• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    У сваёй .кнізе «Літвіныбеларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні» (1902) Марыя Косіч з глыбокім веданнем народнай душы апісвае беларусаў Мглінскага павета, іх паўсядзённы побыт, звычаі, самабытную культуру, мясцовыя гаворкі, песні. «Загадайце беларускай жанчыне,— піша яна,— расказаць штонебудзь; услухайцеся ў яе гаворку, і вы знойдзеце ў ёй своеасаблівую мяккасць і лёгкасць гукавых спалучэнняў». Аднак чалавеку збоку, нават рускаму інтэлігенту, які выпадкова трапляў у беларускі асяродак, гэтая мова і народны фальклор маглі застацца незразумелымі, непрымальнымі, падацца немілагучнымі, чужымі, як аб гэтым сведчаць дзённікавыя ўспаміны Івана Буніна, які працаваў некаторы час у пачатку сваёй кар’еры ўрачом сярод беларусаў Арлоўскай губерні. Паводле этналінгвістычных даных, мяжа рассялення беларусаўлітвінаў праходзіла на паўднёвым усходзе па рацэ Дзясна ад Грамяча (каля НоўгарадСеверскага) на Трубчэўск, Бранск. 3 гэтай мяжой стасавалася і распаўсюджанне мясцовых этнонімаў: рускае і ўкраінскае насельніцтва, што пражы
    6. Зак. 306.
    145
    вала за Дзясною, называла сваіх беларускіх суседзяў, што жылі на правабярэжжы, літвінамі, а тыя іх адпаведна маскалямі і хахламі. Народная культура і гаворкі насельніцтва гэтага рэгіёна выяўляюць агульныя вытокі і маюць шмат падабенства і з суседнім беларускім Падняпроўем.
    Латгалія
    Гісторыкаэтнаграфічны рэгіён Латгалія займае паўднёваўсходнюю частку Латвіі, сумежную з Беларуссю. У пачатку II тысячагоддзя тут побач з латгаламі сяліліся крывічы (палачане). Знойдзеныя ў раскопках паселішчаў і могільнікаў інвентар, бытавыя прадметы і ўпрыгожванні сведчаць аб цесных гандлёваэканамічных і этнакультурных сувязях латгальскага і славянскага насельніцтва. У другой палове XI — XIII ст. на тэрыторыі Латгаліі існавалі ўдзельныя княствыфакторыі Герцыке (Ерсіке) і Кукенойс (Кокнесе), падуладныя Полацку. У XIII ст. Латгалія была заваявана крыжакамі. Яны рухаліся ўверх па Дзвіне, падпарадкаваўшы полацкія факторыі. У 1274 г. імі была закладзена добра ўмацаваная крэпасць Дынабург (Дзвінск). У час Лівонскай вайны Латгалія падверглася акупацыі рускіх войск; з 1561 г.— у складзе Вялікага княства Літоўскага, дзе ўтварала Інфлянцкае ваяводства.
    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) рэгіён быў далучаны да Расійскай імперыі, атрымаўшы назву Дзвінскай правінцыі. У 1777 г. тут былі створаны Дзвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі паветы ў складзе Полацкай, з 1796 — Беларускай, а з 1802 г.— Віцебскай губерняў. Эканамічна найбольш развітым быў Дзвінскі павет, асабліва яго прыдзвінская і паўднёвая часткі, пераважна заселеныя беларусамі, стараверамі, яўрэямі. Значны працэнт (паводле перапісу 1897 г.— 20,5 %) беларусы складалі і ў суседнім Люцынскім павеце, а на яго поўдні ўтваралі амаль суцэльны масіў беларускага насельніцтва. Этнічная мяжа паміж латышамі і беларусамі вызначалася ў той час на поўнач ад Дзвінска і далей на Люцын (Лудзу), Корсаўку. Гэтая мяжа была прынята за дзяржаўную пры абвяшчэнні БНР (1918) і БССР (1919). Аднак, паводле дагавора Расіі з Латвіяй (1920), гэтая тэрыторыя перадавалася Латвійскай рэспубліцы.
    146
    Пытанні і заданні:
    1.	Знайдзіце на карце сумежныя тэрыторыі: Віленскі край, Беласточчыну, Смаленшчыну, Бранйічыну, Латгалію.
    2.	Якія старажытныя плямёны засялялі гэтыя рэгіёны ў VIII — XI стст.?
    3.	Назавіце памятныя месцы і помнікі матэрыяльнай культуры Віленшчыны і Беласточчыны, цесна звязаныя з наійай гісторыяй?
