• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    Пануючая сістэма земляробства — трохполле. Угнойваюць толькі частку палёў. Зямлю апрацоўваюць 196
    сохамі. У маёнтку Пенюгі пачынаюць прымяняць удасканаленыя прылады — плугі на аднаго, а часцей на пару коней.
    Хлеба дастаткова для ўласных патрэб. Калі часам здарыцца, што ў беднага хлеба не хопіць пад весну, збожжа займаюць да будучага ўраджаю ў запасных магазінах.
    У воласці 4 вадзяныя млыны, з іх два ў Пенюгах (на 1 і 2 паставы) і адзін — у Мазыркаўшчыне. Яны працуюць ад 182 да 335 дзён у год і перамолваюць адпаведна 2465 (у Пенюгах) і 1830 чвэрцей зерня (1 чвэрць=8 пудам, або 131,5 кг жыта). Усе млыны здадзены ў арэнду: у Пенюгах — абодва за 525 руб., у Мазыркаўшчыне — за 100 руб., пры гэтым памешчыкі захоўваюць за сабой права бясплатнага памолу свайго збожжа, іншыя — плацяць па 48 кап. за чвэрць.
    Апрача збожжавых (жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка) вырошчваюць караняплоды (бульба, морква, буракі і інш.), лён, каноплі, гарох, боб, мак, гарчыцу.
    Травапольная сістэма практыкуецца толькі ў маёнтках; высяваюць канюшыну і віку.
    Чацвёртая частка сельскагаспадарчых угоддзяў занята пад сенакосы і пашы.
    Пры кожным маёнтку ёсць сад. Асноўныя садовыя культуры — яблыні, грушы, вішні, агрэст, парэчка, маліна, суніцы. Сады перыядычна здаюцца ў арэнду (ва ўрадлівыя гады). Садавіна збываецца на месцы і часцей за ўсё ўжываецца свежай, у натуральным выглядзе.
    Для ўласных патрэб мясцовыя жыхары збіраюць у лесе грыбы і ягады. Аднак лясоў не так ужо шмат. Лес купляюць у памешчыка: будаўнічы — па 2 руб. за бервяно, дровы — 5 руб. за сажань (сажань — больш за 4 куб. м).
    Некаторыя займаюцца пчалярствам, рыбалоўствам, паляваннем, аднак вялікага значэння яны ў гаспадарцы не маюць.
    Далей аўтар апісання, настаўнік Славаціцкага народнага вучылішча Мікалай Васілевіч, вылучае тры тыповыя катэгорыі сялянскай гаспадаркі — заможную, сярэдняга дастатку і бедную, характарызуе матэрыяльнае становішча, забяспечанасць жывёлай, жыллёвыя ўмовы і быт.
    197
    Колькасць свойскай жывёлы ў сялянскіх гаспадарках
    Катэгорыя сялянскай гаспадаркі	Колькасць свойскай жывёлы				
    	коні	валы	каровы	свінні	авечкі
    Заможная	3	3	9	10	20
    Сярэдняя	2	2	6	4	14
    Бедная	1	1	2	1	4
    Цяглавая жывёла — вол і конь; у маёнтках для апрацоўкі палёў усё часцей ужываюць коней. Коней, як і авечак, у зімовы час кормяць сенам, іх прыкормліваюць яшчэ аўсом з прымессю сечкі ад жытняй саломы; paraTyro жывёлу кормяць сенам, часта змешаным з жытняй, пшанічнай або ячнай саломай, ці адной аўсянай саломай (без сена), свіней — мякінай, размешанай з паранай бульбай. У маёнтках выкарыстоўваюць і барду — адходы вінакурнага завода.
    Сярэдняя сялянская сям’я — 10 чалавек, заможная— 12 чалавек. Жыллё заможнай сям’і мае тры жылыя памяшканні, хата абаграваецца печчу з комінам («чыстая»), у бедных — хаты курныя. Хаты маюць земляныя падлогі, невялікія вокны, стрэхі — саламяныя. Гаспадарчыя пабудовы — гумно, адрына для сена («сенавал»), паветка, хлявы, канюшня, свіран.
    Кожная гаспадарка мае сельскагаспадарчы інвентар — сохі, вазы акаваныя і неакаваныя, сані, бароны і інш., якія робяцца самімі гаспадарамі. Акоўку вазоў і некаторы інвентар робяць ў мясцовай кузні. Каваль тут працуе па дагавору, атрымліваючы гарнец жыта і 15 кап. ад кожнага двара.
    Заможныя і сярэдняга дастатку сяляне арандуюць зямлю ў памешчыка па 2 руб. 10 кап. за морг (морг — 0,71 га) або за адробкі. На панскіх лугах косяць атаву (другі ўкос), аддаючы палову ўзятага сена.
