Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Мясцовая кераміка вызначалася некаторай масіўнасцю форм і грунтоўнасцю апрацоўкі, што павышала яе трываласць і эксплуатацыйныя якасці. Майстры рабілі посуд з адносна тоўстымі сценкамі і шырокімі гарлавінамі, як гэта мы бачым на прыкладзе бабінавіцкай керамікі (Лёзненскі рн). На апошняй стадыі вырабу посуд загартоўвалі (абпальвалі) у горнах, абварвалі ў мучным растворы або задымлівалі. Дэкаратыўным сродкам служыў і распаўсюджаны тут спосаб абгортвання некаторых відаў ганчарнага посуду лентамі бяросты, што надавала ім трываласць і мастацкую вобразнасць.
69
Крынка (гарлач).
Г. Гарадок
Мясцовыя гаворкі Падзвіння вылучаюць у полацкую і віцебскую групы ў складзе паўночнаўсходняга дыялекту. Рэгіянальнай асаблівасцю вызначаецца вуснапаэтычная творчасць і традыцыйная абраднасць. Побач з агульнабеларускімі каляндарназемляробчымі і сямейнаабрадавымі песнямі прыкметнае распаўсюджанне атрымалі тут тыя жанры, якія ў другіх рэгіёнах маюць абмежаваны або зусім невядомы арэал,— валачобныя, масленічныя, талочныя, ільнаробчыя і ярынныя песні. Для песеннага фальклору Падзвіння ўласціва сольнае (манадыйнае) выкананне; мелодыя песень роўная, з плаўнымі пераходамі, напевы нетаропкія і свабодныя.
Пазначаныя этнакультурныя рысы стваралі непаўторны культурны ландшафт краю, што дазваляе вызначыць даволі выразныя асаблівасці Падзвіння ў параўнаўчай характарыстыцы з іншымі беларускімі рэгіёнамі.
70
Падняпроўе
Падняпроўе займае ўсходнюю частку Беларусі — басейны верхняга Дняпра і яго прытокаў Сажа, Друці, часткова Бярэзіны. На поўначы па днепрадзвінскаму водападзелу рэгіён мяжуе з Падзвіннем, на захадзе па левабярэжнай частцы Бярэзіны і далей па Дняпры — з Цэнтральнай Беларуссю і Усходнім Палессем. Варта заўважыць, што заходняя мяжа яго некалькі ўмоўная, таму што паміж ім і Цэнтральнай Беларуссю ляжыць шырокая паласа з пераходнымі экалагічнымі і этнакультурнымі прыкметамі.
На характар рассялення і тапаграфію сельскіх паселішчаў рэгіёна прыкметна ўплывалі не столькі рэльеф і водныя басейны (як у Паазер’і), колькі ўрадлівасць мясцовых глеб. Вядомы даследчык народнага жытла С. Максімаў у свой час адзначаў адну з уласцівых рыс ментальнасці беларусаў Падняпроўя — іх схільнасць сяліцца ў лясных краях воддаль ад вялікіх рэк і праязных трактаў. Па яго падліках, у беларускай частцы Чарнігаўскай губерні на берагах вялікіх рэк — Дняпры, Іпуці, Беседзі размяшчалася толькі 13 паселішчаў, у той час як на водападзелах — 51 (іх жыхары карысталіся вадою са студняў), па берагах невялікіх рэк і ручаін — 50 і паблізу азёр — 17 вёсак. Такая сістэма рассялення захавалася з глыбокай даўніны. Археалагічныя даследаванні паказваюць, што сельскія паселішчы ў сярэднявечны час размяшчаліся тут асобнымі групамі па берагах малых рэк і ў міжрэччах на пэўнай адлегласці ад вялікіх рэк, па якіх плавалі не толькі гандлёвыя караваны, але і разбойныя дружыны.
Найбольш заселенай і асвоенай пад земляробства была левабярэжная частка Падняпроўя — АршанскаМагілёўская і ГорацкаМсціслаўская раўніны з адносна ўрадлівымі лесападобнымі і дзярновакарбанатнымі глебамі. На працягу XVIII — XIX стст. хвойналісцевыя лясы, што калісьці пакрывалі гэты край, былі на значнай плошчы высечаны, і на іх месцы раскінуліся абшары ворыўных зямель.
