• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Сярод культурных форм 3. р.— шафран пасяўны, гарбуз, проса, ячмень, сланечнік; менш вынослівыя пшаніца, авёс. Сродкі прадухілення шкоднага ўплыву засухі на расліны — арашэнне, глыбокае ворыва, снегазатрыманне, загартоўванне раслін і інш. Распрацоўваюцца селекцыйныя метады павышэння засухаўстойлівасці раслін.
    Лгт.: Генкель П. А. Основные путіі іізученпя фпзнологнл засухоустойчнвостп растеннй.— У кн.: Фнзнологня засухоустойчпвостп растенпй. М., 1971;
    Ма й с не р А. Д. Жнзнь растеннй в неблагопрнятных условнях.— Мн., 1981; Штоккер О. Фнзнологнческпе н морфологнческне нзменення в растенпях, обусловленные недостатком воды.— У кн.: Растенне н вода. Л., 1967.
    А. Д. Майснер. ЗАСЙПНАЕ ВбЗЕРА, у Кармянскім р-не, у бас. р. Сож. Пл. 0.12 км2. Поймавае. Каля возера в. Касцюкоўка.
    ЗАТбКА, невялікі заліў у рацэ або возеры; тое, што завадзь.
    ЗАТОН, завадзь на рацэ, прыдатпая для стаянкі суднаў летам і зімой. У час ледаходу ільдзіны не павінны заходзіць у 3. На суднаходных рэках Беларусі існуюць прыродныя і штучпыя 3.
    ЗАТбНСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСКбЎ, каля в. Затон Светлагорскага р-на. 3 лінзападобпыя паклады звязаны з алювіялыіымі адкладамі поймы Бярэзіны. Разведаныя запасы 12,2 млн. м3, перспектыўныя 78 млн. м3.
    Пяскі шэрыя, жаўтавата-шэрыя, дробназярністыя, месцамі з праслойкамі і лінзамі жвірыстых пяскоў, палевашпатава-кварцавыя, месцамі слабагліністыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,2—2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4—18 м, ускрышы (тонказярністыя гліністыя пяскі, супескі) 0,2—4,6 м. Пяскі прыдатныя для тынкавальных і муровачных раствораў, у дарожным буд-ве, пры абагачэнні — на вытв-сць бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
    М. Ф. Янюк. ЗАТбР, пагрувашчванне крыг у рэчышчы ракі ў час крыгаходу. Абмяжоўвае жывое сячэнне ракі і выклікае падыманне ўзроўню вады. Найчасцей 3. назіраюцца ыа адносна мелкіх участках рэк, у звужэннях і лукавінах, каля мастоў. Утварэнпе 3. на рэках Беларусі бывае рэдка: зімовыя адлігі садзейнічаюць паступоваму разбурэнню ледзяпога покрыва без інтэпсіўпага крыгаходу. Працягласць 3. па болыпасці рэк каля 2—3 сут. Больш 3. бывае ў гады з суровай зімой, значпай таўшчынёй лёду і інтэпсіўным ускрыццём рэк. Макс. падыманне узроўню вады пры гэтым звычайна не перавышае 70 см. Найб. моцныя 3., якія суправаджаліся навадненпямі, былі ў 1947 і 1971 на Зах. Дзвіне і яе некат. прытоках, падыманпе ўзроўню дасягала 2—6 м. Барацьба з 3. уключае шэраг метадаў, асноўны з якіх разбурэпне 3. выбуховымі рэчывамі.	Н. I. Арастовіч.
    ЗАТРЫМАННЕ РАСТАЛЫХ ВбДАЎ, прыёмы агратэхнікі, накіравапыя на затрыманне паверхневага сцёку расталых водаў ці памяншэнне яго да мінімуму. Садзейнічае назапашвапшо вільгаці ў глебе і захаваншо ўрадлівага яе слоя ад размыву і змыву (утварэнне прамыін і яроў).
    Найб. пашыраныя асеннія работы на 3. р. в.: ворыва ўпоперак схілу, безадвальнае глыбокае рыхленне, грабяністае контурнае ворыва, лункаванне, глебапаглыбленне, шчылінаванне шматгадовых траў, перакрыжаванае абвалоўванне, ступеньчатае ворыва схілаў, залужэнне і аблясенне схілаў лагчын і яроў, глебаахоўныя севазвароты. На палях, дзе 3. р. в. робіцца са зменай мікрарэльефу (утварэнне баразён, валоў, лунак і інш.), вясной неабходна выраўноўваць паверхню ворнай зямлі. Работы па зімоваму 3. р. в. (утварэнне валоў са снегу, палоскавае ўшчыльненне ці зачарненне снегу і інш. мерапрыемствы па снегазатрыманню) больш працаёмкія і ва ўмовах Беларусі менш эфектыўныя.
