• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Жыта пасяўное: 1 — прыкаранёвая частка расліны; 2 — колас; 3 — каласок.
    роткім асцюком. Зярняўкі маршчакаватыя, з глыбонай баразёнкай і невял. чубком. Зерне мае 9—13 % паўнацэнвых бялкоў, 69 % крухмалу, 1,6 % тлушчу, вітаміны Bi, В2, РР. Пераносіць кароткатэрміновыя маразы да —25 °C (на глыб. вузла кушчэння). Хутка адрастае ўвесну. Пры правільнай агратэхніцы дае высокія ўраджаі на ўсіх тыпах мінер, глеб Беларусі і на акультураных тарфяна-балотных. У севазваротах размяшчаецца па занятых папарах, пасля бабова-злакавых травасумесей, шматгадовых траў, кармавога лубіну і інш. Найлепшы спосаб сяўбы вузкарадковы. Перыяд актыўнай вегетацыі 140—170 сут (у т. л. асенні 45—50). Раянаваныя сарты: Белта, Усход 1, Беларускае 23, Раніца, Зарачанскае зялёнаўкоснае. Селекцыйная работа ўзначальваецца Бел. НДІ земляробства, накіравана на стварэнне сартоў інтэнсіўнага тыпу ўраджайнасцю 5,5—7 т/га, кароткасцябловых, зімаўстойлівых, устойлівых да палягання і хвароб, прыстасаваных да ўмоў Беларусі. ЦІкоднікі Ж.: шведская муха, шчаўкуны, гесенская муха, азімая муха, паласатая хлебная блыха, цыкадкі, злакавыя тлі, хлебныя жукі, хлебныя пільшчыкі; хваробы: снежная плесня, спарыння, каранёвыя гнілі і інш.
    Літ.: II в а н о в А. П. Рожь,— М.; Л., 1961; Мухін М. Д. Азімае жыта.— Мн., 1969.	М. Дз. Мухін.
    ЖБІТКАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА БУДАЎШЧАГА КАМЕНЮ, за 3 км на ПпЗ ад чыг. ст. Жыткавічы. Паклад прымеркавапы да крышт. фундамента. Папярэдне разведаныя запасы 159 млн. м3.
    Карысныя выкапні — граніты 1 гнейсы — моцна змененыя і акварцаваныя. Вылучаюцца зоны: вывстралых парод магутнасцю да 4,2 м; закранутых выветрываннем магутнасцю да 5.7 м; свежых парод магутнасцю 43—59 м. Ускрышныя пароды — пяскі, супескі, кара выветрывання і выветралыя крышт. пароды магутнасцю 21—32,6 м. Граніты і гнейсы прыдатныя на выраб бутавага каменю, друзу з выкарыстаннем у дарожпым буд-ве, як баластавы слой чыгункі, запаўняльнік бетону. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк. ЖЬ'ІТКАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА БУРАГА ВУГАЛЮ. у Жыткавіцкім р-не, па ПнЗ ад Жыткавіч. Выяўлена ў 1969 у адкладах неагену. Аб’ядпоўвае 4 збліжаныя самаст. вугальныя паклады. Глыб. заляганпя вугальнага пласта да 44,4 м, магутнасць да 16 м. Вугалі гумусныя з вільготнасцю ў прыродным заляганні амаль 57 % (група Б-1). Цеплыпя згарашія 2800 МДж/кг (4800 ккал/кг), попельпасць у сярэднім 18,5 %, выхад лятучых рэчываў па гаручую масу 55,8 %; серы 0,54%, выхад смол 9,2%. Разведапыя прамысл. запасы ацэньваюцца ў 69,1 млн. т. Радовішча падрыхтавана да прамысл. асваення. Паводле тэхніка-экапам. даных на базе радовішча магчыма будаўніцтва вугалеразрэзу са здабычай 2 млн. т вугалю за год. Вугаль можа быць выкарыстаны для вытв-сці брыке-
    таў у чыстым выглядзе і з 30 % дамешкай торфу, як эпергет. паліва, у сельскай гаспадарцы (біястымулятары росту раслін) і ў хім. прам-сці (атрыманйе горнага воску).
