Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Нарэшце, падчас акупацыі немцы паспелі стварыць у Беларусі сваю сістэму кіравання, наладзіць у адпаведнасці з пэўнымі устаноўкамі работу адміністрацыі і розных грамадзянскіх устаноў, дзе працавала значная колькасць беларускага насельніцтва — службоўцы, настаўнікі, урачы, работнікі культуры, вайскоўцы, святары і інш. Многія з іх у канцы вайны падаліся на захад разам з немцамі, што адступалі пад націскам савецкіх войск. Сярод іх было нямала і беларускай інтэлігенцыі, якая цяжка перажывала развітанне з Радзімай. Шмат беларусаў знаходзілася пад канец вайны ў лагерах прымусовых перасяленцаў («перемеіценных лмц») у Германіі і Аўстрыі, многія з іх апасля выехалі ў Францыю, Бельгію, Вялікабрытанію, ЗША, Канаду, Аўстралію. У ЗША пасялілася ў гэты час каля 50 тыс. беларускіх эмігрантаў,
155
столькі ж — у Канадзе, дзесяткі тысяч «аселі» ў Англіі, Германіі, Францыі, Аўстраліі. Эміграцыя 40ых гадоў была, бадай што, самай шматлікай у гісторыі беларускіх перасяленняў. Прычым прыкметную плыню ў ёй складала эміграцыя палітычная.
Апынуўшыся ў іншаэтнічным асяроддзі, беларусы параўнаўча хутка адаптуюцца да новых умоў, прымаюць законы і звычаі той краіны, якая дала ім прытулак. Разам з тым ва ўмовах дэмакратыі і свабоды сумлення яны захоўваюць свае нацыянальныя адметнасці, сваю культуру, мову і гэтую любоў да беларушчыны імкнуцца перадаць сваім нашчадкам. У пасляваенны перыяд амаль ва ўсіх краінах Захаду, дзе ёсць беларуская дыяспара, створаны грамадскія і культурнаасветныя суполкі, таварыствы, клубы, фальклорныя калектывы, навуковыя цэнтры і ўстановы, дзе вядзецца вялікая праца па вывучэнню багатай гісорыкакультурнай спадчыны беларусаў у кантэксце славянскай і сусветнай культуры, значная ўвага ўдзяляецца яе ўсебаковаму асэнсаванню, творчаму развіццю і адраджэнню лепшых традыцый. Назавём некаторыя з гэтых грамадскакультурных аб’яднанняў і навуковаасветных цэнтраў:
Беларускаамерыканскае з’адзіночанне (БАЗА) — масавая арганізацыя са сваім цэнтрам у НьюЙорку і філіяламі ў штатах НьюДжэрсі, Агайо, Канектыкут, Мічыган, Каліфорнія; з 1950 г. выдае газету «Беларус» (рэдактар Янка Запруднік);
Грамадскакультурны цэнтр «Полацэк» у Кліўлендзе (ЗША); выдае аднайменны часопіс;
Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў НьюЙорку (дырэктар Вітаўт Кіпель); выдае навуковыя «Запісы»;
Згуртаванне беларусаў у Канадзе;
Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе;
Беларускі канадскакультурны саюз у Таронта;
Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі;
Беларускі цэнтр у Лондане з бібліятэкай і музеем імя Францыска Скарыны; выдае спецыяльны «Часопіс навуковых даследаванняў»;
Беларускі цэнтр у Мюнхене з часопісам «Мюнхенскі беларускі зборнік»;
Беларускі інстытут культуры і навукі на Захадзе з часопісам «Факел»;
Факультэт славістыкі універсітэта ў Капенгагене (Данія);
156
Кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.
