• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    27
    Карта Сярэдняй Еўропы М. Кузанскага. 1450 г.
    Літвы размешчаны так званая Палонія (Польшча) і Мазовія. Нарэшце, на гэтай карце ўпершыню мы знаходзім і геаграфічную назву «Белая Русь»; яна размешчана тут на ўсход ад Дняпра (Барысфена) і азначае тое ж самае, што і Масковія (Russiaalba sive Moskovia). Звяртае на сябе ўвагу пазначаная на карце шырокая паласа ўзгор’яў і лясоў, што займаюць сярэднюю частку тэрыторыі БеларусіЛітвы.
    Карта Міколы Кузанскага адлюстроўвала ўзровень тагачасных геаграфічных ведаў. Яе аўтар быў высокаадукаваным чалавекам, вядомым сваімі філасофскімі
    Карта Полыйчы С. Мюнстэра. 1540 г.
    28
    X> NOVA TABVLA^ I 's I w I lj) I 10 I I
    
    jj&pworiri
    Kn^‘ I
    hwle»
    ID^,.^ '—»<»*ч ^
    5
    K etnif^C
    rruatjneJ
    К
    й
    ft**
    . :A. CinrrunrrtJC*
    'tick 2 ar
    ?Nobb
    Doltdjr
    Stu atjeie
    ^
    .№&±
    \ Fore tow Ncwhd»'
    Rahto
    Czar torn A
    J^^ Krohntsnua
    
    ,<^
    Naw
    BirlA
    Az
    Pruto
    ITjIk owifi
    Л&
    > lieh'j”"*
    Slonirn
    Polo rik a
    ■" ^^
    Diieniatlewuze кўггг
    Ko Zetina
    ^!^"
    * Л I war trwve
    1	PODLKSIA it ahlrPOLEST 1
    iL wola Pele J w affeKent; ej tperj I'.  Teolijnue eenbpuereju>,nenwron eAuitr'J, vnle rt.hnep4nehejort 'Helle Pi/eihuep >4 ehmdaus. ut, , n Tier vuin^ rraionespicjcibuj
    3 . iercz.
    Іаомо ventofeeeHmereatuiexfonunlv
    \^J1^ I \p
    Kohnnol DucatuJ
    awy
    i C korn/k
    \Я ■
    Ipoptna
    ^Horolo^t "&'
    LaAowteza ^ ^
    jJ&i&S^ ^ iRaJollowo
    St ezo JroboJiet jl
    Карта Вялікага княства Літоўскага М. Хр. РадзівілаСіроткі. 1613 г.
    і астранамічнымі працамі, якія папярэднічалі адкрыццю М. Каперніка, ён не мог не ўлічваць вопыту сваіх папярэднікаў і навейшыя веды ў еўрапейскай геаграфіі
    30
    Numerus s Jaucaліа o ітутуй	i
    rrrunoj detm tat, рн barney Plira bud adpalibtwhon No uoorodrn/e	\
    : ) t'erhnef.."' ............
    ' Hr,Jki 
    uMi.
    Ojlnw
    „' If^j'
    Го^
    Ln
    J^orohlj
    btyhodJ/Vt r.crhu
    Omcnowctzt
    ^fJ1
    SH ton J^ Kleezk
    
