• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    1.1.1978 запасы торфу 5,6 млн. т. Балота не асушана, занята пераважна хмызняком з вярбы, вольхі, бярозы, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ЗЕЛЯНСКОЕ ВОЗЕРА, Бабінавіцкае возера, у Лёзненскім р-не, у бас. р. Лучоса. Пл. 1,2 км2. Даўж. 2,4 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыбіня 4 м. Вадазбор (346 км2) узгорысты.
    Катлавіна выцягнута з ПнЗ на ПдУ, складаецца з двух плёсаў, злучаных вузкім пралівам. Схілы выш. 10—15 м, умерана стромкія, разараныя, на асобных участках пад хмызняком, на Пн і часткова на Пд укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 6,15 км) слабазвілістая. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі. Упадаюць р. Вярхіта і 2 ракі з аднолькавай назвай Узменка (на Пн 1 Пд), выцякае р. Лучоса. На паўн.-зах. беразе в. Бабінавічы.
    ЗЕЛЯНУХА, рака, правы прыток Серакаратнянкі (бас. Лучосы), у Сенненскім р-не. Даўж. 16 км. Пачынаецца з воз. Ардышэва. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Вадазбор (60 км2) раўнінны, пад лесам 89 %.
    ЗЕЛЯНУШКА (Chloris diloris), птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, Зах. Азіі; у СССР — у лясах Еўрап. ч., у Сярэдпяй Азіі. На Беларусі пералётны і асела-вапдроўны від. Жыве ў драбпалессі, на ўзлесках маладых мяшаных лясоў, у садах, парках, насаджэннях уздоўж дарог і каля сядзіб. Зімой трапляецца на незаспежаных палях, пустках, дзе многа лопухаў, насеннем якіх у асноўпым у гэты час 3. корміцца. Карысная птушка. Корміцца пасякомымі, насеннем раслін, ягадамі.
    Даўж. цела 8—10 см, маса 25—30 г. Апярэнне самца зеленавата-шэрае, болып яркае на брупіку, верх галавы шэры. На баках хваста і крылах жоўтыя плямы. Самка зверху шэра-зялёная, знізу брудна-белая. Прылятае ў пач. сакавіка. Гнёзды на елках, вольхах, яблынях, вербах, ядлоўцы і інш. на выш. 1,5—3 м. Нясе 5—6 белавата-блакітных з чорна-фіялетавымі плямкамі 1 крапінкамі яец 1—2 разы за год (1-ы раз у красавіку). Наседжванне 12—14 сут. Вылет птушанят у 2-й пал. чэрвеня. Трымаецца ніжніх ярусаў дрэвастояў і невял. хмызнякоў. Песня — працяглаё «чжый». Адлятае ў канцы вер.— першай пал. кастрычніка. ЗЕЛЯНУШКІ (Dolichopodidae), сямейства насякомых атр. двухкрылых. Пашыраны па ўсіх кантынентах. У фауне Еўрап. ч. СССР больш за 400 відаў. На Беларусі на траве, лісці, хмызняку, пяску каля вадаёмаў, на паверхні вады, ствалах дрэў, пашкоджаных караедамі, найб. трапляюцца прадстаўнікі родаў Dolichopus i Neurogona, пераважна 3. кіпшорападобяая (D. un­
    gulatus) . Болыпасць відаў 3.— драпежнікі. Кормяцца нагахвосткамі, тлямі, чарвямі, ёсць раслінаедныя.
    Даўж. 1,2—8 мм. Цела металічна-зялёнае. Вочы вялікія. Вусікі кароткія, 3членікавыя. Крылы празрыстыя з 3 радыяльнымі жылкамі. Ногі тонкія. Развіццё з поўным ператварэннем. За год 1—2 генерацыі. Зімуюць у фазе лічынкі.
    Э. I. Хацько. ЗЕМЛЕКАРЫСТАННЕ, карыстапне зямлёй ва ўстаноўленым закопам парадку. У СССР заснавана на выключнай уласнасці дзяржавы на зямлю. На розных этапах развіцця Сав. дзяржавы формы 3. мяняліся. У выніку калектывізацыі сельскай гаспадаркі ўсталявалася сацыяліст. сістэма 3., якая набыла наступныя формы: 3. дзярж. прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў; 3. калгасаў, міжкалгасных і інш. каап. прадпрыемстваў і арг-цый; 3. грамадскіх арг-цый (прафсаюзаў, спарт. т-ваў і інш.). Асн. землекарыстальнікі — калгасы, саўгасы і інш. с.-г. прадпрыемствы, арг-цыі і ўстановы. Адведзеныя ім землі складаюць 60,5 % тэр. рэспублікі (гл. табл.). Грама-
    Зелянушка кіпцюрападобная.
