Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЖЫВАРОДКІ, л у ж а н к i (Viviparidae), сямейства бруханогіх малюскаў падкл. пярэдняжаберных. Пашыраны ў прэсных вадаёмах усюды (за выключэннем Паўд. Амерыкі). У сусв. фаупе 6, у фауне GCCP 5 відаў. На Беларусі на пясчаных або заглееных грунтах у прыбярэжнай зопе рэк і азёр трапляюц-
ца Ж. рачпая (Viviparus viviparus) і Ж. азёрпая (V. contectus). Адзначапа вельмі шматлікая папуляцыя Ж. на Дняпры ў раёне Жлобіна, дзе япы высцілаюць усё дно. Кормяцца водарасцямі, рэшткамі раслін і жывёл. Ж.— пажыва для многіх бентасаедных рыб. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў.
Цела ўкрыта ваўчкападобнай ракавінай (выш. да 40 мм) з 5—7 спіральнымі завіткамі, з цёмна-карычневымі палосамі, складаецца з галавы, тулава і нагі. Вусце ракавіны авальнае, зачыняецца рагавой накрыўкай. Раздзельнаполыя, самкі буйнейшыя за самцоў. Размнажаюцца найб. інтэнсіўна вясной. Аплодненыя яйцы развіваюцца ў матцы, моладзь выходзіць цалкам сфарміраваная (адсюль назва) на 2-і год. Плоднасць за сезон 80—90 яец. Працягласць жыцця 4 1 больш гадоў. Іл. гл. на ўкл. да арт. Малюскі. I. С. Гусева, I. I. Дзесяцік. ЖЫВАРбДНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, у якіх на наземных органах (у кветках, суквеццях, пладах, на лісці) фарміруюцца певял. зялёныя раслінкі, клубеньчыкі, цыбулінкі, пупышкі і інш., што потым падаюць па зямлю і развіваюцца ў новую асобіну. Пашыраны пераважна ў тундрах, стэпах, на высакагорных альпійскіх лугах, дзе расліны за кароткі вегет. перыяд не могуць прайсці поўны цыкл развіцця і насенне пе выспявае. На Беларусі
Да арт. Жывародныя расліпы. Зялёныя раслінкі на лісці каланхое Дэгрэмона.
Жывая агароджа на плошчы Леніна ў Мінску.
з Ж. р. растуць метлюжок цыбульны, цыбуля (агародная, прычаспочная, віпаградная), зубніца клубняносная, скочкі атожылкавыя; як лек. і дэкар. пакаёвыя расліны вырошчваюць каланхое (Дэгрэмона і трубкакветнае).
ЖЬІВАРОДНЫЯ РЬІБЫ, рыбы, якія нараджаюць сфарміраваных лічыпак або малявак. Жыванараджэнне найб. уласціва акулам і скатам. Адрозніваюць уласна Ж. р. (зародак злучаяы з арганізмам маці і корміцца за яго кошт) і яйцажывародных (яйцо знаходзіцца ў целе маці, але з ім не злучана і развіваецца за кошт жаўтка). У вадаёмах Беларусі Ж. р. пяма. У акварыумах з Ж. р. гадуюць гупій, гірардынусаў, мечаносцаў, малінезій, пецылій.
ЖЫВАРЭЗКА, рака, правы прыток Лахвы (бас. Дняпра), у Магілёўскім р-пе. У верхыім цячэнні наз. Сянна. Даўж. 20 км. Пачынаецца каля в. Куты. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %оВадазбор (138 км2) на ўсх. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 19 %.
ЖЫВАЯ АГАРОДЖА, радавая пасадка з кустоў або дрэў са шчыль-нымі густымі кропамі аднолькавай вышыпі. У зялёным буд-ве Ж. а. выкарыстоўваюць для аховы дарог, зямельных участкаў, агароджвання жылой забудовы, афармлення прысад, бульвараў, сквераў, у паркавых і лесапаркавых кампазіцыях і інш.
Высокімі (вышэй як 2,5 м) Ж. а., ці зялёнымі сценамі, выдзяляюць кампазіцыйныя цэнтры лесапаркаў, адмяжоўваюць паркі ад вуліцы або плошчы, сярэднія (выш. 1—2,5 м) выкарыстоўваюць у скверах і на бульварах, нізкія (ніжэй за 1,0 м), або бардзюры,— для афармлення партэраў, кветнікаў, газонаў, паркавых дарожак. На Беларусі для стварэння Ж. а. прыдатныя туя, елка звычайная, ліпа, граб, спірэі, барбарыс, магонія, біручына, глогі, самшыт і інш. Шмат’ярусныя (у 1—3 рады) Ж. а. фарміруюць з кустоў з аднакаляровым або кантрастным лісцем (напр., глог і біручына). Ж. а. павінна быць густой, кампактнай, аблісцелай па ўсёй вышыні, мець геаметрычна правільную форму. У дэкар. мэтах Ж. а., пачынаючы з 2-га года, можна фарміраваць рэгулярным падстрыганнем. Для большай трываласці і непранікальнасці ў якасці асновы Ж. а. выкарыстоўваюць нацягнуты дрот або металічную сетку. Акрамя звычайных Ж. а. выкарыстоўваюць т. зв. шпалеры — радавыя пасадкі з дрэў і кустоў, якія ў выніку абрэзкі, зрошчвання або нагінання парасткаў утвараюць плоскую аблісцелую рашотку. Шпалеры былі пашыраны ў многіх старадаўніх парках Беларусі.
