Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Скараспелыя культуры (выспяваюць за 30—60 сут), высяваюцца ў адкрытым і ахаваным грунце некалькі разоў за год і даюць свежую зеляніну на працягу ўсяго года. Патрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы. Добра растуць і развіваюцца пры т-ры 12—15 °C, пераносяць замаразкі да —5 °C. 3. к. вырошчваюць у чыстай або ўшчыльнепай (па памідорах, капусце) кўльтурах, як папярэднік позніх культур.
ЗЯЛЁНАЕ, зона адпачынку за 20 км на ПнЗ ад Мінска. Пл. 1750 га. Разлічапа на 5,1 тыс. чал.
Каля 78 % займае лес (пераважна хваёвы). Ландшафт — градава-ўзгорыстыя ўзвышшы, рэкі Ратамка. Поплаўка (правыя прытокі Свіслачы), вызнача’ецца добрымі рэкрэацыйнымі ўмовамі. На тэр. зоны калект. сады (пл. 40 га), базы для доўгатэрміновага і месцы для кароткатэрміновага адпачынку.
ЗЯЛЁНАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на Пн Лунінецкага р-на, у вадазборах рэк Цна і Смердзь. Пл. 4,1 тыс. га, у межах прамысл. па-
клада 1 тыс. га. Глыб. да 4,7 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 45 %, попельнасць 11,2 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2,6 млн. т. Балота не асушана, пераважае хмызняковая і травяністая расліннасць, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
ЗЯЛЁНАЕ БУДАУШЦТВА, сістэма мерапрыемстваў па стварэнню, зберажэнню і выкарыстапню зялёных насаджэнпяў для паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва; састаўная ч. сучаснага горадабудаўніцтва. Выконвае структурна-планіровачныя, сан.-гігіен., рэкрэацыйныя і дэкар,маст. функцыі. Паркі, сады, скверы, бульвары, газоны, жывыя агароджы і інш. ўносяць своеасаблівасць у агульнае добраўпарадкаванне гарадскіх паселішчаў, дапаўняіоць прыгажосць архітэктурных ансамбляў, падкрэсліваюць урачыстасць помнікаў. Развіваецца стварэннем новых зялёных масіваў, а таксама рэканструкцыяй і аднаўленнем існуючых, пры максімальным зберажэнні прыроднага ландшафта. У разнастайным комплексе 3. б. вылучаюцца азеляненне населеных месцаў, ландшафтная архітэктура, садова-паркавае мастацтва.
Развіццё горадабудаўніцтва ў БССР абумовіла вылучэнне 3. б. ў самастойную галіну гасп. дзейнасці, якая адыгрывае важную ролю ў фарміраванні сучаснага архітэктурна-маст. аблічча, добраўпарадкаванасці гар. паселішчаў. Выкарыстоўваюцца прыёмы свабоднай планіроўкі 1 забудовы жылых р-наў у арганічным адзінстве з прыродным ландшафтам, што дазваляе мэтанакіравана спалучаць азедяненне жылых масіваў і агульнагарадскіх аб’ектаў. Зялёныя насаджэнні гарадоў БССР у 1981 займалі 38,4 тыс. га (74.5 м2 на 1 гар. жыхара), створана 40 паркаў культуры 1 адпачыпку, дзіцячых 1 спартыўных, 157 агульнагарадскіх napnay, больш за 1 тыс. садоў 1 сквераў, 52 бульвары. 3 улікам сучасных патрабаванняў створаны паркі імя Янкі Купалы ў Мінску, імя 50-годдзя БССР у Гомелі, «Юбілейны» ў Гродна, культуры 1 адпачынку ў Брэсце, бульвары па вул. Леніна, Камсамольскай і Каліноўскага, вул. Талбухіна, кветнік па праспекту Машэрава ў Мінску 1 інш. Удала выкарыстаны магчымасці 3. б. пры добраўпарадкаванні тэр. Аршанскага льнокамбіната, Гомельскага шклозавода, Магілёўскага з-да «Строммаіпына», з-даў аўтамабільнага 1 электронных вылічальных машын у Мінску 1 інш. Высокім маст. узроўнем вызначаецца азеляненне мемарыяльных збудаванняў: Кургана Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі на 18 км шашы Мінск — Масква і мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу Хатынь (Лагойскі р-н), Брэсцкай крэпасці-героя, мемарыяльнага комплексу «Прарыў» (Ушацкі р-н) і музея савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна (Горацкі р-н) 1 інш. Работамі па 3. б. ў БССР кіруе Белдарзяленбуд. Н.-д. работа па 3. б. вядзецца ў Цэнтр. бат. садзе 1 Ін-це эксперыментальнай батанікі АН БССР, Бел. дзярж. н.-д. і
праектным ін-це горадабудаўніцтва, БПІ, БТІ і інш. Іл. гл. на ўкл.