    Адзенне і паўсядзённы абутак сяляне вырабляюць самі, у тым ліку споднюю бялізну, штаны суконныя, сярмягі, кажухі, а з абутку — лапці, якія плятуць з лазы, ліпы, дубу. Набываюць толькі боты, якія носяць па святах. У Пенюгах жыве шавец, які займаецца гэтым рамяством разам з сынам. Сярод іншых рамёстваў найбольш вядомы стальмашнае (два селяніны вырабляюць колы на рынак) і цяслярства.
    198
    Пытанні і заданні:
    1.	Знайдзіце на карце Беларусі былую Пенюгоўскую воласць. Да якога гісторыкаэтнаграфічнага раёна яна адносіцца?
    2.	Параўнайце становішча сельскай гаспадаркі ў Пенюгоўскай і Лельчыцкай валасцях на аснове аналізу архіўных дакументаў.
    Беларусы Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў
    Жйвопйсная Россйя. Спб.; М., 1882. Т. 3 (Репр. йзд.: Мн., 1993). С. 438—439.
    ТРЫ СУСЕДЫ
    «Хіба ліхо озьме літвіна, шчоб він не дзекнув»,— кажуць маларосы.
    «Ад чорта адхрысцісься, а ад маскаля не адмолісься; ад маскаля полы ўреж да ўцякай»,— кпяць беларусы.
    «Літва — беспятая лапотніца; мезговнікі, мякіннікі; белошапошнікі; магеркі»,— насміхаюцца ў адказ велікарусы.
    Ужо ў горадзе Бранску, на базары, каля ніжняга сабора, пераважае белая магерка — класічны белы капялюш без палёў, і тая кароценькая і вузенькая світа, якая адрознівае беларуса ад малароса. Тыя ж капелюшы, і толькі белыя, прадаюцца ў лаўках, і ва ўсім гэтым Арлоўскім Палессі здаўна воўна белых авечак заўсёды каштуе даражэй за чорную. Тут назіраецца, аднак, і пэўнае імкненне наблізіць форму галаўнога ўбору да велікарускай шляпы і выдзеліцца з карэнных беларусаў чорнымі і рудымі світамі. Праўда, у гэтым выпадку назіраецца значная мешаніна: адзін ходзіць пры белым капелюшы і ў шэрай свіце, у другога — і тое, і тое шэрыя, як адзнака таго, што бранскі базар размешчаны на рубяжы і тут ідзе канкурэнцыя ўбораў (асабліва галаўных), што складаюць ва ўсякім разе адну з істотных этнаграфічных адзнак. Несумненна, аднак, што ў 90 вёрстах ад Бранска, на захад яшчэ ў межах яго павета (Акулецкая воласць) мясцовыя жыхары, як мужчыны, так і жанчыны, носяць ужо чысцейшы беларускі ўбор: там выключны белы колер; пад Бранскам белая магерка
    199
    спалучаецца з шэрай світай, а пад Карачаевам і тая і другая шэрыя. Адсюль зразумела мянушка арлоўскіх палехаў — «белагаловыя», дадзеная ім жыхарамі заходняй палавіны губерні. Якраз гэтак жа адбываецца сустрэча звужанага кверху капелюша з велікарускай шляпай з палямі на ўсіх базарах Калужскага Палесся і нават на кірмашы ў Дарагабужы. На штотыднёвых таржках у горадзе Смаленску белыя магерка і світа ўжо занадта прыкметны. Якраз таксама канкурыруюць круглая шляпа з шырокімі палямі або тыповы маларасійскі брыль з вузенькай магеркай па ўсяму Чарнігаўскаму Палессю, пераважаючы над апошняй пад НоўгарадСеверскім, Сеўскам і Трубчэўскам. Такая ж розніца заўважаецца і ў гаворках, у вымаўленні самых звычайных слоў...
    Назва «беларус» — штучная, кніжная, афіцыйная. Сябе патомкі крывічоў пад гэтым найменнем не ведаюць, хаця па сутнасці нельга падабраць больш тыповага эпітэта. Беларусы яны сапраўдныя: белы колер пераважае; у карэннага насельніцтва ўсё белае: твар, валасы, кашуля, капялюш, штаны, кажух і світа. На жанчынах таксама белая намітка, белы фартух, і нават белая абора ідзе крыжнакрыж па белай анучы, трымаючы лапці. Аднак насуперак усяму гэтаму ў беларусаў ёсць нават такая песня:
    Прыляцелі гусі Ды з беленькай Русі. Селі ля крыніцы, Сталі воду піці.
    Значыць, пад найменнем Белай Русі разумее тутэйшы народ Вялікарасію, а ў часы нядаўняга нацыянальнага ўзрушэння, што явілася вынікам польскага паўстання, мясцовая інтэлігенцыя пачала лічыць найменне «беларус» нават крыўдным, прызнаючы сябе без абмежаванняў чыстымі рускімі, больш старажытнага і чыстага паходжання.
