Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
певая вобласць — эразійная дэльта, На Беларусі рэчышча звілістае, шмат перакатаў і астравоў. Вышэй за Віцебск, у сутоку Дзісны I 3. Дз. і каля Верхнядзвінска парогі. Шыр. ракі ў межань 100—150 м, каля г. п. Друя да 0,7 км. Дно пясчана-камяністае 1 пясчанае, радзей камяністае або пясчана-галечнае. Берагі ўмерана стромкія, супясчаныя, радзей пясчана-гліністыя з валунамі.
Рэжым 3. Дз. на Беларусі сістэматычна вывучаецца з 1878, назіранні вяліся на 16 гідралаг. пастах, з іх дзейныя (1983) Сураж, Віцебск, Ула, Полацк, Верхнядзвінск. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое, вял. доля грунтавога. Асаблівасць рэжыму — высокае веснавое разводдзе, нізкая летне-асенняя межань з частымі дажджавымі паводкамі, устоплівая зімовая межань. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 56 %, летне-асеннюю межань 33, зімовую — 11% гадавога сцёку. Веснавое разводдзе з канца сак. да канца 1-й дэкады чэрв., 60—70 дзён. Сярэдняя выш. над самай нізкап межаншо 4,4—9 м, найб. ўзровень у межах БССР 13,5 м (1931). Летнеасенняя межань (4—5 месяцаў) нярэдка парушаецца дажджавымі паводкамі выш. 2—3 м (у дажджавыя гады бывае 4—5 паводак выш. да 6 м). Зімовая межань каля 70— 80 дзён. Замярзае ў 1-й дэкадзе скеж., крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Найб. таўшчыпя лёду 50— 78 см (люты — сак.). Веснавы ледач—10 сут. Сярэдняя т-ра вады летам 18,5—20,5°, найб. ў ліп. 27,8° (1951). Сярэднегадавы расход вады каля Веліжа (РСФСР) 147 м3/с, каля Віцебска 224 м3/с, пры выхадзе за мяжу БССР 468 м3/с, у вусці 666 м3/с. Каля Віцебска найб. расход 3320 м3/с (1931), найменшы 8 м3/с (1940), каля Полацка найб. расход 4060 м3/с (1956), найменшы 25,4 м3/с (1938— 39). Вада на працягу года (за выключэннем перыядаў воснавога разводдзя і летне-асенніх паводак) гідракарбанатна-кальцыевага класа з рэзка выражаным гідракарбанатным характарам. У перыяд веснавога разводдзя мінералізацыя да 86 мг/л, жорсткасць 1 мг-экв/л, у межанны перыяд адпаведна 300 мг/л і 4 мг-экв/л. Кіслароду на працягу года 80—100 %, зімой да 35 %. Вада ракі выкарыстоўваецца на водазабеспячэнне, за выключэнпем невял. участкаў каля Полацка і Віцебска, дзе частковае забруджванпе. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась звычайны, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, стронга ручаёвая, галавень і інш. Суднаходства ў сярэднім пячэнні ад Веліжа да Верхнядзвінска. у ніжнім — на асобных участках.. Злучана Бярэзінскай вод-
най сістэмай (не дзейнічае) з Дняпром. На рацэ ў Латв. ССР Кегумская, Плявінская і Рыжская ГЭС, будуецца (1983) Даўгаўпілская ГЭС; гарады ў РСФСР Веліж, у БССР Віцебск (порт), Полацк, Наваполацк, Дзісна (пры ўпадзенні ў 3. Дз. Дзісны), Верхнядзвінск, у Латв. ССР Даўтаўпілс, Екабпілс, Яўнелгава, Рыга (марскі порт у вусці).
Даліна Палеа-Дзвіны сфарміравалася ў даледавіковы час, больш або менш глыбокія ўрэзы на паверхні карэнных парод (захаваліся паміж Полацкам 1 Друяй, Веліжам і Суражам і ніжэй Віцебска) супадаюць з сучаснай далінай ракі і запоўнены алювіяльнымі пяскамі. У час зледзяненняў рачная сетка басейна была пераўтворана. У міжледавікоўі даліна ракі добра выпрацавана. Аб гэтым сведчаць пахаваныя старыцавыя ўтварэнні (гіціі 1 тарфы адной з муравінскіх тэрас, пляцоўка якой сфарміравалася ў 1-й пал. муравінскага міжледавікоўя) у разрэзах Кашына і Алеська Віцебскага р-на. Напярэдадні макс. пашырэння паазерскага ледавіковага покрыва ў даліне намнажаліся своеасаблівыя азёрна-алювіяльныя адклады т. зв. усвяцкай світы. Сучасная даліна 3. Дз. ўзнікла пасля адступання ледавіковага покрыва ў час спуску Межынскага, Суражскага, Полацка-Дзісенскага і інш. прыледавіковых азёр. Характэрна, што цячэнне ракі ішло следам за краем ледавіка, які адступаў. У БССР даліну 3. Дз. па асаблівасцях будовы і часу фарміравання падзяляюць на Веліжскі, Суражскі, Віцебскі, Ульскі, Полацкі і Верхнядзвінскі ўчасткі. Каля Віцебска 1 Верхнядзвінска яна перасякае краявыя зоны 1 ўразаецца ў карэнныя пароды, утварае парогі. На Веліжскім 1 Ульскім участках пераходзіць у даволі вялікія дэльтападобныя пашырэнні, утвораныя ад пераліву расталых водаў з Межынскага вадаёма ў Суражскі, а таксама з Суражскага ў ІІолацка-Дзісенскі прыледавіковы вадаём.
