Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
сейсмічнае раянаванне і вывучэнне глыбіннай будовы тэр. рэспублікі, вырашэнне пытанняў аўтаматызацыі сейсмалагічных даследаванняў. Рэгіструюць 3. на Беларусі апорная станцыя Мінск Адзінай сеткі сейсмічных назіранняў СССР і рэгіянальныя станцыі Гомель, Нарач, Салігорск. Плануюцца развіццё сеткі рэгіяпальных сейсмічных станцый і арганізацыя экспедыцыйных назірапняў на тэр. Беларусі, асабліва ў раёпах ачагоў мясц. 3.
Літ.: Карпатское землетрясешіе 4 марта 1977 г. іі его последствпя.— М., 1980; Новый каталог снльных землетрясеняй на террпторнн СССР с древнейшпх времён до 1975 г,—М., 1977.
A. М. Бабарыкін, Л. П. Емяльянаў. ЗЕМЛЕЎЛАДАННЕ, уладанне зямлёй на пэўных падставах (права ўласнасці, права карыстання і інш.), якія абумоўліваюць адпаведныя правы і абавязкі землеўладальнікаў. Формы 3. вызначаюцца пануючым спосабам вытв-сці. Пры пэўнай гіст. форме зямельнай уласнасці складваюцца характэрныя для яе віды бўйнога, сярэдняга і дробнага 3. з
розпым
прававым рэгуляваннем.
У гіст., эканам. і юрыд. літ-ры пад 3., як правіла, разумеюць уласнасць на зямлю ў пэўных гіст. умовах. Такое разуменне 3. ўключае выпадкі, калі ўладанне зямлёю неаддзельпае ад права зямельнай уласнасці.
Размежаванне ўладання зямлёю і ўласнасці на яе існавала ў Расіі. У канцы 15 ст. маёнткі даваліся (без права распараджацца імі) толькі за дзярж. службу. У 17 ст. маёнткі займалі амаль 80 % усіх зямель. Адначасова з маёнткамі існавалі вотчыны, якія можна было прадаваць, перадаваць у спадчыну. Паступова розніца паміж абодвума відамі 3. знікала. Паводле маніфеста 1762 дваранства вызвалялася ад абавязковай дзярж. службы. 3. станавілася безумоўнаіі уласпасцю дваран-памешчыкаў. 3. дарэв. Беларусі было буйным памешчыцкім. Да адмены прыгоннага права памешчыкам належала 66,8 % прыдатнай зямлі. Частка яе аддавалася ў карыстанне сялянам за феад. рэнту (паншчыну) ці аброк, 13,6 % зямлі мелі інш. прыватныя ўладальнікі, 18,6— казна. 1 % — ініп. 3. Пасля сялянскай рэформы 1861 найб. пашыранай формай зямельнай уласнасці стала дваранская. Гэтаму саслоўю ў канцы 1870-х г. належала 50,4 % прыдатнай зямлі. Разнавіднасцю саслоўнага землекарыстання былі сялянскія надзелы, плошча якіх складала 33,4 % прыдатнай зямлі; царскай казны, цэркваў 1 манастыроў — 10,7 %. 3 развіццём капіталізму зямля становіцца прадметам куплі-продажу. Расце прыватная ўласнасць на зямлю купцоў, заможнага сялянства. але пануючым застаецпа дваранскае 3. (да 1905 41 %). У Зах. Беларусі паводле польск. статыстыкі на 1921 буйным і дробным землеўладальнікам належала 88,4 % прыдатнай зямлі. 3 іх на долю буйных землеўладальнікаў, якія складалі 1 % ад усіх гаспадарак, прыпа-
52-1 на Долю гаспадарак кулакоў (5 %) — 11.4 %, сярэдніх. малазямельных 1 беднякоў (94 %) — 36,5 % зямлі.
