• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Ліг.: Ж нлннскнй II. II. Очерк работ Западной экспеднціш по осушенню болот (1873—1898).— СПб., 1899; Лупнн о в іі ч II. С., ІЦ ii т н н к о в П. II. Об осушеннн н освоенші болот н забо-
    лоченных почв Полесской ннзменностн.— Труды ІІн-та мелнорацнн, водного н болотного хозяйства АН БССР, 1955, т. 6; К о з л о в с к н й II. Г. Мелнорацня Полесья в досоветскпй пернод.— Проблемы Полесья, 1978, в. 5.
    Г. Д. Гарбутовіч. ЗАЦКАВА, возера ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Пыранка. Пл. 0,75 км2. Даўж. 2,1 км, найб. шыр. 0,5 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцяпіута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 8—10 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 5,1 км) звілістая, утварае некалькі заліваў. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. У возеры Зацкаўскае радовішча сапрапелю. На ПнУ упадае р. Сламянка, на ПдЗ возера злучапа пратокай (шыр. каля 25 м) з воз. Белае. Уваходзіць у зону адпачынку Азёры.
    ЗАЦКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Гродзенскім р-не, у воз. Зацкава. Сапрапель мяшанага тыпу, запасы 2,4 млн. м3, высцілае 88 % пл. азёрнай чашы.
    Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,6 м, найб. 9 м. Натуральная вільготнасць 92 %. Попельнасць 54 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,3, вокіслаў жалеза 5,8, алюмінію 2,8, магнію 0,8, кальцыю 13,3, калію 0,2, фосфару 1,8. Вадародны паказчык (pH) 7,2. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для кальматацыі глеб.
    ЗАЦЬМЁННІ Co п ц a і Месяца, адбываюцца, калі Зямля трапляе ў цень, якая адкідаецца Месяцам (сонечныя 3.), або Месяц трапляе ў цень Зямлі (месячныя 3.). У адной і той жа паслядоўнасці паўтараюцца праз кожныя 6585 ‘/з сут. Штогод бывае 2—5 сопечных і не болей як 3 месячных 3.
    Сонечнаё 3. адбываецца, калі Месяц (у фазе маладзіка) знаходзіцца паблізу вузлоў сваёй арбіты (пунктаў перасячэння арбіты Месяца з плоскасцю экліптыкі). Маюць розны выгляд для розных пунктаў зямной паверхні і бываюць поўнымі, частковымі 1 кольцападобнымі. ІІоўныя сонечныя 3. назіраюцца толькі ў месцах, дзе падае цень Месяца (гл. рыс. 1). Калі ў час 3. Месяц
    Да арт. Зацьмснні. Рыс. 1.
    Схема сонечнага зацьмення: 1 — зона поўнага зацьмення; 2 — зона частковага зацьмення; a — поўнае зацьменне; б — частковае зацьменне; е — кольцападобнае зацьменне.
    Рыс. 2. Схема месячнага зацьмення.
    знаходзіцца ў апагеі на макс. адлегласці ад Зямлі, краі сонечнага дыска застаюцца незакрытымі 1 назіраецца кольцападобнае 3. ў выглядзе вузкага бліскучага кольца. У час сонечных 3. цень Месяца перамяшчаецца па паверхні Зямлі з 3 на У са скорасцю каля 1 км/с і праходзіць да 15 тыс. км. Макс. шырыня палосы поўнага сонечнага 3. не перавышае 270 км, звычайна 40—100 км; працягласць поўнай фазы 3. не больш за 7 мін 31 с, часцей 2—3 мін. Частковыя сонечныя 3. могуць доўжыцца да 2 гадз. Штогод бывае 2—3, зрэдку 4 ці нават 5 (напр., было ў 1805, 1935, будзе ў 2206, 2709) сонечных 3. У адным і тым жа месцы зямной паверхні поўнае сонечнае 3. адбываецца толькі раз у 200— 300 гадоў. Да канца 20 ст. ў GCCP будуць назірацца 3.: 20.5.1985 (частковае, будзе бачна ў Сібіры), 23.9.1987 (кольцападобнае, Казахстан), 22.7.1990 (поўнае, паблізу Ленінграда і Архангельска), 21.5.1993 (частковае, паўн. ч. СССР, будзе бачна на Беларусі), 9.3.1997 (поўнае, Сібір), 11.5.1999 (поўнае, Крым, Закаўказзе). Апошняе частковае сонечнае 3.. бачнае на тэр. Беларусі, адбылося 15.12.1982. У Мінску сонечны дыск быў закрыты Месяцам на 0,61. Месячнае 3. адбываецца, калі Месяц (у поўню) і Сонца знаходзяцца з процілеглых бакоў ад Зямлі на адлегласці не болып як 10,6° ад вузлоў арбіты Месяца (гл. рыс. 2). Найб. колькасць месячных 3. за год 2 ці 3 (3 адбываецца, калі першае было ў пач. студз.). У час поўнага 3. дыск Месяца набывае незвычайны цёмна-чырвоны ці буры колер. Поўнае 3. можа доўжыцца да 1 гадз 45 мін, частковае да 3 гадз 45 мін. Месячнае 3. назіраецца ва ўсіх пунктах начнога паўшар’я Зямлі, для якога Месяц знаходзіцца над гарызонтам. Пачатак і KaHeu 3. бачны ў адзін 1 той жа момант на ўсім паўшар’і Зямлі, павернутым да Месяца. Апошняе поўнае месячнае 3., якое добра назіралася на тэр. Беларусі, адбылося 9.1.1982.	Г. П. Макеева.
