• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Лгт.: Очеркн по археологнн БелорусСйй. Ч. 1—2,—Мн„ 1970—72.
    Я. В. Малашэвіч. ЖЫВЕЛЫ (Animalia, Zoa), група гетэратрофных арганізмаў, разнастайпых па характару размнажэння (дзяленпем, пачкаваннем, яйцамі, жыванараджэннем і інш.), здольных, як правіла, да актыўнага перамяшчэння. Складаюць адно з царстваў прыроды. Адрозніваюцца ад інш. эўкарыётаў адсутнасцю (за невял. выключэннем) цэлюлозных клетачпых абалонак. Жывяцца гатовымі арган. рэчывамі, пеарган. злучэнні непасрэдна не асімілююць. Царства Ж. дзеляць на 2 падцарствы: аднаклетачныя з тыпам прасцейшыя і мнагаклетачныя з 22 тыпамі (паводле розных класіфікацыіі вылучаюць ад 10 да 30 тыпаў). Пасяляюць сушу, паветра, воднае і глебавае асяроддзі, мпогія — паразіты. У сусв. фаУне 1,5—2 млн. відаў Ж. Колькасяа пераважаюць членістаногія — больш за 1 млн. відаў (з іх каля 1 млн. пасякомыя). У фауне Беларусі болып за 430 відаў пазваночных і да 20 тыс. відаў беспазваночных Ж.; іх сукупнасць складае жывёльнае насельніцтва, агульная разліковая біямаса якога ацэньваецца ў 20—180 млн. т.
    Некат. аднаклетачныя Ж. (напр., эўглена) па тыпу абмену рэчываў як бы пераходныя паміж Ж. і раслінамі. Клеткі шматклетачных Ж. дыферэнцыраваны, утвараюць органы і тканкі. Геал. гісторыя тэр. Беларусі, як і інш. рэгі-
    ёнаў, раскрывае цэласны працэс развіцця яе жывёльнага свету ад пачатковых прымітыўных да найб. дасканалых сучасных форм; гэты працэс суправаджаўся інтэнсіўным пашырэннем Ж. спачатку ў марскім, а потым у прэснаводным, наземным і паветраным асяроддзі, перыядамі прагрэсіўнага развіцця адных і вымірання другіх груп Ж. (гл. схему). У працэсе эвалюцыі марфал. будова Ж. ускладнялася, адначасова фарміраваліся механізмы падтрымання пастаянства ўнутр. асяроддзя, выпрацоўваліся і замацоўваліся складаныя формы развіцця і паводзін, свабоднага і паразітычнага жыўлення (гл., напр., Полавае размнажэнне, Шлюбныя гульні, Паразітычныя арганізмы, Запасанне корму жывёламі, Міграцыі жывёл і інш.). Найб. высокаарганізаваныя Ж. маюць дыферэнцыраваную цэнтр. і перыферычную нерв. сістэму, якая ажыццяўляе каардынацыю функцый усяго арганізма.
    3 Ж. чалавек звязаны на працягу ўсёй сваёй гісторыі, прайшоў шлях ад вылучэнпя з жывёльнага свету да папавання над ім. 3 антрапацэнтрычных пазіцый усё багацце відаў Ж. ім умоўна падзяляецца на групы карысных і шкодных (вылучаюць таксама індыферэнтныя віды). Найб. каштоўнымі лічацца тыя Ж., якія з’яўляюцца крыніцай харч. прадуктаў ці сыравіны для прам-сці, гэтыя віды зпаходзяцца ў вял. адваротнай залежнасці ад гасп, дзейнасці людзей (на Беларусі, напр., многія птушкі, млекакормячыя, гл. ў прыватнасці, арт. Дзічына, Пушныя звяры, Паляўніча-прамысловыя жывёлы). Формы прамога і ўскоснага антрапагеннага ўздзеяння на жывёльны свет разнастайныя, асабліва значным яно стала на працягу апошніх стагоддзяў. У шэрагу выпадкаў умовы для ўзнаўлення запасаў дзікіх Ж. чалавекам былі моцна парушаны (на Беларусі рэсурсы каштоўнай паляўнічай і прамысл. фауны — асятроў і інш. рыб, капытных, пушных звяроў, многіх прамысл. птушак былі значна падарваны ўжо ў 19 — пач. 20 ст.). У сувязі з гэтым у 20 ст. праблемы аховы жывёл, кантролю над паляваннем, рыбалоўствам і інш. формамі іх здабычы сталі надзвычай актуальнымі. 3 сярэдзіны 20 ст. дадатковую ўвагу прыцягнулі пытанпі захавання відавога багацця жывёльнага свету і яго генафонду ў сувязі з гасп. выкарыстаннем пестыцыдаў, таксікантаў, дэтэргентаў і інш. небяспечных па ўплыву на Ж. хім. рэчываў. Разнастайны па выніках уплыў на Ж. ад змянення зямной паверхні (высечка лясоў або іх пасаджэнне, асушэнне балот, стварэнне штучных вадаёмаў, гідралаг. рэжыму тэрыторый), змен энергет. і цеплавога балансу, інтра-
    дукцыі новых відаў арганізмаў і інш. абіятычных і біятычных фактараў (у т. л. глабальных змен у біясферы). Вывучэнпе механізмаў дзеяння гэтых фактараў складае аснову для рацыяналізацыі выкарыстання рэсурсаў жывёльнага свету, падтрымання і ўзбагачэпня яго разнастайнасці. Невялікую па колькасці (на пач. 20 ст. каля 15 відаў млекакормячых і 10 відаў птушак), але надзвычай каштоўную па гасп.