Беларускае замежжа дапамагло захаваць інтэлектуальны патэнцыял беларускага народа і мае сур’ёзныя поспехі ў вывучэнні праблем беларускай гісторыі і культуры. Як заўважаў Васіль Быкаў, дзеячы беларускага замежжа ва ўмовах камуністычнага аднадумства і жорсткай цэнзуры, што панавалі на Беларусі, былі «ашчаднікамі нашай нацыянальнай існасці, захавальнікамі нашага культурнага генафонду». Тое, што думалі, але не маглі адкрыта сказаць іх сучаснікі ў сябе дома, на Беларусі, дзеячы замежжа свабодна гаварылі, сцвярджалі праўду аб шматпакутнай гісторыі Беларусі; яны былі свайго роду рупарам незалежнасці і носьбітам нацыянальнай ідэі. Толькі ў ЗША выдаецца зараз паўтара дзесятка беларускіх газет і часопісаў, дзейнічаюць беларускія нядзельныя школы, фальклорныя калектывы, арганізуюцца выставы твораў мастацтва. У замежжы дзейнічаюць Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Беларуская праваслаўная царква канстанцінопальскай юрысдыкцыі і Беларуская каталіцкая місія; служба ідзе на беларускай мове, на беларускай мове выдаецца і разнастайная рэлігійная літаратура. Буйным інтэлектуальным цэнтрам беларускай эміграцыі ў 20—30ых гадах была Прага, якая дала прытулак членам урада Беларускай Народнай Рэспублікі (П. Крэчэўскі, В. Захарка, Я. Варонка, Л. Геніюш і інш.), удзельнікам 1га Усебеларускага кангрэса, групы беларускіх эсэраў. Тут у 1921 г. была склікана Пражская канферэнцыя беларускіх палітычных партый, удзельнікі якой рашуча асудзілі ганебны мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, што падзяліў Беларусь на дзве часткі.
Асобай увагі заслугоўваюць беларусы, якія нікуды не выязджалі,— карэнныя жыхары Беласточчыны, Віленшчыны, Смаленшчыны, Браншчыны. Асіміляцыйныя працэсы не абмінулі беларускае насельніцтва гэтых рэгіёнаў, тым не менш яно часткова захавала самабытныя рысы сваёй культуры і гістарычную памяць. На Беласточчыне ў шэрагу пачатковых школ выкладаецца беларуская мова, працуюць два беларускія ліцэі (Бельск, Гайнаўка), выдаецца беларуская газета «Ніва», арганізуюцца фестывалі народнай творчасці, мастацкія выставы. Творчыя сілы беларускай інтэлігенцыі гуртуюцца тут вакол літаратурнага аб’яднання «Белавежа», кафед
157
ры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Тут добра вядомы імёны беларускіх дзеячаў: пісьменнікаў — С. Яновіча, А. Баршчэўскага (Барскага), В. Шведа, мастакоў — Л. Тарасевіча, М. Давідзюка, навукоўцаў — Ю. Туронка, Б. Белаказовіча, А. і Я. Мірановічаў, М. Гайдука.
У гэтай сувязі нельга не згадаць і тых дзеячаў далёкага і блізкага замежжа, творчыя дасягненні якіх атрымалі міжнароднае прызнанне. Сярод іх — Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Масей Сяднёў, спевакі Міхай ЗабэйдаСуміцкі, Багдан Андрусішын (Данчык), Пётра Конюх, кампазітары Мікола Равенскі, Мікола КуліковічШчаглоў, Эльза Зубковіч, мастакі Віктар Жаўнярэвіч, Уладзімір Шыманец, Анатоль Чайкоўскі. 3 беларусаў паходзяць і такія сусветна вядомыя вучоныя, як Барыс Кіт — акадэмік Сусветнай акадэміі і астранаўтыкі, вядучы спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі; Ілля Прыгожын — прэзідэнт Бельгійскай каралеўскай акадэміі навук, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі; Казімір Семяновіч — вынаходнік шматступенчатай ракеты; Якуб НаркевічЁдка — першаадкрывальнік электраграфіі хвалевай перадачы электрасігналаў; авіяканструктар Павел Сухі, кампазітар Дзмітрый Шастаковіч і шмат іншых.
Працэс суверэнізацыі і рост нацыянальнай самасвядомасці, што вызначыліся ва ўмовах крызісу камуністычнай ідэалогіі і краху таталітарнай сістэмы кіравання, патрабуюць кансалідацыі і гуртавання здаровых сіл нацыі. Услед за далёкім замежжам створаны і пачалі дзейнічаць культурнаасветныя суполкі беларусаў на абшарах былога СССР — у СанктПецярбургу, Маскве, Смаленску, Вільні, Рызе, Таліне, Калінінградзе, Петразаводску, Якуцку,— амаль паўсюдна, дзе ёсць кампактныя асяродкі беларускага насельніцтва, якое не забыла свае карані і сваіх продкаў. У 1990 г. створана Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» (прэзідэнт Васіль Быкаў, з 1993 — Радзім Гарэцкі), якое каардынуе дзейнасць шматлікіх замежных дыяспар і іх сувязі з Бацькаўшчынай; для суайчыннікаў замежжа выдаецца спецыяльная газета «Голас Радзімы». Жыццё патрабуе пераасэнсавання старых стэрэатыпаў у адносінах да суайчыннікаў за мяжой, умацавання трывалых і пастаянных сувязей, аб’яднання інтэлектуальных сіл нацыі дзеля адзінай мэты — нацыянальнакультурнага адраджэння і вываду Беларусі з зацяжнога духоўнага і эка
158
намічнага крызісу на натуральныя шляхі да еўрапейскай цывілізацыі.
