• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    22
    ў сабе і пэўныя балцкія рысы. Пранікненне славян у зону ранейшага рассялення балтаў расцягнулася на некалькі стагоддзяў, і ўзаемаадносіны паміж гэтымі народамі маглі быць самыя розныя — ад супольнага пражывання і мірнага асваення лясных абшараў з рэдкім насельніцтвам да непаразуменняў у барацьбе за жыццёвую прастору і ваенных сутыкненняў.
    З’яўленне летапісання дазваляе нам больш дакладна даведацца аб тых падзеях, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў канцы I — пачатку II тысячагоддзя. Старажытны летапісец Нестар у «Аповесці мінулых часоў», напісанай у пачатку XII ст. (асновай «Аповесці» паслужыў, відаць, больш ранні летапіс), распавядае аб гістарычных падзеях, пачынаючы з 852 г. (6360 г. ад стварэння свету), і аб рассяленні славянскіх плямёнаў на тэрыторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Тэрыторыю беларускага Падзвіння, Верхняга Падняпроўя да вярхоўяў Волгі займалі крывічы, летапісец выдзяляе сярод іх групу палачан; басейн Сажа і правабярэжжа Дзясны займалі радзімічы; у басейне Прыпяці ад Дняпра да Заходняга Буга рассяліліся дрыгавічы. Паўночназаходнюю частку сучаснай Беларусі займалі балцкія плямёны, у прыватнасці яцвягі, што сяліліся па Нараву і ў левабярэжжы Нёмана; правабярэжкую частку Нёмана засялялі плямёны літвы, магчыма, балцкага паходжання, аднак прыкметна славянізаванага.
    Славянскія плямёны (крывічы, дрыгавічы, радзімічы і інш.) уяўлялі сабой фактычна саюзы плямёнаў, якія маглі ўключаць у сябе і іншаэтнічныя элементы. Яны былі новай ступенню ў этнасацыяльным развіцці грамадства, што непасрэдна падводзіла да ўтварэння раннефеадальнай дзяржавы. Першым дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Беларусі было Полацкае княства, заснаванае крывічаміпалачанамі; крыху пазней утварыліся Тураўскае і Смаленскае княствы. Полацкае княства кантралявала старажытныя гандлёваэканамічныя шляхі «з вараг у грэкі», пашырыўшы сферу свайго ўплыву на суседнюю Прыбалтыку. У канцы X ст. амаль уся тэрыторыя Беларусі на непрацяглы перыяд была аб’яднана пад палітычнай уладай кіеўскіх князёў. У межах адзінай дзяржавы прадаўжаліся працэсы інфільтрацыі, сцірання племянных рыс і адметнасцей, фарміравання на базе ранейшых плямёнаў раннефеадальных этнасаў з удзелам балцкіх, іранацюркскіх і уграфінскіх
    23
    (фінаугорскіх) элементаў, ці субстратаў. Распаўсюджанне хрысціянства (канец X — XI ст.) садзейнічала культурнадухоўнаму збліжэнню ўсходнеславянскіх народаў, аднак хрысціянская ідэя, маючы агульначалавечую гуманістычную прыроду, не магла адмовіць народную (язычніцкую) рэлігію і прыстасоўвалася да мясцовых умоў, спалучала выпрацаваныя на мясцовай глебе старажытныя народныя звычаі і аграрнакаляндарныя абрады.
    У савецкі перыяд, дзесьці з 50ых гадоў, у нас атрымала распаўсюджанне канцэпцыя ўтварэння адзінай старажытнарускай народнасці на базе ўсходнеславянскіх плямён; гэтая народнасць нібыта і паслужыла «калыскай» трох усходнеславянскіх народаў — рускіх, беларусаў, украінцаў. Этнагенез гэтых народаў, такім чынам, адносіцца да XIV — XVI стст.,— куды больш позняга часу параўнаўча з палякамі, чэхамі, літоўцамі, якія знаходзіліся прыкладна на той жа стадыі гістарычнага развіцця. Пры гэтым ігнаруюцца тыя шматлікія элементы традыцыйнабытавой культуры — народныя звычаі, нормы маралі, формы абшчыннага жыцця і інш., што склаліся ў больш старажытны час і прасочваюцца ў этнаграфічным матэрыяле XIX — пачатку XX ст. Да таго ж палітычнае аб’яднанне розных зямель не падмацоўвалася рэальнымі эканамічнымі сувязямі і было нетрывалым; яно зусім не закранала патрыярхальны ўклад жыцця сельскіх акруг, калі не лічыць ваенныя паходы і грабяжы, што часам прадпрымаліся кіеўскімі князямі, каб уціхамірыць непакорнага полацкага князя Усяслава Чарадзея. Паралельна з аб’яднальнымі назіраліся адваротныя працэсы, якія выяўляліся ў пад’ёме вытворчых сіл, у паглыбленні палітычнай самастойнасці і нераўнамернасці культурнаэканамічнага жыцця асобных зямелькнястваў, што ўзмацняла мясцовыя фарбы ў розных сферах жыццядзейнасці і супярэчыла існаванню звышдзяржавы Рурыкавічаў.
