Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
tica) паразітуе на дзікай пятрушцы, дудніку. Адналетнік выш. 15—40 см. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Адрозніваецца жаўтаватымі або буравата-жоўтымі, часта з ліловым адценнем на адгіне, кветкамі. 3. парэзнікав а я (О. libanotidis) паразітуе па парэзніку, дудпіку, дзікай пятрушцы. Мнагалетнік выш. 30—40 см. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Mae жаўтаватыя, з маршчакаватым рыжым адгінам КВ6ТКІ. С. А. Дзмітрыева.
ЗАРАЗПЫЯ ХВАРОБЫ, тое, што інфекцыйныя хваробы.
ЗАРАНКА, малінаўка (Erithacus rubecula), птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Зах. Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, М. Азіі, паўн.-зах. Іране; у СССР — у лясной і лесастэпавай зоне, Крыме, на Каўказе. На Беларусі звычайны пералётны від. Жыве ў хвойных і мяшаных лясах. Асабліва актыўная ўвечары. Карысная птушка: корміцца пераважпа насякомымі.
Даўж. цела 14—16 см, маса 16—20 г. Апярэнне мяккае, рыхлае. Спіна, крылы і хвост аліўкава-шэрыя, брушка белае, лоб, шчокі, гарляк, грудзі цагляна-рыжыя. Прылятае ў паўд. раёны БССР у пачатку. у паўночныя — у канцы красавіка. Крык — рэзкае «цік — цік—цік». Спявае самец, седзячы на вяршалінах дрэў, песня — звонкая трэль. Гнёзды
Заразіха галінастая: 1 — верхняя частка расліны;
2 — прысоскі на сцябле; 3 — кветка.
Заранка.
3. будуе з сухога лісця, травы, імху, карэньчыкаў, поўсці жывёл на пнях, у шчылінах ствалоў, на зямлі, добра хавае іх. Нясе 6, радзей 7 жаўтаватаружовых з дробнымі цёмнымі крапінкамі яец, двойчы (у маі і чэрвені) за год. Наседжванне 11—13 сут. Вылет птушанят з канца мая. Адлятае 3. ў 2-й пал. вер., асобныя птушкі трапляюцца да канца снеж.— пач. студзеня. Зімуе на Пд да Егіпта і Персідскага заліва.
Г. Ф. Гуткоўская. ЗАРАПКОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1 км на ПдЗ ад в. Заранкова Уздзенскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 1,3 млн. м3.
У пясчана-жвіровай пародзе жвіру буйней за 5 мм 33,8—37,7 %. Пясок-адсеў пераважна дробнаі сярэднезярністы. Магутнасць карыенай тоўшчы 5,8— 6,1 м, ускрышы 0,3—5,7 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве. Радовішча распрацоўваецца Мін-вам буд-ва і эксплуатацыі аўтамаб. дарог БССР.
ЗАРАНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, каля зах. ускраіны пас. Зара БудаКашалёўскага р-на. Пластавы ііаклад звязаны з адкладамі палтаўскай серыі палеаген-неагену. Разведаныя запасы 5,1 млн. т, перспектыўныя 5 млн. т.
У тоўшчы глін вылучаюцца 3 слаі: верхні — гліны светла-шэрыя алеўрытавыя каалініт-мантмарыланітавыя, магутнасцю 3,5 м, у паўд. ч. радовішча: сярэдні — гліны жаўтавата-бурыя з белавата-шэрымі плямамі, пясчаніста-алеўрыцістыя каалінітавыя, магутнасцю 5 м, па ўсёй пл. радовішча; ніжні — гліны стракатакаляровыя пясчаныя каалінітавыя, магутнасцю 3,2 м, на асобных участках радовішча. Гліны высокапластычныя, тонкадысперсныя, шчыльныя. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5— 11,2 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі, грубыя марэнныя супескі са жвірам і галькай) 1,6—9 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць аглапарыту, цэменту (у сумесі з фосфарагіпсам), на выраб цэглы і дрэнажных труб. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк.
ЗАРАНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 2 км на Пн ад в. Дзюдзева Слуцкага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзяпення. Разведаныя запасы 2,86 млн. м3.
