• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    150
    612 сямей літвінаў. Беларускім быў і Новадзявочы манастыр, тут пражывала 300 беларускіх манашак, пераселеных з Куцеінскага манастыра, што каля Оршы.
    Менавіта беларускія майстры пакінулі пасля сябе шэдэўры архітэктуры і мастацтва, пабудавалі Каломенскі палац, аформілі некалькі сабораў; яны прынеслі з сабой мастацтва аб’ёмнай ажурнай разьбы ў стылі барока, тэхніку пакрыцця сусальным золатам, рэльефную шматколерную кафлю, тонкую разьбу па косці, майстэрства ліцця гармат і вырабу зброі (шмат узораў яе захоўваецца ў Аружэйнай палаце). Дакументы захавалі прозвішчы таленавітых майстроў — літвінаў Кліма Міхайлава, Герасіма Акулава, Восіпа Андрэева, Андрэя Фёдарава, Яўсея Сямёнава, якія афармлялі Смаленскі сабор Новадзявочага манастыра, і ў прыватнасці яго цудоўнейшы іканастас. Літвіны Сцяпан Іваноў з Мсціслава (за яго ўменне рабіць рукатворныя цуды ён быў празваны «полубесом»), Ігнат Максімаў з Копысі, Пётр Заборскі з Вільні стварылі ў Маскве сваю школу мастацкай кафлі.
    У выніку падзелу Рэчы Паспалітай паміж трыма імператарамі і далучэння Беларусі да Расійскай імперыі былі закладзены трывалыя асновы «заходняй» палітыкі царызму, так званага заходнерусізму, што не прымусіла сябе доўга чакаць і абярнулася пэўнымі зменамі ў памерах і накірунках беларускай эміграцыі, у сацыяльным складзе мігрантаў. Асобныя хвалі гэтай эміграцыі невыпадкова прыходзіліся на пад’ём нацыянальнавызваленчай вайны (1794, 1831, 1863), а таксама вайны Расіі з напалеонаўскай Францыяй, дзе беларусы прымалі ўдзел як на баку Расіі, так і на баку Напалеона.
    Пасля задушэння паўстанняў тысячы яго ацалелых удзельнікаў былі асуджаны і адпраўлены на катаргу ці на пасяленне ў Сібір і на Далёкі Усход. Многія ўдзельнікі паўстанняў ці спачуваючыя ім, дэмакратычна настроеная інтэлігенцыя, што не прымала каланізацыйнажандарскай палітыкі рускага царызму, вымушаны былі эмігрыраваць на Захад — у Францыю, Швейцарыю, Англію, Італію. У ліку іх героі вызваленчай вайны, вядомыя дзеячы культуры, вучоныя — Тадэвуш Касцюшка, Міхаіл Агінскі, Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Напалеон Орда, Томаш Зан, Юзэф Копаць, Восіп Кавалеўскі, Бенедзікт Дыбоўскі, Іван (Ян) Чэрскі і многія іншыя. Кожны з іх пакінуў прыкметны след у гісторыі не толькі
    151
    айчыннай, але і сусветнай навукі, культуры, грамадскай думкі. У іх гонар пастаўлены помнікі, іх імя носяць вуліцы, гарады, вышэйшыя ўстановы, горныя хрыбты ў Злучаных Штатах Амерыкі, Канадзе, Чылі, краінах Заходняй Еўропы і ў Расіі.
    У сучаснай літаратуры эміграцыя вызначаецца як дабравольнае ці вымушанае перасяленне за межы сваёй краіны па палітычных, эканамічных, рэлігійных і розных асабістых матывах. Палітычная эміграцыя адрозніваецца ад эканамічнай сваімі маштабамі і сацыяльным складам мігрантаў. Нягледзячы на адносна меншыя памеры, яна мае больш згубныя вынікі для нацыі, бо Айчыну пакідаюць звычайна лепшыя інтэлектуальныя сілы. Найбольш масавай з’яўляецца эканамічная эміграцыя.
    Першая хваля масавай эканамічнай эміграцыі з Беларусі назіралася ў канцы XIX — пачатку XX ст. У гэты час за межы Беларусі пацягнуліся патокі перасяленцаў, у асноўным збяднелых, люмпенізаваных сялян, якія ў сябе на Радзіме ва ўмовах аграрнага крызісу аказаліся «лішнімі» людзьмі. Адзін паток перасяленцаў быў скіраваны на ўсход, галоўным чынам у Сібір, дзе да XX ст. яшчэ захаваліся масівы свабодных ці рэдказаселеных зямель. За 16 гадоў (1896—1912) толькі ў Сібір выехала больш за 700 тыс. беларусаў.
