• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    Пытанні і заданні:
    1.	Што такое этнічная тэрыторыя?
    2.	Якую ролю адыгрывае этнічная тэрыторыя ў жыцці народа, яго гаспадарцы і культуры?
    3.	Ад чаго залежаць стабільнасць і зменлівасць этнічнай тэрыторыі?
    4.	Як акрэслівалася тэрыторыя рассялення беларусаў на этнаграфічных картах Р. Ф. Эркерта і A. Р. Рыціха?
    5.	Як вызначалася этнічная тэрыторыя беларусаў на этнаграфічных картах Я. Ф. Карскага і М. В. ДоўнарЗапольскага?
    53
    6.	Якія землі былі перададзены Летуве і Латвіі паводле дагавораў Расіі з гэтымі краінамі ў 1920 г.?
    7.	Успомніце пра вынікі Рыжскага мірнага дагавора (1921). Як у далейійым фарміравалася дзяр жаўная тэрыторыя БССР?
    8.	Нанясіце на контурную карту этнічныя межы Беларусі паводле этнаграфічных карт Р. Эркерта (1863—1864), А. Рыціха (1875), Я. Карскага (1903), аўтараў Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі (1915), М. ДоўнарЗапольскага (1918— 1919).
    ГІСТОРЫКАЭТНАГРАФІЧНЫЯ РЭГІЁНЫ
    Гісторыкаэтнаграфічны рэгіён — гэта частка этнічнай тэрыторыі, што вылучаецца паводле комплексу этнакультурных прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў, народнай архітэктуры, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, мясцовых гаворак, вуснапаэтычнай творчасці, звычаяў, абрадаў і іншых прыкмет. Этнічная гісторыя рэгіёна (краю, вобласці) і яго культурны ландшафт увасабляюць як агульнаэтнічныя (агульнабеларускія), так і мясцовыя, рэгіянальныя рысы. Параўнаўчы аналіз і картаграфаванне разнастайных этнакультурных прыкмет дазваляюць вылучыць на тэрыторыі Беларусі ў XVIII — XIX стст. шэсць гісторыкаэтнаграфічных рэгіёнаў: Падзвінне, або Паазер’е, Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Усходняе Палессе і Заходняе Палессе. У кожным з іх у сваю чаргу вылучаюцца больш дробныя этнагеаграфічныя адзінкі — лакальныя раёны.
    Гісторыкаэтнаграфічныя рэгіёны адлюстроўваюць складаную гісторыю фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў і размяшчаюцца ў раёнах з блізкімі гістарычнымі і экалагічнымі ўмовамі, імкнучыся да басейнаў вялікіх рэк. Рэкі, гэтыя «боскія шляхі», служылі ў мінулым вельмі важнымі сродкамі зносін паміж народамі і вызначалі напрамкі гісторыкакультурных і эканамічных сувязей. Па рэках і іх басейнах ішлі міграцыя і засяленне краю. Па меры яго засялення і гаспадарчага асваення ў працэсе ўзаемакантактаў і асіміляцыі розных этнічных элементаў адбывалася акумуляцыя культурных набыткаў, складваліся пэўныя вытворчыя і абрадавабытавыя традыцыі, пазначалася падабенства ў эканамічным і духоўным жыцці, фарміраваўся рэгіянальны тып культуры. Рэгіянальныя асаблівасці адлюстроўваюць багацце і лакальнаварыяцыйную разнастайнасць беларускай народнай культуры, яе творчую імпульсіўнасць і прыстасаванасць да мясцовых умоў.
    55
    Гісторыкаэтнаграфічныя рэгіёны Беларусі
    Сацыяльнаэканамічныя і этнічныя працэсы, якія мелі свае прыватныя асаблівасці ў розных раёнах Беларусі, з цягам часу накладвалі адбітак на мясцовую гаспадарку, матэрыяльную культуру, этнаканфесійную сітуацыю, мясцовую самасвядомасць, што надавала таму ці іншаму рэгіёну спецыфічныя рысы. Адпаведна і межы гісторыкаэтнаграфічных рэгіёнаў з цягам часу зазнавалі пэўныя змены (на што ўплывала і эскалацыя ваенных дзеянняў і пераразмеркаванне тэрыторый). Культурны ландшафт на памежжы суседніх рэгіёнаў мае пераходныя рысы. Гэта звязана са складаным характарам размяшчэння шэрага этнаграфічных рэалій. Параўнальнае супастаўленне этнаграфічных прыкмет з археалагічнымі, лінгвістычнымі і фальклорнымі данымі выяўляе іх арэальную ўзаемасувязь, што сведчыць аб старажытнасці рэгіянальных асаблівасцей, агульных вытоках і заканамернасцях у развіцці духоўнай і матэрыяльнай культуры.
