Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Палякі
Гісторыя этнакультурных стасункаў народаў Польшчы і Беларусі вядома са старажытных часоў, калі тут пражывалі славянскія плямёны мазаўшан, памаран, люцічаў, дрыгавічоў, валынян, яцвягаў, радзімічаў і інш. Паходжанне гэтых плямён, як і шляхі іх міграцыі, застаецца да канца не вытлумачаным гістарычнай навукай. Раён Падляшша, дзе цераспалосна пражывалі палякі (ляхі), русіны і патомкі яцвягаў, быў аб’ектам прэ
165
тэнзій з боку польскіх і літоўскіх князёў. 3 другога боку, пад націскам германскіх плямён, а пасля крыжацкай агрэсіі частка ляшскага насельніцтва — люцічаў, мазаўшан, памаран — перасялялася на ўсход, на тэрыторыю беларускага Панямоння, у раён старажытнай Літвы, дзе ў хуткім часе ўтварылася магутная славянская дзяржава з цэнтрам у Наваградку.
Уніі Літвы і Польшчы (1385, 1569), адыграўшыя важкую ролю ў абароне інтарэсаў гэтых дзяржаў у барацьбе з крыжацкай і маскоўскай агрэсіямі, разам з тым заклалі падмурак для пранікнення польскіх элементаў у беларускае (літвінскае) грамадства. Аднак рост польскага элемента ў Беларусі ішоў галоўным чынам за кошт акаталічвання мясцовага беларускага насельніцтва. Беларуская шляхта, прымаючы каталіцкую веру і захоўваючы свае саслоўныя прывілеі, паступова збліжалася з польскай феадальнай вярхушкай. Статут 1588 г. забараняў іншаземцам (у тым ліку і палякам) набываць землі на тэрыторыі БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Большасць польскіх імігрантаў сялілася на тэрыторыі Падляшша, якое ў 1569 г. было далучана непасрэдна да зямель Польскай Кароны, і на Палессі, дзе ўтварыліся асобныя хутаркі так званай чыншавай шляхты, выхадцаў з Мазовіі, якія па традыцыі займаліся ляснымі промысламі; шмат выхадцаў з Польшчы служыла ў ваенных гарнізонах крэпасцей, асабліва на памежжы з МаскоўскаРускай дзяржавай, і ў розных дзяржаўных і недзяржаўных установах. 3 забаронай беларускай мовы ў дзяржаўным справаводстве (1696) польская мова манапольна запанавала ў вышэйшых сферах беларускалітоўскага грамадства.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай у выніку згавору трох імператараў і далучэння Беларусі да Расіі працэс паланізацыі мясцовага беларускага насельніцтва не спыніўся. Наадварот, у канцы XVIII — першай палове XIX ст. на абшарах былой Рэчы Паспалітай назіраўся працэс кансалідацыі ўсіх нацыянальных і дэмакратычных сіл, расла незадаволенасць рэакцыйнай палітыкай рускага самадзяржаўя. Скасаванне грэкакаталіцкай царквы (1839) паглыбіла раскол беларускага народа: большая частка яго была далучана да праваслаўнай (рускай) веры, другая частка перайшла ў каталіцтва (польскую веру). Расійскія ўлады ў садружнасці з польскімі нацыянальнымі коламі разглядалі беларусаў як «этнагра
166
фічны матэрыял», падзяляючы яго па канфесійнаму прынцыпу на рускіх (праваслаўных) і палякаў (католікаў). У катэгорыю палякаў сталі запісваць таксама і мясцовае акаталічанае сялянства. Пасля падаўлення нацыянальнавызваленчага руху ў Польшчы і на Беларусі царскі ўрад перайшоў у рашучае наступленне, канфіскуючы маёнткі мяцежнай шляхты, пераводзячы яе ў вялікай колькасці ў разрад аднадворцаў і дзяржаўных сялян, ліквідуючы ў «ЗаходнеРускім краі» польскія школы. Аднак разам з польскімі пацвярджалася забарона беларускіх школ і беларускай мовы ў афіцыйным ужытку.
Паводле перапісу 1897 г., у Беларусі пражывала больш за 140 тыс. палякаў. У Гродзенскай губерні яны складалі 10 % усяго насельніцтва, у Віленскай — 8,2, у Віцебскай — 3,4, у Мінскай — 3, Магілёўскай — 1,4 %. Больш высокім быў працэнт польскага насельніцтва ў гарадах (у Вільні яны складалі 30 %). Па матэрыялах Віцебскай губерні, 27,7 % тутэйшых палякаў адносіліся да шляхецкага саслоўя, 38 % — да сялянства і 33,3 % — да мяшчан. Амаль трэцяя частка польскага насельніцтва валодала граматай.
