Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Даўж. галодных I. к. 3—5 мм, тых, піто напіліся крыві, 10—25 мм. Цела нерасчлянёнае. сплюшчанае, спінны шчыток укрывае ў самкі палавіну, у самца амаль усё цела. Маюць 4 пары ног. Самка адкладвае 3—15 тыс. яец і гіне. У развіцці праходзяць фазы лічынкі, німфы і дарослай асобіны. Цыкл развіцця 1—3гадовы.
Літ.: Арзамасов II. Т. Пксодовые клеіцн.— Мн., 1961; Фплнппова Н. А. ІІксодовые клеіціі подсем. Ixodinae.— Фауна СССР.— Паукообразные.— Л., 1977, т. 4, в. 4. I. Ц. Арзамасаў.
ІЛ, м у л, тонкадысперспы воданасычаны асадак, які ўтвараецца на дне вадаёмаў, на поймах рэк (наілак) і складзепы на 30—50 % з арган. і мінер. часцінак памерам менш за 0,01 мм (у глебазпаўстве і аграхіміі I. пазываюць фракцыю, складзеную з часцінак памерам менш за 0,001 мм). I.— пачатковая стадыя фарміравання мпогіх асадкавых горных парод (напр., аргілі-
ты. сланцы і інш.). Паводле грануламетрычнага складу адрозніваюць дробпаалеўрытавыя, алеўрытапелітавыя, пелітавыя I., па генезісу — тэрыгепныя, біягепныя, хемагенныя і вулканагепныя I. Па Беларусі пашыраны азёрны (сапрапель, гіція) і глебавы I. Апошні складае высокаактыўпую частку глебы. якая вызначае многія яе каштоўпыя ўласцівасці і ўрадлівасць. Утрымаппе і склад I. ўлічваюць пры механічпай (цяжкія, сярэднія, лёгкія гліпы, цяжкі, сярэдні, лёгкі сугліпак, супесак, звязпы і рыхлы пясок) і генетычпай (падзолістыя, лесіравапыя глебы) класіфікацыі глеб. У глебах I. можа быць новаўтворапым і спадчыпным. I. сучаспых вадаёмаў, глеб і глебаўтваралыіых парод Беларусі складзены з дэградзіравапай у рознай ступепі дыактаэдрычнай гідраслюды і каалініту, маюць у сабе як дамешкі кварц, палявыя шпаты, лепідакракіт, паўтарачныя вокісы жалеза. карбанаты. У глобавым профілі I. здольны перамяшчацца, што выклікае кальматаж (заіленне) ніжэйляжачых гарызонтаў, заіленне дрэпажных труб на меліярацыйпых сістэмах. Заплыванпе глеб I. абумоўлівае ўтварэпне на іх паверхпі скарынкі. якая адмоўна ўплывае па рост раслін. У I., багатым арганіч. рэчывам, могуць развівацца працэсы серавадароднага заражэнпя і гніеппя, што пагаріпае якасць вады і ўмовы існавання водпай флоры і фауны. Стварэшіе па берагах вадаёмаў ілафільтроўных насаджэнняў папярэджвае празмерпае пазапашвапне I. ў іх. Выкарыстоўваецца I. у вытв-сці цэглы, абліцовачпай пліткі, капалізацыйпых і дрэнажпых труб, фарфора-фаяпсавых і вогнетрывалых вырабаў, каталізатараў, друкарскіх фарбаў, паперы, мыла, эмалей, цэмепту і гумы, у прыгатаванпі фармовачііых сумесей, буравых і буд. раствораў, адбелыіых сумесей, клейкіх рэчываў, асушальнікаў, адсарбентаў. у. д. лісіца. ІЛАВА, возера ў Шаркоўшчынскш р-пе, у бас. Дзіспы, на вярховым балоце. Пл. 1,44 км2. Даўж. 1,49 км, пайб. шьтр. 1,19 км, пайб. глыб. 4 м, сярэдпяя 3 м. Аб’ём вады 4,25 млп. м3. Вадазбор (4 км2) нізінпы, градава-мачажынпы, забалочапы, пад лесам.
Катлавіна рэшткапага тыпу, амаль круглая, крыху выцягнутая з Пн на Пд. Схілы невыразныя. Берагавая лінія (даўж. 4.94 км) слабазвілістая. Берагі ныіі. 0,3—0.5 м. абрывістыя, тарфяныя, пад лесам. Дно плоскае, выслана торфам. Глыб. да 2 м з.аймаюць 73 % пл. возера. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (20—26 мг/л), кіслай рэакцыяй (pH 3,6—4,9) 1 добрай празрыстасцю (да 3 м). Дыстрофнае. Бяссцёкавае. Зарастае
воднымі імхамі. уздоўж берагоў палоса гарлачыка шыр. 10—15 м. Водзяцца акунь, шчупак. Каля возера в. Крупенішча. С. А. Смірноў.
