• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    Тыя ці іншыя рэчы выконваюць разнастайныя функцыі — утылітарнапрактычныя, эстэтычныя, абрадавыя, выхаваўчыя. Кожная з іх у сістэме культурных каштоўнасцей займае сваё месца. Есць рэчы, якія становяцца для нас асабліва дарагімі, незалежна ад кошту, за які яны былі набыты. Яны набываюць сімвалічны, сакральны сэнс, выпраменьваюць унутранае святло, ці, як кажуць, чароўную «ауру», заварожваюць, настройваюць на пэўны лад думак, будзяць успаміны. Як рэліквіі і гістарычныя помнікі ў цывілізаваным грамадстве яны з’яўляюцца святынямі, што выхоўваюць цэлыя пакаленні
    7
    ў адпаведнасці з лепшымі нацыянальнымі традыцыямі, устаноўленымі нормамі маралі і духоўнага жыцця.
    Паводле свайго ўзроўню і сацыяльнага статусу этнічная (нацыянальная) культура падзяляецца на народную і прафесійную (элітарную). Прафесійная культура патрабуе сур’ёзнай спецыяльнай падрыхтоўкі, прафесійных ведаў у адпаведнай сферы дзейнасці. Яна сінтэзуе ў сабе лепшыя дасягненні айчыннай і сусветнай культуры, пракладвае новыя шляхі ў ноасферу («царства розуму»), У заўтра чалавечай цывілізацыі, выконвае пачэсную місію ўмацавання міжнароднага прэстыжу краіны. Аднак прафесійная культура не можа не зазнаваць на сабе дабратворнага ўплыву народнай традыцыйнай культуры. Апошняя з уласцівымі ёй непасрэднасцю, самабытнасцю, глыбокай маральнасцю, нібы чыстая крыніца, жывіць розныя віды прафесійнага мастацтва, набліжае іх да народных вытокаў, надае непаўторны нацыянальны каларыт, робіць яго зразумелым і папулярным і процістаіць навале масавай, казённаінтэрнацыянальнай, безыдэйнай культуры. Гістарычны вопыт развітых еўрапейскіх і азіяцкіх краін паказвае, што традыцыйная народная і прафесійная культуры суіснуюць побач і разам у творчых стасунках і плённых узаемадачыненнях, нягледзячы на урбанізацыю і навуковатэхнічную рэвалюцыю. Узорам такой нацыянальнакультурнай цывілізацыі можа служыць Японія, дзе сучасная элітарная урбаністычная культура гарманічна спалучаецца са старажытнай архаікай, дзе побач з офісам, выкананым у супермадэрнісцкім стылі, ужываецца каменны ліхтар, рэлікт старажытных часоў. Тут новыя будынкі не ўзводзяцца на месцы зруйнаваных, кожны архітэктурны гмах — гэта помнік, які пяшчотна дагледжаны, ён рэстаўрыруецца і ўзнаўляецца ў стылі і духу той эпохі, калі быў збудаваны.
    Ідэйны разрыў ці антаганізм народнай і прафесійнай культур вядзе да непаразумення, адчужэння інтэлігенцыі і народа, да крызісу нацыянальнай культуры, а нярэдка абарочваецца сацыяльнымі катаклізмамі і нацыянальнай трагедыяй. Гэтая заканамернасць праяўлялася са старажытных часоў у лёсах антычных грамадстваў, у крушэнні рымскай цывілізацыі, а ў больш позні час — у сацыяльнай рэвалюцыі і крызісе рускай класічнай культуры. Пасвойму гэты крызіс перажываюць краіны, якія губляюць сваю незалежнасць і дзяржаўны суверэні
    8
    тэт. Да ліку іх належыць Беларусь, якая на працягу больш за два стагоддзі была пазбаўлена права на нацыянальную адукацыю і прафесійную падрыхтоўку сваіх лепшых грамадзян на роднай, беларускай мове. У гэтых умовах мясцовая, беларуская па паходжанню, інтэлігенцыя працавала на нацыянальную ідэю іншых дзяржаў. Згадаем імёны такіх сусветна вядомых дзеячаў, як Мікола Гусоўскі, Міхаіл Агінскі, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Ігнат Дамейка, Іосіф Гашкевіч, Іван Фёдараў, Сімяон Полацкі, Міхаіл Глінка і многія іншыя.
