Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
юо
Саха.
Аіймянскі рн
Льнамялка.
Ашмянскі рн
101
Барана.
Карэліцкі рн
Істотны рост мануфактурнай вытворчасці садзейнічаў развіццю гандлёвых адносін і рыхтаваў базу для прамысловага перавароту. Па развіццю прамысловасці Гродзенская губерня займала першае месца ў Беларусі і давала ў 1859 г. прамысловай прадукцыі больш, чым усе астатнія беларускія губерні, разам узятыя. Шырокія памеры ў Панямонні атрымаў кірмашовы гандаль. Толькі адзін Зэльвенскі кірмаш у першай палове XIX ст. па свайму таваразвароту пераўзыходзіў усе кірмашы Мінскай і Віленскай губерняў, разам узятыя.
Характар рассялення і знешняе аблічча сельскіх пасяленняў адлюстроўвалі складанасць этнасацыяльных адносін, з’яўляючыся разам з тым вынікам аграрнай рэформы другой паловы XVI ст. Да таго часу характэрным тыпам сельскіх пасяленняў былі невялікія вёскі са свабоднай (бессістэмнай) забудовай. Перабудова пасяленняў, згодна з «Уставай на валокі» 1557 г., ахапіла 90 % вёсак Гродзенскай эканоміі — больш, чым у якімнебудзь іншым рэгіёне Беларусі. У выніку рэформы ўзнікла мноства новых вёсак вулічнага тыпу, якія размяшчаліся на адкрытай мясцовасці ўздоўж дарог і гандлёвых трактаў, побліз рэк і азёр. Устаўныя вёскі з жылымі памяшканнямі на адным баку вуліцы і з гаспадарчымі — на другім захоўваліся тут да пачатку XX ст. Вёскі дзяржаўных сялян (апошнія напярэдадні рэ
102
На лясным лядзе. Налібоцкая пушча
формы 1861 г. складалі трэцюю частку насельніцтва) былі больш упарадкаванымі, у іх значна раней курныя хаты былі заменены «чыстымі», ці «белымі». Некалькі ў глыбіні ад вуліцы ставілі сваё жытло сельскія святары, службовыя асобы, а таксама сяляне, якія не раз цярпелі выпадковыя бедствы (пажар, разбурэнні ад урагану, смерць блізкіх і інш.): будаваць хату на ранейшым (няшчасным, праклятым) месцы не раіла народнае павер’е. Згодна старадаўняму звычаю, які сустракаўся і ў суседняй Польшчы, хаты ставілі, арыентуючы па баках свету такім чынам, каб узыходзячае сонца асвятляла фасад па меншай меры зранку да 11 гадзін.
Прадстаўнікі свабодных саслоўяў (дробная шляхта, аднадворцы) пражывалі ў аколіцах, засценках, фальварках. Назвы гэтых паселішчаў часцей супадалі з прозвішчамі іх жыхароў. Так, у аколіцы Заневічы Гродзенскага павета пражывалі ў большасці сваякіаднафамільцы Занеўскія, у Куліках — Кулікоўскія, Эйсмонтах — Эйсмонты, Пачабутах — Пачабуты і г. д. Кожны двор уяўляў нібы аўтаномную ячэйку, слаба ўвязаную ў агульную структуру пасялення. Жылыя памяшканні
103
Касцёл.
В. Струбніца Мастоўскага рна
звычайна будаваліся ў глыбіні двара, патанаючы ў зацені дрэў. Асабліва многа спадчынных маёнткаў дробнай шляхты, «кансерватараў чыстай крыві», было рассеяна на тэрыторыі Ашмянскага павета. Значнае развіццё саматужнай прамысловасці і гандлю павышала ў рэгіёне ролю мястэчак, якія часцей за ўсё вырасталі з сёл, што належалі буйным магнатам.
Найбольш тыповай для сялянскіх сядзіб была пагонная (аднарадная) сістэма забудовы. Гумны, пуні для сена ставіліся на некаторай адлегласці ў канцы сядзібы ці насупраць — па другі бок вуліцы. Там жа нярэдка будаваліся і свірны, сярод якіх вылучаліся характэрныя для рэгіёна двухпавярховыя лямусы. Бытаванне тут лямусаў мае старажытную традыцыю і па археалагічных матэ
104
Сялянскі дом
Франтон дома.
В. Алекшыцы Бераставіцкага рна. 1968 г.
