• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ЗАР9ЧЧА, радовішча пяскоў каля ўсх. ускраіны г. Крычаў. Пластавы паклад, выцягнуты ўздоўж рэчышча Сажа, звязапы з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі яго поймы. Разведаныя запасы 2,4 млн. т, перспектыўныя 8,7 млн. т.
    Пяскі светла-шэрыя, шэрыя, дробнаі тонказярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з арган. дамешкамі; гліністых часцінак драбней за 0,05 мм у іх 1,7— 5,2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 7.6—18,6 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі, супескі) 0,2—4,2 м. Карысная тоўшча падсцілаецца мергельна-мелавымі адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Пяскі прыдатныя на выраб пясчаністага цэменту. Радовішча не распрацоўваецца.	М. Ф. Янюк.
    ЗАРЭЧЧА-МАЛЁІІКАЎСКАЕ БАЛОТА, нізінпага тыпу, на Пд Брагін-
    скага р-на, у вадазборы р. Верхняя Брагінка. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,6 м. 3 перпіапачатковых запасаў торфу (1,9 млн. т) на 1.1.1978 засталося 0,7 млн. т. Балота пасля заканчэння здабычы торфу часткова рэкультывавапа, асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ЗАСЁЦЕН, С е ц і н, возера ў Гомельскім р-не, у бас. р. Сож. Пл. 0,18 км2. Даўж. 0,85 км, найб. шыр. 0,3 км. Катлавіна выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 3—5 м, спадзістыя, разарапыя. Берагавая лінія (даўж. 2 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,2 м, пясчапыя. Бяссцёкавае. На беразе возера в. Пакалюбічы.
    ЗАСЛАУСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, М і н с к a е м о р а, Г а н а л е с, за 10 км на ПнЗ ад Мінска, на паўд,ўсх. схілах Мінскага ўзв., на выш. 210 м над узр. мора. Створана плацінай на р. Свіслач у 1956, рэканструявана ў 1977. Асн. прызначэнне — рэгуляванне сцёку, абвадпенне ракі, забеспячэнне вадой Мінска і стварэнне зон адпачынку. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Пл. з астравамі 27 км2 (2-і па велічыні штучны вадаём на Беларусі), да рэканструкцыі 31,1 км2. Даўж. 9,2 км, найб. шыр. 4,5 км, найб. глыб. 8 м, сярэдняя 3,8 м. Аб’ём 103 млн. м3. Вадазбор (562 км2) буйнаўзгорысты, парэзаны лагчынамі і яра.мі. Складзепы пераважна з пясчаяа-гліністых груятоў, у паніжэннях тарфянікі. Глебы дзярнова-падзолістыя, часткова тарфяна-балотныя. Пад лясамі 43 % тэр. (мяшаныя, размешчаны невял. масівамі па ўсім вадазборы), разарана 34 % •
    Катлавіна азёрападобнай формы. Схілы спадзістыя. зах. ўкрыты хвойнымі пародамі, паўн. разараны, на ўсх. і паўд.-ўсх. хваёвы лес. пасадкі таполі, вярбы, акацыі. Берагавая лінія даўж. 42 км. 2 залівы. У выніку рэканструкцыі на зах., паўд., паўд.-ўсх. 1 ўсх. берагах створаны штучныя пясчаяыя пляжы (даўж. 6 км, шыр. ад 20 да 50 м). На паўн.-зах. і паўн.-ўсх. берагах дамбамі ад вадасховішча адсечаны мелкаводдзі, дзе створаны польдэры. Чаша 3. в. да затаплення была забалочанай поймай рэк Свіслач, Вяча, Ратамка, Чарняўка. Дно выслана ілам (31 %), торфам (каля 50 %) і пясчанымі адкладамі. 8 астравоў (пл. каля 0,4 км2). 3. в. ажыдцяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку. Напаўняецца ў перыяд веснавога разводдзя (сак.— маіі), у чэрв.— студз. з-за павелічэння выпарэння і спуску вады ў Свіслач узровень нізкі (межань). Амплітуда вагаішя ўзроўню на працягу года 150—170 см. Праточнасць 3. в. 3 увядзеннем у дзеянне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы павялічылася ў 3 разы. Пераважаюць вятры паўн., паўн.-зах.