    Снрэднія памеры землекарыстанняў сельскагаспадарчых нраднрыемстваўБССР
    Землекарыстальнікі
    Колькасць гаспадарак на 1.11.1981
    —
    Сярэдні памер землекарыстання ў тыс. га
    
    
    па агульнай плошчы
    па с.-г. угоддзях
    па ворпай зямлі
    Калгасы
    1773
    4,5
    3,2
    2,0
    Саўгасы
    910
    5,0
    3,7
    2,4
    Інш. с.-г. прадпрыемствы, арг-цыі і ўстановы
    506
    0,2
    0,1
    0,1
    дзянам зямля адводзіцца для індывід. жыллёвага буд-ва, індывід. і калект. агародніцтва і садоўніцтва, асабістай падсобнай гаспадаркі. Паводле Канстытуцыі БССР у сферы сельскай гаспадаркі дапускаецца індывід. працоўная дзейнасць, заснаваная толькі на асабістай працы грамадзян і членаў іх сем’яў. Ва ўсіх выпадках 3. бясплатнае, бестэрміновае ці часовае. Калгасам зямля адводзіцца ў бестэрміповае карыстанне, што забяспечвае ўстойлівае, найб. правільнае і рац. яе выкарыстанне. Часовае 3. бывае кароткачасовае (да трох гадоў) і доўгатэрміновае (ад 3 да 10 гадоў; па асобных відах можа вызпачацца і на больш працяглы тэрмін, але не больш як на 25 гадоў). Права на бестэрміновае карыстапне зямлёй пацвярджаецца Дзяржаўным актам на права карыстання зямлёй, на часовае — Пасведчаннем на права часовага карыстання зямлёй.
    На кожнае 3. распрацоўваецца праект унутрыгасп. землеўпарадкавання з эканам. абгрунтаваннем севазваротаў і сістэмай супрацьэразійных мерапрыемстваў. Землекарыстальнікі абавязаны рацыянальна выкарыстоўваць абведзеныя ім зямельныя ўчасткі. павышаць іх урадлівасць, клапаціцца аб асушэнні і арашэнні зямель. ахоўваць іх ад разбазарвання, не дапускаць дзеянняў, якія шкодна ўплываюць на сумежныя землі, пагаршаіоць навакольнае асяроддзе (гл. Ахова зямель). Зямельны кодэкс БССР прадугледжвае врымінальную ці адм. адказнасць за безгаспадарчае выкарыстанне зямель, забруджванне іх вытв. ці інш. адкідамі, сцёкавымі водамі, за невыкананне абавязковых мерапрыемстваў па паляпшэнню глеб, ахове іх ад ветравой, воднай эрозіі і інш. працэсаў, якія пагаршаюць якасць глебы, за выкарыстанне зямельных участкаў не па прызначэнню і за інш. парушэнні правіл 3.
    Зямельным заканадаўствам БССР прадугледжаны пярвічнае і паўторпае 3. У першым выпадку зямля адводзіцца канкрэтнаму карыстальпіку кампетэнтнымі дзярж. органамі, у другім — першым землекарыстальнікам з адведзеных яму ўчаст-
    каў іпш. арг-цыям і грамадзянам. Пры паўторным карыстаппі зямельныя ўчасткі не выключаюцца з зямель першага карыстальніка, ён адказвае за іх рац. і мэтавае выкарыстапне. Прыклад паўторпага 3.— адвядзенне калгаснікам, рабочым і служачым прысядзібных участкаў, індывід. і калект. агародаў, службовых надзелаў, участкаў сенажацей і выпасаў для жывёлы, якая знаходзіцца ў асабістым карыстанні грамадзян, з зямель калгасаў, саўгасаў і інш. дзярж. і грамадскіх прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў. У мэтах планавага і прапарцыянальнага развіцця галін нар. гаспадаркі дапускаецца пераразыеркаванне адведзеных раней зямель. Кожны выпадак пераразмеркавання ўсебакова абгрунтоўваецца і афармляецца ва ўстаноўленым CM БССР парадку. Зямельнае заканадаўства СССР і БССР замацоўвае прыярытэт с.-г. землекарыстання перад інш. відамі, прадугледжвае меры для захавання і павелічэппя плошчаў прадукцыйных зямель (гл. Землі сельскагаспадарчага прызначэння). Пры адабранні ці часовым адводзе зямель для дзярж. і грамадскіх мэт былому землекарысталыііку кампенсуюцца страты: с.-г. вытворчасці, кошт пабудоў, пасеваў і насаджэнпяў, якія былі на адабраных землях, выдаткі па асваенню новага ўчастка і іпш. Права 3. спыняецца пасля заканчэння тэрміну, на які адводзіўся зямелыіы ўчастак, пры ліквідацыі дзярж. прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў (землекарыстальнікаў), пры адабранні зямель для дзярж. і грамадскіх патрэб, неасваенні на працягу 2 гадоў адведзенага зямелыіага ўчастка, выкарыстапні яго не па прызначэнню і г. д.
