Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
о о О —2 2_
б. з покрывам супеску і суглінкаў, тарфяна-балотнымі I дзярновымі забалочанымі глебамі
48. Плоская нізіна з астанцамі тэрас, водналедавіковай раўніны з дзюнамі. Нізінныя балоты, драбналістыя лясы, ворныя землі
XIII ЛАНДШАФТ НЕРАСЧЛЯНЁНЫХ РАЧНЫХ ДАЛІН
з дзярновымі, дзярнова-падзолістымі
і тарфяна-балотнымі глебамі
49. Даліна з плоскай поймай, лакальнымі тэрасамі з дзюнамі, прыдаліннымі зандрамі. НІзІнныя балоты. злакавыя гідрамезафітныя лугі, участкі ворных зямель
50. Даліна з плоскай поймай, лакальнымі тэрасамі. Злакавыя гідрамезафітныя лугі, участкі хваёвых лясоў, ворных зямель
51. Даліна з плоскай поймай, азёрападобнымі расшырэннямі, камавымі і марэннымі ўзгоркамі. Нізінныя балоты, ворныя землі
XIV ЛАНДШАФТ АЗЁРНА-ЛЕДАВІКОВАЙ НІЗІНЫ
а. пясчаныз покрывам супеску, дзярнова-падзолістымі, часта забалочанымі I тарфяна-балотнымі глебамі
52. Пласкахвалістая нізіна з катлавінамі, лагчынамі. астанцамі марэннай раўніны. Ворныя землі, участкі драбналістых лясоў, нізінных балот, пазапоймавых лугоў
53. Плоская нізіна з катлавінамі, дзюнамі Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў
. б. глініста-суглінкавы з дзярнова-пад-
Д золістымі, часта забалочанымі і дзяр-
-- 'новымі глебамі
54. Спадзістахвалістая нізіна з астанйамі марэннай раўніны. Ворныя землі
XV АЗЁРНА-БАЛОТНЫ НІЗІННЫ ЛАНДШАФТ
з тарфянабалотнымі, месцамі дзяр нова-падзолістымі глебамі
55. Плоская нізіна з марэннымі ўзгоркамі. азёрамі. Ворныя землі, вярховыя балоты, участкі хваёвых лясоў
Карта складзена I аформлена ў ліпені 1983 г Падпісана да друку 25.11.1983 г.
добнымі прыкветкамі, у раскідзістай мяцёлцы. Вяночак рассечаыы на падоўжана-яйцападобныя, адагнутыя лопасці. Трапляюцца таксама 3. балонскі (С. bononiensis), 3. сібірскі (С. sibirica). У навук. л-ры для тэр. БССР таксама прыводзіцца 3. мучністы (С. farinosa).
3 відаў, інтрадукаваных у 1950—70-яг. Цэнтр. бат. садам АН БССР як дэкар. расліны, найб. перспектыўныя 7. 3. с ярэдні (С. medium, радзіма — Паўд.Зах. Еўропа) — двухлетнік выш. 50— 90 см, з авальна-ланцэтным лісцем і буйнымі белымі, блакітнымі, фіялетавымі, ружовымі, простымі, паўмахрыстымі і махрыстымі кветкамі ў мяцёлках. Цвіце ў чэрв.— ліпені. 3. к а рпа цк i (С. сагpatica, радзіма — Сярэдняя Еўропа) — мнагалетнік выш. 20—40 см, з сэрцападобна-акруглым прыкаранёвым лісцем і адзіночнымі блакітнымі, фіялетавымі, белымі кветкамі, утварае прыгожыя, даволі густыя дзярнінкі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. 3. часночніцалісты (С. alliariifolia, радзіма — М. Азія, Каўказ) — мнагалетнік выш. 50—70 см, з трохвугольна-сэрцападобным прыкаранёвым лісцем і буйнымі палевымі кветкамі ў доўгай аднабокай гронцы. Цвіце ў чэрв.—жніўні. 3. бледна-вохрысты (С. ochroleuca, радзіма — Каўказ) —мнагалетнік выш. 30—50 см, з трохвугольнасэрцападобным прыкаранёвым лісцем і буйнымі бледна-вохрыста-жоўтымі кветкамі, у рыхлых коласападобных гронкавых суквеццях. Цвіце ў чэрв.— ліпені. 3. кропкавы (G. punctata, радзіма — Усх. Сібір, Д. Усход, Карэя, Японія, Кітай) — мнагалетнік выш. 45—60 см, з валасіста-апушаным сэрцападобным лісцем і паніклымі брудна-белымі з пурпуровымі кропкамі кветкамі, сабранымі па 1—5 на сцябле. Цвіце ў чэрв.— ліпені. 3. с а рмацкі (С. sarmatica, радзіма — Каўказ)—мнагалетнік выш. 45—60 см, з лямцава-апушаным сэрцападобным лісцем і паніклымі брудна-белымі з пурпуровымі кропкамі кветкамі, сабранымі па 1—5 на сцябле. Цвіце ў чэрв.— ліпені. 3. у згоркавы (G. collina, радзіма М. Азія, Каўказ) — мнагалетнік выш. 30—40 см, з шырокаланцэтным зубчастым лісцем і фіялетава-сінімі кветкамі ў аднабокай гронцы. Цвіце ў ліпені. Святлалюбныя, марозаўстойлівыя, непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы расліны. Цвітуць на 2—3-і год жыцця. Размнажаюцца насеннем (пасеў у сакавіку ў цяпліцы, расада ў грунт у маі — чэрв.) і дзяленнем старых кусцікаў (у вер.). Прыдатныя для групавых пасадак у міксбордэрах, на газонах, камяністых участках, у ракарыях, на зразанне. Іл. гл. таксама на ўклейцы і на ўкл. да арт. Ахоўныя раслгны.
