Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Запаведны лес у Бярэзінскім біясферным запаведніку.
пымі адкладамі лёсавых парод (маюць пл. 0,01—0,07 га, глыб. 0,5— 1 м). Значна менш іх (2—10 па 100 га) у межах буйнаўзгорыстага і градавага рэльефу на Мінскім, Навагрудскім, Віцебскім, Хопніцка-Брагіпскім узвышшах, Мазырскай градзе і на выраўнаваных прасторах Гомельскага і ІІрыпяцкага Палесся (пл. да 0,5 га і болып, глыб. да 0,5 м).
Большасць 3. пастаянна пераўвільготнепа ці забалочана. укрыта хмызняком, што ўскладняе іх выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы. Вакол 3. у палосе шыр. да некалькіх метраў ураджай с.-г. культур зніжаецца на 30—50 %, застаюцца палоскі-агрэхі. На палях з вял. колькасцю 3. прадукцыйнасць с.-г. тэхнікі памяншаецца на 10—40 %. 3. садзейнічаюць канцэнтрацыі расталых і дажджавых водаў, што прыводзіць да ўзмацнення паверхневага сцёку 1 фарміравання ачагоў эрозіі ў выглядзе прамыін, калдобін, яроў. Перспектыўным метадам паляпшэння ўмоў выкарыстання западзінных зямель з’яўляецца іх комплексная меліярацыйная рэканструкцыя: злучэнне 3. сістэмай закрытага дрэнажу, стварэнне дзеля яе ў якасці водапрыёмніка катлавана і засыпанне больш мелкіх 3. У некаторых найб. буйных 3. вядзецца здабыча торфу, ствараюцца сажалкі для развядзення рыбы і вадаплаўных птушак.
Лгт.: Куропатенко Ф. К. Освоенпе западнн н мелкнх оврагов,—• Земледелне, 1978, № 6; Лукашоў К. I., Стэцко У. У. Геаграфічныя асаблівасці распаўсюджання лёсавых парод на тэрыторыі Беларусі.— Весці All БССР. Сер. фізіка-тэхнічных навук, 1958, № 1; Нестеровскнй E. А., Яцухно В. М. Неоднородность почвенного покрова іі прннцнпы его мелмораціш в условнях бугрпсто-западянного рельефа БССР,— Вестнпк БГУ. Сер. 2, 1979, № 3.
Ю. П. Качкоў, В. М. Яцухна. ЗАПАЛІЧНАЯ, рака, лсвы прыток Гурыстай (бас. Убарці), у Лельчыцкім р-пе. Даўж. 12 км. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Вадазбор (37 км2) нізінны, пад лесам 74 %. ЗАПАЛОССЕ, 3 a п а л о с к а е, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Вята.
Пл. люстра 0,37 км2. Даўж. 1,14 км, найб. шыр. 0,44 км, пайб. глыб. 6,9 м, сярэдпяя 2,1 м. Аб’ём вады 0,79 млн. м3. Вадазбор (13,1 км2) буйпаўзгорысты, складзены з суглінкаў, амаль увесь разарапы.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 15—25 м. стромкія, сугліністыя, у верхняй ч. разараныя, на 3 укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 3.78 км) звілістая, утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі высокія. абрывістыя. на ПнЗ зліваюцца са схіламі, на ПдУ і ў паўн. заліве сплавінныя, паўсюдна пад хмызняком. Пойма шыр. 5—10 м. Дно складанай будовы, упадзіны чаргуюцца з мелкаводнымі і астраўнымі падвяццямі. 3 астравы агульнай пл. 2 га. Глыб. да 2 м займаюць 42 % пл. возера. Ложа ўкрыта тонкадэтрытавымі сапрапелямі, на ПнЗ гліністым ілам 1 крэменязёмістым сапрапелем. Мінералізацыя вады да 215 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі. Зарастае 70 % пл. дна возера, шыр. палосы надводнай расліннасці 10—30 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, карась. Каля возера в. Запалоссе. В. Р. Мгронаў.
ЗАПАСАННЕ КОРМУ ЖЫВЁЛАМІ, інстынктыўны пошук, адбор і назапашванне ў пэўных месцах корму. які потым выкарыстоўваецца самімі жывёламі (найчасцей у перыяды бяскорміцы) ці іх патомствам (у першы час пасля нараджэяпя). Важнае біял. прыстасавашіе да рэзкіх сезонных і іпш. змеп кармавых умоў, асабліва развіта ў жывёл розных сістэм. груп у халодных і ўмераных клімат. паясах.