рыялах вядома з XI ст. Тыповая планіровачная структура традыцыйнага жылля: хата + сенцы + камора. У пачатку XX ст. яна ўскладнялася вылучэннем функцыянальна самастойнай кухні, спальні, святліцы. Дамы дробнай шляхты мелі падсені (падчэні) ці ганкі. У шляхціца, як заўважаў сучаснік, ганак у цёплую пару года быў любімым месцам баўлення часу. Адсюль, як на далоні, была відаць уся яго маёмасць — двор, гумны, аборы, фальварковыя памяшканні, агарод, прылеглыя нівы. Тут ён прымаў эканома ці работніка, тут нярэдка накрывалі на стол, адпраўлялі сельскія каляндарныя святы і абрады, прымаліся рытуальныя вянкі, віншаванні, аддаваліся
105
Хлеў. Ашмянскі рн
Свіран.
В. Гейстуны
Аіймянскага рна
валачобныя дары і інш. У другой палове XIX ст. ганкі і падсені ўсё шырэй сустракаліся і ў сялянскім жыллі. Агульнае аблічча жылых пабудоў, як і паселішчаў, дзяржаўных і панскіх сялян мела свае асаблівасці. Па звестках канца 50 — пачатку 60ых гг. XIX ст., з 34 тыс. двароў дзяржаўных сялян Гродзенскай губерні амаль палова мелі курныя хаты, у той час як у 47 тыс. двароў панскіх сялян курныя хаты складалі 80—83 %.
Народная архітэктура ў Панямонні прагрэсіравала некалькі хутчэй, чым у другіх рэгіёнах, актыўна займала асобныя канструкцыйныя формы з захаду, удала перапрацоўваючы іх у спалучэнні з традыцыйнымі. Побач з будаўніцтвам жылля з круглых бярвенняў, што звязваліся ў просты вугал, у XX ст. нярэдка сустракаліся
106
Лямус
пабудовы з брусковых бярвенняў, рубленых у гладкі (чысты, «нямецкі») вугал. Высокія двухсхільныя і паўвальмавыя дахі мелі кроквенную канструкцыю, шырока сустракалася і традыцыйная апорная канструкцыя на стаяках і сохах. Дахі крыліся саломай («пад шчотку», «пад стрэхаўку»), гонтай і чарапіцай. Характэрная прыкмета культурных ландшафтаў — прыдарожныя культавыя знакі і капліцы, што даволі часта сустракаліся ў гэтым рэгіёне.
Няпросты этнасацыяльны склад насельніцтва, як і геаграфічнае становішча Панямоння на скрыжаваннях міжнародных шляхоў па суседству з польскімі, балцкімі, прускімі землямі, наклаў свой адбітак і на мясцовае адзенне. Тыповая верхняя вопратка — бурнос з адкладным каўняром свабоднага крою і прыталеная світа (сярмяга) з вузкім стаячым каўняром, сшытая з даматканага шэрага і цёмнашэрага сукна. Дробная шляхта і дзяржаўныя сяляне замест сярмягі насілі капот з шэрага і шэразялёнага сукна з адкладным каўняром. Капот шылі ў талію, ён меў у ніжняй частцы фалды, зашпільваўся на металічныя гузікі, традыцыйны пояс не ўжываўся. Жанчыны насілі катанку, якая адрознівалася ад капота, бадай, тым, што была карацейшай, зашпільвалася на гаплікі і мела часцей адну бакавую кішэню. 3 ін
107
Свіран (лямус). Г. п. Камянец
шых тыпаў верхняй вопраткі ў шырокім ужытку былі кажух, палатняны насоў, курта (спандэрка), жаночы кафтан (каптанік), мужчынская безрукаўка (камізэлька).
Намі ўжо былі адзначаны рэгіянальныя асаблівасці жаночага касцюма. Прыкметную розніцу ў адзенні Панямоння і суседніх раёнаў Цэтральнай Беларусі адзначаў у свой час К. Тышкевіч, які ўзначаліў комплексную экспедыцыю па вывучэнню басейнаў Віліі і Нёмана. Жыхары зпад Ашмян, як пісаў ён, адрозніваюцца ад нашых жыхароў зпад Лагойска сваім адзеннем і антрапалагічнымі рысамі. Там не знойдзеш, як у нас, ні палатнянай наміткі, ні шэрай сярмяжнай світкі. Жанчыны, «гэтакія важныя вясковыя матроны», на галаве носяць каптур, нечым падобны на біскупскую мітру, і павязаную нізка на лоб невялікую хустку. Жаночы кафтан (сурдут, капот) з цёмнагранатавага сукна з аксамітавым каўняром і фалдамі аблягае жаночы стан і зашпільваецца на бліскучыя гузікі, зпад сурдута відаць рознакаляровая спадніца і пярэсты фартух. Мужчыны носяць кафтан з шэрага сукна, нярэдка падпаясаны чырвоным поясам. У левабярэжнай частцы Панямоння адзенне жыхароў у большай ступені захоўвала традыцыйныя славянскія рысы. Тут часцей сустракаліся жаночыя на
108
міткі і звычайныя світысярмягі. Мужчыны ўзімку насілі шапківушанкі з аўчын, пакрытыя зверху цёмным сукном, а ўлетку часта — саламяныя капелюшы, якія плялі самі. Будзённы абутак — лыкавыя лапці, падшытыя грубай скурай («сабакамі»), пасталы (хадакі), часам чаравікі на тоўстай драўлянай падэшве ці наогул выразаныя цалкам з дрэва (дзеравянікі). Багаццем мастацкіх сродкаў і арыгінальным майстэрствам выканання вызначаліся панямонскія ўзорныя посцілкі, ручнікі, дываны, абрусы.