У 1920—1939 гг. заходняя частка Беларусі знаходзілася ў складзе Польшчы. Польскія ўлады разглядалі яе як свае «крэсы ўсходнія» і прадпрымалі ўсе магчымыя меры для яе «асваення», насаджаючы тут польскую адміністрацыю, польскія школы і касцёлы; памежныя землі засяляліся польскімі асаднікамі, якія атрымлівалі тут зямельныя надзелы за вайсковую службу. За два дзесяцігоддзі з Польшчы ў Заходнюю Беларусь перасялілася каля 300 тыс. палякаў; заўважым, што ў той жа час мноства беларусаў шукала заробкі, выязджаючы за акіян.
Спрыяльныя ўмовы для развіцця польскай дыяспары былі створаны ў 20ыя гады і ў Савецкай Беларусі, дзе пражывала 97,5 тыс. палякаў (перапіс 1926 г.). Там, дзе яны складалі большасць насельніцтва, былі створаны нацыянальныя раёны (у прыватнасці, Койданаўскі, большасць насельніцтва якога складалі католікі беларускага паходжання), сельскія саветы (іх налічвалася болей 40), працавалі польскія школы, касцёлы, дзейнічаў Польскі дзяржаўны вандроўны тэатр БССР. Пры Беларускім дзяржаўным педагагічным інстытуце было адкрыта польскае аддзяленне, якое рыхтавала настаўні
167
каў для польскіх школ. На польскай мове выходзілі і перыядычныя выданні: газеты «Mtot» («Молат») і «Огка» («Ворыва»), «Gwiazda Mlodzezy» («Зорка моладзі»), «Sturmowiec Kojdanowszczyzny» («Ударнік Койданаўшчыны»). Аднак такое этнапалітычнае становішча ў Беларусі было нетрывалым і не магло задаволіць ні польскую, ні савецкую ўлады.
Падзеі другой сусветнай вайны, што абрушыліся на Польшчу ў 1939 г., абярнуліся страшэннай трагедыяй і для беларускіх палякаў. Рэшткі польскага войска былі ўзяты ў палон, мноства палякаў (каля 600 тыс.) было выслана ў Сібір і на Поўнач Расіі, нямала іх знайшло свой апошні прытулак у Катыні, Курапатах і іншых лагерах смерці. Пасля вайны па ўзаемнай дамове паміж СССР і Польскай Народнай Рэспублікай з Беларусі ў Польшчу выехала 274 тыс. палякаў, сярод якіх было нямала і беларусаўкатолікаў. У канцы 50ых гг. назіралася яшчэ адна хваля перасяленняў, якая ахапіла дзесяткі тысяч чалавек.
Паводле перапісу 1989 г., у Беларусі пражывае 418 тыс. палякаў. Польскую мову лічаць сваёй роднай каля 14 % палякаў. Пасля абвяшчэння суверэнітэту Беларускай рэспублікі для польскай нацыянальнай меншасці былі створаны спрыяльныя ўмовы, якія садзейнічаюць плённаму развіццю іх культурных традыцый і ўсебаковых сувязей як у Беларусі, так і са сваімі суайчыннікамі ў Польшчы і іншых краінах. За апошнія гады для вернікаў адкрыта нямала касцёлаў, дзе нясуць службу шмат ксяндзоў, што прыехалі сюды з Польшчы, у гарадах (Гродна, Мінск, Ліда і інш.) адкрываюцца польскія школы і класы. Усё гэта з’яўляецца добрай прыкметай наладжвання новых раўнапраўных і самастойных адносін паміж двума народамі і суседнімі дзяржавамі.
Украінцы
Украінцы і беларусы — генетычна блізкія славянскія народысуседзі, якія маюць да таго шмат агульных старонак сваёй гісторыі. Палітычныя і культурныя сувязі народаў Украіны і Беларусі вядомы з часоў Кіеўскай Русі, у якую ўваходзілі і беларускія землі. Сумесныя паходы кіеўскіх і полацкіх князёў не раз змяняліся іх вострым саперніцтвам і канфліктамі, аб адным з якіх —
168
крывавай бітве на Нямізе пад 1067 г.— расказвае старажытны летапіс. У часы Вялікага княства Літоўскага, у якое пасля разгрому татар на Сініх Водах (1362) увайшлі і ўкраінскія землі, агульнапалітычны цэнтр абодвух народаў перамясціўся ў Вільню. Пасля манголататарскага нашэсця назіраўся значны прыток перасяленцаў на БеларусьЛітву з Кіеўскай, Чарнігаўскай і ГаліцкаВалынскай зямель.