Сярод жывёл Беларусі шырока вядомы прыклад запасання корму беспазваночнымі — назапашванне мёду пчоламі для жыўлення патомства і ўсяго рою зімой або ў непагадзь (гэтая асаблівасць шырока выкарыстоўваецца чалавекам у гасп. мэтах; гл. Пчалярства). Значныя (адносна ўласнай масы) запасы корму робяць чмялі, жукі-магільнікі і гнаевікі, некаторыя павукі. Сярод птушак найб. актыўны збіральнік корму — попаўзень, які хавае ў трэшчынах кары дрэў вял. колькасць арэхаў, насення клёну нават тады, калі корму хапае. Робяць запасы жалудоў, пладоў ляшчыны арэхаўка і сойка; часам складваюць дробных грызуноў і птушак пры лішках корму ў дуплах некат. совы
(вераб’іны сычык). 3 млекакормячых раслінны корм на зіму хаваюць вавёрка, суслік рабы, шэрая палёўка, лясная мыш; да некалькіх кубаметраў галінак вярбы, асіны і інш. дрэвавых парод складваюць пад вадой каля ўваходу ў нару або хатку бабры. Вадзяных пацукоў, мышэй і жаб ловіць і складвае ў сховішчы гарнастай, дробных грызуноў — ласка. Кароткачасовае назапашванне лішку здабытага корму ўласціва лісам, ваўку, сініцам. У некаторых выпадках 3. к. ж. спрыяе пашырэнню пэўных відаў раслін і ўзнаўленню лесу.
Я. В. Малашэвіч. ЗАПАСЫ КАРЬ'ІСНЫХ ВЫКАПНЯЎ, гл. ў арт. Карысныя выкапні. ЗАПЁЦКАЕ, возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Ласасіна. Пл. 0,12 км2. Даўж. 1,02 км, найб. шыр. 0,15 км. Катлавіна стужкападобнай формы, выцягпута з Пн на ГІд, Схілы выш. 10—15 м, умерана стромкія, пад хмызняком, на У часткова разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,37 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма забалочаная, укрыта хмызняко.м. На ІІд выцякае р. Ласасіна. На ПпУ ад возера в. Астране.
ЗАПОЖАНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, каля в. Запожанкі Лёзненскага р-на. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі паазерскага зледзяпеппя. Перспектыўныя запасы 3,6 млп. м3.
Гліны і суглінкі бурыя, карычневыя, шчыльныя, пластычныя, месцамі з рэдкімі ўключэннямі жвіру і галькі; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,002 мм адпаведна 30—80 % і 9—38 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—5,3 м, ускрышы (марэнныя супескі) 0,2—0,5 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. ЗАПОЛЛЕ, нізіннае балота на ПдЗ Клічаўскага р-на, у вадазборы р. Ольса. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Глыб. торфу да 2,2 м, сярэдпяя 0,9 м, ступень распаду 42 %, попельнасць 28 %. На 1.1.1978 запасы торфу 0,9 млп. т. Балота ў патуральным стане, пераважае травяністая расліннасць, месцамі хмызпякі.
ЗАПОЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-пе, у бас. р. Свячапка. Пл.
Тыповы ўчастак Запольскага заказнікажуравінніка.
0,12 км2. Даўж. 0,58 км, найб. шыр. 0,35 км. Пл. вадазбору 56,1 км2. Катлавіна авальная, выцягпута з Пн на Пд. Схілы выш. да 8 м, спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,58 км) слабазвілістая. Берагі высокія, на асобных участках зліваюцца са схіламі. Праз возера цячэ р. Свінка. На беразе в. Заполле.
ЗАПОЛЬСКІ ЗАКАЗНІК-ЖУРАВІННІК, рэсп. значэння. Створаяы ў 1979 на тэр. Віцебскага р-на для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 794 га (1982).
Размешчаны на вярховым балоце са значнымі мінер. ўчасткамі. У складзе балотнай расліннасці хваёва-кусцікавасфагнавыя фітацэнозы з вялікім пашырэннем журавін, хвойнікі асаковыя, асакова-сфагнавыя, багуновыя і інш. На мінер. участках пераважаюць яловыя, бярозавыя 1 асінавыя лясы чарнічнага і кіслічнага тыпаў.
I. В. Хрусгалін. ЗАПРУДА, невялікая прымітыўная плаціна для перакрыцця малой ракі, ручая. На Беларусі будаваліся з сярэдніх вякоў пры вадзяных млынах, пры стварэнні рыбаводных і дэкар. сажалак у маёнтках магпатаў. Часцей за ўсё насыпаліся з грунту, а па месцы прапускаппя вады вадаскід рабілі драўляпы ці каменнай муроўкі. Часам 3. скарыстоўваліся і як грэбля праз забалочаныя мясціны. Своеасаблівыя 3. рабілі на лесасплаўных і суднаходных рэках, каб перакрыць другарадпыя рукавы па рэках і палепшыць умовы праходу суднаў і плытоў па асп. рэчышчы. Тэрмін 3. захаваўся ў назвах мпогіх нас. пунктаў (каля 20), водпых аб’ектаў і ўрочышчаў Беларусі.
