўж. 2,82 км) звілістая. Злучана ручаём з Зах. Дзвіной. На паўп. беразе в. Кардэлішкі.
ІЛЫНСКАЯ Таіса Паўлаўна (н. 11. 5.1921, г. Куйбышаў), беларускі сав. вучоны ў галіне заатэхпіі. Д-р біял. п. (1971). Скончыла Маск. вет. акадэмію (1949). 3 1962 заг. лабараторыі біялогіі размнажэння с.-г. жывёлы Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Працы па пытаннях штучпага асемянепня жывёлы. Прапанавала спосаб вызпачэппя апладнялыіаіі здолыіасці спермы.
ІЛЫЧОЎСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 2 км на Пн — ПнУ ад пас. Ільіч Рагачоўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі капьякскага яруса (верхні мел). Разведапыя запасы 741 тыс. т.
Мел белы, шаравата-белы, трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю, СаСОз у ім 95 %. Магутнасць карыснан тоўшчы (уся не пройдзена) 0,6—10,7 м, ускрышы (пяскі, гліны) 2,2—10,4 м. Мел прыдатны на выраб вапны, для вапнавання кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
Ільвінка звычайная.
Ільвіны зеў вялікі.
ІЛЫЧОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, каля паўн. ускраіны пас. Ільіч Рагачоўскага р-на. Лінзападобпы паклад звязаны з адкладамі палтаўскай серыі палеаген-неагену. Перспектыўныя запасы 10,6 млн. т,
Пяскі светла-шэрыя, белыя, дробнаі тонказярністыя, з рэдкімі ўключэннямі дробнага жвіру (кварц). Магутнасць карыснай тоўшчы 6—15,5 м. ускрышы (тонказярністыя пяскі, марэгіныя супескі) 2—10 м. Пяскі прыдатныя як фармовачны матэрыял у ліцейнай вытв-сці. Радовішча не распрацоўваецца.
ІЛЬКЁВІЧ Георгій Іванавіч (н. 15.4. 1935, в. Бараўцы Вілейскага р-на), беларускі сав. геолаг. Ганаровы разведчык нетраў СССР (1982). Чл. КПСС з 1978. Скончыў БДУ (1958). 3 1958 у Бел. геолага-пошукавай экспедыцыі, з 1976 гал. геолаг. Асн. кірунак навук. работы — распрацоўка методык і праграм рэгіяпальных даследаванняў Беларусі, удзел у складанпі зводных геал. карт, вывучэпне стратыграфіі антрапагснавых адкладаў і карысных выкапняў Беларусі.
Тв.: Геологпя антропогена Белоруссіш.— Мн., 1973 (у сааўт.); Железорудные формацнн докембрня Белорусспп.— Мн.. 1974 (у сааўт.); Рельеф Белорусского Полесья.— Мн., 1982 (у сааўт.).
ІЛЬМЕНІТ (ад пазвы радовішча ў Ільмепскіх гарах, дзе ўпершыню быў выяўлепы I.), тытаністы жал я з п я к, мінерал класа вокіслаў, FoTiO3. Змяшчае жалеза 36,8%, тытапу 31,6 %, часам дамешкі магпію, марганцу. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ў пародах крышт. фундамента, у большасці абломкавых парод платформавага чахла.
Прышталізуецца ў трыганальнай сістэме; крышталі ромбаэдрычныя, тоўстатаблітчастыя, пласцінчатыя, агрэгаты зярністыя чорнага колеру. Бляск паўметалічны. Цв. 6,3—6,5; шчыльн. 4600— 4800 кг/м3. Слабамагнітны. Трапляецца ўкрапваннямі ў вывергнутых горных пародах асн. саставу. у шчолачных пародах і ў россыпах (другасныя радовішчы). Руда на тытан, крыніца атрымання фератытану.
ІЛЬМЁНАК, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,2 км2. Даўж. 0,64 км, найб. шыр. 0,47 км, найб. глыб. 6,2 м, сярэдняя 3,1 м. Аб’ём вады 0,61 млн. м3. Вадазбор (2,5 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з пяскоў і суглінкаў, разараны.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная. Схілы выш. 10—20 м, пераважна стромкія, пясчаныя і сугліністыя, на Пд укрытыя лесам, на 3 і Пн разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,9 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно спадзістае. Глыб. да 2 м займаюць да 30 % пл. возера. Літаралыіая і сублітаральная зоны высланы пяскамі, глыбакаводная — гліністым ілам сярэдняй магутнасцю 4,7 м. Мінералізацыя вады каля 250 мг/л, празрыстасць не перавышае 0,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі, на 3 выцякае
ручай у воз. Поцех. Расліннасць утварае палосу шыр. ад 35 да 150 м, пашырана да глыб. 3 м. Водзяцца лешч, шчупак. акунь, плотка, лінь, карась, краснапёрка, гусцяра. На паўн. беразе в. Слабодка. 1. А. Мыслгвец.