    56
    Падзвінне (Паазер’е)
    Рэгіён займае басейн Заходняй Дзвіны і яе прытокаў; на поўначы мяжуе з Латвіяй, на ўсходзе — з Расіяй. Па геапалітычным становішчы і ландшафтнагеаграфічных умовах прыкметна адрозніваецца ад асноўнай часткі Беларусі. Заходняя Дзвіна здаўна звязвала гэты край з суседняй Прыбалтыкай, садзейнічала гандлёваэканамічным і культурным зносінам з балцкім і скандынаўскім светам.
    Рэгіён размешчаны ў зоне старажытнага (вюрмскага) ледавіка, які пакінуў тут шматлікія сляды ў выглядзе няроўнага завалуненага рэльефу. Марэнныя пагоркі і грады, пакрытыя лісцёвахвойным лесам, перамяжаюцца з рачнымі далінамі і замкнутымі катлавінамі, што ўтвараюць цэлыя россыпы маляўнічых азёр. Глебы ў Паазер’і дзярновападзолістыя, завалуненыя і патрабуюць шмат клопату пры апрацоўцы. Вегетацыйны перыяд— 175—180 дзён — самы кароткі ў Беларусі. Усё гэта зніжала магчымасці земляробства, пасвойму вызначала асаблівасці земляробчай тэхнікі, структуру пасяўных культур, тэрміны сяўбы і збору ўраджаю. Разам з тым разнастайная прырода: лес з густым пладоваягадным падлескам, шчодрай прамысловай фаунай, шматлікія азёры і рэкі, багатыя рыбай і вадаплаўнай птушкай,— усё гэта служыла важнай кармавой базай і здаўна вабіла сюды насельніцтва. Як сведчыць карта старажытных курганоў паўночнай Беларусі, найбольшая заселенасць назіралася якраз паблізу рэк і азёр.
    У VII — XI стст. рэгіён быў заселены полацкімі крывічамі (палачанамі), паўднёвая мяжа іх рассялення праходзіла па лініі Ізяслаў — Барысаў — Друцк — Орша. Палітычна дамінаваў над усёй тэрыторыяй старажытны Полацк, які аб’яднаў у адзінай раннефеадальнай дзяржаве плямёны крывічоў і часткова дрыгавічоў. Мінск (Менск), што ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1067 г., узнік як памежная апорная крэпасць Полацкага княства на землях дрыгавічоў. Палачане, як сведчыць аналіз археалагічнай культуры, апярэджвалі сваіх суседзяў на шляхах этнічнай кансалідацыі і сацыяльнаэканамічнага развіцця грамадства. У XI ст. тут былі вядомы 10 гарадоў (Полацк, Віцебск, Мінск, Друцк, Лукомль, Лагойск, Ізяслаў, Браслаў, Барысаў, Орша), у той час як у суседняй Смаленскай зямлі ў летапісных
    57
    крыніцах упамінаецца толькі Смаленск і Тарапец. У васальнай залежнасці ад Полацка знаходзіліся княствыфакторыі — Герцыке і Кукенойс, што размяшчаліся ўніз па Дзвіне, на тэрыторыі суседняй Латгаліі. Фактычна Полацк кантраляваў міжнародны гандаль па Дзвіне. Яму належалі старажытныя волакі на шляхах з «вараг у грэкі», што звязвалі Прыбалтыку і Скандынавію з краінамі Прычарнамор’я і Блізкага Усходу. «Берагі Дзвіны сярэбраныя, а дно яе залатое»,— не раз казаў Іван Грозны (Жахлівы), які прагнуў завалодаць гэтай стратэгічна важнай артэрыяй.
    Як гісторыкаэтнаграфічны рэгіён Паазер’е адпавядае асноўнаму масіву старажытнай Полацкай зямлі, першай на тэрыторыі Беларусі раннефеадальнай дзяржавы. Полацкі князь быў военачальнікам, аднак яго ўлада была абмежавана народным вечам. Дэмакратычныя прынцыпы кіравання мелі тут глыбокія вытокі і знайшлі сваё прадаўжэнне ў арганізацыі дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім.