Засяленне бас. Зах. Дз. чалавекам пачалося ў эпоху мезаліту (вядомы паселішчы каля вёсак Жарцы Лепельскага, Красамай Шумілінскага, Крумплева Полацкага, Крыжы Бешанковіцкага, Якубінкі Верхнядзвінскага р-наў). У эпоху неаліту гэта тэрыторыя з’яўлялася паграніччам розных веалітычных культур. У бронзавым веку тут жылі плямёны паўночна-беларускай культуры, у жалезным веку — плямёны днепра-дзвінскай культуры. У 2-й пал. 1-га тысячагоддзя верхняе і сярэдняе цячэнне ракі пачалі каланізаваць славяне, тут сфарміраваліся полацкія крывічы, у ніжнім цячэнні жылі латгалы, селы, земгалы, лівы. 3 10 ст. ч. басейна ракі ўваходзіла ў Полацкае і Смаленскае княствы; полацкія князі пашыралі ўплыў на тэрыторыі па ніжняму цячэнню, засн. крэпасці Герцыке 1 Кукенойс, якія адыгралі вял. ролю ў барацьбе супраць ням. агрэсіі. У 2-й пал. 12 — пач. 13 ст. ў ніжнім пячэнні Зах. Дзвіны з’явіліся крыжакі, яны засн. там некалькі крэпасцей (у пач. 13 ст. ператварылі Рыгу ў крэпасць-базу агрэсіі на ўсход). 3 стараж. часоў Зах. Дз.— важны гандлёвы шлях, у 9—11 ст. тут праходзіў адзін з напрамкаў шляху з «варагаў ў грэкі». У 13 ст. Полацк, Віцебск, Смаленск гандлявалі па Зах. Дз. з Рыгай. 3 14 ст. бас. 3. Дз. ў складзе Вял. княства Літоўскага. У 16—17 ст. рус. цары Іван IV Грозны 1 Аляксей Міхайлавіч беспаспяхова спрабавалі замацавацца на 3. Дз. У Паўн. вайну 1700— 21 у 1710 рус. войскі авалодалі Рыгай 1 ніжнім цячэннем ракі. Пасля 1-га па-
дзелу Рэчы Паспалітай (1772) верхняе і сярэдняе цячэнне 3. Дз. ў складзе Рас. імперыі. У 1919—20 на 3. Дз. базіравалася і дзейнічала Заходнядзвінская ваенная флатылія, якая ўдзельнічала ў баявых дзеяннях у час сав.-польскай вайны 1920. Іл. гл. на ўкл.
Лгт.: Me me ряк ов Ю. А., Ф ё д ор о в a Р. В. О возрасте н пронсхожденнн террас Западной Двнны.— У кн.: Меіцеряков Ю. А. Рельеф н современная геодннамнка. М., 1981.
I. Я. Куксін (гідраграфія). А. Ф. Санько (геал. гісторыя), Г. В. Штыхаў (гістарычная даведка).
ЗАХОДНЯЯ ТАРФЯНАЯ ВОБЛАСЦЬ, на тэр. Гродзенскай вобл. (акрамя Астравецкага і Смаргонскага р-наў), Баранавіцкага і ч. Ляхавіцкага р-наў Брэсцкай вобл., Валожынскага, Стаўбцоўскага, Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага, Слуцкага, Дзяржынскага, Мінскага, Лагойскага і ч. Маладзечанскага р-наў Мінскай вобл. Займае Паўд.-Зах. адгалінаванне Бел. грады, Ашмянскае ўзв., зах. і цэнтр. ч. Мінскага ўзв., Капыльскую граду з Нясвіжскай і Слуцкай раўнінамі, Баранавіцкую раўніну, Нёманскую ніз., Лідскую раўніну. У сувязі з наяўнасцю геамарфалагічна адасобленых тэр. і розных умоў фарміравання тарфяных радовішчаў тэр. вобласці падзяляецца на АшмянскаСлуцкі, Гродзенска-Навагрудскі, Лагойска-Дзяржынскі, Скідальска-Іўеўскі тарфяныя раёны (гл. адпаведныя артыкулы).