    (Пераклад аўтара)
    Па якіх этнаграфічных прыкметах адрознівае аўтар (С. В. Максімаў) беларусаў ад суседніх народаў — рускіх і украінцаў? Дзе праходзіла этнаграфічная мяжа паміж імі (знайдзіце на карце)? Што гаворыцца тут пра гісторыю і паходжанне назваў «беларусы» і «Белая Русь»?
    200
    Беларусы замежжа
    Яраслаў Чапля «Сацыялістычны кацёл»
    Звязда. 1990. № 271. 24 лістапада; № 280. 6 снеж.
    Сям’я Агрызкаў, якая жыла ў маёнтку Бабча Лепельскага раёна, была вялікая — 8 дзяцей. А гаспадарка — 2 каровы, 2 кані, 6 авечак, некалькі свіней, зямлі — 8 дзесяцін. Таму хтохто, а Агрызкі спалі спакойна: іх чапаць сельсаветчыкам няма чаго. У той лютаўскі дзень брата гаспадыні адпраўлялі на высылку, і бацькі паехалі развітацца са сваякамі, пакінуўшы дзяцей адных у хаце. І трэба ж — якраз у гэты час прыскакаў пасланец: рыхтуйцеся, заўтра вас высылаць будзем.
    Дзякуй суседзям, збегліся ўсе, пачуўшы гвалт у хаце Агрызкаў. Адны ўзяліся шыць вялікія торбы, другія — пячы хлеб, трэція, як маглі, супакойвалі дзяцей. I калі гаспадары вярнуліся, ім заставалася толькі сабраць у мяшкі самае неабходнае, без чаго не адолець доўгую дарогу і з чым можна б было разжывацца на новым месцы.
    Ды што браць? Пакаваць дазволілі пяць мяхоў. Хочаш, насыпай у іх крупы, хочаш — муку, хочаш, складвай адзенне і падушкі. Скварку і кумпякі браць не дазволілі. Але Агрызкі здагадаліся: і адно і другое паклалі ў мяшок з крупамі і крупамі засыпалі.
    А ў гэты час, калі сям’я, не ведаючы, за што хапацца, у каго прасіць парады, не ведаючы, як вытрываць такую несправядлівасць, рыхтавалася да ад’езду, у вайсковую часць, дзе служыў сын, ляцела тэлеграма. Камандаванню паведамлялася, што сярод яго байцоў стаіўся кулацкі сынок. I неўзабаве вярнулі хлопца ў вёску з дакументамі: «сацыяльна небяспечны элемент».
    Валодзік, які вучыўся ў Лепелі ў педагагічным тэхнікуме, таксама вярнуўся дахаты. У час заняткаў у клас увайшоў зампаліт — была такая пасада ў сярэдніх навучальных установах — і жорстка сказаў: «Нам трэба быць пільнымі: у нашых радах вораг народа». Уявіце стан хлопца — таварыскага, працавітага, якому давалася навука і які хацеў вучыцца, які ў адно імгненне стаў для сяброў і для настаўнікаў пракажоным. Вывозілі раскулачаных на санях у суправаджэнні міліцыянераў.
    201
    Да сённяшняга дня ў вачах гэтых людзей стаяць іх абрабаваныя хаты і хлявы, камсамольцы, якія перабіраюць узяты ў дарогу скарб і адкладваюць сабе тое, што ім падабаецца, мужчыны і жанчыны з вёскі, мала хто без слёз на вачах, якія прыйшлі праводзіць іх, бы нябожчыка ў апошні шлях, здзеклівая ўсмешка на тварах актывістаў, якія ўпэўнены, што паступаюць правільна...
    У трыццатым годзе беларускім сялянам для «перавыхавання» быў вызначаны Котласкі раён — глухі лясны кут на паўднёвы ўсход ад Архангельска. У 33ім іх везлі ў ЗаходнеСібірскі край...
    Можна меркаваць, што першыя эшалоны з сялянамі адышлі ад беларускіх станцый 3 сакавіка (1930 г.). Колвкі іх было ўсяго — цяжка сказаць... У гэты халодны, зусім не веснавы дзень адзін паравоз пацягнуў цяплушкі ў далёкі край з Фаніпаля (зараз Дзяржынскі, а тады Койданаўскі раён), другі — з Барысава. 14 сакавіка поезд з «раскулачанымі» адышоў ад станцыі Лепель. Але ж ці даведаемся мы, калі і колькі такіх паяздоў пайшлі ў сакавіку 30га з Мазыра, Бабруйска, Слуцка, Оршы, іншых гарадоў і мястэчак? Ці будзе нам калі вядома колькасць пераселеных у 1930—1935 гадах беларускіх сялян?