Літ.: Л у н ц Л. Б. Городское зеленое строіітельство.— М., 1966; Map fa й-
л н к Г. II. Справочннк озеленптеля.— Мн„ 1979; Р у б ц о в Л. II., Л а п т е в A. А. Справочннк по зелёному стронтельству.—2 нзд.— Кнев, 1971; Шкутк о Н. В., Ч а х о в с к н й A. А. Озелененпе городов н населенных пунктов,— Мн., 1965. A. I. Бязлюдаў.
ЗЯЛЁНАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 0,5 км па Пн ад в. Лукі Жлобінскага р-на. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі поймы і першай надпоймавай тэрасы Дняпра. Разведаныя запасы 13,6 млн. м3.
Пяскі светла-шэрыя палевашпатавакварцавыя, дробназярністыя (з дробнымі лінзамі сярэднезярністых), з рэдкімі зернямі жвіру. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,9—11,8 м, ускрышы 0,2—4,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сценавых вырабаў з шчыльнага і ячэістага сілікатабетону. Радовішча не распрацоўваецца.
ЗЯЛЁНАЕ УГНАЁННЕ, зялёпая маса расліп-сідэратаў, заараная ў глебу для павышэння яе ўрадлівасці. Абагачае глебу арган. рэчывамі і азотам, паляпшае яе хім., біял. і воднафіз. ўласцівасці, павялічвае ўраджайнасць с.-г. культур, мае пэўнае значэнне для аховы навакольнага асяроддзя (глеба, пакрытая расліннасцю, менш губляе пажыўных рэчываў і
У зоне адпачынку Зялёнае.
У зоне адпачынку Зялёная.
менш падвяргаецца эрозіі). У БССР распрацавана тэхналогія вырошчвання сідэратаў як прамежкавых культур (падсяўных ці паржышчавых) на 3. ў. ці на корм жывёле. 3 падсяўных культур выкарыстоўваюцца шматгадовыя лубін і сырадэля, з паржышчавых — лубін вузкалісты, віка, азімы pane і інш. культуры з кароткім вегетац. перыядам. Бабовыя сідэраты маюць высокую інтэнсіўнасць азотфіксацыі (азот, назапашаны бабовымі, у асноўным звязваецца ў арган. форму, мінералізуецца і паглынаецца с.-г. культурамі наступнага пасеву), што змяншае пераход мінер. азоту ў паверхневыя і грунтавыя воды. Пасеяныя на 3. ў. азімыя прамежкавыя культуры (шматгадовы лубін, азімыя віка, pane, свірэпіца) памяншаюць засмечанасць пасеваў збожжавых, зніжаюць пашкоджанне клубняў бульбы, станоўча ўплываюць на ўласцівасці глебы. Гл. таксама Сідэрацыя.
Літ.: Алексеев E. К., Рубанов В. С., Д о в б а н К. II. Зеленое удобренне.— Мн.. 1970; Довбан К. II. Состоянне іі перспектнвы пріімененіія зелёных удобреннй в условнях іінтенснфнкацпн сельскохозяйственного проіізводства.— Мн.. 1978; я г о ж. Прнмененне зеленых удобреннй в пнтенснвном земледелпн,—Мн., 1981. К. I. Доўбан. ЗЯЛЁНАЯ, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Жыткавіцкага р-на, за 17 км на ПпЗ ад г. п. Жыткавічы, на маляўнічым беразе р. Случ. Устаноўлена ў 1981. Пл. 6,6 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 6,7 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і баз для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва рабочага пас. Мікашэвічы.
ЗЯЛЁНАЯ ПУШЧА. лясны масіў у Бешанковіцкім р-не, за 1 км на Пд ад в. Сасняны і шашы Бешанковічы — Бачэйкава, на тэр. Лепельскага лясгаса. Пл. каля 1,2 тыс. га.
Рэльеф раўнінны, нязначна паніжаны, з градава-ўзгорыстымі формамі. Глебы дзярнова-падзолістыя моцнаападзоленыя сугліністыя, развітыя на магутных сярэдніх марэнных завалуненых суглінках, 1 тарфяна-балотныя. На У ад пушчы азёры Запольскае, Хацькоўскае і ініп., звязаныя р. Свінка, на 3 ад яе р. Ула. У паўд.-зах. ч. вярховае балота пл. каля 40 га, парослае сфагнавымі 1 багуновымі хвойнікамі. Пераважаюць ельнікі (55,2 %) і вытворныя ад іх асіннікі (27,9 %). Чорнаалешнікаў 6.6 %, бярэзнікаў 4,4. хвойнікаў 3,7. шэраалешнікаў 2,2 %. Большасць лясоў (83 %) кіслічнага тыпу. Ландшафт прыдатны для турызму 1 адпачынку. Дз. С. Голад. ЗЯЛЁНКА (Tricholoma flavovirens), шапкавы базідыяльны грыб з роду радоўка сям. радоўкавых. Пашырапа ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Зах. і Усх. Сібіры, на Д. Усходзе; на Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Расце вял. групамі ў сухіх хваёвых лясах па пясчапай
глебе. Пладапосіць у вер.— кастрычніку, часам у жніўні. Ядомая, спажываецца свежая, марынаваная, соленая.