Я. 3. Бабарэка.
ЖЫВЁЦКІ ЯРУС, жывет (ад назвы г. Жыве ў Францыі), верхні ярус сярэдняга аддзела дэвонскай сістэмы. Выяўлены ў Прыпяцкім прагіне, Аршанскай упадзіне, на Жлобінскай седлавіне. Глыб. залягання адкладаў Ж. я. ад 50—100 да 3000— 4000 і больш метраў. Магутпасць ад
30 да 200 м. 3 1972 на Беларусі да Ж. я. адпосяць толькі адклады старааскольскага гарызонта, якія залягаюць па ўтварэннях нароўскага гарызонта эйфельскага яруса і перакрываюцца ўтварэннямі пашыйскакыпаўскага гарызонта франскага яруса.
Складзены з кварцавых пяскоў, пясчанікаў, алеўраяітаў, глін з рэшткамі выкапнёвых бяссківічных (птэраспід), рыб (артрадыр, антыарх, акантод, кісцяпёрых, дваякадыхальных, праменяпёрых), беззамковых брахіяпод (лінгул), пелецыпод, конхастрак, радзей астракод, крынаідэй, тэнтакулітаў, часта раслін. Трапляюцца сляды жыццядзейнасці (біягліфы) арганізмаў, якія насялялі ілы вадаёмаў. Пароды Ж. я. характарызуюцца стракатымі афарбоўкамі, тонкаі дробназярністай структурай, слюдзістасцю, пераважна гарызантальнай слаістасцю, наяўнасцю зерняў глаўканіту, што ўказвае на фарміраваіше іх у мелкаводным апрэсненым марскім басейне. 3 адкладамі Ж. я. звязаны запасы прэспых падземных водаў, у Прыпяцкім прагіне вядомы нафтапраяўленні.
С. А. Кручак.
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ БЕЛАРУСКІ НДІ Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Засн. ў 1949 (з 1961 у г. Жодзіна Мінскай вобл.) на базе аддзела жывёлагадоўлі (з 1948) Ін-та сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР. Цэнтр заатэхн. павукі ў Беларусі, каардынуе павук. даследавашіі па жывёлагадоўлі. Галаўпая арг-цыя навук.-вытв. аб’ядпання «Племцэнтр».
Асн. кірункі навук. даследаванняў: удасканаленне існуючых 1 вывядзенне новых ліній. тыпаў і парод с.-г. жывёлы, яе ўзнаўленне; распрацоўка норм кармлення с.-г. жывёлы, тэхналогій нарыхтоўкі, захоўвання і выкарыстання кармоў, вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі на прамысл. аснове. Аспірантура з 1953.
Распрацавана сістэма племянной работы ў жывёлагадоўлі БССР, выведзены бел. чорна-рабая парода свіней і ўнутрыпародны мясны тып свіней буйной белай пароды; новая заводская лінія, 5 сваяцкіх груп быкоў-вытворнікаў і 10 заводскіх сем’яў кароў; даўгашэрсны ўнутрыпародны тып латв. цёмнагаловых авечак і 5 ліній у пародзе прэкос. Распрацаваны эфектыўныя метады ўзнаўлення с.-г. жывёлы, аптымальная структура і аб’ёмы вытв-сці кармоў, прагрэс. тэхналогіі падрыхтоўкі і павышэння пажыўнай каштоўнасці кармоў і іх захоўвання, рацыянальныя нормы выкарыстання кармоў; метады стварэння аптымальнага мікраклімату, прагрэс. тэхналогіі вытв-сці малака, ялавічыны, свініны і прадуктаў авечкагадоўлі, асн. кірункі вытв-сці малака, ялавічыны, свініны і прадуктаў авечкагадоўлі і кормавытворчасві. Распрацоўкі ўкараняюпца ва ўсіх гаспадарках БССР і ў інш. зопах краіны. А. П. Галубіцкі.
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ, гадоўля жывёл чалавекам для вытв-сці жывёлагадоўчай прадукцыі, атрымання пушніны. задавальнення пазнавальпых, навук. і эстэт. мэт.