ІЛАЁДЬI, беспазваночныя, якія жывяцца аргап. дэтрытам. Гл. ў арт. Дэтрытафагі.
ІЛАФІЛЬТРОЎНЫЯ НАСАДЖЭННІ, від глебаі водаахоўных дрэвавакустовых пасаджзшіяў, прызначаных для затрымапня і асаджэішя завіслых у вадзе часцінак ілу і фільтрацыі вады. Папярэджваюць забруджванне і абмяленне вадаёмаў. Замацоўваюць глебагрунты ложа вадасцёкаў і ніжпіх частак адхонаў, засцерагаюць іх ад размыву, гасяць і разбіваюць патокі вады ў час раставанпя снегу і ліўпяў, затрымліваюць вял. колькасць размытага грунту. Надземныя часткі расліп ствараюць дадатковы фільтроўпы і стабілізоўпы эфект, забяспечваючы паслядоўнае фракцыйнае размяшчэнне ў наілку іншага матэрыялу, які пераносіцца вадоіі: буйназярністага пяску на зпешнім абводзе I. н., дробназярністага ў сярэдняй і лёгкіх часцінак у ніжняй частках.
Залежна ад прызначэння могуць размяшчацца суцэльнымі палосамі ў прыбярэжных зонах вадаёмаў, на вадазборных схілах, у ярах і лагчынах. 3 павелічэннем узросту I. н. і ўтварэннсм у іх падлеску вышыня і магутнасць ілазатрымальнага экрана павялічваецца, што садзейнічае зніжэнню хуткасці лагчынных патокаў вады, зарастанню лагчын і павелічэнню зоны дзеяння I. н. Магутнасць слоя наілку, які назапашваецца пад I. н. за год, дасягае 10—12 см. У месцах, дзе магутныя канцэнтраваныя водныя патокі адсутнічаюць (прыбярэжныя раўнінныя ўчасткі), I. н. затрымліваюць
Возера Ілава.
Ілжэкараед дубовы: жук і лічынка.
і пераводзяць ваду з паверхневага ва ўнутрыглебавы сцёк. У выніку фільтрацыі праз пласт глебы вада да пападання ў вадаёмы добра ачышчаецца, што засцерагае вадасховішчы, лугі і інш. ўгоддзі ад заілення, захоўвае ўрадлівыя грунты, павялічвае прадукцыйнасць прылеглых с.-х. земляў. Дрэвавыя пароды, якія выкарыстоўваюць у I. н.. павінны добра пераносіць занясенне грунтам каранёвай шыйкі і часовае затапленне, інтэнсіўна развіваць дадатковыя каранёвыя ярусы, мець добрае вегетацыйнае размнажэнне.
Ва ўмовах БССР I. п. ствараюцца на дпе часовых вадасцёкаў з вербаў (трохтычынкавай, прутападобпай, рускай, жоўтай, шалюгі і інш. відаў). Вышэй рэчышча садзяць дрэвападобныя вербы, вольху чорпую. каліну і парэчкі. Пасадку кустовых вербаў праводзяць чаранкамі даўж. 0,5—0,6 м праз 30—50 см з адлегласцю паміж радамі каля 1 —1,5 м; рады размяшчаюць упоперак рэчышча. Для лепшага кушчэння парасткі праз 1—2 гады зразаюць да ўтварэнпя гушчару. Вярбу ломкую высаджваюць калом, астатпія віды — 2-гадовымі сеянцамі. Найвялікшую кальматуючую здольпасць маюць донныя I. н., размешчапыя па ўсёй даўжыні вадасцёку, і рэчышчавыя — на схілах лагчын. Ужываюцца таксама спосабы перарывістага размяшчэння пасадак упоперак восі лагчын з палосамі ЗалуЖЭННЯ памІЖ ІМІ. Н. В. Малашэвіч. ІЛГАЙЦЫ, возера ў Браслаўскім р-пе, у бас. р. Дрысвята. Пл. 0,45 км2. Даўж. 2.02 км, пайб. шыр. 0,45 км. пайб. глыб. 20,2 м, сярэдняя 6 м. Аб’ём вады 2,72 млн. м3. Вадазбор (4,4 км2) пласкахвалісты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разарапы, 13 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна складанага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 5—8 м (на Пн 2—5 м), умерана стромкія, сугліністыя і супясчаныя, у ніжняй частцы параслі хмызняком, у верхняй разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,99 км) вельмі звілістая, утварае шмат заліваў і паўастравоў. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, пясчаныя, задзернаваныя. Дно складанай будовы. мелкаводнымі падняццямі падзяляецца на шэраг адасобленых замкнёных катлавін. Найб. глыб. ў паўн. плёсе, дно якога мае форму лейкі. Зона мелкаводдзя (глыб. да 2 м) вузкая, займае каля 20 % пл. возера, выслана пясчапымі адкладамі; у глыбакаводнай частцы пашыраны крэменязёмістыя canpaneлі (у цэнтры) і гліністыя ілы. Мінералізацыя вады да 220 мг/л, празрыстасць 3,1 м. Эўтрофнае. слабапраточнае. Зарастае слаба, шыр. палосы расліннасці 5—15 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 4—5 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь. плотка, лінь, карась, язь, судак, мянтуз. Каля возера в. Ілгайцы.