    IO. I. Горкі. ЖЫТКАВІЦКА-МАЗКІРСШ АГРАКЛІМАТЫЧНЫ РАЁН, уваходзіць у Паўд. цёплую няўстойліва вільготную аграклімат. вобласць. Размешчаны ў межах Палескай ніз. (Мазырскае, часткова Прыпяцкае і Гомельскао Палессе). Межы раёна гл. на карце да арт. Агракліматычнае раянаванне. Сярэдняя т-ра паветра ў студз. ад -5,8 да -6,5 °C, у ліп. 18,4—18,6 °C. Макс. т-ра паветра 38 °C, мінім. —36 °C, сярэдні са штогадовых абс. мінімумаў складае —28 °C. Вегет. перыяд 195— 200 сут (з 10—15 крас. да 20— 25 кастр.). Працягласць перыяду з т-рамі паветра вышэй за 0 °C — 240—250 сут, вышэй за 10 °C — 150— 155, вышэй за 15 °C — 100—105 сут. Сума т-р вышэй за 10 °C складае каля 2400—2450°. Апошнія замаразкі ў паветры бываюць 25—30 крас. ці ў пачатку мая, першыя замаразкі адзначаюцца ў канцы вер,— пач. кастрычніка. Працягласць безмарознага перыяду ў павстры 150— 155 сут. На глебе замаразкі канчаюцца ў пач. мая, пачынаюцца ў канцы вер., безмарозны перыяд 140— 150 сут. Ападкаў за год 550—600 мм, у т. л. за цёплы перыяд 390—425 мм.
    Каэфіцыент увільгатненпя Івапова за цёплы перыяд 0,8—0,9, што характарызуе ўмерана вільготпыя ўмовы, але ў маі і часткова ў чэрв. выпарэнпе перавышае ападкі. Засухі бываюць часцей, чым на Пп і 3. Устойлівае снегавое покрыва 90—100 сут, з 25—29 снеж, да 10—15 сакавіка. Сярэдняя з найб. дэкадных вышьшь снегавога покрыва дасягае 20 см, запас вады ў снезе 45—50 мм. Ад 5 да 10 %, а на Пд раёна да 25 % зім бывае без устойлівага снегавога покрыва. Сярэдняя з найб. глыбінь прамярзанпя супясчаных і лёгкасугліністых глеб 50—65 см. Палявыя работы пачынаюцца 1—5 красавіка.
    Чарнічнік у Жыткавіцкім батанічным заказніку.
    Лепшыя тэрміны сяўбы ранніх яравых 10—15 крас., пасадкі бульбы 20—25 крас., жніва азімых 24— 27 ліп., сяўбы азімых 30 жн.— 10 верасня. Бульбоўнік завядае 29—31 жніўня. Падрабязныя метэаралагічныя звесткі гл. ў арт. пра Васілевіцкую, Жыткавіцкую, Лельчыцкую, Мазырскую метэаралагічныя станЦЫІ.	Т. С. Папоеа.
    ЖЬТГКАВІЦКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Ж ы т к а в іч ы, на ўсх. ускраіне г. Жыткавічы. Засн. ў 1926. Працуе па праграме метэастапцый 2-га разраду. Матэрыялы пазіранняў паказальпыя для тэр. па 25—35 км вакол стапцыі (найважпейшыя сярэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 247 сут, вегет. перыяд 197 сут, безмарозны — 150 сут. Апошні замаразак у паветры у сярэднім 3 мая, першы—1 кастрычніка. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад 0,5 (1936) да -14,3 °C (1963), у ліп. ад 15,3 (1979) да 22,5 °C (1936). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за — 36 °C і абс. максімум болып за 36 °C раз у 20 гадоў. Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —40 °C. Раз у 8 гадоў пазіраюцца павышапа вільготпыя гады (ападкаў больш за 700 мм), у засушлівыя гады не болып за 400 мм ападкаў. Сярэдняя макс. вышыпя снегу за зіму 22 см, у асобпыя гады да 70 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготпасцю >80%) за год 111, сухіх (з
    Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд назірання на Жыткавіцкай метэаралагічнай стапцыі
    