Культурны ландшафт дняпроўскага правабярэжжа меў некалькі іншыя прыкметы. Сістэма рассялення і аблічча вёсак выяўляюць тут пераходныя рысы ад паўночнаўсходняй да палескай частак Беларусі. У геаграфічнай літаратуры гэты раён адносяць да правінцыі
71
Прадпалесся. Малаўрадлівыя, «худасочныя» глебы, што развіліся на марэнналедніковым субстраце, забалочанасць грунту мала вабілі сюды земляробаў, што абумовіла рэдкую тапаграфію паселішчаў. Асабліва слаба заселеным быў водападзел Бярэзіны і Друці. Раскінуўшыся на 150—200 км з поўначы на поўдзень, ён уяўляў сабой суцэльны масіў сасновых лясоў. Нават у наш час шчыльнасць насельніцтва тут у некалькі разоў ніжэй, чым у суседніх раёнах. У свой час гэтая паласа служыла этнаграфічнай мяжой паміж дрыгавічамі і крывічамі. На старажытныя этналінгвістычныя адрозненні ўказвае і мясцовая тапанімія, у прыватнасці шматлікія назвы, этымалогія якіх паходзіць ад слоў «рубеж» і «мяжа». Адна паласа гэтых тапонімаў пралягае на захад уздоўж Бярэзіны, другая — перасякае Друць і ідзе на поўнач у напрамку Віцебска. Верагодна, яна ўказвае на межы суседніх Полацкай і Смаленскай зямель.
У міжрэччы Друці і Дняпра найбольш населенай была паўночная частка ад Друцка на захадзе да Магілёва і Копысі на ўсходзе. Такая тапаграфія дакладна пацвярджаецца гістарычнымі картамі, у прыватнасці картай, выдадзенай М. РадзівіламСіроткам у 1613 г. На поўдзень ад Магілёва і Бялыніч цягнулася паласа густых лясоў. Тут на значнай прасторы Баркалабаўскі летапіс упамінае толькі тры населеныя пункты. Аднак у наступны перыяд на працягу XVII — XIX стст. тапор дрывасека паступова паглыбляўся ў лясныя нетры, дзе на месцы лядаў і прамысловых лесараспрацовак узнікалі ўсё новыя і новыя паселішчы. Аб гісторыі іх узнікнення сведчаць і мясцовыя назвытапонімы: Ляды, Буды, Майданы, Гуты, Канцы, Пільня, Сякерка, якія існавалі побач з больш раннімі пасяленнямі — Чорным Борам, Цемналессем, Глушняй і інш.
Верхняе Падняпроўе ў старажытнаславянскі перыяд (IX — XII стст.) уяўляла сабой у этнічных адносінах шырокую зону кантактаў полацкіх і смаленскіх крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў, севяран. Тут ва ўмовах старажытнарускай дзяржавы асабліва актыўна працякалі працэсы дыфузіі і ўзаемапранікнення культур, сцірання племянных рыс і асаблівасцей, чаму ў значнай ступені садзейнічала рачная транспартная артэрыя — Дняпро і яго прытокі.
Арэал рассялення крывічоў прасціраўся далей на ўсход за межы сучаснай Беларусі да вярхоўяў Дняпра,
72
сучасных Ржэва і Вязьмы, а радзімічаў — да Дзясны і раёна Бранска. Іменна да гэтай мяжы расійскімі даследчыкамі XIX — пачатку XX ст. вызначалася на ўсходзе этнічная тэрыторыя беларусаў, як гэта мы бачым на этнаграфічных картах А. Рыціха (1875), Я. Карскага (1903), аўтараў Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі (1915), М. ДоўнарЗапольскага (1919), у вядомых краязнаўчых выданнях «Жывапісная Расія» (Спб., 1883. Т. 3.).