    Літ.: В 0 р 0 б ь ё в G. А., Б ур о в Д. II., Тулнков A. М. Земледелне.— 3 пзд.— М., 1977; Эрозня почв п борьба с ней.— М., 1980.
    М. I. Афанасьеў. ЗАУШЫЦКАГА КАНАЛА БАЛбТА, нізіннага тыпу, на 3 Салігорскага р-на, у вадазборы р. Морач (Заўшыцкі і Севярынскі каналы). Пл. 1,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,2 тыс. га. Глыб. торфу да 3,5 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 38 %, попельнасць 20,5%. На 1.1.1978 запасы торфу 4 млн. т. Балота асушана дрэпажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. ЗАХАРАЎ Васіль Кірылавіч (24.8. 1886, г. Ладзейнае Поле Лепінградскай вобл.— 12.3.1967), беларускі сав. вучоны ў галіне лесаводства. Д-р с.-г. н. (1948), праф. (1926). Засл. дз. нав. БССР (1956). Скончыў Ленінградскі лясны ін-т (1923). Заг. кафедраў лясной таксацыі і лесаўпарадкавання БСГА (з 1926), Бел. тэхнал. ін-та (з 1930). Працы па таксацыі лесу.
    Тв.: Методы промышленной сортнментацнн леса на корне.—2 пзд.— М.; Л., 1957; Новое в техннке лесной таксацнн.— М., 1966; Лесная таксацня.— 2 нзд.— М., 1967.
    ЗАХАРАУ Сяргей Сцяпанавіч (н. 18. 9.1901, в. Старое Сямёнкава Петушынскага р-па Уладзімірскай вобл.), беларускі сав. вучоны ў галіне земляробства. Д-р с.-г. н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. БССР (1965). Чл. КПСС з 1939. Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1931). У 1938— 74 заг. кафедры земляробства БСГА. Працы па вывучэнню севазваротаў. Даследаваў эфектыўнасць папярэднікаў асн. с.-г. культур і папараў ва ўмовах Беларусі. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938-47.
    Тв.: Занятыя папары і рацыянальнае іх выкарыстанне.— Мн., 1960; Основы земледелпя.— Мн.. 1963; Земледелпе Западной іі Северо-Западной зон СССР.— М„ 1967.
    ЗАХБЁЙКА, возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Лужасянка. Пл. люстра 0.26 км2. Даўж. 1.3 км, найб. шыр. 0,28 км, найб. глыб. 8,7 м, сярэдняя 4.2 м. Аб’ём вады 1,09 млн. м3. Вадазбор (2,14 км2) пласкахвалісты,
    складзены з пяскоў, пераважна ўкрыты лесам (82 %).
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 2,5— 3 м (на Пн і Пд невыразныя), спадзістыя, пясчаныя, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,94 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,3—0,5 м, тарфяныя (на ПнУ пясчаныя), пад лесам і хмызняком. Літараль вузкая і стромкая. Глыб. да 2 м займаюць 23 % пл. возера. 1 востраў (0,4 га). Дно да глыб. 2,5— 3 м высцілаюць пяскі, глыбей крэменязёмістыя сапрапелі. Мінералізацыя вады 60—90 мг/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: у час разводдзя злучаецца ручаём з воз. Вымна. Расліннасць утварае палосу шыр. 10— 20 м да глыб. 2 м. Водзяцца леіпч, пічупак, акунь, плотка, джгір. Б. П. Уласаў. ЗАХбДНЕ АЛЯКСАНДРАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Аляксандраўка ў Рэчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Рэчыцкім р-не, на У Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў падсалявых адкладах. Mae форму невял. (3X7 км) блока субшыротнага распасцірання, абмежаванага на Пд, 3 і Пн скідамі. Мінімальная адзнака ў паднятай ч. блока каля 4000 м. Сфарміравалася падняцце ў познафранскі час дэвону.
    ЗАХбДНЕ аляксандраўская СІНКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура ў Рэчыцкім р-не, на У РэчыцкаШацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну, уваходзіць у склад Перадбярэзінскай сінклінальнай зоны. Выдзелена З.-А. с. па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Арыентавана З.-А. с. у паўн.-зах. напрамку, акантураыа ізагіпсай -1300, памеры 8x2 км. Па падсалявых і міжсалявых адкладах З.-А. с. адпавядае апушчаная частка ступені, абмежаваная разломамі з Пн і 3. Сфарміравалася ў познафаменскі час позняга дэвону.