    Да арт. Жывёлы. Схемы філагенетычнага развіцця некаторых груп жывёл.
    вартасці і значэпню групу Ж. складаюць тыя, якія прыручаны і разводзяцца чалавекам у штучных умовах (гл. Жывёлагадоўля). Гл. таксама Фауна, Сеойскія жывёлы, Дзікія жывёлы.
    Літ.: Акнмушкнн Л. Мнр жпвотных.— М., 1971; Жнзнь жнвотных. Т. 1 — 5.— М„ 1968—70; Жнвотный мнр Белорусснн. 1919—1969: Бнблногр. указатель.— Мн„ 1974; Жнвотный мнр Белорусснп: Бпблногр. указателп ліітературы за 1970—80.— Мн„ 1971—81.
    Я. В. Малашэвіч. ЖЫВЕЛЫ-ШКОДНІКІ, шкодныя ж ы в ё л ы, жывёльныя арганізмы рознага паходжанпя, узроўню арганізацыі, сістэматычнай прыналежнасці і экалагічных умоў месцапражывання, якія прама або ўскосна, часова або пастаяпна, перыядычна або неперыядычна шкодзяць гаспадарцы, здароўю чалавека, свойскім і дзікім жывёлам і раслінам. Назва Ж.-ш. ўведзена чалавекам для абазначэння яго адносін да жывёл у розных сферах дзейнасці. Вылучаюць Ж.-ш. у залежнасці ад аб’ектаў, якім яны шкодзяць: гасп. (напр., шкоднікі сельскай, рыбнай, паляўнічай гаспадаркі, складоў, шкоднікі збожжа і збожжапрадуктаў і інш.), ландшафтным (шкоднікі поля, саду, агароду, шкоднікі лесу і інш.), групам і відам раслін і жывёл (шкоднікі хвойных і лісцевых парод дрэў, шкоднікі сельскагаспадарчых раслін і інш.). На Беларусі да Ж.-ш. належаць некаторыя віды млекакормячых (напр., палёўкі звычайная і рыжая, дамавая мыш, чорны пацук шкодзяць
    с.-г. расліпам, псуюць і засмечваюць харч. і прамысл. тавары), птушак (ястраб-цецяроўнік, мышалоў балотны, шэрая варона шкодзяць паляўнічай гаспадарцы, шызы голуб і верабей дамавы шкодзяць на збожжасховішчах), рыб (джгір знішчае ікру каштоўных рыб), малюскаў (дрэйсена шкодзіць суднаходству і падводным камунікацыям ГЭС) і інш. Найб. шкоду гаспадарцы прычыпяюць Ж.-ш. з кл. пасякомых, якія паразітуюць на чалавеку і свойскай жывёле (вошы, блохі, пухаеды, сляппі), даюць успышкі масавага размнажэння і шкодзяць лесу (шаўкапрады, пільшчыкі, пядзенікі, караеды, вусачы і інш.), с.-г. раслінам (каларадскі жук, шведская муха, бураковая блыха, гарохавы зерняед і інш.), збожжу і збожжапрадуктам (кляшчы, зерневая моль, свірнавы даўганосік і інш.). Назва Ж.-ш. даволі ўмоўная, для канчатковай ацэнкі пэўнага віду жывёл у кожным выпадку неабходны дакладны эколага-экапамічны аналіз. Аднак біягеацэпатычнае значэнне віду вызначыць вельмі цяжка. Да безумоўных Ж.-ш. адносяць узбуджальнікаў і пераносчыкаў небяспечных хвароб (чумы, халеры, трыхінелёзу і інш.), некаторыя віды насякомых — шкоднікаў гаспадаркі (няпарны шаўкапрад, клоп-чарапашка і інш.), грызуноў (пацукі), драпежнікаў (воўк). Да іх, як правіла, ужываюць тактыку знішчэння, у астатніх выпадках патрэбна рэгуляванне колькасці Ж.-ш. з улікам экалагічных умоў і эканам. кан’юнктуры. Абсалютных Ж.-ш. у прыродзе пяма. Для барацьбы з Ж.-ш. выкарыстоўваюцца гасп. (папр., агратэхн. прыёмы рэгуляцыі колькасці), біял. (натуральныя ворагі), механічныя (непасрэднае знішчэнне пасткамі і інш.), фізічныя (знішчэнне з дапамогай высокіх або нізкіх т-р, ультрагуку, святла і інш.), хім. (ядахімікаты), генетычныя (масавы выпуск лятальных мутацый, якія парушаюць нармальны цыкл размнажэння Ж.-ш.) метады. Гл. і параўнай Карысныя жыеёлы.