Пяскі пераважна дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя (SiO2 71 — 97 %); жвіру буйней за 5 мм у іх 0,2— 5,3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—7 м, ускрышы (пылаватыя пяскі) 0,2—1 м. Паклад падсцілаюць марэнныя супескі. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ЗАРАСТАННЕ ВАДАЁМАУ, пашырэнне і рост у вадаёмах водных раслін. Адбываецца на працягу бязлёднага перыяду, асобныя віды раслін (эладэя, некаторыя рдзесты, харавыя водарасці, імхі) могуць вегетаваць увесь год. Інтэнсіўнасць і характар 3. в. залежаць ад марфалогіі катлавіны (памеры і рэльеф літаралі і сублітаралі, глыбіні, парэзанасць берагавой лініі, стром-
касць нахілаў дна), складу донных адкладаў, празрыстасці і колернасці вады, прыбойнай дзейнасці хваль, колькасць ў вадзе біягенных элементаў і інш. рэчываў. Для зарастапня вадасховішчаў важнае значэнне маюць таксама сутачныя і сезонпыя ваганпі ўзроўню вады. Значна ўплывае на характар 3. в. гасп. дзейпасць чалавека (напр., склад флоры можа карэнна зменьвацца пры забруджванпі вадаёмаў сцёкавымі водамі, асушэнні прылеглых тэрыторый, с.-г. хімізацыі і змыве ў вадаёмы ўгнаенняў, пестыцыдаў). Інтэнсіўнасць 3. в. адлюстроўвае ступень іх трофпасці. У глыбокіх вадаёмах расліпнасць пашырана толькі ў прыбярэжнай мелкаводнай зоне (літаралі), у неглыбокіх — па ўсёй акваторыі. У болыпасці азёр Беларусі зарастапне абмяжоўваецца глыб. 2—3 м, радзей 4—5 м. У сярэднім расліннасць укрывае каля 20—25 % пл. дна вадаёма; найб. пашырана ў мезатрофных азёрах. Умовы, якія вызпачаюць 3. в., зменьваюцца з глыбіпёй, таму і расліннасць у вадаёмах размяркоўваецца ў пэўнай паслядоўнасці палосамі (зонамі). Ніжэй урэзу вады ў напрамку ад берага вылучаюць да 5 палос расліннасці.
У прыбярэжнай ч. забалочанай літаралі і ў зоне працяглага затаплення да глыб. 0,2—0,5 м пераважае земнаводная (водна-балотная) расліннасць (асокі, хвошч рачны, балотніца ігольчастая і балотная, аер звычайны, сусак парасоністы, стрэлкаліст звычайны і інш.). Да глыб. 1—2 м пашырана палоса надводных (паветрана-водных) раслін (трыснёг звычайны, чарот азёрны, маннік вялікі), якая займае ўчасткі пясчанай і пясчана-галечнікавай літаралі і дасягае шыр. некалькі соцень метраў (Дрывяты, Мястра, Гомель, Нешчарда’, Свір). Надводная расліннасць утварае «другі бераг» вадаёмаў і з’яўляецца прыбярэжным бар’ерам, які гасіць хвалю і ахоўвае бераг ад размыву. Яна змяняецца палосай раслін з плывучым лісцем (гарлачык жоўты, гарлачык чыста-белы, драсён земнаводны), якія пашыраны да глыб. 2,5—3 м і найб. развіцця дасягаюць у залівах. Амаль для ўсіх вадаёмаў Беларусі характэрна палоса падводнай (апушчанай) расліннасці (рдзесты, эладэя канадская, шышняк каласавы, рагаліснік апушчаны, разак 1 інш.), найб. выразная ў мезатрофных азёрах з празрыстай вадой, дзе займае глыб. да 5—6 м (Струста, Снуды, Нарач, Бобрыца). У некаторых азёрах (Рычы, Рудакова, Какісіна) на глыб. да 10—15 м растуць харавыя водарасці і імхі (5-я палоса).
Часам паслядоўпасць палос не назіраецца, нярэдка япы змешваюцпа, перарываюцца ці адсутнічаюць. У вадаёмах з забалочанымі берагамі расліннасць утварае сплавіну, якая насоўваецца на паверхню вады. Водная расліннасць уплывае на гідрахімічны рэжьш вадаёма, з’яўляецца месцам нерасту рыб, пражывання водпых жывёл і арганізмаў, слу-
жыць для іх кормам, удзельнічае ў фарміравапні донных адкладаў і ў стварэнні першаснай прадукцыі вадаёма. Яна ўлоўлівае і засвойвае асн. паступленні біягенных рэчываў з вадазбору і ў пэўнай ступені рэгулюе расход пажыўных рэчываў, пранікпенне іх у глыбакаводную зону і пекаторым чынам стрымлівае масавае развіццё фітаплапктону (цвіценне вады). Пры інтэнсіўным абмяленні і «старэнні» вадаёмаў расліннасць поўнасцю запаўняе катлавіпу, на іх месцы паступова ўтвараюцца балоты. Для прадухілення непажаданага 3. в. расліннасць выкошваюць, разводзяць расліпаедныя віды рыб (белы амур, белы таўсталобік).