ЗАРА, змепа афарбоўкі неба. якая суправаджае ўсход і заход Сонца. З’явы абумоўлепы рассеяннем і дыфракцыяй сопечнага святла ў атмасферы, залежаць ад ступені яе празрыстасці. У вячэрнюю 3. пры адсутпасці воблакаў неба перад заходам Сопца над зах. гарызоптам звычайна стаповіцца жаўтаватае або арапжавае, а па У — з ружовым адценнем. Пасля заходу ў зах. частцы неба ўтвараецца заравы сегмент, чырвоны каля гарызонта. аранжавы і жоўты вышэй. Калі Сонца апускаецца па 2—3° за гарызонт, вышэй заравога сегмепта часта з’яўляецца пляма пурпуровага колеру, а на ўсх. баку неба ўверх узнімаецца сінявата-шэры сегмент — цень Зямлі на фоне атмасферы. Па меры апускаппя Сонца за гарызонт цепь узнімаецца ўсё вышэй, а сегмент у зах. ч. неба блекне і знікае ў канцы змроку. Зрэдку пасля гэтага развіваецца
другая фаза 3.— больш бледны мутна-жоўты, потым шараваты сегмент. Пры ранішпяй 3. паслядоўнасць змен афарбоўкі неба адваротная. Колеры 3. болып яркія, калі ў атмасферы болып пылу і вільгаці. Насычанасць чырвоным колерам бывае пры значнай забруджанасці паветра ў выніку лясных пажараў, вулканічных вывяржэнняў і інш. Колер 3.— адна з мясцовых прыкмет надвор’я. I. А. Савікоўскі.
ЗАРАЖАНКА, назва р. Галбіца ў верхнім цячэнні.
ЗАРАЗІХА, в а ў ч о к (Orobanche), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. заразіхавых. Вядома каля 150 відаў, пашыраных у субтрапічным і ўмерапым паясах Паўн. паўшар’я. У СССР 81 від (пераважна на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі), з іх для Беларусі ў навук. л-ры (толькі для паўд. раёнаў) называюцца 5 відаў: 3. галінастая, 3. белая, 3. гваздзіковая, 3. эльзаская, 3. парэзнікавая. Шкоднае пустазелле. Паразітуюць на каранях дзікіх і культурных травяністых расліп. Меры барацьбы: высокая агратэхніка, увядзенпе заразіхаўстойлівых сартоў с.-г. культур, a таксама знішчэнне раслія 3. да ўтварэння імі насення.
Расліны бесхларафільныя. Сцяблы тоўстыя, мясістыя, простыя або галінастыя, каля асновы звычайна клубнеці булавападобна-патоўшчаныя. Лісце чаргаванае або супраціўнае, лускападобнае. Кветкі ў коласападобных або гронкападобных суквеццях. Чашачка званочкавая, зрослапялёсткавая. Вяночак трубчасты, 2-губы: верхняя губа суцэльная, выемчатая або 2-лопасцевая, ніжняя — 3-лопасцевая. Плод — каробачка, раскрываецца 2, радзей 3 створкамі. Насенне шматлікае (да 2 тыс. у адной каробачцы). вельмі дробнае, з выемчата-ячэйкавай паверхняй. Віды 3. вельмі падобныя, адрозніваюцца пераважна колерам кветак і раслінамі, на якіх яны паразітуюць.
3. г а л і н а с т а я, або канапляная (0. ramosa),— паразіт на каноплях, махорцы, бульбе, капусце, тытуні, моркве. Адналетпік выш. 10—40 см. Цвіце ў ліп.— жпіўпі. Адрозніваецца белавата-жоўтымі з блакітным зевам кветкамі. 3. б е л а я (0. alba) паразітуе звычайна на шалфеі і чабары. Мнагалетнік выш. 17—50 см. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Mae белыя або жаўтавата-белыя кветкі, з чырвапаватым ці фіялетавым адценнем па адгіне. 3. гваздзіковая (О. саryophyllacea) паразітуе пераважна на маруне. Мнагалетнік выш. 30— 60 см. Цвіцо ў чэрв.— ліпені. Характарызуецца цёмна-чырвопымі, буравата-чырвонымі або жаўтаватымі кветкамі. 3. э л ь з а с к а я (0. alsa-