    4.	Згадайце пра суадносіны беларусаў і летувісаў у XIX — пачатку ХХст. на Віленшчыне.
    5.	ІПто пісала «Жывапісная Расія» пра этнічныя асаблівасці насельніцтва Смаленскай губерні? Якія паветы лічыліся беларускімі?
    6.	Дзе вызначалася ўсходняя мяжа рассялення беларусаў у канцы XIX—пачатку XX cm.?
    7.	Назавіце згаданую кнігу Марыі Косіч. Чаму яна прысвечана?
    8.	Якія мясцовыя назвы (этнонімы) насілі жыхары Падзясення, кантактнай зоны суседніх народаў?
    9.	Назавіце палітычныя акцыі, вырашыўшыя ў савецкі час гістарычныя лёсы згаданых рэгіёнаў.
    БЕЛАРУСКАЕ ЗАМЕЖЖА
    Доўгі час гэтая тэма ў нас была пад забаронай. Так ці інакш яе вывучэнне было нявыгадным для ўладных структур Беларусі, бо яно ставіла некаторыя нязручныя пытанні аб палітычным і эканамічным становішчы на ўласнай радзіме беларускага народа, прама ці ўскосна пралівала свет на яго трагічную гісторыю. Зараз амаль трэцяя частка беларусаў жыве за межамі сваёй рэспублікі. Дакладна даведацца аб іх колькасці ў розных краінах амаль што немагчыма ў сілу розных акалічнасцей. Паводле перапісу 1989 г., на тэрыторыі Расійскай федэрацыі пражывала 1 млн 206 тыс. беларусаў, на Украіне — 440 тыс., у Казахстане — 183, Латвіі — 120, Літве — 63, Эстоніі — 28 тыс. Усяго ў рэспубліках былога Саюза за межамі Беларусі налічвалася 2 млн 131 тыс. беларусаў, пятая частка ўсяго этнасу. Акрамя таго, 600 (а па некаторых даных — 800) тыс. выхадцаў з Беларусі асела на Амерыканскім кантыненце — у ЗША, Канадзе, Аргенціне, Бразіліі, Уругваі, Парагваі, Чылі. Больш за 200 тыс. беларусаў жыве ў суседняй Польшчы, дзесяткі тысяч — у Англіі, Германіі, Францыі, Чэхіі, Славакіі, далёкай Аўстраліі.
    Якімі ж шляхамі, калі і чаму нашы суайчыннікі апынуліся за мяжою, удалечыні ад Радзімы? Адказ на гэтае пытанне трэба шукаць у гісторыі міжнародных узаемаадносін нашай краіны, у культурнаэканамічных узаемадачыненнях і палітычных падзеях, што расцерушылі беларусаў па свету. Гісторыя беларускай эміграцыі бярэ свой пачатак у далёкім мінулым. Вялікде княства Літоўскае было адной з буйнейшых дзяржаў у Еўропе, што падтрымлівала ўсебаковыя сувязі з іншымі краінамі. Многія з нашых суайчыннікаў служылі ў дыпламатычных і культурнарэлігійных місіях і прадстаўніцтвах за мяжой, некаторыя асядалі на новых месцах, заводзілі сем’і, адаптаваліся і асіміляваліся ў мясцовым этнакуль
    148
    турным асяроддзі. У еўрапейскіх універсітэтах вучылася шмат беларускіх студэнтаў, сярод іх і наш вядомы будучы дзеяч Францыск Скарына. Нямала нашых культурных дзеячаў, таленавітых майстроў, военачальнікаў запрашалася на службу, асабліва ў Маскоўскую дзяржаву. Успомнім нашых таленавітых кнігавыдаўцоў Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, што наладзілі кнігадрукаванне ў Маскве, Івана Перасветава, вядомага пісьменніка і публіцыста першай паловы XVI ст., Сімяона Полацкага, паэта і педагога, выхавацеля дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча, і шмат іншых. Саноўныя асобы, беларускія (літоўскія) князі нярэдка выязджалі на службу да Маскоўскага вялікага князя са сваімі сем’ямі і світай. Там яны атрымлівалі маёнткі і вялікія зямельныя ўладанні, як правіла, не меншыя, чым яны мелі раней, у Беларусі. Выхадцамі з Беларусі былі вядомыя маскоўскія баяры, прыбліжаныя да цара, князі Бельскія, Мсціслаўскія, Міласлаўскія, Глінскія, Друцкія. Многія з іх узначальвалі ваенныя дружыны, з якімі яны хадзілі ў паходы як на ўсход, так і на захад, у тым ліку і на землі сваіх продкаў. Князь Андрэй Полацкі, старэйшы сын вялікага князя Літоўскага Альгерда і княгіні Віцебскай Марыі, не падзяліўшы спадчыну са сваімі братамі, выехаў на службу да Дзмітрыя Іванавіча (Данскога) і разам з дружынай прымаў удзел у знакамітых бітвах на р. Вожы і Куліковым полі (1378, 1380), дзе ён кіраваў правым флангам рускага войска супраць Мамая.
