Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
179
гэтым, апрача гістарычных крыніц, сведчыць параўнаўчае вывучэнне мовы, музыкальнапесенных традыцый, танцаў цыганоў і народа хіндзі, што спакон вякоў жыве ў Раджастане. Прычынай, што прымусіла цыганоў развітацца са сваёй гістарычнай Радзімай, былі хутчэй за ўсё спусташальныя набегі і заваёўніцкія паходы ў Індыю кушан (I — III стст.), пазней — гуджараў, эфталітаў і сасанідскага Ірана. У Еўропе цыганы з’явіліся ў X ст., першапачаткова — у Візантыі і Грэцыі. У Вялікім княстве Літоўскім цыганскія табары вандравалГ ўжо ў XV ст., асабліва ў паўднёвых раёнах па суседству з Прычарнамор’ем і Бесарабіяй. У БеларусьЛітву яны пранікалі, апрача таго, з Польшчы, Германіі, Венгрыі.
Цыганы былі вядомы як добрыя каняводы, дрэсіроўшчыкі звяроў, вандроўныя музыкі, спевакі, танцоры, знахары, варажбіты. Князі Радзівілы і Сапегі ахвотна запрашалі іх у свае тэатры. Аднак вандроўны лад жыцця, жорсткая барацьба за існаванне ў іншаэтнічным асяроддзі не раз вызывалі непаразуменні з мясцовымі ўладамі і насельніцтвам. Амаль ва ўсіх краінах Еўропы ў сярэднія вякі, ды і пазней, існавалі даволі суровыя законы ў адносінах да цыганоў. У прыватнасці, забойства цыгана не каралася законам.
У Вялікім княстве Літоўскім было выдадзена яшчэ ў XVI ст. некалькі пастаноў, скіраваных на тое, каб надаць аселасць цыганам, аднак яны часцей за ўсё не дасягалі сваёй мэты. Так, Гарадзенскі сойм у 1586 г. прымае пастанову аб выгнанні вандроўных (неаселых) цыганоў, не закранаючы інтарэсаў тых, хто служыў у панскіх маёнтках ці згодзен быў пасяліцца на панскіх або дзяржаўных землях і падпарадкавацца мясцовым законам. На Беларусі вядома некалькі цыганскіх вёсак (аднайменныя Цыганы ў Наваградскім і Гарадоцкім паветах, Завячэлле ў Лепельскім, Мяшчэнцы і Лапатнікі ў Сенненскім паветах і інш.). I ўсё ж, нягледзячы на гэтыя выпадкі асадніцтва, цыганы аддавалі перавагу вандроўнаму ладу жыцця, з якім яны расставаліся неахвотна. Прыпісаныя да сялянскіх абшчын, яны жылі часова ў сялянскіх хатах, прыбудовах, асецях, гумнах толькі зімою, а з наступленнем вясны, звычайна ў пачатку мая, грузілі свой скарб на вялікія закрытыя вазы ды адпраўляліся на ўсё лета ў рамантычную вандроўку. Месцам збору цыганоў былі кірмашы, дзе яны пачувалі сябе ў сваёй роднай стыхіі. Цыганы спаведавалі тую
180
ж рэлігію, што і мясцовае беларускае насельніцтва; на вялікія святы (Вялікдзень, Сёмуха, Пятра і інш.) некалькі табараў сустракаліся ў дамоўленым месцы — у гаі каля рэчкі, на лясной паляне, недалёка ад крыніцы з пітной вадой, разбівалі тут свае шатры і ўрачыста адзначалі гэтыя дні з уласцівымі ім непасрэднасцю і шумнай весялосцю.
Цыганы сяліліся пераважна на ўскраіне мястэчак і гарадоў, дзе былі больш прыдатныя ўмовы для гандлю і так званых цыганскіх промыслаў (варажба, аказанне дробных паслуг, пляценне кошыкаў, агародніцтва, кавальства, стальмаства, рымарства і інш.). Тут яны ўтваралі свае абшчыны, выбіралі старэйшын — цыганскіх ' баронаў, ці каралёў, якіх зацвярджаў на пасадзе магнат, на землях якога жылі цыганы.
Цыганскі кароль насіў жупан з шырокім адкладным каўняром, а праз плячо — бізуннагайку з сярэбранай рукаяткай («джупло»). Найбольш вядомай была цыганская абшчына ў м. Мір, дзе у канцы XVIII ст. (1778— 1790) уладарыў цыганскі кароль Ян Марцінкевіч. Ён пабудаваў для сябе тут палац, меў шматлікую світу, раз’язджаў у пазалочанай карэце, запрэжанай 6 парамі коней. Перыядычна па святах ён даваў раскошныя піры, на якіх у якасці гасцей прысутнічала і мясцовая шляхта; тут не раз бываў і патрон Яна Марцінкевіча князь Станіслаў Радзівіл, вядомы пад мянушкай «Пане Каханку».
