Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
на асн. найб. каштоўных рэкрэацыйных рэсурсаў і прызначаны задавальняць патрэбы насельніцтва ў доўгатэрміновым адпачынку, турызме, санаторна-курортным лячэнпі ўвесь год. У іх размяшчаюцца пераважна курортна-рэкрэацыпныя ўстановы (дамы адпачынку, пансіянаты, турысцкія базы і гасцініцы), якія групуюцца ў комплексы. Зоны рэсп. значэння: Асвея і Расоны (рэзервовыя), Браслаў, Ула (Віцебская вобл.). Азё'ры, Масты (Гродзенская вобл.), Беразіно, Вілейка, Івянец, Стоўбцы (Мінская вобл.), Асіповічы, Чыгірынка (Магілёўская вобл.), Арэса (рэзервовая), Лоеў (Гомельская вобл.), Лясная (Брэсцкая вобл.) — у перспектыве адначасова могуць адпачываць каля 374,5 тыс. чал. 3. а.
У зоне адпачынку Мінскае мора.
мясцовага значэння прызначаны для кароткатэрміновага адпачынку насельпіцтва, а таксама доўгатэрміновага адпачынку дзяцеп і дарослых улетку. Ствараюцца паблізу гарадоў і маюць з імі добрыя транспартныя сувязі. У іх размяшчаюць піяяорскія лагеры, дачы дзіцячых дашкольпых устаноў, базы адпачыпку і інш., разлічаны на 3127,3 тыс. чалавек. На тэр. шэрагу зон, акрамя маляўнічага ландшафту, ёсць цікавыя для наведванпя помнікі прыроды, гіст., турысцкія і інш. аб’екты. Болыпасць 3. а. размешчана вакол рэк і азёраў з маляўнічымі берагамі, каля буйных лясных масіваў. Калі натуральныя ландшафтныя ўмовы недастаткова спрыяльныя, іх паляпшаюць. Прыкладам мэтанакіраванага фарміравання ландшафту для 3. а. з’яўляецца стварэнне вакол Мінска сістэмы зон масавага адпачынку на штучных вадасховішчах — Мінскае мора, Вяча, Пціч, Крыніца, Дразды і інш. У 3. а. важнае значэнне маюць ашчадныя адносіны да прыроднага ландшафту і рац. выкарыстанне рэкрэацыпных рэсурсаў. На аснове праектнай дакументацыі размяшчаюць установы і комплексы адпачынку, пляжы, стаянкі аўтатранспарту. Пры распрацоўцы праектаў 3. а. ўлічваюць асаблівасці лапдшафту, кліматычныя і гідрагеал. харакіарыстыкі тэрыторыі, яе сан. стан, экалагічную сітуацыю,
існаванне водных і інш. рэкрэацыйных аб’ектаў. Ёмістасць і профіль выкарыстанпя 3. а. вызначаюцца з улікам спрыяльных для стварэння пляжаў берагоў вадаёмаў, якасці лясных насаджэнняў і гранічна дапушчальных рэкрэацыйных нагрузак. Ажыццяўляюць мерапрыемствы па добраўпарадкаванню тэрыторый: фарміраванне на базе лясных масіваў рэкрэацыйных лясоў і лесапаркаў з сховішчамі ад непагоды, маляўнічых пейзажных карцін, абсталяванне месцаў для палатак, развядзення кастроў, дзіцячых і спартыўных пляцовак, асушэнне пераўвільготнепых участкаў і інш. мерапрыемствы для стварэння паўнацэннага рэкрэацыйнага асяроддзя. У паняцце 3. а. ўключаюць тэрыторыі, якія размешчаны ў межах нас. пунктаў і прызначаны для адпачынку — паркі культуры і адпачынку, дзіцячыя паркі, бульвары, скверы.
Літ.: G ы ч е в a A. В. Архптектурноландшафтная среда: Вопросы охраны н формпрованіія.— Мн., 1982.
Г. А. Патаеў. ЗОНЫ САШТАРНАІІ АХОВЫ ВОДНЫХ КРЫШЦ, зоны, якія вылучаюцца вакол крыніц водазабеспячэння, водазабораў, крыніц лекавых водаў і інш. для аховы іх ад забруджвання (гл. Забруджванне водаў).