    Darow
    Shczk
    
    thuaut^.
    Ho rodi
    Wt^OAzl
    Dnlrowtca. а/ітРшліш
    is Ducatu^
    far out
    Paivpej Folejjae.
    vi pro fine io hoc braebu y hurt true re per tunc fur fora adeo^rono/a ci pferuny ihamay ut1 a ft^a thus *rt forts maximi lariforman\ pre Jr^frt utdeanbur, yuo coupeJunt uh ho rum fa co runt dtjlanhtam ye ram non ano ba vert tn us, tarrun ne be eorum coanu bio fabeat eh quantum dijlat a/terum a/ afbero anirnadvertos numeral pofatmus
    ■ punches fl anjraebus tn ys hr animus.
    W Nam ft Vofuifles hoc loca uh cirruhu '^ denobat coynojcere r^cteb uh Pripchm v jfui t us gut non amyous fo miHurtbos X ^rode ha KtovtamJus trar/u di/fendat > tn tzo miliarta exerts rat.
    i картаграфіі. Карта M. Кузанскага з’явілася асновай для шэрага іншых карт, якія былі выдадзены яго паслядоўнікамі М. Беневіцкім, Б. Вапоўскім, С. Мюнстэрам.
    31
    На карце Польшчы і Венгрыі, выдадзенай Себасцянам Мюнстэрам у 1540 г., пададзена больш дэталёва геаграфія нашага краю, разам з тым Белую Русь (Russia Alba) мы знаходзім далёка на ўсходзе ад сучасных межаў, у левабярэжжы Дзясны, побач з Масковіяй (Moscovia).
    Яшчэ бліжэй да сучасных картаграфічных праекцый карты М. Струбіча, сакратара польскага караля Жыгімонта Аўгуста (выдадзена ў 1589 г.), і М. Хрыстафора РадзівілаСіроткі (выдадзена ў 1613 г.). Апошняя была падрыхтавана ў Нясвіжы, які быў у той час адным з буйнейшых культурнаасветных цэнтраў у Еўропе. Тут пры двары Радзівілаў працавалі вядомыя дзеячы навукі і мастацтва, асветнік і выдавец С. Будны, архітэктар Дж. Бернардоні, гравёр і картограф Т. Макоўскі, паэтлацініст М. Сарбеўскі і інш. Відавочна, Макоўскаму і належыць аўтарства данай карты, якая даволі дэталёва і рэалістычна падае прыроду і культурны ландшафт нашай Беларусі, яе рэкі, лясы, шматлікія паселішчы, прычым адразу відаць у вобразных выявах іх статус і нават індывідуальнае аблічча. Тут мы знаходзім таксама адміністрацыйнаэтнаграфічны падзел нашага краю, дзе пазначаны асобныя землі (Рэчыцкая, Рагачоўская, Магілёўская і інш.) і этнаграфічныя правінцыі — Палессе (Polesia), суседнія Валынь (Wolynia), Падляшша (Podlachia), а таксама Самагіція (Жэмайція), Земігалія, Лівонія і інш. Аднак на абшарах Вялікага княства Літоўскага нідзе не згадваецца назва «Белая Русь».
    Карта М. Хр. РадзівілаСіроткі паслужыла ўзорам для выданняў цэлай серыі карт Літвы, якія ўвайшлі ў спецыяльна выдадзеныя зборы карт (атласы Я. Сандарта, М. і В. Сансонаў, I. Блау і інш.). Знаёмячыся з імі, міжвольна захапляешся мастацкімі якасцямі і афармленнем карт, паліграфічнай культурай выдання важкіх і шырокафарматных атласаў, што па свайму ўзроўню ніколькі не ўступалі, хутчэй пераўзыходзілі сучасныя выданні падобнага роду; заўважым, што да нядаўняга часу карты для шырокага кола чытачоў у нас былі толькі дробнамаштабнымі, а больш дэталёвыя, буйнамаштабныя, мелі мноства скажэнняў у мэтах дзяржаўнай бяспекі.
