• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    або малакранутых чалавекам біятопаў.
    У 1980-я гады 96—98 % усёй сыравіны, якая здабываецца чалавецтвам (каля 1000 млрд. т руды, нафты і інш. выкапняў штогод), ідзе ў адходы. Толькі ў выніку ецірання і карозіі траціцца каля 7« гадавой вытв-сці металаў. Штогод у біясферу трапляе забруджапых водаў 5540" м’, пылу 2—5-10“ т, шкодных газаў 6-108 т. Ва ўсім свеце для павышэпня ўрадлівасці ў глебу ў форме мінер. угнаенняў уносіцца каля 00 млн. т азоту, фосфару і калію, для барацьбы са шкоднікамі выкарыстоўваецца каля 5 млн. т пестыцыдаў. Агульная вага вытворча-бытавых адходаў штогод дасягае 20—25 млрд. т. Сусв. аўтамаб. парк (300 млн. аўтамабіляў) штогод выкідвае каля 250 млн. т вугляроду, 75 млн. т вуглевадародаў і інш. (усяго каля 200 разнастайных кампанентаў 3. н. а.). За апошнія 50 гадоў канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў атмасферы вырасла на 10—12 %, колькасць цвёрдых завіслых часцінак у паветры за апоіпнія 10 гадоў павялічылася болып чым на 10 %. У навакольным асяроддзі ўжо выяўлена каля 60 тыс. разнастайііых хім. злучэнняў і прадуктаў гасп. дзейнасці людзей, многія з якіх небяспечныя для чалавека, жывёл і раслін. Колькасць іх няспынна расце па меры асваення новых тэхнал. працэсаў і стварэння новых прадуктаў вытв-сці, a таксама ў выніку рэакцый у атмасферы і інш. асяроддзях паміж забруджвальнымі рэчывамі пад уплывам сонечнага святла, акісляльна-аднаўленчых працэсаў і інш. Пры гэтым уздзеянні аднаго і таго ж рэчыва могуць якасна адрознівацца. Яўныя прыкметы 3. н. а. ў выніку перагрузкі біясферы прадуктамі гасп. дзейнасці: удушлівы смог (у шарагу гарадоў Зах. Еўропы і Амерыкі), недахоп чыстай вады, гібель жывёл і раслін, назапашвапне ядавітых 1 радыеактыўных рэчываў у атмасферы, вадзе 1 глебе, пашырэнне захворванняў і інш. 3 паяўленнем у прыродзе чалавека разумнага (Homo sapiens) узнік першы від жывых істот, уздзеянне якіх на біясферу Зямлі патэнцыяльна пагражае яе гамеастазу. Антрапагеннае 3. н. а. паявілася разам з першымі паселі-
    Асноўныя віды забруджванняў і іх шкоднае ўздзеянне
    Забруджванні 1 забруджвальныя рэчывы
    Аеяроддзе ўздзеяння
    
    Атмасфера|
    Гідрасфера
    Глеба
    1. Фізічныя:
    
    
    
    награванне
    +
    
    —
    шумы і нізкачастотяая вібрацыя (інфрагук)
    4-
    +
    —.
    радыеактыўныя элементы (выпраменьванне)
    +
    +
    4“
    2. Хімічныя;
    
    
    
    газападобяыя злучэнні вугляроду і вадкія вуглевадароды
    +
    
    —
    мыйныя сродкі (дэтэргенты)
    —
    4"
    —
    пластмасы
    +
    +
    +
    пестыцыды і іяшыя сінтэтычныя арганічныя рэчывы
    +
    4-
    +
    злучэнні серы
    +
    +
    +
    злучэнні азоту
    +
    +
    +
    цяжкія металы (овінец, ртуць, кадмій, малібдэн і інш.)
    +
    +
    +
    фторыстыя злучэЕні
    +
    -L
    4*
    цвёрдыя дамешкі (аэразолі)
    +
    — —
    4*
    арганічныя рэчыв ы, здольныя да браджэння
    —
    +
    +
    3. Біялагічныя:
    
    
    
    мікрабіялагічнае забрулжванне дыхальных органаў і
    
    
    
