• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    шыракалістых лясах Еўрап. ч., Каўказа і Д. Усходу. У БССР каля 1000 відаў. Жывуць у розных біятопах. Раслінаедныя Ж. і іх лічынкі кормяцца лісцем, сцябламі, каранямі, кветкамі і пладамі вышэйшых расліп, грыбамі, імхамі. Сярод іх шмат шкоднікаў сельскай і лясной гаспадарак (хрушчы, многія вусачы, златкі, лістаеды, даўганосікі, зерняеды, трубкакруты, караеды), пекаторыя, пашкоджваючы пустазелле, прыносяць карысць. Многія віды (свірпавы даўганосік, сурынамскі мукаед) знішчаюць запасы харч. прадуктаў, іншыя (скураеды, тачыльшчыкі) пашкоджваюць драўніяу, мэблю, скуры. Ж. некаторых сямействаў (гнаевікі, чарнацелкі) — пераносчыкі або прамежкавыя гаспадары ўзбуджальнікаў глісных і страўнікава-кішачпых хвароб. Большасць драпежных відаў (жужалі, стафіліны, божыя кароўкі, мяккацелкі) прыносяць карысць — знішчаюць шкодных насякомых, іх яйцы, лічынак і кукалак, многіх з іх разводзяць на гэтыя мэты. Ж., якія кормяцца мёртвымі рэшткамі жывёл і раслін (мерцвяеды, карапузікі, гнасвікі), выконваюць ролю санітараў у прыродзе, спрыяюць мінералізацыі арган. рэшткаў і абагачэнню глебы пажыўнымі рэчывамі. Многія Ж. (блішчанкі, бронзаўкі) апыляюць расліны. Шэраг відаў (жук-насарог, бропзаўкі, некаторыя лістаеды, жужалі) маюць прыгожую афарбоўку і незвычайную форму цела, з іх жукалень занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
    Цела (даўж. ад 0,3 мм да 15 см) розных адценняў чорнага, жоўтага, карычневага. чырвонага, сіняга, зялёнага, шэрага колераў, часта з металічным бляскам, складаецца з галавы, грудзей і брушка. Галава круглая. Вусікі звычайна 11-членікавыя, разнастайныя па форме; ротавыя органы грызучага тыпу. Грудзі складаюцца з 3 сегментаў: пярэдне-, сярэднеі заднегрудзей. Кожны сегмент нясе пару ног, якія залежна ад спосабу жыцця Ж. бываюць бегальныя (напр., у жужаляў), хадзільныя (у лістаедаў, вусачоў), капальныя (у пласцініставусых, карапузікаў), плавальныя (у водных жукоў), скакальныя (у блошак, некаторых даўганосікаў). Сярэднягрудзі нясуць пярэднюю пару нрылаў, якая ператворана ў цвёрдыя, хіцінізаваныя надкрылы (элітры). Яны ахоўваюць мяккую паверхню брушка і заднія перапончатыя крылы, якія знаходзяцца на заднегрудзях і служаць для палёту. Многія Ж. добра лятаюць, некаторыя не лятаюць зусім. Брушка рухомае, утворанае не больш як з 10 сегментаў. Развіццё з поўным ператварэннем (яйцо, лічынка, кукалка, імага). Лічынкі з добра развітай хіцінізаванай галавой, грызучымі ротавымі органамі. Цела мяккае, голае або ўкрытае валаскамі. Кукалка свабодная. Іл. гл. на ўклейках.
    Лгт.: Определнтель насекомых Европейской частн СССР. Т. 2.— М.; Л., 1965;
    Ноанннспанп Т. Г. Жукп-долгоноснкн (Coleoptera, Curculionidae) Белорусснн.— Мн., 1972; X о т ь к о Э. Л. Определнтель жужелнц (Coleoptera, Carabidae).— Мн„ 1978.	Н. К. Лаўрова.
    ЖУК-НАСАРОГ (Oryctes nasicornis), пасякомае сям. пласцініставусых атр. жукоў. Пашыраны ўсюды, акрамя тундры і тайгі.
    Цела (даўж. 25—40 мм) карычневабурае, бліскучае. У самца на лбе доўгі выгнуты рог. на пярэдняспінцы трохзубчасты папярочны бугарок. Лічынкі
    Жук-насарог: 1 — самец; 2 — самка.
    Жулан.
    Журавель шэры.
    (даўж. да 80 мм) жывуць у гнілой драўніне, у кучах гною, дуплах лісцевых дрэў, ва ўгноенай глебе цяпліц, парнікоў, аранжарэй, развіваюцца 4 гады. Жукі не кормяцца.
    ЖУЛАН (Lanius cristatus), птушка сям. саракушавых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Малой і Цэнтр. Азіі; у СССР — ад зах. граніц да міжрэчча Обі і Енісея, па Пн да цэнтр. Карэліі і Архапгельска. На Беларусі звычайны пералётпы від. Жыве на прыпоймавых узлесках, нізінных балотах, у далінах рэк з хмызняковымі зараснікамі, на лясных высечках, у ахоўных лесапалосах уздоўж дарог, парках. Карысны сельскай гаспадарцы (корміцца пераважпа шкоднымі насякомымі).