    Назва «Белая Русь» у адносінах да сучаснай Беларусі, дакладней яе паўночнаўсходняй часткі, з’яўляецца на картах толькі ў сярэдзіне — другой палове XVII ст. (у
    32
    пісьмовых крыніцах яна сустракаецца крыху раней), Прычым назвы «Літва» і «Белая Русь» часта перакрыжоўваюцца і адносяцца да адной і той жа тэрыторыі. У гэтай сувязі заслугоўваюць увагі карты Гільёма дэ Баплана, французскага картографа і інжынерафартыфікатара, які шмат гадоў, пачынаючы з 1630 г., працаваў на каралеўскай службе ў Рэчы Паспалітай. На яго карце, выдадзенай у 1687 г. Якавам Сандартам (яе асновай паслужыла карта Г. дэ Баплана 1651 г.), Белая Русь лакалізавана ў раёне Падзвіння і займае параўнаўча невялікую частку агульнага «літоўскага» масіву. Звяртае ўвагу, што сама назва «Белая Русь» вынесена ў загаловак карты: «Вялікае княства: Літва і Белая Русь» (Magnus Ducat: Lithuania & Russia Alba). Аднак на самой карце яна паказана даволі непрыкметна, невыразна, нядбайным шрыфтам, як бы спешна накладзена ў апошні момант паверх ранейшай тапаніміі. Тым не менш з гэтага часу «Белая Русь» усё часцей з’яўляецца на геаграфічных картах нашай тэрыторыі, і як этнаграфічная назва паступова пашыраецца на раён Падняпроўя, у той час як назва «Літва» адцясняецца ўсё далей на захад, за Бярэзіну, у раёны Павілейшчыны і Панямоння.
    На карце Польшчы, Літвы і Прусіі, выдадзенай Тэадорам Кітчынам (Лондан, 1740), тэрыторыя Беларусі пазначана пад назвай «Русь Літоўская» (Lithuanian Russia) . Яна, у сваю чаргу, падзяляецца на тры гістарычныя (гісторыкаэтнаграфічныя) вобласці — Белую Русь (White Russia), Чорную Русь (Blac Russia) і Палессе (Polesia). Белая Русь тут займае паўночнаўсходнюю частку сучаснай Беларусі, дакладней, Падзвінне і Падняпроўе (на поўдні да Гомеля), Чорная Русь — Панямонне і Случчыну, Палессе — басейн Прыпяці ад Брэста на захадзе да Мазыра на ўсходзе.
    Нарэшце, звернем увагу яшчэ на адну карту, выдадзеную Тобіашам Маерам (Нюрнберг, 1750), дзе назва «Белая Русь» (Russia Alba) упершыню пашырана амаль на ўсю сучасную тэрыторыю ад заходняга Буга на паўднёвым захадзе да Падзвіння на паўночным усходзе. Размешчанае на поўдні Палессе паказана тут больш дробным шрыфтам як састаўная частка, этнаграфічная вобласць Белай Русі. Аднак прайшло яшчэ паўтара стагоддзя, пакуль этнаграфічная назва «Беларусь» не запанавала на ўсёй сучаснай тэрыторыі рэспублікі.
    2. Зак. 306.
    33
    'PtUeiur 4^ r
    5 IS
    рмейай'
    ~&Ж£і!?чь
    sis.
    tin a.Brasi a
    ет
    tus
    РаІаЛ^
    £>'
    '\7ur>i.no
    