Лгт.: Цветоводство в БССР.— Мн., 1981, С. 176—177. Н. М. Луніна,
Г. В. Пашына. ЗВАНОЧКАКВЁТНЫЯ (Campanulales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 3 сям., 100 родаў, каля 3 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шарьт. асабліва ў Міжземнамор’і. У СССР 2 сям. (званочкавьтя і лабеліевыя), 22 роды, 226 відаў, з іх на Беларусі 5 родаў (букашнік, званок, званочак, кольнік, лабелія), 17 відаў; акрамя таго. каля 20 відаў з родаў астроўскія, каданопсіс, шыроказваночак і інш. інтрадукаваны. Сярод 3. лек., дэкар., харч. расліны; ёсць рэдкія ахоўпыя віды — званок лілеялісты, звапочкі
персікалісты, рапупцэль, шыракалісты, лабелія Дортмана, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Травы, радзей кусты і дрэвы. Лісце супраціўнае, простае, без прылісткаў. У лісці 1 сцяблах большасці відаў ёсц’ь членістыя млечнікі; характэрпа ' наяўнасць інуліну. Кветкі звычайна двухполыя, пераважна 5-членныя, правільныя і няправільныя, адзіночныя або ў батрычных суквеццях, зрэдку скучаныя ў галоўкі; вяночак зрослапялёсткавы, створкавы, радзей чарапіцавы; чашачка зрослалістая. Тычынкі прымацаваны да асновы вяночка або да яго трубкі. Гінецэй з 2—5 зрослых пладалісцікаў. Завязь ніжняя, зрэдку верхняя, звычайна са шматлікімі семязародкамі ў кожным гняздзе. Плод — каробачка, ягадападобны або сямянка. Насенне з эндаспермам ці без яго.
Літ.: Порядок колокольчпковые (Сатpanulales).— У кн.: Жпзнь растешій. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растенпя. М., 1981; Тахт а д ж я н А. Л. Снстема п фнлогення цветковых растенпй.— М.; Л., 1966.
ЗВАНСКАЕ радовішча сапраПЁЛЮ, у Полацкім р-не, у Званым возеры (бас. р. Званіца). Сапрапель арган. і карбанатнага тыпаў, запасы 5,8 млн. м3.
Сярэдняя магутнасць адкладаў 4,9 м. Натуральная вільготнасць каля 90 %. Попельнасць 13—71 %. У сухім стане мае (у %): азоту 0,9—3,7, карбанатаў кальцыю і магнію 3.6—48,9, вокіслаў жалеза 4,4, калію 0,5, фосфару 0,4. Вадародны паказчык (pH) 7,2. Сапрапель арган. тыпу каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, карбанатнага тыпу — для вапнавання кіслых глеб.
ЗВАНСКОЕ ВОЗЕРА, гл. Зеонь.
ЗВАНЦЫ (Chironomidae), сямейства насякомых атр. двухкрылых. Пашыраны па ўсім зямным шары. У сусв. фауне каля 30 тыс. відаў; у Еўрап. ч. СССР — каля 4 тыс. відаў з 136 родаў. На Беларусі найб. трапляецца званец апушаны (Chironomus plumosus). Дарослыя насякомыя не кормяцца. Лічынкі кормяцца водарасцямі, дэтрытам, бактэрыямі, ёсць драпежнікі і паразіты. Лічынкі — корм для рыб у вадаёмах і акварыумах, прынада пры лоўлі рыб.
Даўж. 1—12 мм. Цела падоўжанае з пукатымі грудзямі. У некат. 3. на брушку жоўтыя і чорныя перавязкі. Ногі доўгія, хабаток кароткі. Крылы празрыстыя. У самцоў доўгія перыстыя вусікі. Лічынкі і кукалкі жывуць у вадзе і вільготнай глебе, будуюць домікі-трубкі ў глеі, на камянях 1 раслінах. Лічынкі шэрага 3. з роду Tendipes, у прыватнасці званца апушанага, чырвоныя (у гемалімфе іх чыр-
Званец апушаны і яго лічынка.