    Нягледзячы на часовы поспех, кіеўскім князям не ўдалося замацаваць за сабою Полаччыну. Ужо пры Усяславе Чарадзеі (1044—1101) Полацкае княства вызвалілася зпад апекі Кіева і паслядоўна праводзіла незалежную знешнюю палітыку, развівала ўласную дзяржаўнасць і эканоміку. Палачане стварылі самабытную і арыгінальную культуру, аб чым сведчаць старажытныя помнікі мясцовага дойлідства і выяўленчага мастацтва (Сафійскі і СпасаЕфрасіньеўскі саборы ў Полацку, абарончыя збудаванні ў гарадах, крыж Ефрасінні Полацкай і інш.). Пры манастырах працавалі школы; тут была наладжана перапіска кніг, збіраліся кніжныя фонды, вяліся летапісы. Імёны слаўных палачан — Рагнеды, Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага адзначалі важныя вехі ў гісторыі беларускай культуры; яны шырока вядомы ва ўсім славянскім свеце.
    Безупынная барацьба спачатку з кіеўскімі князямі, a затым з крыжацкай агрэсіяй адымала шмат сіл і рэсурсаў у Полацкай зямлі. У хуткім часе з яе складу вылучыўся шэраг удзельных княстваў — Віцебскае, Лукомльскае, Друцкае, Мінскае. На захадзе ўзнік новы славянскі цэнтр — Наваградак, які паспяхова аб’ядноўваў вакол сябе славянскія і балцкія землі. У другой палове XIII — XIV ст. ва ўмовах палітычнай раздробленасці, пагрозы
    58
    агрэсіі з боку Лівонскага ордэна і татараманголаў намецілася збліжэнне, якое завяршылася палітычным саюзам Полацкай зямлі з Вялікім княствам Літоўскім. У складзе апошняга Полацкая і Віцебская землі захавалі абласную аўтаномію.
    Зацяжныя войны з Рускай дзяржавай у XVI — XVII стст. прывялі да страшэнных разбурэнняў і абязлюдзення рэгіёна. Пасля гэтых трагічных падзей Полацкая зямля не магла ўжо аправіцца, вярнуць сабе былую магутнасць і ранейшае месца на пасадзе сярод іншых краін. Пасля Крэўскай і асабліва Люблінскай уній (1385, 1569) узмацніўся польскакаталіцкі культурны ўплыў, пашырыліся зямельныя ўладанні каталіцкіх парафій; у Полацку быў адкрыты езуіцкі Калегіум, ператвораны пасля ў Акадэмію. Паўночнаўсходняе памежжа з Рускай дзяржавай засялялася польскімі асаднікамі, якія атрымлівалі тут маёнткі за верную службу каралю. У Падзвінне, ратуючыся ад рэлігійных ганенняў і сацыяльнага ўціску, перасяляліся таксама рускія стараверы і простыя сяляне з памежных раёнаў Расіі.
    Пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793) беларускае Падзвінне ўвайшло ў склад Расіі. На яго тэрыторыі была ўтворана спачатку Полацкая, пазней (1796) — Беларуская губерня; у 180^ г. яна была скасавана і ўтворана Віцебская губерня; заходняя частка Падзвіння ўваходзіла ў склад Віленскай губерні. Вядома, што адміністрацыйны падзел на губерні і паветы ў Расійскай імперыі не стасаваўся з этнічнымі межамі, таму ў склад адной губерні нярэдка ўваходзілі розныя этнічныя тэрыторыі, у адносінах да якіх праводзілася адзіная імперская (русіфікатарская) палітыка. Віцебская губерня апрача асноўнага масіву беларускіх зямель уключала і частку так званай Ліфляндыі (сучаснай Латвіі). Шмат беларусаў пражывала ў Дзвінскім, Люцынскім і Себежскім паветах, якія ў 1920 г. адышлі да Латвіі.
    Некаторыя групы мясцовых беларусаўкатолікаў лічылі сваю веру польскай і называлі сябе палякамі, хаця размаўлялі на «простай» (беларускай) мове. «Многія беларусыкатолікі,— пісаў у канцы XIX ст. К. Гукоўскі пра сялян Новааляксандраўскага павета (куды ўваходзіў сучасны Браслаўскі раён),— называюць сябе палякамі, блытаючы народнасць з рэлігіяй, тады як мова іх хатняя беларуская, песні абрадавыя, ды і самі абрады беларускія... Прозвішчы тутэйшых сялян таксама вы