Лгт.: Катанская В. М. Высшая водная растнтельность контннентальных водоёмов СССР.— Л., 1981; Я к у ш-
к о О. Ф. Белорусское Поозерье.— Мн., 1971; Гнгевнч Г. С., Серафнмов н ч О. В. Особенностн зарастання оз. Нарочь в условнях ннтенснвной рекреацші,—У кн.: Влпянііе хозяйственной деятельностн на прнроду БелорусСІШ. Мн„ 1981, М. М. Курловгч.
ЗАРНІЦА (Linaria), род адна-, двухі шматгадовых травяністых расліл сям. залознікавых. Вядома болып за 150 відаў, пашыраных пераважна ў ЕўрДзіі, асабліва ў Міжземнамор’і, некалькі відаў у Паўн. Амерыцы. У СССР 75 відаў, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя (3. звычайная і 3. жаўтазелялістая) і 2 інтрадукаваныя віды. Лек. і дэкар. расліны. Добрыя меданосы.
Расліны з чаргаваным, радзей кальчаковым суцэльным лісцем. Кветкі няправільныя, у верхавінкавых простых гронка-, коласападобных, іншы раз галоўчатых або мяцёлчатых суквеццях. Вяночак кветак 2-губы, каля асновы са шпоркай, верхняя губа прамастойная, 2-лопасцевая, ніжняя — 3-лопасцевая. Ёсць моцна развіты нектарнік. Плод — каробачка.
3. з в ы ч а й н а я, або лянок (L. vulgaris, нар. назвы блашчыпец, чысцец, загіб, каровіна масла, ма-
тачнік, размарын палявы, смолка), трапляецца часта, расце як пустазелле на палях, засмечапых месцах, схілах, сухіх лугах, каля дарог. Цвіце ў чэрв.— верасні. Мпагалетнік выш. 30—60 см, з тонкім дравяністым карэнішчам. Сцябло густааблісцелае. Лісце шматлікае, сядзячае, лінейна-ланцэтнае, завостранае, суцэльнакрайняе, з 1—3 жылкамі. Вяночак светла-жоўты, з ярка-аранжавай плямкай на ніжняй губе. Каробачка адваротпаяйцападобная, раскрываецца 4—10 зубчыкамі. Насенне з шырокай перапопачпай аблямоўкай. Слабільны, мачагонны, проціглісны, абязбольваючы сродак. Выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у чэрв.— жн.). Ядавітая расліна (мае алкалоід пеганін). 3. ж аўтаз е л яліста я (L. genistifolia) зрэдку трапляецца толькі на Палессі. Расце ў сухіх хваёвых лясах і на чыг. і шашэйных пасыпах. Цвіце ў чэрв.— ліпені, Мыагалетнік выш. 50—100 см. Сцябло прамастойнае, разам з лісцем шызае ад васковага налёту. Лісце яйцападобнаабо падоўжана-ланцэтнае, завостранае, каля асновы сэрцападобнае, з 3—5 жылкамі, ахоплівае сцябло. Вяночак жоўты, з болып цёмнай і апушанай плямкай па ніжняй губе. Каробачка шарападобная. Насенне 3-граннае.
3 інтрадукаваных відаў як дэкар. вырошчваюць: з адналетнікаў 3. д в у храздзельную, або мараканскую (L. bipartita, радзіма — Паўн. Афрыка) — выш. 20—40 см, з тонкімі парасткамі і сінімі, бэзавымі, белымі, жоўтымі, чырвонымі, фіялетавымі кветкамі ў вузкіх рэдкіх гронвах, цвіце з чэрв. на працягу 60 дзён; з мнагалетнікаў 3. цымбалярыю (L. cymbalaria, радзіма — Паўд. Еўропа) — выш. 10—15 см, падушкападобная, з укараняльнымі парасткамі. сэрцападобным, 5—7-лопасцевым лісцем 1 дробнымі адзіночнымі светла-фіялетавымі з жоўтым цэнтрам кветкамі (ёсць сарты з белымі кветкамі), цвіце ў чэрв.— верасні. Святлалюбныя, лёгка пераносяць веснавыя замаразкі. Аддаюць перавагу лёгкай, багатай гумусам глебе. Размнажаюцца насеннем. Выкарыстоўваюцца для афармлення адхонаў, газонаў, альпійскіх горак, на зразанне. С. А. Дзмітрыева, Н. М. Лупіна. ЗАРНІЦА, кароткачасовая ўспышка святла, якая назіраецца па гарызонце вечарам і ноччу ў цёплую пару года. Выклікаецца асветленасцю воблакаў маланкай за гарызонтам, калі з-за далёкасці (ад 15—20 да 100 км і больш) грому не чутна. Часам 3. адбываецца праз малыя прамежкі часу на працягу некалькіх гадзін, такія ночы з 3. ў народзе наз. «вераб’іпыя», «рабінавыя».