Прыручаць дзікіх жывёл і выкарыстоўваць іх для гасп. мэт чалавек пачаў у глыбокай старажытнасці. Па археал. даных прыручэнне жывёл адбылося: у Еўропе і Зах. Азіі — сабак — 20—50 тыс.
гадоў назад, буйн. par. жывёлы, авечак, коз, свіней — 8—11, коней— 6—8, катоў — 4, трусоў, гусей і галубоў — 3, ва Усх. Азіі — курэй — 4—5, качак — 3—4, у Амерыцы — індыкоў — 2—3, Афрыцы — цацарак — 2—3 тыс. гадоў назад. Штучным адборам чалавек істотна змяніў прыроду многіх дзікіх жывёл і рэзка павысіў іх прадукцыйнасць. Пры гэтым многія віды прыручаных жывёл страцілі здольнасць да самастойнага існавання ў натуральным асяроддзі. На Беларусі пачатак прыручэння дзікіх жывёл адносяць да эпохі верхняга палеаліту. Стараж. рэшткі свойскага сабакі, ці прыручанага воўка, знойдзеныя пры раскопках у в. Елісеевічы Бранскага р-на, паказваюць на магчымае выкарыстанне сабак ужо ў той час ў паляванні, для аховы ад драпежных звяроў. Прылады працы з косці быка, свінні, сабакі знойдзены пры раскопках неалітычных паселішчаў Камень на ПдУ ад в. Камень Пінскага р-на (2-я пал. 5-га тысячагоддзя да н. э.). Неаліт быў перыядам хуткага пашырэння і авалодання навыкамі Ж. сярод плямён на Пд Беларусі (бас. Прыпяці, Пасожжа, раёны Нароўлі, Мазыра і інш.). Адсюль у бронзавы век Ж. як форма гаспадарання пашыралася на астатнюю тэр. сучаснай Беларусі. Гадоўля і развядзенне буйной і дробнай рагатай жывёлы, коней, свіней рабіла чалавека менш залежным ад прыродных умоў. У жал. веку, з далейшым развіццём" земляробства гасп. значэнне Ж. яшчэ больш вырасла. Разводзілі пераважна буйн. par. жывёлу; свінні, коні, авечкі, козы адыгрывалі другарадную ролю. аднак значэнне іх не было ўсюды аднолькавым. Астэалагічныя матэрыялы культурных слаёў болып позняга часу (да 6—8 ст. н. э. ўключна) паказваюць, што стараж. насельніцтву Беларусі былі вядомы таксама і інш. свойскія жывёлы, сведчаць пра развіццё нарыхтоўкі кармоў для жывёл на зіму, спосабаў перапрацоўкі жывёльнай сыравіны (скуры, воўна, косці, рогі), пра пашырэнне бортніцтва, якое папярэднічала пчалярству. У раннефеадальны час і пазней Ж,— важная галіна сельскай гаспадаркі. У 18—19 ст. пачалі складацца зачаткі павук. асноў Ж. Разам з гасп. развядзеннем жывёл стала пашырацца гадоўля некат. іх відаў у дэкар. і эстэт. мэтах. У 20 ст., асабліва з 2-й пал., вял. ўвага аддаецца штучнаму развядзенню ў няволі або паўвольна тых відаў жывёл, якія знікаюць, а таксама інш. рэдкіх, каштоўных і ахоўных відаў.
У аддзеле зоагігіены Жывёлагадоўлі Беларускага НДІ.
У БССР гасп. Ж. мае малочпа-мясны кірунак і дае больш за 50 % валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Асн. яе аб’екты — буйн. par. жывёла, свінні, куры, качкі, гусі, індыкі, авечкі, коні (аб развіцці і суадносінах асобных галін Ж. гл. ў артыкулах пра гэтых жывёл). Разводзяць рыбу (гл. Рыбаводства), пушных звяроў (гл. Зверагадоўля). Аматары разводзяць і гадуюць галубоў, акварыумных рыб, дэкаратыўных жывёл. Для гасп. Ж. вялікае зпачэнне мае вывучэнне генетыкі жывёл, яна самым цеспым чынам спалучаецца з селекцыйнай работай (гл. Селекцыя жывёл), накіраванай на пастаяннае павышэнне дастасаванасці жывёл да капкрэтных умоў утрымання і павелічэння іх прадукцыйнасці. Навук. асновы гасп. Ж. распрацоўваюць Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі, Бел. аддзяленне Усесаюзнага НДІ паляўнічай гаспадаркі і зверагадоўлі і інш. 3 пытаннямі Ж. звязапы шэраг прыватпых пытанпяў аховы жывёл як аднаго з важных кірункаў аховы прыроды.