воны пігмент блізкі да гемаглабіну). Жывуць свабодна або пракладваюць хады ў тканках ствалоў і лісця раслін. Лічынкі зімуюць у глебавых паніжэннях або стаячых вадаёмах. Э. 1. Хацько.
ЗВАРОТНЫ ТЫФ, вострая інфекц. хвароба чалавека. якая выклікаецца спірахетамі з роду Воггеііа і перадаецца вошамі (эпідэмічны 3. т.) і кляшчамі (эндэмічны 3. т.). Крыніца інфекцыі — хворыя на 3. т. Інкубацыйны перыяд 7—10 сут. Хвароба праяўляецца чаргаваннем прыступаў дрыжыкаў (4—7 сут), павышэннем т-ры цела да 41 °C, болем у крыжы, мышцах, суставах з перыядамі (7— 15 сут) без ліхаманкі; можа ўскладняцца крывацёкам, інфарктам або разрывам селязёнкі, калапсам. Лячэнпе: антыбіётыкі, сальварсан, сардэчныя сродкі. Прафілактыка: ізаляцыя хворых, барацьба з вашывасцю. Эпідэмічны 3. т. у СССР (у т. л. ў БССР) не рэгіструецца з 1940-х г.
У дарэв. Беларусі ’найчасцей хварэлі ■ на эпідэмічны 3. т., асабліва ў час войнаў 1 голаду. У пач. 20 ст. на 10 тыс. ж. у Віцебскай губ. зарэгістравана 4,3 выпадка 3. т., у Магілёўскай губ,— 11,3, у 1921 па БССР^ 310,6.
Дз. П. Бяляцкг. ЗВАРОТНЫЯ ВбДЫ, сцякаюць з тэрыторый, якія арашаюцца, у выглядзе паверхневага (скідавыя воды) і падземнага (дрэнажныя воды) сцёку, дасягаюць водапрыёмніка (меліярац. канала, ракі. возера, вадасховішча) і могуць быць выкарыстаны паўторна на гасп. мэты. 3. в,— рознасць паміж колькасцю вады, выдаткаванай на арашэнне, і колькасцю вады, выкарыстанай фактычна (уключаючы і невытворчыя затраты на выпарэнне з глебы). На Беларусі на арашальных дажджаваннем мінеральных глебах 3. в. складаюць 10—15 % сумарнага водазабору, на меліярац. сістэмах з двухбаковым рэгуляваннем вільготнасці глебы — 20—40 % (у залежнасці ад ккдз асушальна-ўвільгатняльпай сеткі). Часам зваротнымі называюць воды, якія скідваюць прамысл. і камунальныя прадпрыемствы, устаноўкі бытавога водакарыстання і інш. (гл. Сцвкавыя воды).
A. А. Макарэвіч. ЗВАРОТНЫЯ СІСТЭМЫ ВОДАКАРЫСТАННЯ, сістэмы водазабеспячэння прамысл. прадпрыемстваў са шматразовым выкарыстаннем вады ў тэхнал. працэсах. Укараняюцца ў вытв-сць для эканоміі водных pacy рсаў і скарачэння скідвання забруджаных сцёкавых водаў, развіваюцца як элементы безадходнай тэхналогіі. Пашыраны ў вытв. працэсах, дзе вада выкарыстоўваецца
для ахаладжэння, прамыўкі, пераўтварэння, гідратранспарціроўкі. У залежнасці ад ступені забруджвання і награвання вады ў вытв-сці вылучаюць 3 схемы 3. с. в.: ахалоджванне нагрэтай вады ў спец. сажалках, пырскальных басепнах або градзірнях, ачышчэнне забруджанай вады ў сажалках-асвятляльніках, адстойніках, фільтрах і інш., паслядоўнае ачышчэнне і ахалоджванне забруджанай і нагрэтай вады і зварот яе ў вытв-сць. У БССР каэфіцыент абароту (частка агульнай патрэбы прадпрыемстваў у вадзе, якая кампенсуецца зваротнай вадой) у 1980 дасягнуў 83 % (без энергетыкі). 3. с. в. пашыраны ў цеплаэнергетыцы, хім., нафтаперапрацоўчай, машынабуд. прам-сці. На асобных прадпрыемствах эканомія вады за кошт 3. с. в. дасягнула 95—98 % (вытв. аб’яднанне «Наваполацкаргсінтэз», магілёўскі з-д «Строммашына», Мінскі падшыпнікавы з-д і інш.). Я. Дз. Мігаль.
ЗВЕРАБОЙ, род раслін сям. святаяннікавых; тое, што сеятаяннік.
ЗВЕРАГАДОЎЛЯ, развядзенне звяроў у няволі для атрымання пушніны; галіна жывёлагадоўлі.