    ЗАЧОРНАЕ, возера ў Шумілінскім р-не, у бас. р. Шэвінка. Пл. 0,29 км2. Даўж. 1,76 км. найб. шыр. 0,24 км, найб. глыб. 7.9 м, сярэдняя 4,8 м. Аб’ём вады 1,39 млн. м3. Вадазбор (4,3 км2) спадзістахвалісты, складзены з супескаў і суглінкаў, пераважна разараны, 36 % тэр. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з У на 3. Схілы выш. 5—8 м, спадзістыя, супясчаныя. пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,04 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, каля ўрэзу вады параслі хмызняком. на У і 3 сплавінныя. На У 1 3 пойма шыр. 25—30 м, забалочаная. Схілы падводнай ч. катлавіны спадзістыя, ложа плоскае. Зона мелкаводдзя вузкая. займае каля 17 % пл. возепа. У паўд. ч. невял. востраў (0,1 га). Дно да глыб. 2 м (вакол вострава да 4—5 м) выслана пяском. глыбей крэмепязёмістым сапрапелем з вял. колькасцю карбанатаў. Мінералізацыя вады да 270 мг/л, празрыстасць 0,8 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі, на У выцякае ручай у воз. Філіпенскае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў перарывістая палоса надводнай расліннасці шыр. да 5. зрэдку да 25 м да глыб. 0.5 м. Водзяцца лёшч, шчупак, акунь, плотка, карась. На Пд ад возера в. Слабада.
    A. М. Рачэускі.
    ЗАЧЭШЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН. за 2,5 км на ПнУ ад в. Зачэпічы Дзятлаўскага р-на. Ліпзападобпы паклад звязаны з лімнагляцыялыіымі
    адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 1,2 млн. т, перспектыўныя 2,6 млн. т.
    Гліны цёмна-шэрыя, шэрыя з бурым адценнем. шчылыіыя, вязкія, запясочаныя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру; гліністых часцінак драбней за 0,06 мм у іх да 77 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5—20,4 м. ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 1,2—6,6 м. Гліны прыдатныя на выраб цэменту. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЗАШЧАТЫ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Тураўлянка, уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,83 км2. Даўж. 2,1 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 7 м. Вадазбор (660 км2) ад нізіпнага да буйнаўзгорыстага, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважпа разараны. Катлавіна выцягпута з У на 3. Берагавая лінія (даўж. 6,35 км) звілістая. На Пд упадае р. Туржэц, на 3 пратока ў воз. Гомель, на якой пабудавана плаціна. На паўн. беразе в. Шчаты.
    ЗАЯЛОЎЕ, нізіннае балота ў Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах, у вадазборы р. Жыгулянка. Пл. 8,6 тыс, га, у межах прамысл. паклада 7,1 тыс, га. Глыб. торфу да 5,3 м, сярэдняя 1,5 м, ступень распаду 33 %, попельнасць 10,9 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (21,7 млн. т) на 1.1. 1978 засталося 13,9 млн. т. Ёсць сапрапель. Вядзецца здабыча торфу. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай ч. пераважае гіпнава-асаковая расліннасць.
    ЗАЯЦ (лац. Lepus), сузор’е Паўд. паўшар’я неба; размешчана пад сузор’ем Арыён паміж Вял. Псом і Эрыданам. Найбольш яркія зоркі 2,6 і 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 40 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. БССР відаць у канцы восені і зімой.