    М. С. Долбік.
    ЖЫВЁЛЫІАЕ НАСЁЛЬНІЦТВА, жывёльны с в е т, гістарычна складзеная сукупнасць асобін аднаго або многіх відаў жывёл у межах пэўнай мясцовасці або акваторыі. Апрача відавога складу вызначаецца таксама колькасцю асобін. Адрозніваюць Ж. н. віду (і яго папуляцыі), функцыянальна-біяцэнатычных груп (сапрафагаў, драпежнікаў, паразітаў і інпі.), асобных таксонаў (напр., рыб, птушак), экалагічных
    груп (бентасу, глебы, вадаплаўііых птушак) і іпш. Ж. н. важна ведаць пры вызначэпні ролі жывёл у біяцэнозах, распрацоўцы навук. прагнозаў у рыбагадоўлі, лясной і сельскай гаспадарцы, паляўпічым промысле і ахове здароўя. Гл. таксама арт. Фауна.
    ЖЫВЁЛЬНЫЯ АРГАНІЗМЫ, гл. Жывёлы.
    ЖЫВЁЛЬНЫЯ ЖГУЦІКАНОСЦЫ, зоамастыгіны (Zoomastigina), падклас жгуцікавых тыпу прасцейшых. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі спецыяльна не вывучаліся, трапляюцца ва ўсіх вадаёмах. Уваходзяць у склад актыўнага глею сістэм біял. ачысткі забруджаных водаў, з’яўляюцца паказальнікамі забруджанасці вадаёмаў. Сапрафіты, драпежнікі (жывяцца аднаклетачнымі арганізмамі), паразіты пазваночных жывёл і чалавека (напр., лямбліі), земнаводных (апаліна), раслін (лептамонас).
    Цела даўж. 5 мкм — 2мм, укрыта пелікулай або хіцінавым панцырам. Маюць і—8 жгуцікаў. Пры неспрыяльных умовах утвараюць цысты. Размнажаюцца простым дзяленнем.
    У. П. Ляхновгч.
    ЖЬ'ІВІНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, за 5 км на У ад в. Збароў Рагачоўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі поймы Дняпра. Перспектыўныя запасы 1,3 млн. м3.
    Пяскі жаўтавата-шэрыя, шэрыя, з гнёздамі ажалязнення, розназярністыя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру, палева-
    Да арт. Жывёльныя жгуціканосцы.
    Лямблія кішачная.
    Жыгалка асенняя.
    ЖЫГУ 297 шпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх да 4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,3—9,5 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 1—6 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ, пры ўмове абагачэння — на выраб бетонаў. Радовішча не распрацоўваецца.
    А. П. Шчураў. ЖЫВІЦА, тэрпенцін (грэч. te­rebinthinos ад terebinthos тэрпенцінавае дрэва), смалістае рэчыва, якое выдзяляецца пры пашкоджанні хвойных дрэў (хвоя, елка, лістоўніца, кедр і іпш.). Утвараецца ў клетках смаляных хадоў у драўніне. ^аштоўная прыродная сыравіна для вырабу шкіпінару і каніфолі, здабываецца падсочкай.
    Ж.— празрыстая, густая, ліпкая, з прыемным пахам вадкасць; на паветры крышталізуецца, засцерагаючы драўніну ад пранікнення караедаў, грыбоў і інш... «зажыўляе» рану (адсюль назва). Складаецца з лятучай (да 38 % іпкіпінару> 1 нелятучай (каніфоль) частаК; дамешак — вада. Выхад Ж. ў асноўным залежыць ад пароды або віду дрэва і клімат. умоў. На Беларусі найб. прыдатная для атрымання Ж. хвоя звычайная, адно дрэва якой дае каля 1.2 кг Ж. ў год. Штогод у СССР здабываюць каля 150 тыс. т Ж., у БССР —10 тыс. т.
    Лгт.: Атаманчуков Г. Д. Жіівпца п прнмененне продуктов её переработкіі.— М., 1968; Подсочка леса^ В. Я. Бондарев н др.— М., 1975; Т р е йн н с A. М. Бнологнческне основы п техшіка подсочкн.— М., 1968.