Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Як гісторыкаэтнаграфічны рэгіён Заходняе Палессе ў асноўным супадае з арэалам заходнепалескіх (брэсцкапінскіх) гаворак, што ўтвараюць асобны дыялект на сумежжы беларускага і ўкраінскага лінгвістычных масіваў. Заходнепалескі песенны фальклор характарызуецца глыбокімі традыцыямі харавога і адзіночнага спеву (унісоннагетэрафонны стыль), лаканічнасцю меладычных фабул з элементамі бурданіравання, «уздрыгвання» напеўнага гучання. Адзначаючы багацце жанравастылёвых варыяцый народных песень, 3. Я. Мажэйка вылучала на гэтай тэрыторыі шэсць лакальных варыянтаў (кустоў): Пінскі, Пагарыньскі, Лунінецкі, ІванаваДрагічынскі, Маларыцкі, СпораваЧарнаазерскі.
На матэрыяльную і духоўную культуру мясцовых жыхароў накладвалі адбітак прыроднакліматычныя ўмовы (балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат), геаграфічнае суседства і даўнія культурнаэканамічныя сувязі з Украінай і Польшчай. Прыродныя і культурныя ландшафты Заходняга Палесся неаднародныя. Найбольш
124
населенымі часткамі рэгіёна здаўна былі Загароддзе (павышаны градавамарэнны масіў у міжрэччы Піны і Ясельды), Пабужжа (Падляшша) і Пагарынне. Пінскае Палессе і левабярэжжа Ясельды мелі рэдкія пасяленні, раскіданыя сярод балот. Самабытны кут Пінскага Палесся — Зарэчча, дзе шматлікія рэкі (Стыр, Піна, Ясельда, Бобрык і інш.) упадаюць у Прыпяць на невялікай адлегласці, утвараючы мноства рукавоў, пратокаў, «гнілых» рэчышчаў. Вясной і ў пачатку лета ўвесь гэты раён ператвараўся ў абшырнае возера, сярод якога ўзвышаліся астраўкі з экзатычнымі палескімі вёскамі. Зносіны паміж імі, а нярэдка і паміж асобнымі дварамі адной вёскі, у гэты час ажыццяўляліся толькі з дапамогай лодак. На лодках мясцовыя жыхары адпраўляліся ў лес па дровы, на сенажаць, палявалі на дзікіх качак, расстаўлялі рыбалоўныя снасці. На шугалеях перавозілі валоў і земляробчыя прылады на суседнія астравы, каб узараць і засеяць поле. У дзень свята дзядоў на лодках адпраўляліся на могілкі, каб ушанаваць памяць продкаў; на лодках везлі хаваць і нябожчыкаў. У кірмашовыя дні людзі з’язджаліся з навакольных вёсак у валасны ці павятовы цэнтр і гандлявалі каля прычала непасрэдна з лодак і шугалей сельскагаспадарчымі прадуктамі і прадметамі разнастайных промыслаў. Узімку навакольныя балоты ператвараліся ў заснежаную раўніну, даступную для ўсіх відаў сухапутнага перамяшчэння і сродкаў транспарту. Аднак падарожжа па аднастайнай раўніне, скаванай ільдом, было небезрызыкоўным: вандроўнік, незнаёмы з мясцовасцю, мог лёгка збіцца з дарогі, завязнуць у «бяздонных» балотахгалах. «Каб адпраўляцца ў зімовую непагадзь па Пінскаму Зарэччу,— пісаў Ю. Крашэўскі,— трэба быць апантаным вандроўнікам, купцом альбо вар’ятам».
Абмежаванасць ворыўных угоддзяў, багатая азёрная і рачная фауна абумоўлівалі спецыфіку гаспадарчых заняткаў, павышалі ролю рыбалоўства, збіральніцтва, разнастайных промыслаў, а ў рацыёне ежы — рыбных, мясных страў, натуральных прадуктаў. Важным промыслам было паляванне на дзікіх качак, якіх тут назапашвалі бочкамі, салілі, вэндзілі, прадавалі на кірмашах у Пінску і за межамі рэгіёна. «Сама прырода,— пісала «Жывапісная Расія» (т. 3, с. 345),— паказала палешуку шляхі для яго нястомнай дзейнасці. Яна зрабіла яго земляробам, жывёлаводам, паляўнічым, рыбаловам. Яна
125
дала яму ўсе магчымыя сродкі для пераадолення цяжкасцей, абумоўленых кліматычнымі ўмовамі. I на самай справе, у сферы паказанай яму дзейнасці ён дасягнуў магчымай дасканаласці... Пасяліце на берагах Прыпяці жыхара з другіх краін, ён прападзе. Паляшук жа жыве ў дастатку».