    Працэс этнічнай кансалідацыі ішоў больш жвава і грунтоўна на ўзроўні асобных зямелькнястваў, гісторыкаэтнаграфічных абласцей і рэгіёнаў, цесна звязаных агульным гістарычным лёсам, адзінымі эканамічнымі і палітычнымі інтарэсамі, краёвай, «зямляцкай» самасвядомасцю, нарэшце, блізкімі прыроднаэкалагічнымі ўмовамі, што непасрэдна ўплываюць на характар вытворчай дзейнасці, быт і культуру. А між тым на бяс
    24
    крайніх абшарах Кіеўскай Русі назіраліся прыкметныя этнагеаграфічныя асаблівасці, што ўвасаблялі не толькі традыцыйнабытавую культуру розных этнасаў, але і розныя экалагічныя ўмовы ад стэпавых прастораў поўдня да неабсяжных палескіх балот і лясных пушчаў Панямоння і крывіцкага Паазер’я.
    Пры такіх акалічнасцях утварэнне адзінай старажытнарускай (ці ўсходнеславянскай) народнасці становіцца вельмі праблематычным. Нельга зразумець, якім чынам на вялізных абшарах Кіеўскай Русі дамінавалі інтэграцыйныя працэсы, якія прывялі да ўтварэння на базе шматлікіх плямёнаў адзінай старажытнарускай народнасці, у той час як пазней, ва ўмовах Вялікага княства Літоўскага, пайшоў адваротны працэс раз’яднання, у выніку якога ўтварыліся дзве народнасці — беларуская і ўкраінская. Да таго ўбаку ад агульнага этнаўтваральнага працэсу аказваецца Полацкая зямля, якая намінальна ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі дзесьці 50 — 70 гадоў,— тэрмін занадта малы для ўтварэння новага этнасу.
    Вытокі беларускай народнасці мэтазгодна адносіць да больш ранняга часу; яе зыходнай асновай паслужылі не праблематычныя, а рэальна існуючыя, добра вядомыя па шматлікіх дакументах этнічныя супольнасці — крывічы, радзімічы, дрыгавічы, літва, яцвягі. Апрача іх у працэсе этнагенезу беларусаў прымалі ўдзел (асабліва на больш познім этапе) асобныя групы татар, мазаўшан, прусаў, рускіх перасяленцаў, украінцаў, аукштайтаў, латгалаў і інш. Са свайго боку, беларусы самі ў шэрагу выпадкаў паслужылі «этнаграфічным матэрыялам» і падвергліся асіміляцыі, асабліва ў сумежных этнакантактных зонах.
    3 утварэннем Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага працэс этнагенезу беларусаў (літвінаў) набыў новы якасны імпульс пры захаванасці (непарыўнасці) і пераемнасці раннефеадальнай традыцыі. Этнічная прастора, на якой разгарнуўся гэты працэс, уключала тэрыторыю ад Беластока на захадзе да водападзелу Дняпра і Волгі на ўсходзе, што адпавядала тэрыторыі рассялення беларусаў, адзначаных на этнаграфічных картах канца XIX — пачатку XX ст. Культурны ландшафт на гэтых абшарах не быў аднародным і складаўся з мноства мясцовых і абласных прыкмет, што адлюстроўвалі характар этнагенезу і гісторыкакультурныя
    25
    асаблівасці асобных зямель, ці абласцей. У гэтай сувязі У. I. Пічэта выдзяляў на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы пяць «этнічных ядзер», ці арэалаў, у аснове якіх ляжалі абласныя асаблівасці этнагенезу: 1) Паўднёвы — у басейне Прыпяці, што сфарміраваўся на дрыгавіцкай аснове з уключэннем драўлянскіх, валынскіх і яцвяжскіх элементаў; 2) Падзвінскі — у басейне Заходняй Дзвіны, часткова Бярэзіны і Віліі да вярхоўяў Нёмана на захадзе (склаўся на базе полацкіх крывічоў, паўночных дрыгавічоў, літоўскалатышскіх і фінскіх элементаў); 3) Верхняе Падняпроўе — зона рассялення крывічоў і радзімічаў; 4) так званая Чорная Русь — басейн верхняга Нёмана, «дзе сустрэліся полацкія крывічы, прыпяцкія дрыгавічы і літоўскія плямёны»; 5) Берасцейская зямля — зона валынскадрыгавіцкай каланізацыі з гг. Бярэсце, Бельск, Мельнік, Драгічын, Кобрын і Камянец. У больш позні перыяд на тэрыторыі Беларусі вылучаліся тры гісторыкакультурныя вобласці — Літва ў вузкім сэнсе (або Чорная Русь), Белая Русь і Палессе, у складзе якіх, паводле асаблівасцей этнічнай гісторыі і народнай культуры, выдзяляліся гісторыкаэтнаграфічныя рэгіёны.
