Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЗАЛАЗЫ, другая назва балота Астравы-Дулебы.
ЗАЛАТАВОЧКІ, флёрніцы (Chrysopidae), сямейства насякомых атр. сеткакрылых. Пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды і Новай Зеландыі. У сусв. фауне 800 відаў, у Еўрап. ч. СССР каля 20 відаў. На Беларусі спецыяльна не вывучаліся, найчасцей трапляюцца залатавочка звычайная (Chrysopa carnea) i 3. жамчужная (Ch. perla). Карысныя: лічынкі кормяцца тлямі, шчытоўкамі, вусенямі, кляшчамі.
Даўж. 1—1,5 см. Цела светла-зялёнае. Крылы празрыстыя, светлыя, вясёлкаваабо перламутрава-пералівістыя (размах 19—50 мм), з густой сеткай жылак. Вусікі ніткападобныя. Вочы залацістыя (адсюль назва). Самкі адкладваюць сцябліністыя яйцы кучкамі на лісце розных раслін. Лёт у канцы крас.— маі. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі па-
доўжаныя, верацёнападобныя, зверху на баках пучкі валаскоў. Зімуюць дарослыя насякомыя.
ЗАЛАТАГУЗКА (Euproctis chrysorrhoea), насякомае сям. ваўнянак атр. матылёў. Водзіцца ў Еўропе, М. Азіі, Паўн. Афрыцы і Паўн. Амерыцы; у СССР — у цэнтр. і паўд. раёнах Еўрап. ч., Крыме, на Каўказе. На Беларусі трапляецца нярэдка, часам назіраецца масавы лёт у садах, парках, лісцевых лясах. Небяспечны шкоднік. Вусені ў жн.— маі, развіваюцца на пладовых (яблыня, груша) і лясных лісцевых (дуб, радзей вярба, таполя, бяроза) дрэвах, зімуюць групамі (па 200—300) у гнёздах з лісця. У гады масавага размнажэння знішчаюць пупышкі і лісце, могуць прывесці да поўнай страты ўраджаю.
Залатавочка звычайная (1) і яе лічынка (2).
Залатагузка: 1 — матыль; 2 — вусень; 3 — пашкоджанае лісце.
Залатая розга: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — двухполая трубчастая кветка; 3 — песцікавая язычковая кветка.
Крылы (размах да 35 мм) белыя, на пярэдніх іншы раз чорныя кропкі; на канцы брушка пучок залацістых валаскоў (адсюль назва). Лёт у чэрв.— ліпені. Меры барацьбы: апрацоўка дрэў інсектыцыдамі, збіранне і спальванне зімовых гнёздаў.
ЗАЛАТАЦВЁТ, расліна сям. складанакветных. Гл. ў арт. Хрызантэма. ЗАЛАТАЯ РОЗГА, сумнік з в ыч а й н ы (Solidago virgaurea), шматгадовая травяністая расліна з роду сумнік сям. складанакветных. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., на Каўказе, у Зах. Сібіры, Крыме, на Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Расце на схілах, травяністых месцах, у лясах, сярод хмызняку, на высечках, узлесках. Цвіце ў ліп.— верасні. Нар. назвы ўплаўнік, табака лясная, стрэльнік, цыкорыя дзікая. Лек. (мачагонны, вяжучы, проціспазматычны, антысептычны і ранагаючы сродак), меданосная і фарбавальная (дае жоўтую фарбу) расліна. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у час цвіцення). Ядавітая (мае алкалоіды). У каранях ёсць інулін.
Расліна выш. 60—100 см, з слабадухмяным пахам. Сцябло прамастойнае, крыху граністае, часта чырвона-фіялетавае. Лісце чаргаванае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае падоўжана-эліпсоіднае, вострае, з крылатым чаранком, верхняе сядзячае, ланцэтападобнае, часта судэльнакрайняе. Кветкі залаціста-жоўтыя, у дробных шматлікіх кошыках, сабраных у доўгую вузкую мяцёлку на канцы сцябла: краявыя — песцікавыя, язычковыя; сярэдзінныя — двухполыя, трубчаста-лейкападобныя. Плод — сямянка з шурпатым белым чубком. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.
ЗАЛАТАЯ РЫБКА, форма карася сярэбранага, выведзеная штучным адборам, прызначана для ўтрымання ў дэкар. вадаёмах і акварыумах. Адна з самых лапулярных і прыгожых акварыумных рыб. У Кітаі разводзяць з 10—12 ст., у Расію завезена ў канцы 17 ст. У выніку працяглай селекцыі атрымана шмат парод, шіо адрозніваюцца афарбоўкай, памерамі і формай цела, размяшчэннем вачэй і плаўнікоў. У афарбоўцы варыяцыі чырвонага, белага, блакітнага, фіялетавага і інш. колераў і іх спалучэнняў. Гадуюць 3. р. ў вял. акварыумах з чыстай вадой, якая прадзімаецца або перыядычна часткова зменьваецца, і ў спец. басейпах. На Беларусі з 3. р. найб. пашыраны пароды: аранда, вуалехвост, тэлескоп, жамчужынка, ільвінагалоўка, камета, шубункін (назвы парод у большасці выпадкаў паходзяць ад вонкавых марфалаг. прыкмет).