    Другі паток перасяленцаў быў скіраваны на Захад, пераважна ў «заморскія» краіны — Злучаныя Штаты Амерыкі, Канаду, Лацінскую Амерыку. Па некаторых ацэнках, да першай сусветнай вайны сюды выехала 600 тыс. беларусаў. Праўда, гэтыя звесткі няпоўныя, бо дакладнага ўліку беларусаў за мяжой не праводзілася; тут давалі аб сабе знаць вынікі палітыкі рускага царызму, што не прызнаваў беларусаў як самастойную нацыю, а таму праваслаўных беларусаўперасяленцаў залічвалі да рускага насельніцтва, а эмігрантаўкатолікаў — да палякаў.
    Шмат хто з перасяленцаў, папрацаваўшы некалькі гадоў у Амерыцы і скапіўшы пэўны запас грошай, вяртаўся да сябе на Радзіму, набываў кавалак зямлі і ўладкоўваў на ім сваю гаспадарку. Аднак многія не вярталіся дадому, заводзілі ў эміграцыі сем’і, трывала пускалі свае карані ў мясцовую глебу. Заробкі беларускіх перасяленцаў, звыклых да працы, былі ў некалькі разоў вышэй, чым у сябе на Радзіме. Газета «Наша ніва» ў 1911 г. (20 студзеня) пісала: «Ад нас выязджае шмат
    152
    рабочай людской сілы ў Злучаныя Штаты Паўночнай Амерыкі, дзе заробак у 5—10 разоў большы ад нашага. Там нашы беларусы, якія не прывыклі да раскошнага жыцця, за 2—3 гады ўжо складаюць капітал і вяртаюцца да сваіх родных вёсак з амерыканскімі грашыма. Можна сказаць, што найменш тры чвэрці нашых мужыцкіх капіталаў — гэта з Амерыкі».
    Большасць беларускіх эмігрантаў у Амерыцы працавала на прадпрыемствах, будоўлях, сельскагаспадарчых фермах. У Аргенціне і Бразіліі яны сяліліся і ў слабаасвоеных сухіх стэпах — пампасах, у міжрэччы Параны і Уругвая, дзе яны жылі побач з іншымі славянскімі народамі — балгарамі, славакамі, палякамі, украінцамі, сербамі. Эмігранты ўнеслі свой уклад у развіццё гаспадаркі, пад’ём вытворчых сіл гэтых краін, якія ў пачатку XX ст. перажывалі сапраўдны эканамічны бум. Урад Аргенціны праводзіў рацыянальную палітыку ў адносінах да перасяленцаў, даваў крэдыты, вылучаў на рэдканаселеных тэрыторыях зямельныя надзелы памерамі да 25 га і болей. Патрабавалася шмат высілкаў, каб надаць гэтым дзікім землям боскі выгляд, выкарчаваць калючы кустарнік, узараць і засеяць поле, атрымаць добры ўраджай пшаніцы і кукурузы, уладкаваць ферму, узгадаваць статак буйной рагатай жывёлы; без валоў і коней нельга было і думаць аб сапраўднай фермерскай гаспадарцы,— і на ўсё гэта патрабавалася шмат гадоў руплівай працы. Неабходна было і авалодаць дзяржаўнай (іспанскай ці партугальскай) мовай, адаптавацца ў іншаэтнічным асяроддзі, добра ведаць законы краіны, каб наладзіць адпаведныя сувязі з дзяржаўнымі структурамі, развіваць гандлёвакамерцыйную дзейнасць.
    Аднак ужо ў пачатку XX ст. усё цяжэй станавілася набыць зямлю ва ўласнасць, бо фонд свабодных зямель быў да таго часу амаль што вычарпаны. Буйныя землеўладальнікі, патомкі іспанскіх канквістадораў, былі не задаволены наплывам эмігрантаў, працівіліся дзяржаўным мерам дапамогі перасяленцам, завышалі цэны на зямлю. Таму не ўсе жадаючыя маглі набыць яе, каб наладзіць уласную гаспадарку. Шмат перасяленцаў працавала па найму ў мясцовых фермераў, многія працавалі ў здабываючай прамысловасці, на будаўніцтве, у сферы абслугоўвання. Больш кампактна беларусы былі расселены ў Аргенціне па берагах ЛаПлаты (Сярэбранай ракі) і ў сталіцы БуэнасАйрэсе.