Агульная затарфаванасць вобласці 7,7 %. Запасы торфу каля 3,3 млрд. м3. Нізінны торф складае 94,3 % запасаў, вярховы 3,7, пераходны і мяшаны 2 %. Высакапопельных тарфоў 7,3 %. Усяго ў вобласці каля 770 балотных масіваў, 54 з іх пл. болып за 1000 га, больш як 5 тыс. га маюць Карэлгчы, Багна-Схеда, Дакудаўскае балота, Гарачы Бор, Дзітвянскае балота. Тарфяныя радовішчы пераважна невял. нізінныя, прымеркаваны да поймаў рэк, праточных далін, замкнёных сцёкавых катлавін, часта трапляюцца ў вытоках 1 вярхоўях рэк. Торф здабываецца на ўгнаенне 1 паліва. Малараскладзеных тарфоў, прыдатных для вытворчасці кармавых дражджэй, ізаляцыйных пліт, подсцілу с.-г. жывёле, 1.2 млн. т. Болып за 60 % пл. балот асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
ЗАХОДНЯЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ ПА АСУШЭННЮ БАЛОТ ПАЛЁССЯ. Працавала ў 1873—1898. Створана па ініцыятыве Камісіі для даследавання сучаснага становішча сельскай гаспадаркі і сельскай прадукцыйнасці ў Расіі Мін-ва дзярж. маёмасцей, якая ў выніку праведзеных у 1860-я г. абследаванняў выявіла істотны заняпад сельскай гаспадаркі ў зах. губернях Расіі і зрабіла вывад аб неабходнасці асушэння балот гэтага краю. Зах. экспедыцыя на чале з рускім геадэзістам I. I. Жылінскім правяла вышуканні і падрыхтавала ген. план асушэння балот Палесся,
які прадугледжваў комплекс работ па паляпшэнпю гідратэхн. рэжыму балот з мэтай павышэння ўрадлівасці лясных і лугавых угоддзяў і пракладку лесасплаўных каналаў. У 1874 зацверджаны план асушэння балот на плошчы каля 8,7 млн. га. За час работы экспедыцыі асушана каля 500 тыс. га балот, пракладзена болып за 4,6 тыс. км каналаў асушальнага і лесатранспартпага прызначэння. Паводле справаздачы Жылінскага, асушальныя сістэмы зрабілі дабратворны ўплыў яшчэ на 3 млн. га прылеглых зямель. Праведзены таксама даследаванні па выкарыстанпю асушаных тарфяна-балотных глеб, вырошчванню на іх шматгадовых траў, агароднінных і збожжавых культур, бульбы, устаноўлена высокая эфектыўнасць штучнага затаплепня пашаў, распрацаваны нормы і сістэмы асушэння і арашэння зямель. Для вывучэння клімат. умоў Палесся і ўплыву на іх меліярацыйных работ экспедыцыя арганізавала ў Пінску і в. Васілевічы (цяпер горад у Рэчыцкім р-не) метэастанцыі. Метэаралагічныя назіранні вяліся таксама ў в. Дарашэвічы (Петрыкаўскі р-н) і на доследнай ферме «Бабічы» (Рэчыцкі р-н). На прытоках Прыпяці і 3 каналах пабудаваны 13 вадамерных пастоў. На доследнай ферме на асушаных тарфяніках вырошчвалі агародніну, бульбу, сеялі жыта, лубін. У пач. 1900-х гадоў у сувязі са скарачэннем асігнаванняў работы па асушэнню балот Палесся значна скараціліся, экспедыцыя ліквідавапа. Яе функцыі перададзены мясц. зямельным органам. На нарадзе па абмеркаванню вынікаў работы Зах. экспедыцыі (1911, Мінск) была абгрунтавана неабходнасць далейшага асушэння балот Палесся. У 1913 створана вышукальна-буд. палеская партыя, якая фактычна стала пераемнікам Зах. экспедыцыі. 3 пачаткам 1-й сусв. вайны дзейнасць партыі спынена.
Работа Зах. экспедыцыі па асуіпэнню балот Палесся выклікала вял. цікавасць у вучоных Расіі. Матэрыялы вышуканняў і даследаванняў скарысталі Я. У. Апокаў, A. I. Ваейкаў, У. С. Дактуроўскі, В. В. Дакучаеў, Г. I. Танфільеў, П. А. Туткоўскі і інш. для тэарэт. абгрунтавання праблем гідралогіі, геабатанікі балотаі глебазнаўства, клімату і г. д. Іх распрацоўкі па меліярацыйнаму буд-ву, водагасп. збудаваннях, агратэхніцы, лугазнаўству і інш. не страцілі свайго значэння і цяпер.