Шапка дыям. 3—10 см. пукатая, потым плоская, часта з хвалістым прыўзнятым краем, ліпкая, валакністая, жаўтавата-зялёная, у цэнтры бураватая, з нрыліплымі да яе камячкамі глеоы, па краі звычайна растрэскваецца. Мякаць шчыльная, добра развітая, жаўтаватая, з прыемным смакам і мучным пахам. Гіменафор прырослы. ІІласцінкі шырокія, выемчатыя, жаўтавата-зялёныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная. падоўжана-валакністая. дробналускаватая, аднаго колеру з шапкай. Споры авальна-эліпсоідныя, гладкія. бясколерныя
ЗЯЛЁНЫ ГАП. зона адпачынку мясцовага значэння на тэрыторыі Мінскага раёна. на р. Удра, за 40 км на Пд ад Мінска. Устапоўлена ў 1981. Пл. 7,3 тыс. га. На 3 мяжуе з зонай адпачынку Удра. Разлічана па адначасовы адпачынак 20 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей Мінска.
ЗЯЛЁНЫ КОНІК (Tettigonia viridissima), насякомае надсям. конікавых падатр. даўгавусых прастакрылых. Пашыраны ў краінах з цёплым і ўмераным кліматам, у СССР — у Еўрап. ч., па Каўказе, у Крыме, Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Д. Усходзе. На Беларусі трапляецца ў садах, на сенажацях, лясных палянах. Корміцца дробнымі насякомьтмі і раслінамі.
Цела (даўж. 27—42 мм) светла-зялёнага колеру. Вусікі даўжэйшыя за цела, шматчленікавыя. На брушку ў самак доўгі шаблепадобны яйцаклад. Надкрылы ў самцоў маюць орган стракатання. Заднія ногі скакальныя, на галёнках пярэдніх ног органы слыху. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год даюць 1 генерацыю. Яйцы зімуюць у глебе.
В. П. Прыстаўка. «ЗЯЛЁНЫ ПАТРУЛЬ», атрады піяпераў і школьнікаў, якія памагаюць ахоўваць прыроду; адна з форм грамадскага руху за ахову прыроды. Асноўная мэта «3. п.» — паглыбленае пазакласнае вывучэнне прыроды роднага краю, выхаванне беражлівых адносін да прыродных багаццяў і падрыхтоўка школьнікаў да практычнай дзейнасці па ахове і павелічэнню плошчы лясоў, зялёпых насаджэнняў дарог, вуліц і плошчаў, па догляду паркаў, сквераў. У БССР дзейнічаюць з 1961. У школах рэспублікі (1982) болып за 8,6 тыс. атрадаў «3. п.» (каля 150 тыс. вучняў).
«3. п.» напачатку займаліся толькі аховай зял. насаджэнняў. У далейшым абавязкі патрульных расшырыліся, яны сталі не толькі дзіцячай грамадскай інспекцыяй па ахове прыроды, але і школьным актывам. Пад кіраўніцтвам галіновых секцый і метадычных саветаў таварыстваў аховы прыроды «3. п.» арганізоўваюць розныя мерапрыемствы па закладцы паркаў, сквераў, пасадцы лясоў, удзельнічаюць у пасадках і прачыстцы лесу і лесапалос, ахове іх ад
пажараў, рабоце ў гадавальніках, зборы насення лекавых траў, аперацыі «Елачка». ахове бяроз вясной, закладках алей першакласнікаў і дзесяцікласнікаў з бяроз і рабін, ахове і рассяленні мурашнікаў, падкормліванні дзікіх жывёл і птушак. У 1981 атрады «3. п.» пасадзілі больш за 650 тыс. дрэў і 750 тыс. кустоў, нарыхтавалі болып за 200 т рознага корму на зіму для жывёл і птушак, зрабілі 42 тыс. кармушак, развесілі больш за 85 тыс. штучных гнёздаў. «3. п.» праводзяць таксама прапагандысцкую работу па ахове прыроды сярод школьнікаў і насельніцтва. 3. Я. Андрыеўская.