    153
    Новая хваля беларускай эміграцыі ў Паўднёвую Амерыку і часткова ў Канаду адносіцца да 1925— 1939 гг., прытым яна закранула толькі Заходнюю Беларусь. Першае месца па колькасці беларускіх эмігрантаў у гэты час займала Бразілія (350 тыс.), затым ішлі Аргенціна (120 тыс., з іх палова пасялілася ў БуэнасАйрэсе), Уругвай (60 тыс.), Парагвай (60 тыс.), Чылі (10 тыс.). Шмат перасяленцаў затрымалася паблізу, у развітых краінах Заходняй Еўропы — Францыі, Германіі, Англіі і інш. У прыватнасці, у 30ых гадах у Францыі пражывала звыш 20 тыс. беларускіх эмігрантаў.
    У той жа час з Усходняй Беларусі ў супрацьлеглым накірунку, на Урал, у Сібір, раёны еўрапейскай Поўначы цягнуліся эшалоны з нашымі суайчыннікамі. Частка іх ехала сюды добраахвотна на будоўлі сацыялізму. ДРУГУЮ частку складалі так званыя «ворагі народа», большасць іх — сяляне, людзі, гвалтоўна адарваныя ад сваёй зямлі, «кулакі» і «падкулачнікі», тыя, хто не пажадаў ісці ў калгас, нязгодныя з палітыкай сталінскага рэжыму. Па падліках A. Н. Пешкавай, у выніку «арганізаванага набору рабочай сілы», г. зн. у выніку арганізаваных прымусоварэпрэсіўных мер, Усходнюю Беларусь за гады савецкіх пяцігодак пакінула 1 млн 629 тыс. чалавек. Лёс гэтых няшчасных людзей, што працавалі на лесапавалах і рудніках, рыцці каналаў і катлаванаў, будаўніцтве заводаў і ваенных аб’ектаў, быў куды горшым, чым іх суайчыннікаў, што выязджалі на працу ў краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі (і ў любы час маглі вярнуцца дадому). Жыццё і побыт гэтых людзей знайшлі рэалістычнае адлюстраванне ў мастацкіх і дакументальных творах рускіх аўтараў (А. Салжаніцын, А. Платонаў, М. Жыгулін) і нашых суайчыннікаў (С. Грахоўскі, Л. Геніюш, А. Звонак, Я. Чапля, Ф. Аляхновіч).
    Другая сусветная вайна ў чарговы раз скаланула Беларусь, падвергла яе насельніцтва новым выпрабаванням. 3 пачаткам нямецкафашысцкай агрэсіі каля 1,5 млн чалавек было эвакуіравана на ўсход — у Паволжа, Сібір, Казахстан. Тыя, што засталіся ва ўмовах акупацыі, не маглі быць упэўнены ў заўтрашнім дні. Каля 380 тыс. беларусаў, у асноўным працаздольнай моладзі, прымусова былі мабілізаваны і вывезены на работы ў Германію,— у гэтым метады арганізацыі вы
    154
    творчасці нямецкага фашызму і сталінскага рэжыму мала адрозніваліся паміж сабой.
    3 пачаткам вайны некалькі мільёнаў савецкіх салдат аказаліся ў нямецкім палоне. He далучыўшыся да Жэнеўскай канвенцыі аб ваеннапалонных, Савецкі Саюз фактычна адмовіўся ад сваіх суайчыннікаў, пакінуў іх на волю лёсу і без дапамогі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Многія з іх загінулі ў палоне («У нас нет военнопленных»,— заяўляў I. Сталін у адказ на прапанову абмяняць фельдмаршала Паўлюса на яго ўласнага сына Якава). Пасля вайны савецкае кіраўніцтва дасягнула дамоўленасці з саюзнікамі аб прымусовай рэпатрыяцыі былых савецкіх грамадзян на вызваленай тэрыторыі.
    Ha 1 сакавіка 1946 г. было рэпатрыіравана 520 672 беларусы, сярод іх 385 тыс. грамадзянскіх асоб і каля 135 тыс. ваеннапалонных. Большасць з іх, у прыватнасці тыя, што былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію, а таксама радавы і сяржанцкі састаў ваеннапалонных, падлягалі амністыі, акрамя катэгорыі «соцнально опасных» і «мзменннков». Ва ўмовах савецкіх правапарадкаў пад гэтую катэгорыю мог папасці кожны ці амаль кожны з рэпатрыянтаў. Таму нядзіўна, што многія з іх не жадалі вяртацца на Радзіму. Па некаторых звестках, звыш 260 тыс. чалавек не вярнуліся з Германіі да сябе на Радзіму. Тыя беларусы, што ваявалі ў складзе польскай арміі і былі захоплены ў палон ў 1939 г., як правіла, запісваліся палякамі і таксама не вярталіся дадому. За мяжою засталіся і беларусы, якія ваявалі на баку саюзнікаў у складзе польскай арміі Андэрса.