Пасля Кастр. рэвалюцыі зямля ў СССР нацыяналізавана. Паводле Дэкрэта аб зямлі яна з’яўляецца выключнай уласнасцю дзяржавы. Гэта азначае, што зямлю нельга прадаць, купіць, перадаць у спадчыну. Прадпрыемствы, арг-цыі, установы, грамадзяне могуць валодаць зямлёй у выпадках атрымання яе ў карыстанне і толькі ў вызначаных мэтах; пры гэтым 3. цалкам падпарадкавана інтарэсам сацыяліст. будаўніцтва. Дзярж. ўласнасць на зямлю мае велізарнае значэнне для найб. мэтазгоднага размяшчэння галін нар. гаспадаркі, рац, выкарыстання зямель, павышэння іх урадлівасці і аховы. Гл. таксама Землекарыстанне, Зямельнае заканадаўства.
Лгт.: Ш а б у н я К. П. Аграрный вопрос м крестьянское двмженме в Белорусспп в революцнн 1905—1907 гг.— Мн., 1962; Фнх Б. М. Аграрная революцня в Белорусснн (1917—1920 гг.).— Мн., 1966.
М. С. Шапялевіч. землеўпарадкавальныя орГАНЫ. Вырашаюць пытанпі выканапня работ па землеўпарадкаванню, вядзенню дзярж. зямельнага кадастру, штогод, на 1 ліст., складаюць справаздачы аб наяўнасці і якасці зямель па раёпах, абласцях і рэспубліцы, ажыццяўляюць дзярж. кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель, аўтарскі — за выканапнем праектаў землеўпарадкавання. Рэспубліканскаму ўпраўленшо зямельных фондаў і землеўпарадкавапня Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР падпарадкаваны аддзелы зямельных фондаў і землеўпарадкавання ўпраўленняў сельскай гаспадаркі аблвыканкомаў і гал. інжынеры-землеўпарадкавальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі райвыканкомаў. Землеўпарадкавальным органам з’яўляецца таксама Бел. праектны іп-т па землеўпарадкаванню (Белдзіпразем), які паводле зацверджаных Мін-вам сельскай гаспадаркі БССР планаў непасрэдна выконвае землеўпарадкавальныя работы на ТЭр. рэепублІКІ. В. I. Чувічка.
ЗЕМЛЕЎПАРАДКАВАШІЕ, сістэма дзярж. мерапрыемстваў, накіраваных на найб. поўнае, навукова абгрунтаванае, рац. і эфектыўнае выкарыстанне зямлі. яе ахову, павышэнне культуры земляробства і на ажыццяўленне рашэішяў дзярж. органаў у галіне землекарыстання. Заснавана на дзярж. уласнасці на зямлю, цесна звязана з арганізацыяй усёй вытв-сці ў нар. гаспадарцы. Mae планамерны характар, ажыццяўляецца комплексна: у нар. гас-
падарцы ў цэлым, у сельскап гаспадарцы як у галіне і ў асобных с.-г. прадпрыемствах.
На Беларусі работы па 3. вяліся ў 16—17 ст. у сувязі з агр. рэформай (т. зв. валочнай памерай), уведзенай у 1557 («Устава на валокі») з мэтай павялічыць прыбыткі феадалаў. У 1906—17 праводзілася паводле сталыпінскай аграрнай рэформы, гал. змест якой — знішчэнне абшчыны. замацаванне зямлі ў асабістай уласнасці сялян, насаджэнне хутароў 1 адрубаў, перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір і інш. ўсх. раёны краіны, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. У выніку ўзрасла класавая дыферэнцыяцыя сялянства. Разам з абеззямельваннем яго шырокіх мас узмацнілася канцэнтрацыя надзельнай зямлі ў кулакоў. Гэта выклікала масавы пратэст сялян, выступленні супраць кулакоў, у т. л. супраць «новых памешчыкаў» (хутаран і адрубшчыкаў), т. зв. «землеўпарадкавальныя бунты». Пасля Кастр. рэвалюцыі 3. садзейнічала ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі. У 1919 прынята «Палажэнне аб сацыялістычным землеўпарадкаванні і аб мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства». У перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі праводзілася спрошчанае 3. (землеўказанні), потым міжгаспадарчае землеўпарадкаванне г ўнутрыгаспадарчае землеўпарадкаванне. У 1935—37 калгасам выдадзены Дзярж. акты на вечнае карыстанне зямлёй. Паводле рашэнняў XVIII з’езда КПБ(б) (1940), 3. ў калгасах і саўгасах ажыццяўлялася з увядзеннем севазваротаў. Значныя работы па 3. праведзены ў пасляваенны перыяд. У 1971 прыняты Зямельны кодэкс БССР, які вызначыў парадак, змест 1 задачы 3. ў рэспубліцы.