    органаў стрававання (бактэрыі, вірусы)
    +
    4-
    +
    шчамі чалавека з іх ручаямі сцёкавых водаў і разнастайнвімі бытавымі адходамі. 3 ростам насельніцтва расце забруджванне, меншае здольнасць навакольнага прыроднага асяроддзя да самаачышчэння. Аднак на працягу тысячагоддзяў да развіцця прам-сці 3. н. а. было нязначным 1 мела мясц. характар — пераважала забруджванне водаў сушы і ваданоснага слоя глебы патагеннымі бактэрыямі і здольнымі да браджэння рэчывамі. Тэхн. прагрэс і хуткі дэмаграфічны рост могуць выклікаць небывалае разбурэнне прыроднага асяроддзя, Ва ўмовах навук.-тэхн. рэвалюцыі ўплыў дзейнасці чалавека на прыроднае асяроддзе значна павялічыўся. Калі 30—50 гадоў назад аб’ёмы і таксічнасць тэхнагенных выкідаў у цэлым не перавышалі здольнасці біясферы да іх паглынання 1 нейтралізацыі, то на пач. 1980-х гадоў яны дасягаюць (а ў некаторых буйных прамысл. рэгіёнах ужо дасягнулі) мяжы магчымасцей прыроднвіх сістэм да самаачышчэння. Індустрыяльная вытв-сць узнікла і ў большасці краін свету развіваецца ў форме капіталіст. вытв-сці. якая стварае сістэму «... усеагульнай эксплуатацыі прыродных і чалавечых уласцівасцей» (М аркс К. іі Энгельс Ф. Соч., т. 46, ч. 1. с. 386). У сярэдзіне 20 ст. доля развітых капіталіст. краін у забруджванні біясферы Зямлі складала 63 % (V т. л. ЗША 31, краіны Зах. Еўропы 20, Японія 6). сацыяліст. краін 24 (у т. л. СССР 10). краін, якія развіваюцца, 13 %.
    Праблема 3. н. а. асабліва адчувальная ў мясц. умовах. У БССР адзначана павышэнне 3. н. а. ў буйных гарадах і прамысл. цэнтрах (паветранае асяроддзе) і вакол іх (глеба); забруджваюцца вадаёмы (рэкі Дняпро, Зах. Дзвіна, Бярэзіна, Прыпяць, воз. Нарач і інш.), зніжаюцца запасы каштоўных жывёл (асабліва рыб) і раслін (некаторыя лек. расліны, журавіны і інш.), месцамі назіраюцца засаленне павакольнага асяроддзя (Салігорскі р-н), парушэнні стапу вадаёмаў у р-нах
    меліярацыі (Палессе), здабычы буд. матэрыялаў (Віцебскі р-н) і інш. Прадухілевне 3. н. a. і барацьба з яго негатыўнымі праявамі — адна з найважнейшых задач Сав. дэяржавы і грамадскасці і гал. мэта аховы прыроды ў краіне, у т. л. ў БССР.
    Літ.: Б у д ы к о М. II. Глобальная акологня.— М.,	1977; Во д о п ь я-
    н о в П. А. Экологнческпе последствіія научно-техняческого прогресса.— Мн., 1980; Лукашев В. К., Л у к аіп е в К. II. Научные основы охраны окружаюіцей среды.— Мн., 1980; Ф ё д ор о в E. К. Экологнческнй крнзііс н соцнальный прогресс.— Л., 1977; Б е з л юд о в A. II., Вакулнн A. А. Осторожно — прнрода! — Мн., 1978; Г уб ii ш Г. В.. Кова л ев ская A. М., Петряев Е. П. Что мы оставнм потомкам? — Мн., 1982; Д а в н д е нко II. В. Земля — твой дом.— М., 1982; Е ў ц ы х е в і ч В. М. Зямля — наш дом.—Мн., 1981; Бертокс П., Р а д д Д. Стратегня завднты окружаюшей среды от загрязпеніій / Пер. с англ.— М., 1980; Дорст Ж. До того, как умрёт прпрода / Пер. с франц.— М., 1968; Рамад Ф. Основы прнкладной экологіін: Воздействне человека на бносферу / Пер. с франц.— Л.. 1981; Смнт Р. Л. Наш дом планета Земля: Полемнческнё очеркн об экологпн человека / Пер. с англ.— М., 1982: У о р д Б., Д іо б о Р. Земля только одна / Пер. с англ,— М.,	1975; Э р е н ф е л ь д Д.
    Прнрода н людн / Пер. с англ.— М.. 1973.	В. А. Ярмоленпа.
    ЗАБЫЛІНСКАЕ РАДОВПІІЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЙЛУ, за 3,5 км на 3 ад в. Лугавая Слабада Мінскага р-на. Паклад у выглядзе 2 лінзаў звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 8,6 млн. м3.
    Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая. з праслоямі жвірыстага пяску. месцамі слабагліністая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 29—66 %. Пяскіадсевы пераважна сярэдне1 буйназярністыя. палеваіппатава-кварцавыя; гліністых і пьілаватых часцінак у іх да 0.6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,8—9 м, ускрышы (пяскі, супескі) да 4 м. Карысная тоўшча падсцілаецца марэннымі супескамі і пяскамі. Жвір 1 пясок прыдатньія ў дарожным буд-ве, на выраб тынкавальных і муровачных раствораў, пры ўмове абагачэння — на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца.	Г. А. Трышкгна.