    Даўж. цела да 9.5 см. маса каля 29 г. Апярэнне галавы і шыі ў самцоў попельпа-шэрае, спіны — рыжавата-карычневае, брушка з ружаватым налётам, праз вочы ідзе чорная палоска. У самкі апярэнне зверху рыжаватае, знізу белаватае з папярочнымі палосамі. Хвост доўгі, ступеньчаты. Дзюба чорная, кручкаватая. Прылятае ў канцы крас.— 1-й пал, мая. Голас — рэзкае «чэк — чэк» і гучнае «чжаа —чжаа». Гнёзды на маладых дрэвах і куетах выш. 30—40 см з сухіх сцяблоў, лісця, карэнішчаў лугавых і палявых траў. Нясе 4—7 (звычайна 6) з бураватымі, шараватымі або фіялетавымі плямкамі яец у 2-й пал. мая. Наседжванне 12 сут. Вылет птушанят у першай пал. ліпеня. Адлятае ў жніўні. Зімуе ў Афрыцы, на Аравійскім паўвостраве.	Г. Ф. Гуткоўская.
    ЖУРАВЁЛЬ ПІЭРЫ (Grus grus), птушка сям. жураўліных атр. жураўлепадобпых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы; у СССР ад зах. грапіц да Калымы у межах лясной і лесастэпавай зон. На Беларусі падвід Ж. ш. заходпі (G. g. grus). Рэдкая гнездавалыіая, пешматлікая па пралётах птушка. Часцей трапляецца на Палессі і ў Паазер’і. Насяляе глухія вярховыя і нізіппыя балоты. Нар. назвы жураў, жораў. Месцы пражывання скарачаюцца ў выніку інтэнсіўных меліярацыйных работ. Колькасць у прыродзе невялікая. У 1958—60 у Лепельскім і Лагойскім р-нах 1 гнездавалыіая пара прыпадала на 900 га вярховых і 1500 га нізінных балот. У 1950-я г. Ж. ш. быў звычайным на балотах у Луніпецкім, Жыткавіцкім, Столінскім р-пах, па Дакудаўскіх, Тракельскіх, Малькавіцкіх і Ліпічапскіх балотах у Гродзенскай вобл. 3 пач. 20 ст. колькасць у раёнах цэнтр. Палесся і на тэр. Гродзенскай вобл. ўвесь час змяншаецца. У Белавежскай пушчы ў 1960-я г. гпездаваліся 20, у 1969 не больш за 2—3 пары. У гнездавы перыяд Ж. ш. трымаецца парамі, у інш. час вывадкамі і чародкамі. Корміцца насепнем дзікіх
    і культурных травяністых раслін, малюскамі, насякомымі, чарвямі, земпаводнымі. Лёгка прыручаецца. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. У мэтах зберажэння віду здабыча Ж. ш. забаронена, птушка ахоўваецца на запаведных тэрыторыях.
    Даўж. цела 110—120 см, маса да 7 кг, выш. каля 2 м. Дзюба, шыя і ногі доўгія. Апярэнне шэрае, канцы крылаў, галава, шыя і ногі чорныя. Ад вачэй па баках галавы, на спіну ідзе белая палоса. На задняй ч. цемя і патыліцы чырвоная пляма. Трэцеступенныя махавыя пёры моцна падоўжаныя, часткова рассуканыя, з чорнымі вяршынямі, звісаюць па-над хвастом. Голас — звонкае трубнае курлыканне, зрэдку нізкая глухая трэль. Прылятае ў канцы сак.— сярэдзіне красавіка. Шлюбныя гульні (жураўліныя танцы) у красавіку. Гняздуецца на стажар’ях, шырокіх мохавых купінах, узвышшах, сярод зараснікаў трыснягу, на багнах. Гнёзды — пляцоўкі дыям. да 1 м, складзеныя з сухіх галінак дрэвавых (хвоя, бяроза, вольха, вярба) і кустовых (багун) парод, з сцяблоў 1 лісця травяністых балотных раслін, часта з трыснягу і асок. Гнёзды выкарыстоўваюцца некалькі гадоў запар. Нясе 2—3 буйныя зеленавата-аліўкавыя з чырвона-бурымі плямамі яйцы. Кладка яец у сярэдзіне красавіка. Наседжванне каля месяца. Птушаняты вылупліваюцца з сярэдзіны мая да пач. чэрвеня. Адлятае Ж. ш. ў канцы жн.— вер., на пралёце трапляецца да пач. кастрычніка. Зімуе ў Міжземнамор’і.