    У маскоўскім войску служыла і мноства воінаўпалоннікаў. Палонныя воіны шляхецкага паходжання, баяры і дзеці баярскія, што прысягалі на вернасць маскоўскаму цару, звычайна захоўвалі саслоўныя прывілеі, пераходзілі на службу да новага гаспадара, вызваляліся ад падаткаў, атрымлівалі землі і адпаведнае жалаванне за службу; а служылі яны стральцамі, гарадавымі казакамі, пушкараміартылерыстамі, а нярэдка займалі і кіруючыя пасады ў войску.
    Радавых ваеннапалонных — «прасталюдзінаў», сялян і гарадскую беднату — чакаў іншы лёс: яны станавіліся халопамі рускіх военачальнікаў, іх сялілі ў маёнтках маскоўскіх баяр і служылых людзей, прадавалі на нявольніцкім рынку за пэўную суму ў залежнасці ад узросту, фізічнага стану, працоўных навыкаў, рамеснага майстэрства палоннага. Вядома, як у час Лівонскай вайны, пасля захопу Полацка, цар Іван Жахлівы аддаў
    149
    звычайны загад «всех чорных людей роздатм по боярам н по дьякам н по всем прнказным людям», а шляхту, салдат і рамеснікаў прымусіў прысягнуць на вернасць самадзержцу; тых, хто адмовіўся ад прысягі, змясцілі ў астрог, дзе яны маглі спадзявацца толькі на выкуп багатымі родзічамі ці на абмен ваеннапалоннымі.
    Шматлікія дакументы, летапісы, пісцовыя кнігі ўпамінаюць імёны «літвінаў», што паступалі на службу да розных рускіх вяльмож. Шмат палоннікаўлітвінаў (ці «літвякоў») было куплена буйнейшымі рускімі солепрамыслоўцамі Строганавымі; «літвякі» Васіль і Якаў сталі апасля бліжэйшымі дарадцамі і памочнікамі братоў Строганавых. Літвіны ўваходзілі і ў склад дружыны Ермака, удзельнічалі ў яго паходзе за Урал; адным з бліжэйшых саратнікаў Ермака быў літвін Мікіта Пан. Наогул літвіны ў Маскоўскай дзяржаве былі вядомы як добрыя военачальнікі, арганізатары пушкарскай справы, таленавітыя майстры ў розных «хітрых» рамёствах, дарадцы; усе яны добра разумелі рускую (маскоўскарускую) мову, тым больш што царкоўнаславянская мова іх была адзінай.
    Яшчэ большыя памеры перасяленні «паланянікаў» атрымалі ў другой палове XVII ст., што звязана з падзеямі спусташальнай вайны 1654—1667 гг. Мноства захопленых у палон мірных жыхароўлітвінаў у якасці прыгонных было адпраўлена ў маёнткі рускіх ваявод А. Трубяцкога, В. Шарамецьева, Ю. Далгарукага, М. Адоеўскага і іншых. Так, у выніку захопу Віцебска частка ацалелай шляхты, што аказала гераічнае супраціўленне маскоўскаму войску, была «за непаслушэнства» саслана ў Казань. Пасля ўпартай абароны Дуброўны цар пакараў «дубровенскіх літоўскіх людзей», загадаўшы «шляхты лучше людей выбрав, прнслав к... государю, а достальную шляхту велеть посылать в Тулу, а меіцан н уездных людей раздать ратным людям семьямн, а город Дубровну выжечь». Вялікая колькасць беларускіх рамеснікаў, высокакваліфікаваных майстроў — дойлідаў, каменячосаў, кафельнікаў, рэзчыкаў па дрэве, збройнікаў, ювеліраў і інш. была расселена па гарадах Расіі. Паводле афіцыйных даных, у 1654—1667 гг. было зведзена ў палон 300 тыс. беларусаў. У другой палове XVII ст. беларусы складалі 20 % насельніцтва Масквы. Мяшчанская (ці Новамяшчанская) слабада ў Маскве спрэс была заселена беларусамі, у 1685 г. тут пражывала