    sis
    sis
    Lila
    XrV7ijylhoW
    FaisU ?^^
    Bressie
    Tl'V‘
    Pa, 1 ata^n at 9 ^Гт.І^Н'
    
    ІІГмЬ1"''^ Ф.
    Sit eik
    KM
    
    'ГО^й
    VUVC«1>OA^ t 1 '
    Duc altus^c^^
    
    
    Карта Літвы і Белай Русі Г. дэ Баплана. 1651 г., 1687 г.
    34
    Карта Полыйчы і Літвы Т. Кітчына. 1740 г.
    35
    БеларусьЛітва Т. Маера. 1750 г.
    38
    39
    Пытанні і заданні:
    1.	Якую назву насіла наійа краіна ў сярэднявеччы?
    2.	Дзе размейічана Белая Русь на карце Сярэдняй Еўропы М. Кузанскага (каля 1450 г.)?
    3.	Знайдзіце на карце М. РадзівілаСіроткі свой край. Зрабіце кароткае краязнаўчае апісанне яго на пачатак XVII cm.
    4.	Калі ўпершыню з'яўляецца Белая Русь на тэрыторыі найіай краіны? Які рэгіён носіць гэтую назву на карце Г. дэ Баплана?
    Аб паходжанні назвы
    На пытанне аб паходжанні назвы «Беларусь» няма адназначнага адказу. На гэты конт існуе шмат думак і версій. Адны аўтары схільны вызначаць першапачатковы сэнс Белай Русі як Русі «вольнай», «свабоднай»; другія — Русі «праваслаўнай»; трэція — аддавалі перавагу этнаграфічным прыкметам, у прыватнасці ўласціваму беларусам (асабліва ва ўсходняй частцы) традыцыйнаму беламу колеру адзення; чацвёртыя — антрапалагічным асаблівасцям, што ўвасабляліся ў светларусых валасах, блакітных вачах; іншыя — звярталі ўвагу на прыродныя фарбы беларускай зямлі, чысціню рэк, блакіт азёр і да т. п.
    Разглядаючы гэтыя версіі, трэба мець на ўвазе, што семантыка самога тэрміна, яго асэнсаванне маглі адрознівацца на розных гістарычных этапах ад яго станаўлення да сучаснасці. Першае ўпамінанне Белай Русі адносіцца да XII ст. В. Н. Тацішчаў, спасылаючыся на летапісныя крыніцы, у прыватнасці Раскольніцкі і Растоўскі манускрыпты (не ўсе гістарычныя дакументы, якімі ён карыстаўся ў свой час, захаваліся), называе канкрэтную дату — 1135 г., калі гэты тэрмін упершыню фігУРУе ва ўжытку. Больш пэўна гаворыцца пра Белую Русь у сувязі з падзеямі 1157 г. у РастоваСуздальскай зямлі, калі пасля смерці Юрыя мясцовая знаць выбрала яго старэйшага сына Андрэя (Багалюбскага) «н посаднша его на отчн столе во всей Белой Русн, в Ростове н Суздале» (Татніцев В. Н. Нсторня Росснйская. М.; Л., 1963. С. 146, 251). Такім чынам, князь Андрэй Багалюбскі называецца ў летапісе пад 1157 г. князем Белай
    40
    Русі. Гэтая назва ў адносінах да ПаўночнаУсходняй Русі, дзе крыху пазней узнікла цэнтралізаваная дзяржава з цэнтрам у Маскве, захавалася да XVI ст., аб чым сведчаць і гістарычныя карты таго часу. Заўважым, што маскоўскі князь Іван III у канцы XV — пачатку XVI ст. насіў тытул князя «ўсея Вялікыя і Белыя Русі».
    Які першапачатковы сэнс гэтага тэрміна? Наўрад ці прыдатна выводзіць яго ад знешніх прыкмет — белых снягоў, пігментацыі валасоў ці колеру адзення мясцовых жыхароў. Можна ў пэўнай ступені пагадзіцца з тлумачэннем геаграфічнага паняцця «Белая» як «Вольная», «Незалежная Русь». Аднак трэба мець на ўвазе, што гэтая назва захоўвалася за Маскоўскай Руссю і ў той час, калі яна знаходзілася пад манголататарскім ігам. Таму больш праўдападобным з’яўляецца асэнсаванне слова «Белая» як «Праваслаўная», «Прававерная Русь». Ва ўяўленнях хрысціянскіх апосталаў усходняга абраду ў той час словы «белы», «праваслаўны», «рускі» атаясамліваліся і выступалі як блізкія па сэнсу сінонімы. Гэтым падкрэслівалася асноўная прыкмета часткі хрысціянскага свету як асобнага этнаканфесійнага ўтварэння, што адрознівала яго ад суседняга неправаслаўнага — язычніцкага (паганскага), мусульманскага, каталіцкага.