    і паўд. напрамкаў. Найб. частыя вятры са скорасцямі 1—5 м/с. Летам пры скорасці ветру да 5 м/с выш. хваль 0,2— 0.4 м, пры 5—10 м/с — 0,5—0,8 м, больш за 10 м/с — да 1,2 м. У выніку хвалявання інтэнсіўна размываюцца паўд.-зах. і паўд.-ўсх. берагі. Сярэднямесячная т-ра вады на паверхні 12,9° (май). 18,1 (чэрв.), 19,8 (ліп.), 19,1 (жн.), 14 °C (вер.). Замярзае ў 1-й пал. снеж., крыгалом у сярэдзіне красавіка. Таўшчыня лёду 50— 70 см. Агульная мінералізацыя 190— 340 мг/л. Празрыстасць да 2 м. Агульная пл. зарастання вадасховішча 9,4 %. У паўн.-ўсх. ч. каля берагоў вузкія палосы чароту азёрнага, трыснягу звычайнага і аеру звычайнага; трапляюцца рдзесты, драсён земнаводны. Водзяцца акунь, плотка, шчупак, верхаводка. На паўн. беразе 3. в. в. Лапаравічы, на паўд.-ўсх.— в. Зарэчча. пры ўпадзенні р. Свіслач г. п. Заслаўе. Вадасховішча ўваходзіць у зону адпачынку Мінскае мора. На зах. беразе міжнар. маладзёжны цэнтр «Юнацтва», Дом рыбака, лодачная станцыя. водна-спарт. база. на паўд.-ўсх.— палатачны гарадок «Верасы». У паўн.-зах. ч. 3. в. трэніровачны вяслярны канал, у паўд.-ўсх. пабудаваны 2-і вадавыпуск з каналам (для правядзення спаборніцтваў па воднаму слаламу). які ўпадае ў вадасх. Дразды. Рэжым вадасховішча вывучаецца з 1956. назіранні вядуцца на гідралаг. пасту ГЭС Ганалес. Іл гл. на ўклейцы. В. Я. Ляўкевгч. ЗАСТАРЫЦКІ МОХ, вярховае балота ў Слуцкім і Старадарожскім р-нах, у вадазборы р. Арэса. Mae значныя запасы бітумінознага торфу. Уваходзіць у склад Старадарожскай базы бітумнай сыравіны. Пл. 211 га, у межах прамысл. паклада 121 га. Сярэдняя глыб. торфу 1,2 м, ступень распаду 30 %, попельнасць 9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 221 тыс. т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
    ЗАСТАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 0,2 км на Пд ад в. Застаўе Драгічынскага р-на. Паклад (2 участкі на адлегласці 0,5 км) звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 247,6 тыс. м3.
    Гліны 1 суглінкі шэрыя пластычныя, з нязначнымі лінзамі пяску; гліністых часцінак драбней за 0,002 мм у глінах 11,9—31,7 %, пясчаных да 39 %; у суглінках гліністых часцінак драбней за 0,002 мм 6,4—25,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—8 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0.6—3 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЗАСУХА, з а с у ш л і в ы п е р ы я д, перыяд працяглага і значнага педахопу ападкаў, які суправаджаецца павышанай т-рай паветра і як вынік — нізкай вільготнасцю паветра і глебы. Бывае пры антыцыкланальным надвор’і. Прыводзіць да зніжэішя або нават да гібелі ўраджаю с.-г. культур; адно са стыхійных бедстваў. Адрозніваюць атмасферпую і глебавую 3. Пры высокіх т-рах
    паветра прыкметы 3. ў раслінным покрыве паяўляюцца пры адсутнасці дажджу болып чым 10 сут. Глебавую 3. ў крас. і маі выклікаюць недахоп дажджоў, папярэдняя сухая восень, маласнежная зіма, моцнае прамярзанне глебы. Расліны пераносяць 3. лягчэй пры невысокіх т-рах паветра. Найбольш неспрыяльныя ўмовы для іх развіцця ўзпікаюць пры спалучэнні атмасфернай і глебавай засухі. Пры вывучэнні 3. карыстаюцца гідратэрмічным каэфіцыентам (ГТК) Селянінава — адносінай сумы ападкаў за вегетацыйны перыяд да паменшанай у 10 разоў сумы сярэдніх сутачных тэмператур паветра за гэты час. У якаспі крытэрыя 3. для лясной і лесастэпавай зоны прыняты ГТК 0,6—0,7. Беларусь адносіцца да раёнаў з эпізадычнымі 3.
