Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
59
даюць іх нацыянальнасць: Журня, Лопыр, Дундар, Стэльмачэнка, Бабышка, Ляхновіч, Аўчынка і інш.».
У той жа час праваслаўныя беларусы нярэдка залічваліся да рускіх. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала афіцыйная палітыка царскіх уладаў, скіраваная на асіміляцыю беларусаў, атрымаўшая назву «заходнерусізму». Вядома, што расійскія ўлады не прызнавалі за беларусамі жыццёвага права на самастойнае (суверэннае) існаванне, на іх культуру і мову, разглядаючы апошнюю як заходнерускі дыялект, сапсаваны польскім уплывам.
У шматлікіх невялічкіх паселішчах — фальварках, засценках — пражывала дробная шляхта, так званыя баляры, ці шаракі, як іх называлі за шэры (а не белы!) колер верхняга адзення. Пасля падаўлення нацыянальных паўстанняў (1830, 1863) пераважная большасць дробнай шляхты была пераведзена ў разрад дзяржаўных сялян, аднадворцаў, казакаў. Яна паступова збліжалася з мясцовым сялянскім асяроддзем, хаця яшчэ доўгі час захоўвала некаторыя асаблівасці бытавой культуры і сацыяльнай псіхалогіі (пачуццё шляхецкай годнасці, уласнага гонару, этыку паводзін, сацыяльную скіраванасць шлюбных адносін і інш.).
Па звестках мясцовых прыходаў, у сярэдзіне XIX ст. у рэгіёне пражывала каля 76 % беларусаў, 13 — яўрэяў, 6,3— палякаў, 2 % рускіх, наступныя месцы займалі латышы (1 %) і літоўцы (летувісы). Паводле першага ўсерасійскага перапісу 1897 г., які пры вызначэнні нацыянальнай прыналежнасці зыходзіў у асноўным з моўнай прыкметы, колькасць палякаў тут скарацілася да 2,3 %, затое прыкметна павялічылася доля рускіх — 8,2 %.
Гаспадарчы ўклад і традыцыйнабытавая культура, што складваліся ў зоне кантактаў славянскіх, латгальскіх, летувіскіх і фінаугорскіх плямён, так ці інакш адлюстроўвалі ўзаемаўплывы і сімбіёз розных этнакультурных элементаў, спецыфіку мясцовых гістарычных і экалагічных умоў. Тут не было шырокіх раўнін з урадлівымі глебамі. I ўсё ж, нягледзячы на неспрыяльныя глебавакліматычныя ўмовы, узровень земляробства ў раннім сярэднявеччы быў тут не ніжэйшы, чым у суседніх рэгіёнах, што, верагодна, тлумачыцца адносна высокім узроўнем крывіцкай аграрнай культуры. Аднак сярэднявечная рэформа (так званая «Устава на валокі»,
60
Саха віцебская
Сошкаакучнік
61
1557) была праведзена тут пазней, чым у заходніх раёнах, і мела палавінчаты характар: яна мала закранула абшчыннае землекарыстанне. Толькі ў пачатку XX ст. у выніку правядзення Сталыпінскай рэформы больш за 26 % сялянскіх гаспадарак выдзеліліся з абшчыны і ўтварылі асобныя хутары; многія сяляне ішлі ў адыходныя промыслы ці перасяляліся ў іншыя краіны.
У адрозненне ад іншых беларускіх рэгіёнаў Падзвінне, у прыватнасці яго правабярэжная частка, не забяспечвала сябе ўласным хлебам. Найбольш спрыяльнымі для земляробства былі ўмовы на поўдні і паўднёвым захадзе рэгіёна. У структуры пасеваў побач са збожжавымі (жытам, аўсом, ячменем) важнае месца займала культура льну.
62
Смыксукаватка
Барана брусковая
Молат («кука»)
і сякера
для драблення камоў
3 канца XIX ст. прыкметна пашырыліся пасевы бульбы і кармавых траў, якія садзейнічалі ўзнаўленню ўрадлівасці глеб, спустошаных шматгадовымі пасевамі льну. Народная вытворчая практыка выпрацавала свой гадавы каляндар, прыватныя спосабы і прыёмы апрацоўкі глебы, догляду пасеваў, уборкі ўраджаю і інш. з улікам мясцовых экалагічных умоў. Палі апрацоўваліся з дапамогай мясцовага варыянта сахі з перакладной паліцай, архаічнай баранысукаваткі, ці смыка; на сугліністых глебах ужывалі круглую калоду з зубамі, матыку і чакуху для драблення камоў. Выбраны на палях лён у адрозненне ад іншых рэгіёнаў вымочвалі на дне вадаёмаў, а затым апрацоўвалі на тыповых для Падзвіння 2рэбравых нахільных мялках.