Пытанні і заданні:
1. Ці іймат беларусаў пражывае за межамі Бацькаўшчыны? У якіх краінах ёсць кампактныя пасяленні беларусаў?
2. Якім чынам аказваліся нашы продкі за межамі сваёй краіны — Вялікага княства Літоўскага? Назавіце вядомых военачальнікаў і дзеячаў культуры, ійто служылі ў Маскоўскай дзяржаве?
3. Які лёс чакаў ваеннапалонных у Маскоўскай дзяржаве? Як уплывала на гэты лёс іх сацыяльнае становішча?
4. Раскажыце пра беларусаўлітвінаў у Маскве ў 2ой палове XVII cm. Якія ійэдэўры архітэктуры і мастацтва былі створаны беларускімі майстрамі ў Маскоўскай Русі?
5. Што сабой уяўляў сацыяльны склад беларускіх эмігрантаў у канцы XVIII — XIX cm. ? Хто з вядомых дзеячаў культуры пакідаў краіну?
6. Якія характэрныя прыкметы адрозніваюць палітычную эміграцыю ад эканамічнай?
7. На які час прыходзіцца першая хваля масавай эканамічнай эміграцыі з Беларусі? У якіх накірунках іійлі перасяленні?
8. Дзе сяліліся і кім працавалі беларусы ў Амерыцы? Як уладкоўвалі свой быт?
1. У чым асаблівасці масавай эміграцыі 20—30ых гадоў усходняй і заходняй частак Беларусі?
2. Якія памеры набыла эміграцыя ў 1941— 1945 гг.? Як фарміраваліся розныя групы перасяленцаў?
3. Што такое рэпатрыяцыя? Памеры і склад беларускіх рэпатрыянтаў у 1946 годзе?
4. Што ўяўляла сабой беларуская палітычная эміграцыя 40ых гг.?
5. Назавіце важнеййіыя беларускія грамадскакультурныя аб’яднанні і навуковыя цэнтры ў замежжы.
6. Якія заслугі мае беларуская эміграцыя перад Радзімай? Назавіце імёны відных дзеячаў культуры і навукі беларускага замежжа.
ЭТНІЧНЫ СКЛАД НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ
Этнічныя групы
Этнічны склад насельніцтва ўплывае на этнічную і нават палітычную сітуацыю ў краіне. Палітыка краіны ці яе метраполіі (калі краіна залежная і не мае суверэнітэту) так ці інакш адлюстроўвае наяўную этнічную сітуацыю, улічвае інтарэсы розных этнасацыяльных і этнаканфесійных груп насельніцтва, рэгулюе міжэтнічныя ўзаемаадносіны прававымі актамі і практычнай работай выканаўчай улады. Сапраўдная цывілізаваная палітыка, што забяспечвае роўнасць правоў і гармонію міжэтнічных узаемаадносін, магчыма толькі ў суверэннай дэмакратычнай дзяржаве.
Паводле перапісу 1989 г., у Беларусі пражывае 10 млн. 152 тыс. насельніцтва. Асноўнае насельніцтва — беларусы, яны складаюць 77,9 % (7905 тыс.), наступныя месцы займаюць рускія— 13,2 % (1342 тыс.), палякі 4,1 % (418 тыс.), украінцы — 2,9 % (291 тыс.), яурэі—1,1 % (112 тыс.), татарьі (12,4 тыс.), цыганы (10,8 тыс.), малдаване (5 тыс.), азербайджанцы (5 тыс.), армяне (4,9 тыс.), узбекі (3,5 тыс.), немцы (3,5 тыс.) і інш.
Кожная з нацыянальных груп (меншасцей) мае сваю гісторыю, свае адметныя асаблівасці ў знешніх (антрапалагічных) рысах, культурных традыцыях, самасвядомасці, сувязях з гістарычнай Радзімай і інш. Адны з іх з’яўляюцца суседзямі, ціто здаўна пражывалі ў этнакантактных зонах цераспалосна з беларусамі, іншыя — траплялі ў Беларусь у той ці іншы час пры розных гістарычных варунках. Коратка пазнаёмімся з найбольш значнымі нацыянальнымі групамі ў Беларусі.