    1
    11
    111
    IV
    V
    VI
    VII
    V111
    IX
    X
    XI
    XII
    За год
    Тэмпература паветра, °C
    
    Сярэднясутачная
    —5,9
    -4,9
    -0,7
    6,6
    13,7
    16,8
    18,4
    17,0
    12,5
    6,7
    1,3
    -3,4
    6,5
    абсалютны мінімум
    -36
    -35
    -32
    —20
    —6
    —2
    4
    0
    —3
    —20
    —31
    —34
    -36
    абсалютны максімум Тэмпература паверхні глебы, °C
    9
    14
    22
    29
    33
    35
    37
    37
    32
    23
    24
    12
    37
    сярэднясутачная
    -6
    —6
    — 1
    8
    17
    21
    23
    20
    14
    7
    1
    -4
    8
    абсалютны мінімум
    -40
    -39
    -36
    	22
    —7
    —2
    3
    0
    —3
    -20
    — 33
    -37
    -40
    Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні, °C
    
    0,2 м
    —0,5
    -0,4
    0,7
    7,7
    14,3
    18,4
    20,7
    18,5
    13,3
    8,1
    3,4
    0,2
    8,7
    0,8 м
    1,8
    1,4
    1,8
    5,9
    11,2
    15,4
    17,7
    17,3
    14,2
    10,0
    5,9
    3,0
    8,8
    3,2 м
    7,3
    6,3
    5,6
    5,4
    6,6
    8,7
    10,8
    12,4
    12,8
    12,0
    10,4
    8,6
    8.9
    Сярэдняя скорасць ветру, м/с
    3,4
    3,5
    3,5
    3,3
    3,0
    2,8
    2,6
    2,5
    2,5
    2,9
    3,4
    3,5
    3,1
    Сярэдняя адносная вільготнасць
    
    паветра, %
    86
    83
    76
    70
    66
    68
    72
    76
    80
    83
    88
    88
    78
    Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
    30
    29
    28
    41
    52
    69
    79
    76
    58
    40
    49
    33
    584
    Сярэдняя колькасць дзён
    
    ясных
    1,9
    1,9
    3,4
    3,3
    4,0
    3,4
    3,9
    3,9
    4.8
    2,1
    1,0
    1.2
    35
    пахмурных
    19,0
    15,9
    14,4
    н.о
    8,5
    7,6
    7,6
    7,5
    9,4
    13,6
    20,5
    21,4
    156
    з ападкамі
    17,0
    16,4
    14,1
    12,0
    12,4
    12,2
    13,8
    13,6
    12,6
    12,9
    16,4
    17,4
    171
    Сярэдняя сума сумарнай радыя-
    
    цыі, МДж/м2
    85
    144
    298
    404
    578
    635
    622
    507
    345
    188
    72
    55
    3933
    вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30 %)—15. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 11, макс.— 27, з туманам 42 і 67, з па-
    паляўнічага заказніка
    батанічнага заказніка
    Пуннты назірання за станам забруджанасці
    ф Цэнтр раёна
    Цэнтры сельсаветаў
    Беразнякі.
    Мілевічы
    ’ Цімашэвічы
    раЭайэнЗрану жоўтага’/
    >3алюцічы
    Пухавічы
    Сяменча!
    Ленін^.
    Белае
    Марохм
    Юркевічыі
    БялСў
    Жыткавічы
    Людзяневічы-
    ‘Браніслаў
    Рудня
    кольн^
    Ылупін^
    "ПёрароўУ
    Азярані
    Бсражцы
    Лл ОБуда Z!
    Дзяяаяіяы Вяя,яыя в“ыююе
    >й<рўТ ІхТТр
    Верасніца
    ~ Typaf
    ■ЦЧЦіл Боркі
    Межы
    Аўтар Г.Т:Харанічава
    ЛАНДШАФТЫ ЖЫТКАВІПКАГА РАЁНА
    * Участкі рэліктавай расліннасці
    глеб
    паверхневых водаў д’
    1.	Плоская водна-ледавіковаь раўніна з рэдкімі марэннымі ўзгоркамі, дзюнамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя лясы, участкі чорнаальховых лясоў.
    2.	Пласкахвалістая тэраса з астанцамі марэннай і водна-ледавіковай раўніны, з дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярноаа-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя, тарфяна-балотныя, Хваёвыя, шыракал іста-хваёвыя, драбналістыя лясы, вярховыя балоты.
    3.	Спадзістахвалістая тэраса з лагчынамі, блізкім заляганнем крышталічнага фундамента. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчаныя. Шыракалістачорнаальховыя, драбналістыя лясы, участкі ворнай зямлі.
    4.	Спадзістахвалістая тэраса з дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя лясы, участкі драбналістых лясоў.
    5.	Пласкагрывістая тэраса з лагчынамі, западзінамі. Глебы дзярнова-карбанатныя і дзярновыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі чорнаальховых лясоў, пазапоймавых лугоў.
    вальніцап 32 і 47, з градам 1 і 5. За год у сярэдпім бывае 12 сут з галалёдам і 13 сут з шэраппю.
    3. X. Тауцгева.
    6.	Плоскаўвагнутая азёрна-алювіяльная нізіна з рэдкімі астанцамі тэрас, азёрамі. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчаныя. Нізінныя і вярховыя балоты, драбналістыя лясы.
    7.	Пласкавыпуклая азёрна-алювіяльная нізіна з рэдкімі астанцамі тэрас. Вярховыя, пераходныя і нізінкыя балоты, драбналістыя л ясы.
    8.	Плоская азёрна-алювіяльная нізіна з астанцамі тэрас, далінамі, рэліктавымі азёрамі. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Нізінныя балоты, участкі ворнай зямлі.
    9.	Пласкагрывістая пойма са старыцамі, пратокамі. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя і тарфяна-балотныя. Буйназлакавыя лугі, участкі чорнаальховых лясоў.
    10.	Буйнагрывістая пойма з пратокамі і старыцамі. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя. Лугі злакавыя гідрамезафітныя з асаковымі, участкі чорнаальховых лясоў, дуброў.