ІЛЖЭКАРАЁДЫ, к а п ю ш о п п і к і, бастрыхіды (Bostrychidae), сямейства насякомых атр. жукоў.
У сусв. фауне каля 800 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках і субтропіках. У СССР 30 відаў. На Беларусі відавы склад вывучаны недастаткова. Жукі і лічынкі жывуць у драўніне або кары адміраючых і мёртвых дрэў, у лесаматэрыялах, вырабах з драўпіны.
Жукі I. вонкавым выглядам 1 спосабам жыцця нагадваюць караедаў, часта большыя за іх (даўж. 8—14 мм), адрозніваюцца будовай 4-членікавых лапак. У большасці відаў маленькая галава ўцягнута ў капюшонападобную бугрыстую спінку. Вусікі грабеньчатыя ці булавападобныя. Цела валікападобнае, цыліндрычнае, іншы раз расшыранае на канцы. Скат надкрылаў зубчасты або мае выгляд косай пласцінкі. Лічынкі дробныя, з круглай галавой і патоўшчанымі сегментамі цела. 1 пакаленне за год. Лёт у маі, зімуе лічынка.
На Беларусі найб. пашыраны I. д уб о в ы, або звычайны (Bostrychus capucinus),— жук з чорным цыліндрычным целам, чырвонымі надкрыламі і паловам брушка. Надкрылы з роўным скатам, без косай пласцінкі. Лічынка пракладвае, запаўняючы буравой мукой, хады ў драўніне ствалоў і галін дубу, інш. цвердалістых парод (паблізу паверхні, удоўж валокнаў). I. венечны (Stephanopachus subsstriatus) — чорны жук з чырвона-бурымі вусікамі і нагамі. На задняй ч. надкрылаў тарчаць доўгія валаскі. Селіцца ў тоўшчы кары адміраючай хвоі і інш. хвойных. Шкодзіць нязначна. Меры барацьбы: кантроль і выбракоўка пашкоджаных дрэў, забеспячэнне правілаў захавання акоранай драўніны.
Г. Ф. Ярмашэвгч.
ІЛЖЭПАРАЗІТЬ'ІЗМ, псеўдапар а з і т ы з м, форма ўзаемаадносіп паміж арганізмамі розпых відаў, пры якоіі аргапізмы з высокай жыццёвай устойлівасцю, што жывуць свабодна, выпадкова трапляючы ў аргапізм жывёлы або чалавека, могуць развівацца як паразіты. У фауне Беларусі I. уласцівы лічынкам пакаёвай, шэрай мяспой і сырнай мух, пекаторым тырагліфідным кляшчам — шкоднікам зоожжа, сыру і іпш. прадуктаў. Трапіўшы ў арганізм з забруджанай ежай, яны могуць нейкі час весці паразітычны спосаб жыцця і выклікаць цяжкія кішачныя расстройствы. Ад факультатыўнага паразітызму (гл. ў арт. Паразітызм) I. адрозніваецца больш рэдкім і выпадковым характарам.
У. А. Радкевіч.
ІЛЖЭСЛОНІКІ (Anthribidae), сямейства насякомых атр. жукоў. Падобныя да даўганосікаў, адрозніваюцца ад іх наяўпасцю верхняй губы і будовай вусікаў. Вядома каля 2200 відаў, пераважна ў тропіках. У СССР каля 20 відаў, з іх па Беларусі часцей трапляюцца I. в я л і к і, або слонікпласкахобатнік (Platyrrhinus resinosus), лічынкі якога развіваюцца ў гнілой, пашкоджапай грыбамі драўніне вольхі, бярозы, ясеню, i I. б е-
л а в а т ы (Anthribus albinus), лічынкі якога развіваюцца ў мёртвай драўніне бярозы, вербаў, вольхі і дубу.
Цела I. (даўж. 1,7—4 мм) валікападобнае, галаватрубка кароткая, шырокая. Вусікі некаленчатыя, ніткападобныя. Жукі — драпежнікі. Лічынкі развіваюцца часцей у мёртвай або гнілой драўніне, нямногія — драпежнікі, карысныя, паядаюць ілжэшчытовак і яйцы чарвякоў.