У вытворчасці керамічнага посуду і яго дэкаратыўназасцерагальнай апрацоўцы працэс задымлівання часта спалучаўся з глянцаваннем. Мастацкай выразнасцю вызначалася мясцовая чорнаглянцавая кераміка, для якой быў уласцівы старажытны арнамент у выглядзе сетчатага ўзору, палосак, елачак і інш. Узор наносілі па падсохшай паверхні вырабаў кавалкам крэменю — «лашчылам», пасля чаго посуд абпальвалі ў закрытых печах без доступу кіслароду. У выніку тэрмахімічнай апрацоўкі посуд набываў цёмнаматавы колер, на фоне якога, ззяючы каларытным бляскам, выступаў узорны арнамент. Адзначаныя рысы народнай культуры і гаспадарчабытавога ўкладу ў беларускім Панямонні прайшлі доўгі шлях развіцця, адлюстроўваючы складаную этнічную гісторыю насельніцтва гэтага краю. Адрозніваючыся самабытнымі рысамі і характэрным этнічным каларытам, яны ўтвараюць асобную тыпалагічную варыяцыю, што дазваляе разглядаць беларускае Панямонне як самастойны гісторыкаэтнаграфічны рэгіён.
Усходняе Палессе
Усходняе Палессе займае большую частку Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы — з Цэнтральнай Беларуссю (па лініі Парычы — Любань — Старобін — Чудзін — больш на поўнач ад Ганцавіч), на захадзе — з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разворанымі і даўно абжытымі лёсавымі
109
раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў. На захад ад Старобіна межы рэгіёна дакладна вызначаюцца па мясцовых этнонімах: жыхары паўночнай часткі (у межах Цэнтральнай Беларусі) называлі сваіх паўднёвых суседзяў палешукамі, а тыя іх у сваю чаргу — палянамі. Этнаграфічныя асаблівасці Усходняга Палесся ў значнай ступені стасуюцца з археалагічнымі матэрыяламі. Своеасаблівасць археалагічнай культуры рэгіёна выяўляюць старажытныя прылады працы, пахавальны інвентар і абрады. У жалезным веку Усходняе Палессе з’яўлялася асноўным масівам рассялення плямёнаў мілаградскай і зарубінецкай культур (VII — III стст. да н. э. і III ст. да н. э.— V ст. н. э.); апошнюю большасць даследчыкаў схільны лічыць славянскай.
У VIII — IX стст. Усходняе Палессе засялялі дрыгавічы; у IX ст. іх помнікі дакладна вядомы ўжо ў верхнім басейне Бярэзіны, а на паўночным захадзе — у вярхоўях Нёмана і яго прытокаў. Шчодрае багацце Тураўскай зямлі, развітая сетка водных шляхоў спрыялі значнаму прытоку сюды насельніцтва. Тут у X ст. узнік умацаваны «град» Тураў (яго заснаванне звязваюць з летапісным князем Турам), які неўзабаве стаў цэнтрам асобнага княства, распаўсюдзіўшы сваю ўладу на частку Пінскай зямлі. У перыяд Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай землі рэгіёна ўваходзілі ў склад Мінскага, Наваградскага і Брэсцкага ваяводстваў. Разам з тым па этнаграфічных рысах у той час Палессе вылучалася ў асобную гісторыкакультурную правінцыю, што знайшло сваё адлюстраванне ў пісьмовых крыніцах і на тагачасных геаграфічных картах (М. РадзівілаСіроткі, 1613 г., Т. Макоўскага, 1633 г., Г. дэ Баплана, 1651 г., і інш.). Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Усходняе Палессе ўвайшло ў склад Мінскай губерні, паўднёвая мяжа якой амаль супадала з сучаснай беларускаўкраінскай граніцай. Па выніках перапісу 1897 г., які паклаў у аснову нацыянальнага вызначэння родную мову, у рэгіёне налічвалася 81,2 % беларусаў, 14,4—яўрэяў, 1,5—палякаў, 1,5—рускіх («велікаросаў») і 1 % украінцаў.