    У гэтых умовах беларуская культура развівалася галоўным чынам у форме народнай, традыцыйнабытавой культуры. Асноўным носьбітам беларускіх этнакультурных традыцый з’яўляліся сялянства і дробная шляхта, якая складала каля 10 % беларускага насельніцтва. Адносная ізаляцыя беларускай культуры ад культуры пануючага (іншанацыянальнага) класа вызначала яе кансерватыўнасць, садзейнічала захаванасці ў ёй старажытных язычніцкіх (паганскіх) культаў, багатай міфалогіі, самабытных славянскіх, часткова балцкіх элементаў, якія прасочваюцца ў этнаграфічным матэрыяле яшчэ ў пачатку XX ст.
    Тэарэтыкі марксізмуленінізму ў рэалізацыі сваёй палітыкі арыентаваліся на люмпенпралетарыят і бяднейшае сялянства, людзей без уласнасці, без традыцый, без сваёй ідэалогіі і нават уласнай радзімы, якім было «нечага губляць, апроч сваіх ланцугоў», а набыць меркавалася многае: увесь белы свет. «Цэрквы і турмы зраўняем з зямлёй», «Кожная кухарка зможа кіраваць дзяржавай» — гэтыя лозунгі рэжыму дыктатуры пралетарыяту, як і пабудова сацыяльна аднароднага камуністычнага грамадства, былі наіўнымі, дарэмным блуканнем па пакутах (храмы знішчаліся, а колькасць турмаў і зняволеных не змяншалася). Псеўдаінтэрнацыянальная палітыка культурнай уніфікацыі і сцірання нацыянальных граней («Это чтобы в мнре без Россмй н Латвнй жнть еднным человечьнм обіцежнтьем») з самага пачатку была навукова неабгрунтаванай, утапічнай, разбуральнай і не выявіла гістарычнай перспектывы ні ў СССР, ні ў замежных шматнацыянальных дзяржавах. Яна ігнаравала стваральную і маральнаахоўную сілу народных традыцый, вяла да дэфармацыі міжэтнічных адносін, да нацыянальнага нігілізму і бездухоўнасці, падмяняючы
    9
    вечна жывую квецень народнай творчасці схаластычнай канцэпцыяй наднацыянальнай (так званай інтэрнацыянальнай) культуры. Замест арганічна выпрацаваных у працэсе грамадскай практыкі натуральных форм жыццядзейнасці народа прапаноўвалася спажыванне чужародных узораў культуры, дакладней, яе сурагату, «вынайдзенага» ў афіцыйных установах і чыноўных кабінетах.
    Хто не дбае свайго, не цэніць і чужога. Гэтая народная мудрасць прыдатна і ў дачыненні да свайго, нацыянальнага, з аднаго боку, і «чужога», іншаэтнічнага — з другога. Толькі праз нацыянальнае можна спасцігнуць агульначалавечае. Сусветная культура якраз увасабляе ў сабе шырокі спектр нацыянальных культур і ў сваім натуральным абліччы паўстае перад намі, нібы альпійскі луг, што зіхаціць шматлікімі фарбамі вясновай флоры.
    Пытанні і заданні:
    1.	Што такое традыцыя? У чым адрозненне яе ад навацыі?
    2.	Дайце вызначэнне матэрыяльнай кулыпуры і культуры духоўнай.
    3.	Як уплывае народная культура на прафесійную?
    4.	Якія вынікі тоіць паруійэнне сувязей і разлад паміж народнай і прафесійнай культурамі?
    5.	Хто выступаў асноўным носьбітам беларускай нацыянальнай культуры і чаму?
    6.	У чым заганнасць практыкі уніфікацыі і нівіліроўкі нацыянальных граней?
    7.	Як суадносяцца нацыянальная і сусветная культуры?
    8.	Ці ўплывае дзяржаўны суверэнітэт на стан нацыянальнай культуры? Абгрунтуйце сваё меркаванне.
    АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ Ў ЭТНАГРАФІІ
    Этнас — устойлівая супольнасць людзей, якіх аб’ядноўвае агульны гістарычны лёс, адзіныя радзіма (этнічная тэрыторыя), мова, самасвядомасць, роднасная культура. Этнас — гістарычнае ўтварэнне; гэта — складаны «этнасацыяльны арганізм», які фарміруецца, жыве і з цягам часу, вычарпаўшы свой рэсурс (пасіянарнасць), хіліцца да скону, знікае з гістарычнай арэны, асімілюецца ці пераўвасабляецца ў іншых этнакультурных утварэннях. На думку Л. М. Гумілёва, цыкл жыццядзейнасці этнасу займае ў сярэднім 1200—1400 гадоў. У сваім натуральным развіцці этнас праходзіць тры стадыі — племя, народнасць, нацыя, якім адпавядаюць ступень кансалідацыі, пэўная этнасацыяльная структура грамадства, характар жыццядзейнасці і этнічнай культуры.
    Племя — этнічная супольнасць з неразвітой сацыяльнай структурай, што ўзнікае на стадыі разлажэння першабытнага грамадства. Для яго ўласцівы ўсе асноўныя рысы этнасу: адзіныя паходжанне, мова, традыцыйнабытавая культура, агульная тэрыторыя. Племя складваецца першапачаткова на базе суседніх экзагамных родаў, блізкіх па паходжанню і ладу жыцця; адначасова фарміруюцца органы самакіравання — рада старэйшын, вечавы сход, выбарныя военачальнікі. На больш познім этапе складваюцца саюзы плямён, прататыпы раннефеадальных дзяржаўкнястваў. У этнакантактных зонах яны паступова ўключалі субстратныя элементы іншаэтнічнага паходжання; гэтаму садзейнічалі характар узаемадзеяння з прыродай, нестабільны лад жыцця, спажывецкая гаспадарка з прыкметнай роляй падсечнага земляробства і здабыўных промыслаў, міграцыйны рух плямён. Такімі саюзамі на тэрыторыі Беларусі былі крывіцкі, дрыгавіцкі, радзіміцкі, яцвяжскі, а ў больш ранні перыяд (канец I тыс. да н. э.— 1ая пал. I тыс. н. э.) плямёны штрыхованай керамікі, днепрадзвінскай, зарубінецкай культур і інш.
    11
    Народнасць — этнасацыяльная супольнасць людзей, блізкіх па паходжанню і традыцыйнабытавой культуры, з агульнай мовай (што не выключае мясцовых дыялектаў), этнічнай тэрыторыяй і дзяржавай. Народнасць складваецца на базе племянных утварэнняў. Гэтая акалічнасць, як і слабасць культурнаэканамічных сувязей, вызначала прыкметныя рэгіянальныя і мясцовыя (лакальныя) асаблівасці ў культуры і побыце, неакрэсленасць адзінай этнічнай самасвядомасці. Такому становішчу садзейнічалі федэралісцкі характар Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, яго поліэтнічнасць, захаванне абласных прывілеяў. Побач з агульнабеларускімі этнонімамі «русіны», «літвіны» існавала мноства абласных (краёвых, зямляцкіх) назваў беларускага насельніцтва — «палачане», «палешукі», «пінчукі», «беларусцы», «падляшане» і інш., якія адлюстроўвалі краёвую самасвядомасць, што дамінавала над агульнаэтнічнай, дзяржаўнай. Кожная сельская акруга, нават кожны сялянскі двор выступалі як самадзейныя і ў значнай ступені самастойныя гаспадарчыя адзінкі, якія выраблялі для сябе ўсё, ці амаль што ўсё, пачынаючы ад жылля і транспартных сродкаў да адзення, абутку і разнастайных бытавых дробязей, не гаворачы пра разнастайныя прадукты харчавання. Натуральны характар гаспадаркі садзейнічаў развіццю мясцовых самадзейных традыцый у бытавой культуры і вытворчай дзейнасці. Працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся разам з кансалідацыяй старажытнаславянскіх плямёнаў і ўтварэннем дзяржавы (канец I — пач. II тыс.).
    Нацыя (ад лацін. natio — племя, народ) — этнасацыяльная супольнасць, што прыходзіць на змену народнасці і характарызуецца новай ступенню кансалідацыі і інтэграцыі грамадства; для яе ўласцівы агульная нацыянальная самасвядомасць, агульная мова (прычым дыялектныя гаворкі ўступаюць месца літаратурнай мове), нацыянальная школа, агульнасць эканамічнага і палітычнага жыцця, адзіная эканамічная і інфармацыйная прастора, нарэшце, агульная этнічная тэрыторыя і народны характар, стэрэатып паводзін, нацыянальны менталітэт. Для нацыі больш за ўсё падыходзіць назва «этнасацыяльны арганізм».