    Лгт.: Зямельны кодэкс Беларускай ССР.— Мн., 1971; Земельные ресурсы мнра, нх нспользованне н охрана.— М., 1978; Об охране окружаюіцей среды.—2 нзд.—М., 1981; Государственный контроль за ііспользованііем земель: (Сб. документов).— М., 1975.	В. I. Чувгчка.
    ЗЕМЛЕТРАСЁННІ, падземныя штуршкі і вагашіі зямпой паверхні, якія ўзнікаюць у выніку раптоўных зрушэнняў і разрываў у зямной кары або верхпяй ч. мантыі Зямлі і перадаюцца па вял. адлегласці ў выглядзе пругкіх ваганняў. Месца ўзнікнення штуршка ў глыбінях Зямлі паз. ачагом 3. У цэнтры ачага — гіпацэнтр; праекцыя яго на зямную паверхню — эпіцэнтр. Па інтэнсіўнасці (праяўленні на паверхпі) 3. падзяляюцца, згодна міжнар. сейсмічнай шкале, па 12 градацый — балаў [велічыня (у мм) макс. зрушэння маятніка сейсмографа].
    3.	ў 1 бал рэгіструюцца толькі спец. прыборамі (сейсмографамі), у 2 (вельмі слабыя) і 3 (слабыя) балы адзначаюцца толькі асобнымі людзьмі, у 4 (умераныя) 1 5 (дастаткова моцныя) — усімі людзьмі, бываюць разбурэнні, у 7 (вельмі моцныя) і 8 (разбуральныя) балаў — разбурэнні значныя, у 9 (спусташальныя) балаў разбураюцца спец. сейсмаўстойлівыя збудаванні. 3. ў 10, 11, 12 балаў класіфікуюцца адпаведна як знішчальныя, катастрофы 1 моцныя катастрофы. Разбураюцца ўсе будынкі, мяняецца ландшафт, здараюцца пажары, апоўзні 1 навадненні.
    Болыпасць 3. звязана з глыбіннымі разломамі, што падзяляюць блокі зямной кары і верхняй мантыі і маюць у асноўным розныя фіз. і геаметрычныя характарыстыкі. Вял. колькасць разрыўных парушэнняў, адзначаных пры геал. здымцы ў БССР, сведчыць пра значную сейсмічнасць тэр. Беларусі ў геал. мінулым. Сейсмографамі паблізу глыбінных разломаў рэгіструюцца мікраземлетрасенні (трэск), абумоўленыя зрухамі па разломах. У сучасную геал. эпоху тэр. Беларусі адносіцца да зоны, дзе 3. дасягаюць 5 балаў. Яны звязаны з яясц. ачагамі сейсмічнасці або з’яўляюцца адгалоскамі моцных (8 балаў і болып) 3. у Карпатах. Аб’ёмныя пругкія хвалі ад іх прыходзяць да тэр. Беларусі праз 1,5— 2,5 с, а паверхневыя праз 5 с ад пачатку 3. ў эпіцэнтры. Паводле каталога моцных 3. на тэр. СССР з 1170 да 1977 у Карпатах адбылося звыш 20 моцных 3. Найб. з іх, якія выклікалі разбурэнні мураваных пабудоў, адбыліся: 10.5.1230 (па сучасным календары, упамінаецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе) — дасягнула Кіева, Ноўгарада, значыць, і Беларусі); 6.4.1790 — адчувалася ў Жытоміры, Камянец-Падольскім, Пецярбургу, Маскве; 10.10.1940 — у Маскве і Ленінградзе; 4.3.1977 — адчувалася ў Мінску і інш. гарадах і вёсках Беларусі. 3 мясцовых 3. вядомы: Барысаўскае 3. 22.12.1887 у 5±1 балаў; Беластоцкае 8.1.1903 у 6±1 балаў; Астравецкае 15.12.1909 у 6±1 балаў. У маі 1978 сейсмічнай станцыяй Мінск зарэгістравана 3. ў 5—6 балаў У раёне Салігорска. Энергія, якая выдзялілася ў выніку 3., сведчыць пра магчымую яго тэктанічную прыроду. Вывучэнне сейсмічпасці і сатрасальнасці тэр. Беларусі мае важнае нар.-гасп. значэнне. 3 1980 пры Ін-це геахіміі і геафізікі All БССР дзейнічае Доследпа-метадычная партыя. у задачы якой уваходзіць рэгістраванне 3., вывучэнне сейсмічнага рэжыму на Беларусі, эталоппыя вымярэнні геафіз. і гідрагеахім. прадвеснікаў 3.. правядзенне тэматычных работ па вывучэппю ўскосных прадвеснікаў 3..