Земляробства было больш інтэнсіўна развіта ў раёнах Падляшша і Загароддзя. Зімовы сезон тут самы кароткі ў Беларусі, вегетатыўны перыяд прадаўжаецца 200—208 дзён. У структуры пасяўных плошчаў павышалася роля пшаніцы, грэчкі, проса. Продаж хлеба і бульбы пасля адмены прыгону складаў важную крыніцу грашовых даходаў у Падляшшы. У басейне Нарава і Буга прамысловае значэнне набыла культура хмелю. Палі апрацоўвалі з дапамогай двухпаліцавай палескай сахі. Асноўнай цяглавай жывёлай былі валы. Буйная рагатая жывёла тут была больш рослай, чым на ўсходзе Беларусі (т. зв. зубровая парода). Істотнае значэнне ў сялянскай гаспадарцы мела і авечкагадоўля, што не толькі пастаўляла мяса, але і служыла базай для аўчыннашубнага, ткацкага, шавецкага і іншых промыслаў. У пачатку XX ст. выразней вызначылася спецыялізацыя жывёлагадоўлі на вытворчасці малочных прадуктаў, сыру і масла. Толькі ў адным Кобрынскім павеце ў 1912 г. працавала 22 сыраварні.
Структура і знешняе аблічча палескіх вёсак адрозніваліся значнай стракатасцю і мясцовай своеасаблівасцю. Яны адлюстроўвалі гармонію чалавекагаспадара і прыроды, асаблівасці адаптацыі жыхароў да адпаведнага прыроднага асяроддзя. Структура паселішчаў, іх планіроўка, знешнія контуры, сядзібныя забудовы, стасуючыся, нярэдка паўтаралі араграфію мясцовасці, улічвалі характар грунту, зручнасць пад’язных шляхоў. Вёскі Заходняга Палесся ў большасці мнагадворныя, размяшчаліся па адной ці групамі на берагах рэк, на пясчаных градах і дзюнах па краях балот. Традыцыйная сядзібная забудова — аднарадная (пагонная), радзей — бессістэмная, скучаная. Двары цесна прымыкалі адзін да аднаго, утвараючы вулічную ці гнездавую сістэму забудовы. Часам 2—3 дваровыя комплексы, што належалі розным гаспадарам (звычайна сваякам), размяшчаліся ў адзін доўгі рад на адной сядзібе. Сляды гэтай планіроўкі да нашага часу захаваліся ў вёсках Ражкоўка і Радасці Камянецкага рна, Моталь Іванаўскага рна. Такі тып
126
Палеская вёска.
Пач. XX cm. (з акварэлі Аўгусціновіча)
забудовы развіўся ва ўмовах малазямелля і ў выніку распаду вялікай патранімічнай сям’і.
Найбольш характэрная структура традыцыйнага жылля: хата—}—сенцы—|—камора; хата|сенцы. У 2ой палове XIX — пачатку XX ст. яна ўскладнялася выдзяленнем у сенцах кухні. Прататыпам такой планіроўкі была традыцыйная хата з курнай печчу, што выходзіла вусцем у сенцы (дым, такім чынам, у час палення ішоў праз вусце ў сенцы, тут каля печы ўладкоўваўся «бабін кут», стаялі пячны інвентар, гаршкі і інш.). У раёне Пабужжа нярэдка сустракаліся і хаты з падсенямі, што былі больш тыповымі для дробнай шляхты і заможных сялян. У гэтым раёне больш прыкметнае месца займала
127
Мастоккладка. ДавыдГарадок
Фасад сялянскага дома. В. Вялікае Малішава Столінскага рна
Культавы крыж.
В. Лобча Столінскага рна
128
Царква.
В. Дзеткавічы Драгічынскага рна
Хата.
В. Заазёрнае Маларыцкага рна
5. Зак. 306.
129
Хлеў.
Хутар каля в. Здзітава Бярозаўскага рна
мураванае дойлідства; жылыя пабудовы ставіліся на каменны фундамент, камень выкарыстоўвалі ў будаўніцтве скляпоў, што ўладкоўваліся ў выглядзе падвальных памяшканняў у сенцах ці каморы (заўважым, што і археалагічная, яцвяжская, культура тут прадстаўлена раскопкамі каменных магіл).