    ЗАХбДНЕ-АРЭСКІ СТРУКТУРНЫ ЗАЛІЎ (ад назвы р. Арэса), тэктанічпая структура ў Слуцкім і Любанскім р-нах, на 3 Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Акантураны ізагіпсай —500 м. Арыентаваны ў паўн.-зах. напрамку. З.-А. с. з. накладзены на падняцце па падсалявых і міжсалявых адкладах і, магчыма, утвораны працэсамі падземнага вышчалочвання солей.
    ЗАХбДНЕ-БАБРбВІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Бабровічы ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Калінкавіцкім р-не, у межах Маладушынска-Велікаборскай
    ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена З.-Б. п. сейсмаразведачнымі работамі па паверхні падсалявых і міжсалявых адкладаў. Па падсалявых адкладах З.-Б. п. адпавядае зах. прыразломная ч. Бабровіцкага блока. Па міжсалявых адкладах З.-Б. п. мае форму невял. (8X4 км) структурнага поса, які прымыкае з Пп да разлому. Сфарміравалася падняцце ў познафранскі і фаменскі час позняга дэвону ў выніку блокавых рухаў.
    ЗАХ0ДНЕ-БАБР0ВІЦКАЯ СІНКЛІНАЛЬ (ад пазвы в. Бабровічы ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Петрыкаўскім і Калінкавіцнім р-нах, у межах паўн. крыла Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну на мяжы з Капаткевіцка-Велікаборскай ступенню. Выдзяляецца З.-Б. с. па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы верхняга дэвону, арыентавана ў паўн.-зах. напрамку. Памеры 7X3 км, амплітуда болып за 100 м. Па міжсалявых і падсалявых адкладах сінкліналі адпавядаюць прыразломныя гемісінкліналі; З.-Б. с. адлюстроўваецца ў кам.-вуг., пермскіх і трыясавых адкладах і затухае ўверх па разрэзе. 3 падсалявых варонежскіх адкладаў на З.-Б. с. атрыманы прыток нафты. Сфарміравалася пераважна ў познафранскі час ЯОЗНЯГа дэвону. В. С. Канішчаў. ЗАХО ДНЕ-БЕЛАРУСКАЯ ПРАВІНЦЫЯ. фізіка-геагр. тэрыторыя ў межах Гродзенскай, па Пн Брэсцкап і на 3 Мінскай абл. Цягнецца клінам ад зах. граніцы БССР на ўсход. 3 ПнУ акаймавана адгор’ямі Ашмянскага і Мінскага ўзв., па У — Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, па Пд — Беларускім Палессем; умоўная мяжа па лініі Вільнюс — Валожын — Івянец — Дзяржынск — Узда — Слуцк — Ганцавічы — Івацэвічы — Бяроза — на Пн ад Брэста. З.-Б. п. падзяляецца на фізіка-геагр. раёны: Лідская раўніна, Сярэднянёманская нізіна, Верхнянёманская нізіна, Паўднёва-Заходняе адгалінаванне Беларускай грады, Капыльская spada і раўніны, якія яе акаймоўваюць, Баранавіцкая раўніна, Прыбугская раўніна.
    У тэктанічных адносднах З.-Б. п. прымеркавана да Беларускай антэкмзы, часткова паўн. схілу Брзсцкай упадзіны і паўд. схілу Балтыйскай сінеклізы. Платформавы чахол у межах цэнтр. скляпеністай ч. антэклізы маламагутны, а на схілах павялічваецца да 300—350 м. На схілах, прылеглых да ўпадзін, чахол складзены з утварэнняў валынскай і валдайскай серый венду, кембрыйскіх, ардовікскіх і сілурыйскіх, а на У част-
    кова юрскіх, перакрытых амаль усюды адкладамі мелавой сістэмы. На Пд пашыраны адклады палеагенавай і часткова неагенавай сістэм. Антрапагенавыя адклады (марэнныя, алювіяльныя, водналедавіковыя, азёрна-ледавіковыя, радзей эолавыя 1 балотныя ўтварэнні) суцэльным чахлом перакрываюць карэнныя пароды. Іх магутнасць вагаецца ад 200 да 300 м (Навагрудскае ўзв.). Tap. правінцыі падвяргалася ўздзеянню беларускага, бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага, а на ПнЗ 1 паазерскага ледавікоў. Марэнныя гарызонты выразныя (за выключэннем беларускага), магутнасці іх да 30 м, складзены з супеску валуннага, марэны сугліністай, пясчанай, пясчанажвіровай. Каля Гродна, Ваўкавыска, Бярозы, Наваельні, Карэлічаў буйныя глыбы даантрапагенавых утварэнняў, адорвені. На ўзвышаных участках пашыраны лёсападобныя пароды.