У Міры цыганы заснавалі суконныя, палатняныя і футравыя мануфактуры. Адзенне мужчын мала адрознівалася ад адзення тутэйшых мяшчан. Жанчыны насілі кашулі з белага палатна і паркалёвыя спадніцы яркага колеру, а зверху надзявалі «капу» — шарсцяную асіметрычную накідку з выразам для галавы,— апранутая, яна прыкрывала левую руку, а правая — заставалася паўадкрытай. Галаўны ўбор — стракатая каляровая хуста, што завязвалася накшталт чалмы, на шыі — некалькі радоў караляў.
Да любімых страў цыганоў адносяцца сала розных гатункаў, яешня і хлеб. Хлеб у цыганоў — гэта сімвал жыцця. У яго прысутнасці яны пазбягаюць брыдкаслоўя, а калі выпадкова такое здарыцца, то просяць у яго прабачэння. Сярод іншых страў важную ролю адыгрывае гародніна, асабліва цыбуля, часнок і розныя вострыя прыправы.
У савецкі час прадпрымаліся спробы перавесці цыга
181
ноў на аселы лад жыцця, ці, як казалі, «уцягнуць іх у сацыялістычнае будаўніцтва». У 1927 г. на сядзібе Міхалова Віцебскага рна быў створаны першы ў СССР цыганскі калгас «Новае жыццё», другі цыганскі калгас існаваў у Жлобінскім рне. У 30ыя гады XX ст. у Віцебску працавала цыганская школасямігодка. Аднак гэтыя навацыі мала закранулі традыцыйны ўклад жыцця цыганоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны цыганскае насельніцтва падзяліла трагедыю іншых народаў, прычым да іх, як і да яўрэяў, гітлераўцы ставіліся прадузята жорстка; амаль 500 тыс. цыганоў з розных краін загінулі толькі ў канцлагерах. Многія жылі ў лясах разам з партызанамі, адкуль і атрымалі сваю назву (пасля вайны яны пражывалі ў Віцебскай, Смаленскай абласцях), і прадаўжалі «партызанскі» лад жыцця.
У 1956 г. быў выдадзены ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб далучэнні да працы цыганоў, якія займаюцца бадзяжніцтвам». Паступова цыганскае насельніцтва пераходзіла да аселасці, яно сялілася звычайна кампактнымі асяродкамі на ўскраіне гарадоў ці ў прыгарадах. У Мінску такім раёнам з’яўляецца Паўночны пасёлак, у Мінскім раёне — в. Калодзішчы, каля Бабруйска — пасёлак Цітаўка. У наш час у Беларусі пражывае 10,8 тысячы цыганоў, амаль усе перайшлі на аселы лад жыцця.
Пытанні і заданні:
1. Як уплывае этнічны склад насельніцтва на палітыку дзяржавы?
2. Якія народы пражываюць у Беларусі (назавіце паслядоўна па іх колькасці)?
3. Як уплывалі палітычныя ўзаемадачыненні БеларускаЛітоўскай і Маскоўскай дзяржаў на этнічную сітуацыю ў Беларусі?
4. Хто такія стараверы? Назавіце асноўныя раёны іх рассялення.
5. Якія змены ў характары рускай іміграцыі адбыліся пасля далучэння Беларусі да Расіі?
6. Раскажыце аб этнасацыяльнай і этнаканфесійнай сітуацыі ў Беларусі ў 2ой палове XIX cm.
7. Як вы ацэньваеце змест і перспектывы рускабеларускіх узаемадачыненняў на сучасным этапе?
182
1. Назавіце заходнія славянскія (ляійскія) плямёны, што прынялі ўдзел у этнагенезе беларусаў.
2. Якімі ійляхамі іійло павелічэнне польскага (як і расійскага) насельніцтва ў Беларусі?
3. У чым сутнасць і вынікі этнаканфесійнай палітыкі, якую праводзілі польскія ўлады ў Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг.?
4. Раскажыце аб становіійчы польскай дыяспары ў Беларусі ў наій час і беларускапольскіх сувязях.
6. Назавіце агульныя старонкі ўкраінскай і беларускай гісторыі, што аб’ядноўваюць брацкія народы.