Асабліва выразна працэсы дыфузіі і міксацыі назіраліся ў памежнай зоне двух славянскіх народаў — у Падняпроўі, Палессі і на паўднёвым захадзе, у раёне Пабужжа. Дняпро служыў са старажытных часоў буйнейшай транспартнай артэрыяй і адыгрываў важную ролю ў міжнародных зносінах. У часы пагаршэння эканамічнага стану нямала беларусаў адпраўлялася па Дняпры на поўдзень, дасягаючы дняпроўскіх парогаў; там яны папаўнялі шэрагі запарожскіх казакаў. 3 другога боку, казацкія загоны не раз «гасцілі» ў Беларусі. У часы антыфеадальнай вайны (1648—1651) на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі атрады казацкіх атаманаў Нябабы, Крывашапкі, Галавацкага, Мікуліцкага і інш., у якіх было нямала беларусаў. Пасля вайны частка казацкай вярхушкі атрымлівала зямельныя ўладанні (часта разам з залежнымі сялянамі) на Беларусі, а казацкія сотні I. Нячая аселі ў Чавускім павеце. Гісторыкакультурныя сувязі з Украінай адлюстроўвае тут і мясцовая антрапаніміка, шматлікасць прозвішчаў украінскага тыпу — Антоненка, Лукашэнка, Цімашэнка, Мацвеенка і да т. п.
Яшчэ больш складана адчляніць украінскія элементы ад беларускіх у памежнай зоне беларускаўкраінскага Палесся. Культурны ландшафт і народныя гаворкі гэтай паласы выяўляюць пераходныя міжэтнічныя рысы. «Сама мясцовасць,— пісаў у свой час П. Бяссонаў,— тут не парука дакладнай этнаграфічнай граніцы: у адзін і той жа час пад Наваградкам вы сустракаеце прыкметы маларускія, што вызначаюць так званую Чорную Русь, а ў глыбі Валыні і пад Суражам цэлыя асады чысцейшага беларускага быту, гаворак, песеннай творчасці. Прыкметы Чорнай Русі, а пад імі Белай і Малой, перамяшчаліся межамі ў розныя перыяды, як перамяшчаюцца да нашага часу» (Беларускія песні. М., 1871. С. XII). Некаторыя даследчыкі разглядалі беларускаўкраінскае Палессе як адзіную гісторыкаэтнаграфічную вобласць, якая ўвасабляе антрапалагічныя і этнакультурныя рысы
169
як беларускага, так і ўкраінскага этнасаў (Ю. ТалькаГрынцэвіч, I. Эрэміч, В. Мандальскі і інш.).
Гістарычныя дакументы не заўсёды выдзяляюць украінскае насельніцтва ў Беларусі як асобны этнас, яно часта атаясамліваецца з беларусамі пад адзінай назвай «русінаў» і людзей аднолькавай (праваслаўнай ці уніяцкай) веры. Аднак традыцыйнабытавая культура ўкраінскіх перасяленцаў, прыток якіх прыкметна павялічваўся ў гады стыхійных бедстваў і недароду, вылучалася самабытнымі рысамі, што адрознівала іх ад акаляючага беларускага асяроддзя. Гэтыя адрозненні назіраліся і ў этнічнай самасвядомасці: беларусы часцей за ўсё называлі сваіх суседзяў хахламі ці казакамі, а тыя іх — літвінамі, ліцвякамі.
Паводле перапісу 1897 г., украінцы («маларосы») складалі 22,6 % насельніцтва Гродзенскай губерні, найбольшая колькасць іх была зафіксавана ў Кобрынскім і Брэсцкім паветах. На астатняй тэрыторыі Беларусі гэты паказчык быў невысокім: у Мінскай губерні — 0,47 % (больш за ўсё ў Рэчыцкім павеце — 1,7 %), у Магілёўскай — 0,22 % (у Гомельскім павеце — 0,5 %), Віцебскай — 0,03 %.