Сакавітыя лугі і выпасы спрыялі развіццю жывёлагадоўлі. Асноўнай і часцей за ўсё адзінай рабочай жывёлай
63
Двор.
Музей народнай архітэктуры і быту
у сялянскай гаспадарцы быў конь. 3 канца XIX ст. жывёлагадоўля атрымала выразны мясамалочны напрамак. Некалькі больш развітой яна была ў заходняй частцы рэгіёна. Дзісненскі павет быў вядомым цэнтрам маслабойнай вытворчасці ва ўсёй Віленскай губерні. У пачатку XX ст. тут працавалі два малочныя заводы і 24 сялянскія маслабойні; у панскіх маёнтках, апрача таго, дзейнічала яшчэ 38 прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака. У Полацкім павеце Юр’еўская масларобчая арцель аб’ядноўвала 20 сялянскіх гаспадарак, якія мелі ў сярэднім па 19 кароў на кожную гаспадарку.
Наяўнасць шматлікіх азёр і вадаёмаў садзейнічала шырокаму развіццю рыбалоўства, якое, адыгрываючы важную ролю ў гаспадарцы, пакінула прыкметны след у традыцыйнабытавой культуры мясцовых жыхароў. 3 развіццём капіталістычных адносін значны штуршок атрымалі лясныя і адыходныя промыслы — нарыхтоўка лесу, выраб брусоў, абадоў, бандарнай клёпкі і вываз іх у прыбалтыйскія порты. Мноства сялян ішлі на будаўнічыя работы; мясцовых каменячосаў («жорнаклёваў»), муляраў, цесляроў нярэдка можна было сустрэць у адыходзе ў губернях Расіі.
Найбольш густа населеным здаўна было левабярэжжа Заходняй Дзвіны, дзе шчыльнасць насельніцтва ў канцы XIX ст. дасягала 40—50 чал./кв. км, у той час як на
64
Свіран заможнага селяніна
паўночным усходзе, на сумежжы з Расіяй, яна зніжалася да 30—20 чал. Пераважалі маладворныя сельскія пасяленні (3—5 сядзіб), раскіданыя сярод лясных пагоркаў паблізу рэк і азёр. Яны неслі на сабе адбітак ліхалеццяў: эскалацыя жорсткіх дзеянняў, у арбіце якіх зноў і зноў апынаўся гэты край на працягу XVI — пачатку XIX ст., прыводзіла да падрыву фізічных сіл, абязлюдзення і пераразмеркавання насельніцтва, узмацняла распыленасць і маладворнасць тутэйшых паселішчаў. Мясцовыя жыхары звычайна сяліліся наводшыбе, убаку ад вялікіх дарог з улікам прыстасаванасці да экалагічных умоў, наяўнасці побач выгану і «нічыйных» зямель, суседства з вадаёмам і лесам, што надавала пасяленням азёрнага краю патрыярхальнаэкзатычныя рысы. «Нейкі своеасаблівы адбітак фаталістычнай падуладнасці прыродзе,— пісаў Ф. Кудрынскі,— ляжыць на знешнім абліччы беларускіх сёл і вёсак, жаданне ўпотай адасобіцца, скрыцца з вачэй». Сельскія шляхі вызначаліся слабай набітасцю грунту і невыразнымі абрысамі. Паміж невялічкімі вёскамі, хутарамі і асобнымі дварамі вялі вузкія прасёлкі і сцежкі. Узімку ўзнаўлялася мноства часовых дарог — так званых зімнікаў, што вялі наўпрост скарочанымі маршрутамі па замёрзлых рэках і азёрах.
Пашыраны тып сядзібнай забудовы замкнуты, ці вяночны, побач з размяшчэннем пабудоў па перыметры
3. Зак. 306.
65
Гумно.
Музей народнай архітэктуры і быту
Вятрак.
Браслаўскі рн
66
Вятрак.