Шырокія платападобныя раўніны, перасечаныя русламі суднаходных рэк, здаўна рабілі Падняпроўе адкрытым і даступным з усіх бакоў. Геаграфічнае становішча на ўсходзе Беларусі і зручныя водныя шляхі ўзмацнялі міграцыйныя працэсы, гістарычна садзейнічалі актыўным культурнаэканамічным сувязям з суседнімі народамі Расіі і Украіны. Пры параўнаўчым вывучэнні культурнагістарычнай спадчыны, народных традыцый, звычаяў, нарэшце, мясцовых гаворак беларускае Падняпроўе выяўляе шмат агульных рыс з суседнімі абласцямі, асабліва Смаленшчынай і заходняй Браншчынай. Вытокі гэтай блізкасці сягаюць у глыбокую старажытнасць. У раннефеадальны перыяд большая частка Падняпроўскага рэгіёна ўваходзіла ў склад Смаленскага, паўднёвая частка — Чарнігаўскага княстваў. У канцы XII ст. са Смаленскага княства вылучыўся заходні ўдзел — княства Мсціслаўскае, якое ў сярэдзіне XIV ст. увайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, захаваўшы пры гэтым пэўную аўтаномію. 3 канца XV ст. і да Паўночнай вайны (1700—1721) гарады Падняпроўя выконвалі асноўную ролю ў транзітным гандлі Расіі з краінамі Заходняй Еўропы. Магілёўскія і шклоўскія кірмашы славіліся шырокім асартыментам «заморскіх» тавараў і буйнымі абаротнымі сродкамі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Падняпроўе было далучана да Расіі. На яго тэрыторыі была ўтворана Магілёўская губерня, якая ў асноўным супадала з межамі гісторыкаэтнаграфічнага рэгіёна. Па звестках на 1861 г., у губерні пражывала: беларусаў — каля 76 %, яўрэяў — 13, палякаў — 2,8 %, наступныя месцы займалі рускія, украінцы, летувісы. Перапіс 1897 г., які пры падліку прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей зыходзіў у першую чаргу з роднай мовы, даў некалькі іншыя вынікі: беларусы складалі 82,4 %, яўрэі — 12,1, рускія — 3,4, палякі — 1,4 %.
73
Гаспадарчабытавы ўклад насельніцтва Падняпроўя характарызаваўся больш прыкметнай, чым на поўначы, роляй земляробства, што знаходзіла сваё адлюстраванне ў структуры пасеваў, у агракультуры, бытаванні мясцовых варыянтаў сельскагаспадарчых прылад (мялак, сох, драўляных барон), параўнаўча раннім усталяванні ў земляробчую практыку жалезных плугоў. Сярод збожжавых першае месца займала жыта, затым — авёс, які шырока выкарыстоўваўся як фуражная культура ў конегадоўлі. 3 тэхнічных культур, апрача льну, важнае значэнне ў гаспадарцы мела вырошчванне канапель. У сельскай гаспадарцы гэтага рэгіёна на працягу XVI — XVIII стст. панавала грашовая рэнта, што ўзмацняла сувязь сялян з рынкам, садзейнічала ажыўленню эканомікі, працэсу накаплення капіталаў. Зямельныя надзелы панскіх сялян прыкметна пераважалі над уласнасцю сялян дзяржаўных. Значная колькасць паселішчаў апошніх адзначалася толькі на тэрыторыі Чавускага і Горацкага паветаў.
У лясных краях прыкметнай падмогай у гаспадарцы былі здабыўныя промыслы, у першую чаргу збіральніцтва, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы — здабыванне смалы, выпальванне паташу і драўлянага вугалю, вытворчасць дзёгцю і шкіпінару. Шырокае распаўсюджанне ў Падняпроўі паташных буд В. I. Мялешка звязвае якраз з геаграфічным становішчам гэтага рэгіёна, адсутнасцю прамога воднага шляху ў балтыйскія порты, што скарачала магчымасці шырокага гандлю лесам і лесаматэрыяламі, арыентуючы лесапрамыславікоў на перапрацоўку драўніны на месцы. Частка насельніцтва адпраўлялася ў адыходныя промыслы ў суседнія губерні Расіі, дзе словы «буднік» і «беларусец» ужываліся як сінонімы.
Паселішчы Падняпроўскага рэгіёна адрозніваліся большымі памерамі ў параўнанні з суседнім Падзвіннем. У сярэднім на кожнае паселішча ў XVIII — XIX стст. прыходзілася 15—30 двароў. У прыватнасці, пасяленні, што ўзнікалі ў першай палове XVIII ст. (пасля ваенных падзей 1708—1709 гг.) на тэрыторыі Крычаўскага і Чачэрскага старостваў, налічвалі 20—23 сядзібы кожнае. Па звестках Е. Р. Раманава, які абследаваў 59 вёсак Быхаўскага павета на рубяжы XIX — XX стст., 34 % вёсак налічвалі да 10 двароў, каля 9 % —ад 10 да 20, 27 % — 20—50 і 30 % — звыш 50 двароў. 3 маладвор