Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Культурныя і эканамічныя сувязі беларусаў (русінаў, літвінаў) і рускіх (маскавітаў, велікаросаў) вядомы са
160
старажытных часоў, і яны з’яўляюцца зусім натуральнымі ў народаўсуседзяў, да таго ж блізкіх па паходжанню і традыцыйнабытавой культуры. Аднак на дзяржаўным узроўні гэтыя сувязі і стасункі развіваліся неадназначна і нярэдка набывалі форму ваенных канфліктаў, у якія аказваліся ўцягнутымі з двух бакоў значныя масы насельніцтва. Значную колькасць мігрантаў складалі ваеннапалонныя. Так, Вітаўт пасля паспяховага паходу на Пскоў (1405 г.) прывёў палонных і рассяліў іх у Гародні ў раёне Каложы (каля Барысаглебскай царквы). Аднак асноўную масу перасяленцаў з паўночнарускіх зямель, а затым і з Расіі складала мірнае насельніцтва.
У свой час полацкія, а затым літоўскабеларускія князі былі звязаны дынастычнымі шлюбамі з князямі наўгародскімі, цвярскімі, маскоўскімі. У 1350 г. Альгерд жаніўся на цвярской княжне Ульяне; разам з ёй на пастаяннае жыхарства ў Вільню пераехалі яе бліжэйшыя асобы і служкі. Дачка Дзмітрыя Данскога выйшла замуж за сына Альгерда Сымона Ленгвена, яшчэ адна цвярская княжна была замужам за Свідрыгайлам. У 1495 г. з Масквы ў Вільню прыехаў вясельны картэж, што прывёз дачку Івана III Алену, якая стала жонкай вялікага князя Аляксандра. Для Алены і набліжанай да яе маскоўскай знаці было распачата будаўніцтва праваслаўнай царквы, хаця праваслаўных храмаў у Вільні на гэты час было нямала.
У XV — XVI стст. назіраўся прыкметны прыток у Беларусь — Літву перасяленцаў з Маскоўскай Русі. Асноўнай прычынай гэтых міграцый было ўзмацненне прыгоннага стану, устанаўленне неабмежаванай тыраніі манархічнай улады і самавольства апрычнікаў, што адчувальна адбілася не толькі на становішчы работнага люду, але і феадальнага саслоўя. Вялікая колькасць эмігрантаў сялілася на ўсходнім памежжы Вялікага княства Літоўскага, дзе несла службу ў якасці панцырных баяр, зямян, абслугі мясцовых гарнізонаў. Літоўскабеларускія магнаты ахвотна прымалі «перабежчыкаў» пад сваю апеку, давалі ім землі ў арэнду, вызвалялі на пэўны час ад падаткаў. Былыя прыгонныя станавіліся тут вольнымі людзьмі; да таго выпрацаваныя на аснове старабеларускага народнага права законы Вялікага княства Літоўскага стаялі на службе аховы чалавекаасобы, гарантавалі яму саслоўныя прывілеі і бяспеку.
Уласцівыя дзяржаўнапалітычнаму ладу Беларусі
161
(Літвы) дэмакратызм і талерантнасць, суіснаванне no634 розных этнаканфесійных груп са сваімі глыбока нацыянальнымі традыцыямі і звычаямі, свабода адпраўлення абрадаў і верацярпімасць разам з узмацненнем абсалютызму і ганеннямі на іншаверцаў і іншадумцаў, што распачаліся ў той жа час у МаскоўскаРускай дзяржаве, садзейнічалі перасяленням у Беларусь і рускіх старавераў, ці стараабрадцаў, якія не прынялі царкоўную рэформу патрыярха Нікана. Галоўным цэнтрам рускіх старавераў у Беларусі стаў г. Ветка, заснаваны ў 1685 г. выхадцамі з Масквы. Другім кампактным раёнам рассялення старавераў было Падзвінне (раёны Віцебска, Полацка і Верхнядзвінска). Стараверы будавалі тут свае храмы, манастыры, наладзілі кнігадрукаванне, іканапіс, развівалі арыгінальнае стараабраднае мастацтва.
У 1722 г. у г. Ветка і бліжэйшых слабодах пражывала болей за 40 тыс. рускіх перасяленцаў. Паток мігрантаў у суседнюю Літву непакоіў рускі ўрад. У 1745 г. карная экспедыцыя пад кіраўніцтвам палкоўніка Сыціна раптоўна напала на Ветку, зруйнавала мясцовыя манастыры і цэрквы, захапіла ў палон 14 тыс. чалавек, адправіўшы іх пад канвоем у глыб Расіі. I ўсё ж прававернае, загартаванае ў нягодах мясцовае насельніцтва ў хуткім часе падняло Ветку з руін, адбудавала разбураныя манастыры і храмы. Аднак у 1764 г. па загаду Екацярыны спецыяльны карны атрад акружыў Ветку і суседнія слабоды, зруйнаваў горад, разрабаваў манастыры і храмы, а большасць мясцовага стараверскага насельніцтва было саслана ў Сібір і на Алтай.
Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі (1772, 1793, 1795 гг.) адкрыла новыя шляхі для пашырэння рускай дыяспары ў Беларусі. Рускія перасяленцы займалі ў першую чаргу ключавыя пасты ў апараце царскай адміністрацыі, а таксама ў складзе ваенных гарнізонаў. I ўсё ж да 1861 г. новых перасяленцаў з Расіі было нямнога, дзесьці каля 10 тыс. чалавек. Асноўную масу рускага насельніцтва ў Беларусі ў гэты час складалі стараверы, якіх налічвалася 34 тыс. чалавек, або 1,1 % усяго насельніцтва. Прычым у Гомельскім павеце яны складалі 11 % мясцовага насельніцтва, у Віцебскім — 6,6, Полацкім — 5,8, Сенненскім — 2,9, Дзісненскім — 2,3 %. Да першай сусветнай вайны (1914) колькасць старавераў амаль патроілася і склала 100 тыс. Гэтае
162
павелічэнне адбывалася не толькі за кошт натуральнага прыросту, але і далейшай міграцыі з Расіі. Пасля далучэння Беларусі да Расіі рускія ўлады прыкметна змянілі свае адносіны да суайчыннікаў, якіх яны болей не разглядалі як здраднікаў і ерэтыкоў.
Стараверы паранейшаму захоўвалі свой самабытны, патрыярхальны лад жыцця, займаліся земляробствам, разнастайнымі промысламі (пчалярства, дрэваапрацоўка, ткацтва, шавецтва, кравецтва і інш.), а таксама гандлем. Іх шматкамерныя дамы падзяляліся на жылую і чыстую палавіны, часта мелі асобны малельны пакойчык з іканастасам ці бажніцай. Іх можна было лёгка пазнаць па вопратцы, якая складалася з доўгага каптана, камізэлькі (ці паддзеўкі), кашулікасавароткі і шырокіх штаноў у мужчын, а таксама ботаў з высокімі халявамі; жанчыны насілі комплекс адзення з сарафанам (сарочка, фартух, сарафан), паверх камізэлька, зімой — доўгі аўчынны кажух або футравая вопратка. Лепшыя ўзоры народнага мастацтва старавераў захоўваюцца зараз у Веткаўскім дзяржаўным музеі народнай творчасці.
Пасля падаўлення нацыянальнавызваленчага руху (1863) царскі ўрад прыняў рашучыя захады па ўмацаванню ўсіх уладных структур надзейнымі кадрамі і русіфікацыі «СевероЗападного края», як у той час называлі Беларусь у афіцыйным ужытку. Са сваіх пасад звальняліся мясцовыя чыноўнікі, настаўнікі, святары, беларусы каталіцкай веры. На іх месца запрашаліся людзі з «рускай глыбінкі», якія карысталіся тут значнымі прывілеямі, у прыватнасці, яны атрымлівалі службовыя аклады ў паўтара раза большыя, чым у Расіі (за «шкодныя» ўмовы працы), мелі права па льготнай цане набываць зямельныя ўчасткі да 300 дзесяцін і болей, ім выдавалі падарожныя ў двайным памеры і інш. 3 1889 г. былі ўведзены пасады земскіх начальнікаў, якія маглі займаць толькі рускія. Па закліку мураўёўскай адміністрацыі ў Беларусь з глыбіні Расіі пераехалі дзесяткі тысяч жыхароў — службовых асоб, настаўнікаў, святароў, вайскоўцаў і нават сялян. За чатыры дзесяцігоддзі рускае насельніцтва ў Беларусі павялічылася болей чым у 20 разоў і ў канцы XIX ст. склала (без уліку старавераў) 235 тыс., або 3,6 % усяго насельніцтва Беларусі. Рускія складалі 54 % духавенства, 46 % чыноўнай адміністрацыі, 19 % дваранскага саслоўя, 10 % купецтва.
163
I ўсё ж такі рост адбываўся не толькі за кошт перасяленцаў з Расіі, але і ў выніку русіфікацыі мясцовага беларускага і небеларускага насельніцтва. Так, у выніку настойлівай дзяржаўнайпалітыкі «западноруснзма» сярод 235 тыс. рускіх, што значыліся паводле перапісу 1897 г., перасяленцы з Расіі складалі толькі 38,7 %.