    Пытанні і заданні:
    1.	У чым сутнасць «велікапольскай» і «велікарускай» канцэпцый паходжання беларусаў?
    2.	Дзе магла размяшчацца верагодная прарадзіма славян?
    3.	Якія плямёны засялілі тэрыторыю Беларусі ў канцы I тыс. да н. э.— перійай палове I тыс. н. э. ?
    4.	Назавіце некаторыя параўнаўчыя адметнасці культур штрыхаванай керамікі, днепрадзвінскай і зарубінецкай і іх этнічную прыналежнасць.
    5.	Якія плямёны і дзе сяліліся на тэрыторыі Беларусі ў VIII—XI стст.?
    6.	Як складваліся ўзаемастасункі славян і балтаў?
    7.	У чым сутнасць канцэпцыі старажытнарускай (усходнеславянскай) народнасці?
    8.	Калі і на якой тэрыторыі разгортваліся працэсы этнагенезу беларускай народнасці?
    9.	Пакажыце рэгіянальныя асаблівасці этнагенетычных працэсаў на тэрыторыі Беларусі.
    БЕЛАРУСЬ НА ГІСТАРЫЧНЫХ КАРТАХ
    Гістарычныя карты даюць нам багатую і каштоўную інфармацыю аб краінах і народах. Яны адлюстроўваюць гістарычную геаграфію краёў і абласцей, паказваюць, як мяняюцца культурны ландшафт, тапанімія і нават палітычная і этнічная гісторыя краін і кантынентаў. Вядома, што з цягам часу адбываюцца істотныя змены на прасторах нашай планеты, рушацца старыя цывілізацыі, узнікаюць новыя, суседнія краіны нярэдка «высвятляюць» паміж сабою адносіны, мяняюцца іх межы, развіваюцца працэсы міксацыі, асіміляцыі, міграцыі, знікаюць з гістарычнай арэны цэлыя народы, некаторыя мяняюць сваю назву, мяняюцца і назвы краін, рэк, паселішчаў і інш. Усе гэтыя змены фіксуюць і гістарычныя карты. Разам з тым трэба помніць, што тая каштоўная інфармацыя, якую яны ўтрымліваюць, павінна параўноўвацца, супастаўляцца з пісьмовымі крыніцамі і іншымі гістарычнымі дакументамі.
    Асновы картаграфіі як спецыяльнай галіны ведаў былі закладзены вядомым старажытнагрэчаскім вучоным Клаўдзіем Пталемеем (каля 90—168 гг.). Нягледзячы на недакладнасці і скажэнні маштабу (у той час яшчэ не была вядома трыангуляцыя як метад тапаграфічнага здымка), сярэдневяковыя карты даюць нам пэўнае ўяўленне аб гістарычнай геаграфіі Еўропы і сумежных краін.
    На карце Сярэдняй Еўропы, выдадзенай каля 1450 г. італьянцам Міколам Кузанскім (Кузанам), тэрыторыя Беларусі пазначана пад назвай «Літва» (Lithuania) . На ёй мы бачым і тагачасныя «літоўскія» гарады — Полацк, Барысаў, Крэва. У сваю чаргу, тэрыторыя сучаснай Літвы (Летувы) пазначана пад назвай «Самагіція», г. зн. Жэмайція (Samogitia). Русь (Russia) на гэтай карце займае заходнюю частку сучаснай Украіны на поўдзень ад Драгічына да вярхоўяў Днястра. На захад ад