3. забяспечвае кантроль за выкарыстаннем зямлі, спрыяе лепшаму выкарыстанпю зямель у с,г. прадпрыемствах, размежавапню грамадскіх зямель ад прысядзібных участкаў, дакладнаму зямельнаму ўліку. Яго асн. задача — ахова дзярж. уласнасці па зямлю, зямель калгасаў і саўгасаў ад разбазарвапня, марнатраўства. Уключае землеўпарадкавальныя дзеянні: утварэнне новых і ўпарадкавашіе існуючых землекарыстанняў з ліквідацыяй цераспалосіцы і інш. нязручнасцей у размяшчэнні зямель; удакладненне і змяненне межаў землекарыстапняў на аснове схем раённай планіроўкі; унутрыгасп. арганізацыю тэр. калгасаў, саўгасаў і інш. с.-г. прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў з увядзеннем эканамічна абгрунтавапых севазваротаў і ўпарадкаваннем усіх інш. с.-г. угоддзяў (сенажацей, пашы, садоў і інш.), а таксама распрацоўку мерапрыемстваў па барацьбе з эрозіяй глеб; выяўленне новых зямель для с.-г. і інш. нар.-гасп. асваення; выдзяленне і адабранне зямельных участкаў; устапаўленне і змяненне гар. мяжы і межаў інш. нас. пунктаў, тапографа-геадэзічныя, глебавыя, геабат. і інш. абследаванні і разведкі. Важнае значэнне надаецца паляпшэшпо с.-г. вытв-сці (з улікам прыродных
умоў кожнага р-на), далейшай спецыялізацыі і канцэнтрацыі вытв-сці на базе міжгасп. кааперацыі, стварэнню аграпрамысл. аб’яднанняў, прадпрыемстваў па ахове глеб ад ветравоп і воднай эрозіі, устойлівай кармавой базы пры шырокім выкарыстанні меліярацыі зямель. Улічваюцца таксама эканам. ўмовы, забяспечанасць раёнаў і гаспадарак рабочай сілай і тэхнікай, сувязь з эканам. і культ. цэнтрамі, з пунктамі прыёму с.-г. прадукцыі. Пры правядзенні 3. распрацоўваюцца мерапрыемствы па болып інтэнсіўнаму выкарыстанню зямель, паляпшэнню якасці ўгоддзяў. Усе капітальныя выдаткі на 3. абгрунтоўваюцца дакладнымі разлікамі. У выніку 3. складаецца (з удзелам зацікаўленых землекарыстальнікаў) праект землекарыстання, які пасля зацвярджэпня пераносіцца на мясцовасць, з абазначэннем межаў землекарыстанпяў знакамі ўстаноўленага ўзору. Унутрыгасп. арганізацыя тэрыторыі абавязкова для кожнага калгаса, саўгаса і інш. с.-г. прадпрыемстваў. У БССР работы па 3. выконвае Бел. праектны ін-т па землеўпарадкаванню (Белдзіпразем).
Літ.: ІІсторня земельных отношенпй н землеустройства.— М., 1956; Удачпн С. А. Научные основы землеустройства.— М.. 1965; Вопросы землепользованпя н землеустройства в Белорусской ССР н Прпбалтнйскнх республпках.— Мн., 1967.
М. С. Шапялевгч.
ЗЁМЛІ ДЗЯРЖАЎНАГА ВОДНАГА ФОНДУ, землі, занятыя вадаёмамі (рэкамі, азёрамі, вадасховішчамі, каналамі і г. д.), гідратэхн. і інш. водагасп. збудаваннямі, а таксама выдзеленыя як прыбярэжныя палосы, ахоўныя зопы вадаёмаў і інш. У БССР (1980) займаюць 0,2 % тэрыторыі. Выкарыстоўваюцца для буд-ва і эксплуатацыі аб’ектаў, якія забяспечваюць пітныя, бытавыя. аздараўленчыя і інш. патрэбы населыііцтва, а таксама с.-г., прамысл., рыбагасп., энергет., транспартныя і іпш. патрэбы ў вадзе. Парадак карыстапня землямі дзярж. воднага фопду і іх аховы рэгулюецца зямельным і водным закападаўствам СССР і БССР.