Браслаўскі рн
двара сустракалася і кампактная забудова, калі гаспадарчыя памяшканні шчыльна прымыкалі да жылля, утвараючы адзіны жыллёвабытавы комплекс з крытым дваром (вядомы толькі ў гэтым беларускім рэгіёне). На некаторай адлегласці (50—60 м) у глыбіні сядзібы будавалі гумно і лазню. Гумно ў мясцовым вызначэнні — гэта комплекс гаспадарчых пабудоў з уласна гумном (мясц. «ток», «такаўня»), сушылкай (асець, ёўня), пуняй для саломы і сена, азяродамі. На адкрытай мясцовасці нярэдка ставілі невялічкі млынвятрак, што задавольваў сціплыя патрэбы сялянскай гаспадаркі.
Тыповая планіроўка жылля: хата + сенцы + стопка (ісцёпка, варыўня, прыізбіца). У бяднейшых сялян нярэдкім было і двухкамернае жыллё, пры гэтым у сенцах часам адгароджвалі месца (катух) для хатняй жывёлы. У часы прыгону звычайнымі былі курныя хаты з гліна
67
бітнай печчу; дым слаўся пад адносна высокай столлю і выходзіў праз душнік (верхнік) над печчу ці адтуліну ў столі.
Для традыцыйнага адзення паўночнай Беларусі быў уласцівы прамы, свабодны крой. Такі крой мелі, у прыватнасці, розныя тыпы плечавога верхняга адзення — світы, кажухі, лёгкія кафтаны з грубага (зрэбнага) палатна, курткі. Палатняны кафтан тыпу плашча (яго тут называлі — насоў, кізель) насілі амаль ва ўсе поры года. Найбольш распаўсюджаны колер адзення — белы, з якім некаторыя даследчыкі звязваюць этымалогію назвы «Белая Русь».
Жаночае паясное адзенне адрознівалася значнай разнастайнасцю відаў і спосабаў упрыгожвання. Гэта — аднатонныя льняныя спадніцы і такога ж тыпу ўзорныя (часцей блакітнага колеру) «набойкі» і саяны са шматнітовага палатна, каляровыя суконныя андаракі і паўсуконныя дрыліхі. У малюнку ўзорна тканых андаракоў на сінім (радзей чырвоным, зялёным) фоне чаргаваліся рознакаляровыя вертыкальныя палоскі або клятчаты ўзор («у шашкі»). Ільняная (кужэльная) аснова дрыліха надавала яму рабую танальнасць; пярэдняя полка рабілася са звычайнага палатна, яна закрывалася белым вышытым фартухом. Амаль такога ж крою і другі тып паяснога адзення — саян. Заўважым, што ў суседнім Падняпроўі саянам часцей называлі плечавое адзенне — сукенку тыпу рускага або ўкраінскага сарафана.
Жаночыя сарочкі, як і ў іншых рэгіёнах, шылі ў адным выпадку з аднолькавага палатна (суцэльныя), у другім — з двух розных сартоў тканіны: верхнюю частку (чэхлік) — з тонкага кужалю, а ніжнюю (постаўку, надточку) — з больш грубай, зрэбнай тканіны. Сарочка часцей за ўсё не мела каўнерыка. Ва ўзорнай тэхніцы ўпрыгожванняў пераважала вышыўка, якую гарманічна дапаўнялі мярэжка і карункавы арнамент. Вышыўка чырвонай, радзей сіняй ніткай утварала на плячах і абшлагах рукавоў жаночых кашуль параўнаўча сціплы геаметрызаваны арнамент; прычым у мастацкім успрыманні яго актыўную ролю адыгрываў сам фон (светлы), што адцяняў узорную кампазіцыю. Апрача вышыўкі віднае месца сярод спосабаў дэкарыравання займала набойка. Мясцовыя майстры набойкі (сінельнікі) выраблялі спецыяльныя ўзорныя дошкі, з якімі яны вандравалі па навакольных вёсках, прымаючы заказы Ta
68
Ганчарны посуд
машніх жыхароў. Аснову ўзорных матываў складалі стылізаваныя выявы мясцовай флоры, блізкія і знаёмыя ўсім палявыя рамонкі, незабудкі, гарошак, сунічкі, бярозавыя, кляновыя лісточкі і інш., якія нярэдка спалучаліся з геаметрычным арнаментам.
Жаночыя галаўныя ўборы ў Падзвінні ў параўнанні з іншымі беларускімі рэгіёнамі адрозніваліся не столькі знешняй формай, колькі ўпрыгожваннем і спосабам іх павязвання. Традыцыйная намітка, падобная на ручнік (намётка, абмётка), ужывалася тут яшчэ ў другой палове XIX ст. як святочнаабрадавы ўбор. Пад намітку ці пад хустку надзявалі чапец; чапец меў знізу тасёмкі, якія завязваліся ззаду, на патыліцы.