    A. М. Дарафееў. ЖУРАВЁЛЬНІК, род раслін сям. гераніевых; тое, што герань. ЖУРАВІНКА, зона адпачыпку мясцовага значэння на тэр. Дзяржынскага р-на, за 55 км на ПдЗ ад Мінска, па беразе р. Ператуць. Устапоўлена ў 1981. Пл. 3,8 тыс. га. Разлічапа па адначасовы адпачынак 6,7 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаіюў для доўгатэрміповага адпачынку дзяцеіі і кароткатэрміновага адпачынку дарослага насельніцтва Мінска.
    ЖУРАВІНЫ (Oxycoccus), род вечпазялёных кусцікаў сям. верасовых. Вядомы 4 віды, пашыраныя ва ўмерапых і халодных абласцях Еўразіі і Паўн. Амерыкі. У СССР, у т. л. на Беларусі, 2 віды: Ж. балотныя і Ж. драбнаплодпыя. 3 1969 Цэнтр. бат. садам АН БССР праводзяцца доследы па інтрадукпыі амер. буйнаплодпых Ж. Каштоўныя харч. і лек. расліны.
    Ж. балотныя (0. palustris) пашыраны па ўсёй тэрыторыі, асабліва на Пн. Растуць на тарфяной глебе, сфагнавых балотах, у забалочаных хвойніках разам з багуном. буякамі, імшарніцай. асокамі, расіцай 1 інш.; Цэнтр. бат. садам АН БССР зроблены спробы ўвядзення іх у культуру. У шэрагу месцаў масавага росту створаны заказнікіжуравіннікі (гл. ў арт. Батанічныя захазнікі). Цвітуць у маі — чэрв., плады выспяваюць у верасні. Кусцік дробны,
    сцелецца. Парасткі даўж. 15—75 см, тонкія, гнуткія, маладыя — апушаныя; у вільготнай глебе здольны ўтвараць карані з кожнай кропкі. Лісце чаргаванае, скурыстае, яйцападобнае або падоўжанае, вастраватае, каля асновы злёгку сэрцападобнае, з завернутымі краямі, на кароткіх чаранках, зверху зялёнае, знізу попельнае (ад васковага налёту), увосень чырвонае; жыве 2—3 гады. Кветкі двухполыя, правільныя, 4-пялёсткавыя, цёмна-ружовыя, паніклыя, па 1—6 у парасонападобных суквеццях на канцах леташніх парасткаў; кветаножкі доўгія, злёгку апушаныя, з 2 прыкветкамі, долі чашачкі з раснічкамі. Плады — чырвоныя ягады, дыям. 10—18 мм. вельмі кіслыя, з сакаўной мякаццю і шчыльнай бліскучай скуркай. Збіраюць спелыя ягады ўсю восень, пакуль не выпадзе снег, і рана ўвесну, сярэдні ўраджай (у залежнасці ад умоў года) да 800 кг/га. У ягадах шмат арган. к-т (лімоннай, бензойнай, яблычнай і інш.), цукраў, мінер. солей, дубільных, пекцінавых і фарбавальных рэчываў. 3 іх гатуюць варэнне, кісялі, морсы, выкарыстоўваюць у кандытарскай і лікёрнай вытв-сці. Від мае некальпі форм — прыплюшчана-шарападобную, яйцападобную, грушападобную, падоўжана-авальную, шматкветную. Жарапаніжальны, стымулюючы, оактэрыцыдны, гіпатэнзіўны, проціцынготны сродак. Ужыванне ягад проціпаказана пры вострых запаленнях страўніка і кішэчніка. Ж. драбнаплодныя (О. microcarpus) трапляюцца рэдка. пераважна на Пн. Растуць часта з Ж. балотнымі. Цвітуць у маі — чэрв., плады выспяваюць у жніўні. Кусцік даўяг. да 50 см. Лісце вельмі дробнае, моцна завостранае. Кветкі адзіночныя, на голых кветаножках; долі чашачкі без раснічак. Ягады дробныя, дыям. 5—10 мм, на смак такія, як у Ж. балотных; з-за малых памераў амаль не збіраюцца. Ж. б у йнаплодныя (О. macrocarpus, радзіма — Паўн. Амерыка) шырока культы-
    Журавіны балотныя: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — плады розных форм (а — грушападобнай, б — падоўжана-авальнай, e — прыплюшчанашарападобнай, г — яйцападобнай).
    вуюцца на плаптацыях ЗША і Канады Доследамі паказана магчымасці паспяховага вырошчвання ва ўмовах Беларусі. У расліны выразныя 2 тыпы парасткаў: прамастойныя 1 тыя, што сцелюцца. Лісце падоўжанае, на канцы тупое, з невял. выемкай і выпуклай гал. жылкай. Кветкі ў гронках, па 1—7 на кожным кветаносным парастку. Ягады чырвоныя, рознай формы, буйныя, дыям. да 25 мм. Размнажаюцца чаранкамі. Від менш патрабавальны да вільготнасці глебы і больш прадукцыйны, чым мясцовыя. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя раслгны.