У a р а н д ы своеасаблівыя нарасты на галаве, жаберных накрыўках. У в у алехвоста акруглае кароткае цела і галава. вял. раздвоены звіслы ў выглядзе вуалі хваставы плаўнік. У ж а м-
чу жынкі цела ўкрыта дробнай пукатай луской. якая ў адбітым святле блішчыць накшталт жэмчугу. I л ь в інагалоўка мае на галаве бугрыстыя нарасты (нагадваюць галаву льва). У к а м е т ы доўгі хваставы плаўнік, змененыя грудныя, брупіныя і анальны плаўнікі. У тэлескопа вял. пукатыя вочы, прыўзнятыя над галавой. Ёсць некалькі іх разнавіднасцей: нябесныя вочы (восі вачэй накіраваны ўверх), вадзяныя вочкі (вял. вочы з бакоў галавы), вуалевыя тэлескопы аксамітнай чорнай афарбоўкі (ад іх выведзены шырока вядомыя раней у Еўропе т. зв. «маскоўскія» вуалевыя тэлескопы). У шубункіна празрыстая луска і разнастайная афарбоўка (белыя, чырвоныя, чорныя, жоўтыя і інш). Цікавы блакітны шубункін з рознакаляровымі плямамі (адсюль другая назва — паркалёвы шубункін). Я. В. Малашэвіч.
Залатая рыбка (a) і яе пароды: ільвінагалоўка (б), тэлескоп (в), камета (г).
Геалагічны разрэз Залатухінскага радовішча нафты: 1 — стратыграфічна згодныя 1 нязгодныя межы паміж комплексамі адкладаў; 2 — скіды; 3 — крышт. фундамент; 4 — свідравіны; 5 — паклад нафты; 6 — саляныя купалы. Адклады рознага ўзросту: MZ+KZ — мезазойскія і кайназойскія; Р — пермскія; С— каменнавугальныя; D3— верхнедэвонскія [D3dn — данкаўскі гарызонт. D3lbi—
ніжнелебядзянскі падгарызонт, D3lb2— верхнелебядзянскі падгарызонт лебядзянскага гарызонта (верхняя саляносная тоўшча). D3zd-el — задонска-ялецкі гарызонт (міжсалявая
тоўшча). D3lv — лівенскі (ніжняя саляносная тоўшча). D3br-ev — бурэгскі, варонежскі, яўланаўскі гарызонты (падсалявая тоўшча). D3p-sm— пашыйскі, кынаўскі, саргаеўскі, сямілуцкі гарызонты]; D2 — сярэднедэвонскія (D2pr-nr-st — пяр-
ЗАЛАТАЯ РЭЧКА, 3 лацежачка, рака, правы прыток Нёмана, у Лідскім р-не. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о. У верхнім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (30 км2) нізінны, пад лесам 12 %.
ЗАЛАТОЕ ДРЭВА, стракаталістая форма аўкубы японскай.
ЗАЛАТЎХІНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Залатуха ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічрая. структура ў Рэчыцкім і Калінкавіцкім р-нах, у межах Маладушынска-Чырвонаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіну. Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах 3. п.— монаклінальны блок у прыўзнятай ступені, абмежа-
нуска-нароўскі, старааскольскі гарызонты); PR3 — верхнепратэразойскія адклады; АД+РЛі+2 — архейскія. ніжнеі сярэднепратэразойскія пароды крышт. фундамента.
ваны на Пд, ПдЗ і ПдУ разломамі паўн.-зах. і паўн.-ўсх. распасцірання. Падсалявыя адклады апускаюцца на ПнУ ад адзнакі —3400 м да — 4000 м і болып. Па міжсалявых адкладах 3. п.— антыкліналь у зах. ч. высокаамплітуднага (да І000 м> верхняфранскага салянога вала паўн.-зах. распасцірання. Скляпеннеантыкліналі ссунута на 2—3 км на Пн ад паднятай часткі падсалявога. блока. Прыскляпеністай частцы верхняфранскай саляной антыкліналі адпавядае верхнефаменская саляная антыкліналь, якая ўваходзіць у склад Маладушынскага вала. Скляпенне яе ссунута на паўн.-ўсх. крыло верхняфранскай антыкліналі. 3. п. выражана ў адкладах карбону, nepMi і ў вышэйляжачых утварэннях і затухае ўверх па разрэзе. Падсалявое і міжсалявое 3. п. сфарміраваліся ў познафранскі і фаменскі час, саляное — пераважна ў познафаменскі час дэвону. У міжсалявых адкладах верхняга дэвону ў межах 3. п. адкрыта Залатухінскае радовішча нафты. в с. Кангшчаў.
ЗАЛАТУХІНСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ (ад назвы в. Залатуха ў Каліпкавіцкім р-не), у Рэчыцкім і Каліпкавіцкім р-нах. Выяўлена ў 1972. Пл. 6,1 км2. Распрацоўваецца з 1973. Размешчана на Пн Прыпяцкага прагіну, у межах Маладушынскай зоны падняццяў, на 3 ад Барсукоўскага, Маладушынскага і Надзвінскага радовішчаў. Паклады нафты прымеркаваны да дэвонскіх адкладаў. Паклад нафты масіўны, скляпеністы, у міжсалявых адкладах (задонскі і ялецкі гарызопты) верхняга дэвону. Глыб. залягання нафтапоснага гарызонта 1950—2350 м. Пачатковы пластавы ціск 33,8 МПа. Калектары кавернава-трэшчынаватага тыпу, складзены з трэшчынаватых мергеляў, вапнякоў, даламітаў. Радовішча прымеркавана да аднайменнай міжсалявой антыкліналі паўн.-ўсх. распасцірання, абмежаванай на ПдУ субшыротным рэгіянальным разломам амплітудай каля 1500 м. Памер складкі ў межах ізагіпсы —2200 м складае 10X2 км. Фарміраванне міжсалявога падняцця абумоўлена з’явамі саляной тэктонікі ў ніжняп саляноснай тоўшчы. Нафта маласярністая, высокасмалістая, парафінавая. Шчыльнасць 855—907 кг/м3. Т-ра застывання ад —18 °C да 21 °C. Выхад светлых фракцый да 300 °C 26—41 %.
В. М. Бескапыльны.
ЗАЛАТБІ ДОЖДЖ, кустападобнае дрэва сямейства бабовых. Гл. ў арт. Бабоўнік.
ЗАЛАТЫЯ ВОЧКІ, стракаткі (Chrysops), род насякомых сям. сляпнёў атр. двухкрылых. Пашыраны па ўсім зямным шары. У Еўрап. ч. СССР 12 відаў, з іх па Беларусі 7 відаў, найчасцеіі трапляюцца каля вадаёмаў у зарасніках розных раслін 3. в. ўпрыгожанае (Ch. pictus), 3. в. ляспое (Ch. caecutiens) i 3. в. звычаііпае (Ch. relictus). Лічынкі — пераважпа драпежнікі, кормяцца чарвямі, малюскамі, дарослыя — крывёю пазвапочпых жывёл і чалавека. Дакучлівыя крывасмокі, перапосчыкі ўзбуджальнікаў сібірскай язвы, тулярэміі, інфекц. анеміі коней, а таксама паразітычных чарвей, напр. філярый.
Даўж. 6—12 мм, цела ўкрыта тонкімі кароткімі валаскамі, на брушку чорныя або жоўтыя плямкі. Галава кароткая, шырокая з 3-членікавымі вусікамі, вочы залаціста-зялёныя з металічным адлівам (адсюль назва). Крылы празрыстыя з бурымі плямамі. Галёнкі задніх ног са шпорамі. Лічынкі развіваюцца ў вадзе або каля вадаёмаў у сырой глебе, пад камянямі. Адна генерацыя за год.
Э. I. Хацько.
ЗАЛАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Астравецкім р-не, у бас. р. Сарачанка. Пл. 0,24 км2. Даўж. 0.87 км, найб. шыр. 0,37 км, найб. глыб. 12,6 м, сярэдняя 4,9 м. Аб’ём вады 1,17 млн. м3. Вадазбор (140 км2) пласкахвалісты і дробпаўзгорысты, складзены з сугліпкаў і пяскоў, пераважна ўкрыты лесам (70 %), участкамі разараны.
Катлавіна лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы ў выглядзе озавых град і камавых узгоркаў, выш. 10—14 м, стромкія (на ПдЗ спадзістыя), параслі лесам, на У разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,56 км) звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на Пн і ПдЗ нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Літараль вузкая і стромкая, выслана пяскамі і апясчаненымі іламі, глыбакаводная зона — крэменязёмістым і мяшаным сапрапелем, ва ўсх. заліве — гліністым ілам. Глыб. да 2 м займаюць каля 20 % пл. возера. Найб. глыб. ў 2 упадзінах, падзеленых мелкаводным падняццем. Мінералізацыя вады 260—295 мг/л, празрыстасць 1,3 м. Эўтрофнае. Праз возера цячэ р. Клевель (злучае з азёрамі Туравейскае і Каймін). Расліннасць утварае палосу шыр. да 35 м, пашырана да глыб. 2—2,5 м. Водзяцца лешч, шчупак, карась, лінь, акунь, плотка, краснапёрка, джгір.