Зруб жылля рабіўся з расколатых (з канца XIX ст.— распілаваных) уздоўж бярвён — дыляў, якія злучаліся паміж сабой у своеасаблівы вугал — «у каню», «канюк», «рыбін хвост»; арэал гэтага вугла абмяжоўваецца на ўсходзе лініяй Драгічын — Хомск — Бяроза. У будаўніцтве гаспадарчых памяшканняў — клуні, павеці («шопа»), аборы, хлява для дробнай жывёлы («чок») і інш.— шырока выкарыстоўвалі шульнаслупавую канструкцыю з плятнёвымі сценамі, якія на зіму абкладвалі снапамі трыснягу ці саломы. Клець, свіран, сырнік будавалі на высокіх штандарах або сваях. Канструкцыйнай асновай тыповых для Заходняга Палесся паўвальмавых з прычолкам стрэх з’яўляліся кроквы, што замацоўваліся па канцах бэлек, якія адначасова служылі апорай столі. Стрэхі крылі саломай, трыснягом, чаротам, звязанымі ў невялікія снапкі («астрыжкі»). Часам стрэхі крылі ў два слаі: ніжні — саламяны і верхні — трысняговы;
130
Жанчына ў кажушку
такая страха ўтрымлівала добра цяпло і магла служыць да 80 гадоў. Экзатычнасць сельскім краявідам надавалі шматлікія гняздоўі белых буслоў на стрэхах хат і клуняў побач з чалавекам.
Народнае адзенне Заходняга Палесся вызначалася самабытнасцю і ўстойлівасцю традыцыйных форм, маляўнічасцю аздаблення жаночага касцюма. Асноўнае верхняе адзенне — шыракаполая прыталеная світа (латуха, сярмяга) і кажух. Колер світы вар’іраваў ад чорнага да попельнашэрага і бурага. Выхадную світу шылі звычайна з больш цёмнага (чорнага) сукна; па кішэнях, бакавых клінах яе ўпрыгожвалі каляровымі (блакітнымі, чырвонымі) шнуркамі і кутасамі. Мастацтвам упрыгож
131
вання і разнастайнасцю фасону вызначаліся таксама кажухі і кажушкі мясцовага вырабу. Вялікую разнастайнасць у адзенні адзначалі ў свой час вядомыя падарожнікі, даследчыкі Палесся. «У дзятлаўцаў,— пісаў I. Сербаў,— захавалася кароткае «світно», а мотальцы носяць доўгую світку з нізкім каўняром. У гарадчан світно з фалдамі, а ў іх суседзяў вічынцаў — з вострымі клінамі па баках» (Беларусысакуны. С. IV). Ю. Крашэўскі адзначаў асобую маляўнічасць адзення сялян у Кобрынскім павеце. Пры гэтым назіраліся прыкметныя адрозненні ў паўднёвай і паўночнай частках павета, пераходнай паласой паміж імі служыла так званае Верхалессе, што размяшчалася на поўдзень ад Кобрына.
Асаблівай разнастайнасцю, кантрастнасцю фарбаў і арнаментальных форм упрыгожвання вызначалася жаночая вопратка. Жаночыя кашулі звычайна шылі з аднасортнага палатна. Яны мелі адкладны каўнер і шырокія рукавы, якія заканчваліся манжэтамі ці валанападобнымі зборкамі. Шчыльны тканы арнамент упрыгожваў каўнер, нагрудную частку, рукавы. Нярэдка сам фон нібы знікаў у раскошным узорным малюнку, дакладней, станавіўся яго ўзорастваральным кампанентам. У спосабах упрыгожвання пэўную ролю адыгрывала і вышыўка, хаця яна сустракалася тут радзей, чым ва Усходнім Палессі. У арнаментальным дэкоры пераважаў чырвоны колер, які нярэдка спалучаўся з чорным. У асобных мясцовых уборах чорны колер з’яўляўся дамінуючым (прылукскі і маларыцкі строі). Фартухі (хвартух, затулка), як і на ўсходзе Палесся, нярэдка сшывалі з дзвюх полак, каляровы арнамент размяшчалі не толькі па яго краях, але і па вертыкальнай лініі шва. Часам узор складаўся з затканых нітак рознай адбелкі (кобрынскі строй).
У паясным адзенні дамінуючымі былі ўзоры ў выглядзе гарызантальных палос. Своеасаблівыя льняныя спадніцы (летнікі, «хвартухі») мелі тканы арнамент па ўсяму полю, прычым шчыльнасць яго павялічвалася кнізу. Унізе па падолу летнікі звычайна затыкалі (або вышывалі) у выглядзе арнаментальнай паласы чырвонага колеру. У якасці ўпрыгожванняў амаль усіх відаў адзення шырока ўжывалася аплікацыя. Арыгінальныя і шарсцяныя аднатонныя спадніцыбуркі, не ўласцівыя іншым беларускім рэгіёнам, хаця і ў нечым падобныя на панёву з прошвай. Узорныя андаракі нярэдка мелі гаф