    ЗАЯЦ-БЯЛЙК (Lepus timidus), млекакормячая жывёла сям. зайцавых атр. зайпападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, у СССР — ад дзярж. граніцы на 3 да Ціхага ак. на У, на Пн да ўзбярэжжа Паўн. Ледавітага ак., на Пд да шыраты Кіева, Караганды. Па Беларусі найб. трапляецца ў Віцебскай, паўн. і цэнтр. раёнах Мінскай і Магілёўскай абл., менш у паўн. раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абл., вельмі рэдкі на Палессі. Жыве ў лясах з падростам з лісцевых дрэў, па зарослых далінах, балоцістых зарасніках. Колькасць залежыць ад наяўнасці корму, кліматычных і інш. фактараў. На пач. 1981 85,4 тыс. Корміцца летам травяністымі раслінамі, зімой — карой і парасткамі дрэвавых парод, ягаднікам, сенам. Шкодзіць часам садам і пасевам. Аб’ект спартыўнага палявання і пушнога промыслу.
    Даўж. цела 49—61 см, маса да 5 кг. Поўсць летам бурая з рыжавата-шэрым адценнем, зімой белая. Лінькі канчаюцца ў маі 1 снежні. Размнажэнне з лют. да верасня, 2—3 прыплоды па 1—8 зайчанят. Утварае помесі з русаком (гл.
    Сузор’е Заяц.
    Заяц-русак.
    Заяц-лазовік). З.-б. здабываюць менш, чым зайцоў-русакоў. Я. В. Малашэвіч. ЗАЯЦ-ЛАЗОВІК, сінюга, з а яцт у м а к, натуральны гібрыд зайцабеляка з зайцам-русаком. На Беларусі трапляецца рэдка, пераважна на ўзлесках і пералесках, нізінных участках яловых лясоў, у хмызняках на балотах. З.-л. крыху меншы і цямнейшы за зайца-русака. Біялогія спецыяльна не вывучалася.
    ЗАЯЦ-РУСАК (Lepus europaeus), млекакормячая жывёла сям. зайцавых атр. зайцападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы (акліматызаваны ў Паўн. Амерыцы, Новай Зеландыі і Паўд. Аўстраліі); у СССР — ад Закаўказзя да Архангельска, Валагодскай і Кіраўскай абласцей, у Паўд.-Зах. Сібіры і Паўн. Казахстане, акліматызаваны ў шэрагу раёнаў Паўд. Сібіры. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэр. падвід З.-р. сярэднярускі (L. e. hibridus), характэрны для адкрытых ландшафтаў. Жыве на палях, лясных палянах, высечках, узлесках, у ярах. Сярэднегадавая колькасць 150—300 тыс. Пераважна начны звер. Актыўны ўвесь год. Корм раслінны: летам — травяністыя расліны, пераважна злакавыя і бабовыя, зімой дрэвавыя і кустовыя — кара і маладыя парасткі вярбы, асіны, яблынь, груш.
    Даўж. цела 55—70 см, маса да 6 кг. Поўсць летам карычнявата-вохрыста-шэрая з цёмна-стракатым малюнкам. Вакол вачэй белае кольца, пад вачыма цёмная пляма. Кончыкі вушэй чорныя, хвост зверху чорны або чорна-буры, знізу белы. Бакі чырванавата-палевыя. Зімой поўсць шэрая. Веснавая лінька канчаецца ў маі, асенняя — у лістападзе. Размнажэнне з лют. да вер., дае 2— 4 прыплоды па 1—7 (найчасцей па 4) зайчанят. Цяжарнасць 42—45 сут. Працягласць жыцця да 10 гадоў. З.-р. — аб’ект спарт. палявання і пушнога промыслу. Штогод нарыхтоўваюць 60— 150 тыс. шкурак.	A. К. Фядосаў.
    ЗАЯЧАЕ ВУШКА, грыб сям. пецыцавых. Гл. ў арт. Атыдэя.
    ЗАЯЧАЯ КАПУСТА (Sedum telephium), шматгадовая травяністая расліна з роду расходнік сям. таўсцянкавых. Пашырана ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я; у СССР — у Еўрап. ч., акрамя Пн і Крыма, на Беларусі трапляецца зрэдку. Расце на сухіх пясчаных месцах, у хваёвых лясах, сярод хмызняку. Цвіце ў ліп.— жніўні. Нар. назвы скрыпун, заячае шчаўе. Лек. (танізоўны, ранагаючы, процізапаленчы, кроваспыняльны, мачагонны сродак), дэкар. і меданосная расліна. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца лісце, сцябло, кветкі (збіраюць у час цвіцення) і карані (у вер.— кастр.). Маладое лісце ядомае (салата).