    ГТК да 0,7 1 ніжэй у цэлым за вегетац. перыяд на крайнім ПдУ Беларусі адзначаецца ў сярэднім 1 раз за 10 гадоў, на 3 і Пд раз за 20 гадоў, на астатняй тэр.— значна радзей. Засушлівыя перыяды звычайна ахопліваюць толькі частку вегетац. перыяду. Пры ацэнцы іх працягласці ўлічваюць працягласць перыяду без дажджоў, або колькасць дзён з высокім дэфіцытам вільготнасці паветра (23 мб 1 вышэй). На Беларусі штогод адзначаецца 3— 4 бездажджавыя перыяды працягласцю 10 сут і болып. Бездажджавыя перыяды працягласцю 20—25 сут назіраюцца ў сярэднім раз у 2 гады, 30—35 сут — раз у 10 гадоў пераважна ў крас.— маі і вер.— кастрычніку. Колькасць асабліва сухіх дзён з дэфіцытам вільготнасці паветра 23 мб і вышэй у сярэднім за крас.— вер. складае 4—5 на Пд і 10—14 на ПдУ. Пашырэнне глебавай 3. залежыць таксама ад тыпу глебы, глыбіні ўзроўню грунтавых водаў. На лёгкіх глебах з глыбокім узроўнем грунтавых водаў нават непрацяглы перыяд без дажджоў можа прывесці да недахопу вільгаці. На Пд у летнія месяцы памяншэнне прадукцыйнай вільгаці да крытычнай мяжы для с.-г. культур (да 10 мм у ворным гарызонце) можа назірацца ў тую або іншую дэкаду раз у 2—3 гады. Гэта патрабуе правядзення эфектыўных агратэхн. (аптымальныя тэрміньі сяўбы, баранаванне, культывацыя, апрацоўка міжрадкоўяў, знішчэнне пустазелля і інш.) і меліярац. (Эеухбаковае рэгулявапне воднага рэжыму, арашэнне) мерапрыемстваў. 3 культурных раслін лягчэй пераносяць 3. садовьтя дрэвы, якія жывяцца больш глыбокімі грунтавымі водамі. Значныя страты 3. можа нанесці яравым культурам, бульбе, агародніне, травам на сухадольных лугах. Прыродная расліннасць пераносіць 3. лягчэй. Пры 3. павялічваецца магчымасць пажараў у лясах, на балотах можа ўзнікаць самазагаранне торфу; пры значных 3. перасыхаюць ручаі і малыя рэкі, памяншаецца сцёк сярэдніх 1 вялікіх рэк, што пагаршае ўмовы суднаходства 1 водакарыстання. Ў раёнах, дзе няма значных вадаёмаў, узнікаюдь пяжкасці з вадапоем жывёлы. паніжаюцца надоі малака і нагул жывой вагі жьтвёл. У перыяд 3. лепш сохне торф пры яго здабычы. лягчэй будаваць меліярапыйную сетку на найб. абводненых балотах.
    Літ.: Малпшевская Н. А. Характерпстпка сухнх „ дождлпвых перподов теплого полугодпя в БССР.— Сборннк
    работ Мннской гпдрометеорологнческвй обсерваторпп, 1962, в. 4; III к л я р A. X. Клнматнческііе ресурсы Белоруссші н нспользованяе нх в сельском хозяйстве.— Мн., 1973.	Г. В. Валабуева.
    ЗАСУХАЎСТОЙЛІВАСЦЬ РАСЛІН, здольнасць раслін захоўваць нармальную жыццядзейнасць пры значным абязводжванні ці перагрэве. Пры абязводжванні парушаюцца калоідна-хім. ўласцівасці пратаплазмы, субмікраскапічная структура клетак, прыгнятаецца сіптэз бялкоў і энергазабяспечанасць раслін і інш.; у засухаўстойлівых раслін працэсы дэструкцыі наступаюць пазней, а ў некаторых відаў нават не адзначаюцца. Засухаўстойлівасць павялічваецца па меры развіцця раслін і змяншаецца на генератыўнай яго фазе. Найбольшая засухаўстойлівасць уласціва ксерафітам, набліжаюцца да іх у гэтым мезафіты. Адны расліны, т. зв. гамеагідрыдныя, у працэсе эвалюцыі выпрацавалі прыстасаванні, якія даюць магчымасць ім пры недахопе вільгаці аддаліць абязводжванне, іншыя набылі здольнасць абязводжвацца без пашкоджання (пайкілагідрыдныя расліны).
    Сярод гамеагідрыдных (большасць вышэйшых сасудзістых раслін) адрозніваюць расліны, якія актыўна здабываюць ваду, і расліны, што эканомна яе спажываюць. У першых добра развіты каранёвая сістэма 1 ўсмоктвальная здольнасць каранёў (напр., акацыя пясчаная, расліны ўмеранай зоны — хвоя, яблыня). Для эканомнага выдаткавання вады расліны маюць ахоўныя прыстасаванні, найбольш пашырана сярод іх ксераморфная структура — драбнаклетачнасць, тоўстая кутыкула, нешматлікія дробныя вусцейкі (хвоя, ядловец). Ахоўваюць расліны ад залішняй страты вільгаці апушэнне транспірацыйных органаў (дуброўка серабрыстая, калматка палявая), патаўшчэнні лісця, сцябла (скочкі, расходнік едкі і інш.). Ёсць 3. р., якія адначасова актыўна паглынаюць і эканомна выдаткоўваюць ваду (сярпок, аўсяніца авечая і інш.). Да пайкілагідрыдных раслін належаць сіне-зялёныя водарасці, лішайнікі, некаторыя віды папарацей. Яны здольны без прыкметных пашкоджанняў высыхаць да вільготнасці навакольнага асяроддзя і аднаўляць нармальную жыццядзейнасць пры ўзнаўленні запасаў вады ў глебе. Устойлівыя да абязводжвання і некаторыя вышэйшыя расліны (розныя віды палыну пераносяць 20—25 % страты вады, а тыповыя сукуленты — да 70 %).