7. Які ўплыў аказала антыфеадальная вайна сярэдзіны XVII cm. на міграцыйны рух і этнакультурныя стасункі беларусаў і ўкраінцаў?
8. Што сабой уяўляе ў этнакультурных адносінах памежная зона беларускага і ўкраінскага Палесся?
1. Як гістарычна мяняўся сэнс назваў «Літва» і «літоўцы»?
2. Раскажыце аб этнічным складзе жыхароў беларускалетувіскага памежжа.
3. Як складваюцца сучасныя беларускалетувіскія адносіны?
4. Калі і адкуль прыййілі яўрэі на Беларусь?
5. Што ўяўляла сабой яўрэйская абшчына (кагал)? Назавіце органы самакіравання ў абшчыне.
6. Раскажыце аб сацыяльным становішчы і традыцыйных занятках яўрэйскага насельніцтва.
7. ІПто такое мяжа аселасці?
8. У чым сутнасць Ьўрэйскай рэлігіі? Які ўплыў яна аказала на духоўныя традыцыі і матэрыяльную культуру яўрэяў?
1. Калі і ў сувязі з якімі падзеямі з'явіліся татары на Беларусі?
2. Якое сацыяльнае становішча займала татарскае насельніцтва ў Беларусі? У чым асаблівасці саслоўнаграмадскай арганізацыі татар?
3. Ахарактарызуйце заняткі і традыцыйнабытавую культуру татар (жыллё, ежа, рэлігійныя святы).
183
4. Дзе існавалі кампактныя пасяленні татар у Беларусі і дзейнічалі мусульманскія мячэці?
5. Што такое Кітабы?
6. У чым унікальнасць цыганскага этнасу?
7. Як называюць сябе цыганы і як называюць іх у розных краінах?
8. Калі і адкуль з'явіліся цыганы на Беларусі?
9. У чым асаблівасці традыцыйнага ладу жыцця цыганоў і іх культуры?
Дадаткі
(Хрэстаматыйны матэрыял)
Ніл Гілевіч
Культура і псеўдакультура
Звязда. /989. 4 сак.
Культура — гэта памяць і яе ўзбагачэнне, гэта традыцыі і іх развіццё. Без традыцый культуры няма. Чым багацейшы грунт традыцый — тым багацей, мацней і здаравей сучасная духоўная культура нацыі. Калі мы зоймемся культурнай творчасцю не на грунце нацыянальных традыцый, дык міжволі ўзнікае пытанне: якую мы культуру ствараем? Ах, мы не ствараем, а завозім ці пераносім яе аднекуль гатовую? Гэта і відаць...
Працэсы, якія адбываюцца ў нас у сферы міжнацыянальных адносін, мы называем высокімі вучонымі словамі: агульнасць, яднанне, інтэграцыя, інтэрнацыяналізацыя. Напрыклад: інтэрнацыяналізацыя культуры. Але давайце прыгледзімся: якой культуры? Культуры — ці вульгарнай і пошлай масавай псеўдакультуры? Жывых, чалавечых, народных традыцый, звычаяў, абрадаў — ці уніфікаванай казённай дурноты?..
Мільёны маладых людзей, па сутнасці, перасталі засвойваць нацыянальную культуру ў шырокім значэнні гэтага паняцця: мову, гісторыю, мастацтва, літаратуру, фальклор, бытавыя звычаі... А гэта азначае, што рвецца духоўная сувязь пакаленняў, траціцца жывая пераемнасць традыцый. Выраслі і ўступілі ў жыццё пакаленні без нацыянальнакультурнага грунту пад сабой. Што гэта з’ява не проста амаральная, але і шкодная для развіцця нацыі,— даказваць няма патрэбы. Калі мы гэта разумеем — дык як жа ў такім разе гэта магло здарыцца? Хто гэты нядобры паварот падтрымліваў і бласлаўляў? У чыіх інтарэсах гэта рабілася? Ад чаго пачалося? Проста ад бяздумнасці? Ад невуцтва і бескультур’я тых, хто кіраваў культурай? Дык крайняя пара задумацца і запрасіць на работу ў галіне культуры людзей дасведчаных і культурных.
Адна з брыдкіх з’яў у сферы нашай мастацкай культуры — звычка фармальна засведчыць сваю нібыта па
185
вагу да нацыянальнага, не забыцца аддаць яму даніну, каб можна было апраўдацца і сказаць: вось вам, калі ласка, і беларускае! Асабліва цікава заўсёды гучыць у гэтым апраўданні «вам»...