У першым поясе зон аховы (палоса строгага рэжыму) забараняюцца пражыванне насельніцтва і буд-ва, не звязанае з патрэбамі водаправода, тэр. гэтай палосы агароджваецца, акружаецца зялёнымі насаджэннямі і ахоўваецца. Межы 1-га пояса: для крыніц падземнага водазабеспячэння — радыусам не менш як 30 м вакол свідравін (для недастаткова ахаваных гарызонтаў — не менш як 50 м); для водазабораў на рэках уверх па цячэнню не менш як 200 м? уніз — не менш як 100 м ад водазабора, па прылеглым беразе не менш як 100 м ад урэзу вады пры найвышэйшым яе ўзроўні, у напрамку процілеглага берага—100 м акваторыі, калі шыр. ракі больш за 100 м, і ўся акваторыя і 50-метровая палоса берага, налі шырыня ракі менш за 100 м. Другая палоса зон аховы (палоса абмежаванняў) ахоплівае ўчасткі, на якіх паверхневы і падземны сцёк можа ўплываць на састаў і якасць вады; межы іх вызначаюцца. зыходзячы з канкрэтных сан. і гідрагеалагічных умоў тэрыторыі і ў залежнасці ад магчымасцей забруджвання і самаачіяшчэння водных крыніц (для крыніц падземнага водазабеспячэння часцей за ўсё радыусам 200—500 м, на большасці значных рэк 30—60 км уверх і не менш як 250 м уніз па цячэнню, 3—5 км ад берагоў). У абедзвюх палосах зоны аховы забараняецца будаваць паглынальныя калодзежы і свідравіны для скідвання сцёкавых водаў. Гл. таксама Воднае закападаўства, Ахова еодаў, Сангторная ахова крыніц водазабеспячэння.
Лгт.: Белнченко Ю. П., Агеев О. В. Рацпональное пспользованпе н охрана прпродных вод в СССР.— М., 1978; Л ь в о в м ч А. П. Заіднта вод от загрязнення.— Л., 1977. Я. В. Малашэвгч.
ЗОНЫ СПАКОЮ, месцы ў прыродным наваколлі, на якіх у асобныя
перыяды або пастаянна захоўваюць пэўны рэжым гасп. дзейнасці і рэкрэацыі, каб забяспечыць спрыяльныя ўмовы існавання жывых арганізмаў або каб захаваць асобныя прыродныя ўчасткі ў практычна некранутым стане. Часовыя 3. с. найчасцей вылучаюцца ў межах паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў, зялёных зон, лесапаркаў і інш., асабліва — у месцах масавага размнажэння дзікіх жывёл; ахоўны рэжым уіх падтрымліваецца пераважна з сярэдзіны вясны да сярэдзіны лета (т. зв. перыяды спакою, месяцы цішыні); знаходжанне ў такі час у 3. с. людзей, свойскай жывёлы, а таксама ўсе віды дзейнасці. што могуць парушыць сезонную біялогію дзікіх жывёл, павінны абмяжоўвацца. У лясных масівах 3. с. звычайна займаюць адзін або некалькі кварталаў. Для катэгорыі зон поўнага спакою, якія вылучаюц-
Зорачнік рыжаваты: 1 — агульны выгляд; 2 — споры.
ца на тэр. запаведнікаў (напр., Бярэзінскага біясфернага) і нац. паркаў, ахоўны рэжым асабліва строгі: ён выключае любое ўмяшанне чалавека ў прыродныя працэсы, забараняе ўсе віды гасп. дзейнасці, нават часовую прысутнасць людзей па іх тэрыторыі (акрамя навук. супрацоўнікаў, занятых назіраннямі за станам і дынамікай асяроддзя). 3. с., вылучаныя з біягеацэнатычнымі ці геабат. мэтамі, могуць агароджвацца.
ЗОНЫ ЭКАЛАГІЧНАЙ РЫЗЫКІ, месцы, дзе гасп. дзейпасць чалавека можа стварыць небяспечныя экалагічныя сітуацыі. Узнікненне і існаванне такіх зон звязана з немагчымасцю прадугледзець і прадухіліць усе адмоўпыя экалагічныя выпікі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Звесці верагоднасць паяўлення пебяспечных экалагічных сітуацый да мінімуму — актуалыіая задача навукі і практыкі, у прыватнасці, адна з мэт папярэдпяй экалагічнай экспертызы праектаў гасп. і тэхн. буд-ва, якое вядзецца на Беларусі.
ЗОПНІК КЛУБНЯНОСНЫ (Phlomis tuberosa), шматгадовая травяністая расліна сям. ясноткавых. Радзіма — умераная зона Еўразіі. На Беларусі інтрадукавапы ў 1960-я г. ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Культывуецца як лек. і дэкар. расліна. Цвіце на 2-і год у чэрв,— ліп., пладаносіць у ліп.— жн. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне пры захворваннях страўніка, верхніх дыхальных шляхоў, для лячэнпя вадзянкі, жаўтухі і інш. хвароб. Меданос. Прыдатны для пасадак групамі на газонах і ў міксбордэрах.