ЗЁМЛІ ДЗЯРЖАЎНАГА ЗАПАСУ, землі, пе адведзеныя ў бестэрміновае ці доўгатэрміновае карыстанне. У БССР (1980) займаюць 0,5 % тэрыторыі. He маюць мэтавага прызначэння, крыніца для папаўнення інш. катэгорый зямель. Могуць перадавацца калгасам, саўгасам, інш. дзяржаўным, кааператыўным, грамадскім прадпрыемствам, арг-цыям і ўстановам, а таксама грамадзянам у пастаяпнае ці часовае карыстанне. Адвод участкаў з зямель запасу
праводзіцца паводле рашэнняў выканкомаў абласных і раённых Саветаў нар. дэпутатаў.
ЗЁМЛІ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛЯСНОГА ФОНДУ, землі, пакрытыя, а таксама не пакрытыя лесам, але прызначаныя для патрэб лясной гаспадаркі. У БССР (1980) займаюць 31,8 % тэрыторыі (без лясоў, перададзеных у карыстанне калгасам, саўгасам і інш. с.-г. прадпрыемствам). Асн. гаспадарчае прызначэнне: вырошчванне лясной дрэвавай расліннасці, атрыманне інш. лясных матэрыялаў і прадуктаў, забеспячэнне кліматарэгуляцыйных функцый, аховы глеб ад эрозіі, водаў ад вычарпання, узмацненне санітарна-гігіен., аздараўленчых і інш. прыродных якасцей лясоў. Паводле рашэнняў выканкомаў раённых і гарадскіх Саветаў нар. дэпутатаў з зямель, якія лесагасп. прадпрыемствы, арг-цыі і ўстановы не выкарыстоўваюць для патрэб лясной гаспадаркі і лесанарыхтоўчай прам-сці, могуць выдзяляцца ўчасткі калгасам, саўгасам, інш. прадпрыемствам, арг-цыям і ўстановам на с.-г. мэты, а таксама, ва ўстаноўленым парадку, службовыя зямельныя надзелы работнікам лясной гаспадаркі. Парадак карыстання землямі дзярж. ляснога фоыду вызначаецца зямельным, лясным і інш. відамі закападаўства СССР І БССР. В. С. Згнчанка. ЗЁМЛІ НАСЁЛЕНЫХ ПУНКТАУ, землі ў межах гарадоў, пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў. У БССР складаюць (1980) 1 % тэр. Знаходзяцца ў распараджэнні адпаведных выканкомаў Саветаў нар. дэпутатаў. У гарадах выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з генпланамі, праектамі планіроўкі і забудовы, планамі зямельна-гасп. ўпарадкавання. Землі за межамі горада, якія з’яўляюцца рэзервам для расшырэння яго тэрыторыі, месцам размяшчэпня неабходных збудавапняў, звязаных з добраўпарадкаваннем і нармальнай дзейнасцю гар. гаспадаркі, а таксама занятыя лясамі, лесапаркамі, інш. зялёнымі насаджэннямі, што выконваюць ахоўныя і санітарна-гігіен. функцыі і выкарыстоўваюцца як месцы адпачынку працоўных, выдзяляюцца ў прыгарадныя і зялёныя зоны. На гэтых землях забараняецца ставіць пабудовы, несумяшчальныя з ахоўнымі і санітарна-гігіен. патрабаваннямі і адпачынкам насельніцтва. Прадпрыемствы, арг-цыі, установы і грамадзяне — карыстальнікі зямельнымі ўчасткамі ў гарадах — абавязаны добраўпарадкоўваць і азеляняць іх, зберагаць і даглядаць зялёныя насаджэнпі. Асноўныя палажэнні пра-