.Сталыпінская аграрная рэформа, а затым і першая сусветная вайна ўнеслі свае карэктывы ў этнасацыяльную структуру насельніцтва Беларусі. Эміграцыя з Беларусі прыкметна перавышала іміграцыю. У час вайны Беларусь наваднілі іншаземныя войскі. 3 другога боку, каля трох мільёнаў беларусаў было адпраўлена ў бежанства; у некаторых паветах, асабліва на захадзе Беларусі, колькасць насельніцтва за гады вайны скарацілася на 50—70 %. Гэтыя змены закранулі перш за ўсё беларускае, часткова яўрэйскае насельніцтва. Удзельная вага рускіх у этнасацыяльнай структуры насельніцтва Беларусі ўстойліва павышалася. Калі ў канцы XIX ст. іх налічвалася 235 тыс. (3,6 %), то ў 1926 г.— 384 тыс. (7,7 %), у 1959—659 тыс. (8,2 %), у 1979—938 тыс. (10,4%), у 1979—1134 тыс. (11,9%), 1989—1342 тыс. (13,2 %).
У 20ыя гады ў Беларусі склалася найбольш спрыяльная этнапалітычная сітуацыя для свабоднага волевыяўлення і раўнапраўнага суіснавання розных этнічных груп. Канстытуцыя 1927 г. надавала прававы статус афіцыйных моў, апрача беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай. Там, дзе пераважала небеларускае насельніцтва, былі створаны нацыянальныя раёны і сельскія саветы (сярод іх 16 рускіх). На нацыянальных мовах выдаваліся газеты і часопісы, дзейнічалі школы, тэатры і іншыя ўстановы. У гэты час з Расіі ў Беларусь прыехалі вядомыя дзеячы культуры і навукі — М. Шчакаціхін, I. Замоцін, А. Вазнясенскі, Н. Прыляжаеў, якія плённа працавалі на ніве беларускага нацыянальнакультурнага адраджэння, за кароткі час дасканала вывучылі беларускую мову, на якой чыталі курсы лекцый.
Аднак перыяд свабоднага творчага суіснавання нацыянальных культур у Беларусі быў нядоўгім. У канцы 20 — пачатку 30ых гг. махавік бальшавісцкіх рэпрэсій, што абрушыўся першапачаткова на беларускую нацыянальнадэмакратычную інтэлігенцыю («нацдэмаў») і заможнае сялянства, у хуткім часе ўцягнуў у сваё кола і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, што працавалі
164
на ніве беларускай культуры і навукі. На месца рэпрэсіраваных кадраў падбіраліся людзі новай генерацыі, прафесійныя якасці якіх мелі другараднае значэнне; многія з іх накіроўваліся сюды з «Цэнтра». Паток перасяленцаў асабліва павялічыўся ў пасляваенныя гады; тады на рускую мову навучання былі пераведзены ўсе ВНУ, а таксама сярэднія навучальныя ўстановы ў гарадах, гарадскіх пасёлках і буйных сёлах. Рускім перасяленцам фактычна не патрабавалася адаптацыя ў беларускіх гарадах у адрозненне ад беларусаў, якія прыязджалі ў горад з сельскай мясцовасці.
Знешне прыгожая камуністычная ідэя зліцця нацый і народнасцей у адзіную савецкую супольнасць праводзілася далёка не цывілізаванымі, гвалтоўнымі метадамі, коштам знішчэння жыватворных традыцый нацыянальных культур, якія падмяняліся штучным агульнасавецкім сурагатам, «вынайдзеным» у чыноўных кабінетах. Рускі народ, што стаяў у авангардзе рэвалюцыйнага разбурэння старых асноў грамадства і сацыялістычных пераўтварэнняў у СССР, павінен быў сам у многім адцурацца ад лепшых традыцый рускай класічнай культуры, аддаючы зачастую перавагу пралеткультаўскім формам савецкай рэчаіснасці. Такім чынам, ён, выконваючы сваю місію ў працэсе інтэрнацыяналізацыі савецкага ладу жыцця, відаць, больш згубіў, чым набыў. Адно несумненна, што яго роля ў этнапалітычных і этнакультурных працэсах у рэспубліках былога Саюза набывае іншыя якасці; лепшыя яго прадстаўнікі рашуча адмяжоўваюцца ад вялікадзяржаўных памкненняў, прапануючы раўнапраўныя і суверэнныя ўзаемадачыненні як найбольш аптымальную і цывілізаваную форму міжэтнічных адносін.