Выш. 80—140 см. Карані доўгія, іпнурападобныя, з клубнепадобнымі патаўшчэннямі. Сцябло простае або галінастае, у суквецці апушанае, фіялетавапурпуровае. Сцябловае лісце валасістае, ніжняе доўгачаранковае, трохвугольнае, верхняе кароткачаранковае або сядзячае, яйцападобна-ланцэтнае. Кветкі ў ілжэмутоўках, сабраных у коласападобныя суквёцці з ружовымі, ліловымі, радзей жоўтымі венчыкамі. Плод — чатырохвугольны шматарэшак. Размнажаецца насеннем. Г. В. Пашына.
30PA (Zora), род павукоў сям. клубіянід. У фауне Еўрап. ч. СССР адзначаны 6 відаў, з іх на Беларусі ў лясной зоне пашырана 3. к а л ючая (Z. spinimana). Жыве ў лясным подсціле. Даўж. цела 6—7 мм. Mae глініста-жоўтыя або чырванавата-жоўтыя ногі.
ЗОРАЧНІК (Geastrum), род грыбоўгастэраміцэтаў сям. зорачнікавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, акрамя Ан-
тарктыды. У СССР 22 віды. Касмапаліты. На Беларусі 5 відаў. Лясныя глебавыя сапратрофы. Неядомыя.
Пладовыя целы наземныя, радзей падземныя, шарападобныя, з шматслаёвым перыдыем (абалонкай). які складаецца з экзаперыдыя (вонкавы слой) 1 эндаперыдыя (унутр. слой). Глеба мяккамясістая, са шматлікімі камерамі, высланымі гіменіем з базідыямі, пры выспяванні пыліць. Капіліцый (ніткі для разрыхлення спелых спораў) просты або слабаразгалінаваны. Базідыі 4—8-споравыя. Споры шарападобныя, дробнабародаўчатыя або гладкія, цёмнаафарбаваныя. 3 узростам экзаперыдый разрываецца на 4—15 тоўстых лопасцей і раскрываецца накшталт зоркі, у цэнтры — акруглая глеба, пакрытая эндыперыдыем, які на верхавінцы разрываецца адтулінай, абкружанай «дворыкам» (увагнутая зона) або з перастомам (махрыстымі краямі).
На Беларусі найчасцей у лясах у жн.— вер. трапляецца 3. рыж аваты (G. rufescens). Пладовае цела дыям. 3—4 см. Экзаперыдый унутры гладкі, ружавата-буры, звонку ліпкі, буры, з камячкамі глебы, разрываецца на 6—8 спачатку прыўзнятых, потым адагнутых усярэдзіну цвёрдых лопасцей. Эндаперыдый шаравата-буры, тонкі (падобны на паперу) з перыстомам. Глеба цёмнабурая. Капіліцый просты.
Г. I. Сяржаніна. ЗОРКА, ліхніс (Lychnis), род шматгадовых травяністых раслін сям. гваздзіковых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных у паўн. ч. ўмеранага пояса Еўразіі. У СССР 8 дзікарослых відаў. На Беларусі як дэкар. расліна інтрадукавана 3. халцэдонская, або татарскае мыла, ці панская фанабэрыя (L. chalcedonica). Выкарыстоўваецца для пасадак групамі на газонах і ў міксбордэрах. Цвіце на 2-і год у чэрв.— ліп. (жн.), пладаносіць у жн.— вер. (канцы чэрв.).
Выш. 40—120 см. Сцябло прамое, апушанае. Лісце буйное яйцападобна-ланцэтнае, супраціўнае, апуціанае. Кветкі буйныя 5-членныя, з ярка-чырврным венчыкам, у шчыткападобных суквеццях. Mae разнавіднасці (з белымі і ружовымі кветкамі) і махрыстыя формы. Плод — 1-гнёздавая каробачка. Размнажаюць насеннем і дзяленнем куста. Зімаўстойлівая, святлалюбная расліна.Г. В. Пашына. ЗОРКАЎКА (Stellaria), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. гваздзіковых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных па ўсім зямпым шары. У СССР 54 віды, з іх на Беларусі 8. Лек., кармавыя, харч. і меданосныя расліны. Многія віды пустазелле; ёсць ядавітыя.
Карэнішчавыя расліны, з супраціўным лінейна-ланцэтным або яйцападобным лісцем. Кветкі 5-, рэдка 4-членныя, у паўпарасонікавых суквеццях, чашалісцікі свабодныя, пялёсткі белыя, звычайна глыбокадвухраздзельныя або выемчатыя. Тычынак 10, у 2 кругах. Плод — шарапа-