    ЗАБЯЛЫШЫНСКАЕ ПОЛЕ, радовішча мелу каля паўд.-зах. ускраіцы в. Паклады Крычаўскага р-на. Пластавы паклад у выглядзе адорвеняў звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Перспектыўныя запасы 37,9 млн. т.
    Мел белы з шараватым адценнем, трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 3—12 м, ускрышы (пяскі, марэнныя суглінкі і гліны) 1,2— 5,4 м. Мел прыдатны на выраб вапны, на вапнаванне кіслых глеб, як карбанатны кампанент цэменту. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЗАБЯЛЯНСКІ MOX, вярховае (94 %) балота ў Бешанковіцкім р-не (за 2,5 км на 3 ад Бешапковіч), на водападзеле паміж Зах. Дзвіной і р. Свячанка. Пл. 1,1 тыс. га. Глыб. торфу да 4,6 м, сярэдняя 2.2 м, ступень распаду 25 %, попельпасць 2,7 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2,5 млн. т. Балота занята лесам з хвоі і бярозы. 0,5 тыс. га ў карыстанні торфапрадпрыемства «1 Мая», з іх 253 га асушаны.
    ЗАВАДЗЬ, з а т о к а, певялікі заліў ракі або возера з запаволеным цячэннем і водаабмепам. Часцей 3. ўтвараюцца на рэках, якія маюць малы нахіл, моцна меапдруюць. На азёрах найболып 3. на тых, якія маюць складаную форму (Лукомскае, Мядзел, Дрывяты, Атолава і інш.). Рачныя 3.— месцы для стаянкі суднаў зімой (гл. Затон).
    ЗАВАЛУНЕНАСЦЬ ГЛЁБЫ, засмечанасць глебы акруглымі глыбамі горпых парод памерам болып за 10 см у дыям.; гл. ў арт. Валуны. ЗАВЁЛЛЕ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Дахнарка. Пл. 0,32 км2. Даўж. 1,38 км, найб. шыр. 0,42 км. Пл. вадазбору 2,25 км2. Катлавіна лопасцевай формы, выцягнута з Пн па Пд. Схілы выш. 2—5 м (па Пн да 10 м), спадзістыя, на У і Пн параслі лесам і хмызняком, на 3 разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,78 км) звілістая, утварае выцягпутыя залівы. Каля возера в. Ціпаўка.
    ЗАВЁР’Е, ляспы масіў у Браслаўскім р-пе, на тэр. Браслаўскага лясгаса, за 12 км па ПнУ ад Браслава, каля в. Завер’е (адсюль назва). Пл. каля 350 га.
    Рэльеф хвалісты, месцамі градаваўзгорысты, сфарміраваны ў выніку дзейнасці Валдайскага ледавіка і яго расталых водаў. У глебавым покрыве пераважаюць дзярнова-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя, трапляюцца тарфяніста-глеевыя і тарфяна-балотныя нізінныя і вярховыя глебы. У складзе лясоў пераважаюць ельнікі (66 %) імшыстыя, чарнічныя і даўгамошныя. Невялікія ўчасткі пад хваёвымі лясамі, часцей імшыстымі, чарнічнымі 1 сфагнавымі. У цэнтр. ч. масіву вярховае балота, парослае хвояй (хвойнік сфагнавы), да якога на 3 прымыкае асакова-травяны бярэзнік. На зах. ускраіне невялікае нізіннае асакова-травяное балота, рэдка парослае бярозай пушыстай.
    Дз. С. Голад. ЗАВЁСНА. возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Ловаць. Пл. 1,59 км2. Даўж. 1,9 км, найб. шыр. 1,08 км, найб. глыб. 2.4 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады 2,41 млн. м3. Вадазбор (11,6 км2) нізінны і дробпаўзгорысты, складзены з пяскоў і суглінкаў, 56 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная. Схілы выш. да 5 м, спадзістыя, пясча-
    ныя і сугліністыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,5 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком. На 3 забалочаная пойма шыр. да 200 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана пяскамі, апясчаненымі іламі (да глыб. 1—1,5 м) і тонкадэтрытавымі сапрапелямі. Мінералізацыя вады да 60 мг/л. празрыстасць 1,3 м. Дыстрофнае. Праточнае: праз возера цячэ р. Ловаць. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. да 60 м, падводная ўкрывае ўсё дно возера. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка.	Б. П. Уласаў.