• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    Якія этапы вылучаюцца ў гісторыі беларускага адраджэння? Як ацэньвае аўтар перспектывы сучаснага адраджэння?
    Аб рассяленні славянскіх плямён (да тэмы «Этнагенез беларусаў»)
    Повесть временных лет Аповесць мінулых часоў
    Се повктн' времяньных літь, откуду есть пошла Руская земля, кто вь Кневіі нача первЬе княжнтн, н откуду Руская земля есть
    ...По мноз'Ьх'ь же времян^х сЬлн суть слов^нн по Дунаевн, rat есть ныне Угорьска земля н Болгарьска. й от т'Ьх’ь словін'ь разндошася по земл^ н прозвашася нмены свонмн, гдЬ сЬдше на которомь Mtcrt. Яко прншедше сЬдоша на р^ц^ нмянемь Марава, н прозвашася морава, а друзнн чесн нарекошася. А се тн же слов'Ьнн: хровате б'Ьлнн н серебь н хорутане. Волхомь бо нашедшемь на слов^нн на дунайскня, н сЬдшемь в ннь н наснляіцем’ь нмь, словінн же овн прншедше сідоша на Внсл'Ь, н прозвашася ляхове, а от отЬхь ляхов’ь прозвашася поляне, ляхове друзнн лутнчн, ннн мазовшане, ннн поморяне.
    191
    Тако же м тй словЬне прйшедше й сЁдоша по Дніпру й нарекошася поляне, а друзнн древляне, зане сЬдоша в л'Ьс'Ьх; а друзйй сЬдоша межю Прйпетью й Двнною й нарекошася полочане, річькн радн, яже втечеть вь Двнну, ймянемь Полота, от сея прозвашася полочане. СловЬнн же сіздоша около езера Нлмеря, й прозвашася своймь нмянемь, й сдЬлаша градь н нарекоша й Новьгородь. А друзйй сЬдоша по Десні, й по Семн, по Сул£, й нарекошася cteepb. 14 тако разндеся словЬньскнй языкь, тЬм же й грамота прозвася слов'Ьньская.
    Вось аповесць мінулых часоў, адкуль пайшла Руская зямля, хто ў Кіеве пачаў першым княжыць і як узнікла Руская зямля
    Праз шмат часу селі славяне па Дунаі, дзе зараз землі Угорская (Венгерская) і Балгарская. А ад тых славян разышліся славяне па зямлі і назваліся імёнамі сваімі ад месцаў, дзе аселі. Так, адны, што прыйшлі і селі па рацэ Марава, і назваліся маравамі, а другія назваліся чэхамі. А вось яшчэ тыя ж славяне: белыя харваты і сербы і харутане. Калі волахі напалі на славян дунайскіх і пасяліліся сярод іх, і прыцяснялі іх, гэтыя славяне, прыйшоўшы, селі на Вісле і празваліся ляхамі, а ад тых ляхаў празваліся паляне (палякі), другія ляхі — лутічы (люцічы), іншыя — мазаўшане, іншыя — памаране.
    Такім жа чынам і гэтыя славяне, што прыйшлі і селі па Дняпры, назваліся палянамі, другія драўлянамі, бо аселі ў лясах, а другія сяліліся паміж Прыпяццю і Дзвіною і назваліся палачанамі згодна рэчкі, якая ўпадае ў Дзвіну, па імені Палота. Тыя ж славяне, што сядзелі каля возера Ільмень, празваліся сваім іменем (ільменскія славяне) і пабудавалі горад і назвалі яго Ноўгарадам. А другія аселі па Дзясне, і па Сейму, і па Суле, і назваліся север (севяране). I так разышоўся славянскі народ, ад якога і грамата назвалася славянскай.
    Дзе, па словах летапісца, пражывалі славяне ў глыбокай старажытнасці? Што прымусіла іх да перасялення на поўнач і ўсход? Якія славянскія плямёны жылі ў басейне Віслы? Якія славянскія плямёны рассяліліся на тэрыторыі Беларусі?
    192
    Апісанні сельскай гаспадаркі і народнага быту мясцовымі карэспандэнтамі Рускага геаграфічнага таварыства, настаўнікамі народных вучылішчаў у 1872—1873 гг.* Лельчыцкая воласць
    (раён Сіманіцкага народнага вучылішча)
    У дадзеным раёне размешчаны 6 вёсак і 3 памешчыцкія маёнткі. Палі і сенажаці раскіданы ў выглядзе асобных астраўкоў удалечыні ад вёсак на адлегласці да 5—14 вёрстаў. У гэтых умовах, апрача трохполля, шырока распаўсюджана абложная сістэма земляробства, сустракаецца і лясная падсека (вогненнае, ці ляднае, земляробства). Трохполле практыкуецца на палях, што ляжаць паблізу дому. Пры гэтым палі шчодра ўгнойваюць: на адну дзесяціну вывозяць 300 вазоў гною (звычайна ўгнойваюць трэцюю частку палеткаў). На толькі што ўгноеных плошчах («пагноях») высяваюць пшаніцу, проса, каноплі. На наступны год на гэтым участку без угнаення вырошчваюць авёс, яравое жыта (ярыцу), ячмень, а на трэці год — лён і грэчку.
    На палях, аддаленых ад дому, куды гной завозіць было нязручна, шырока прымянялася лясная аблога. Напаўдзікае поле, што не засявалася ўжо 4—5 гадоў, узорвалі і пакідалі на некалькі тыдняў, пакуль зааранае травяное покрыва не сапрэе, а потым засявалі азімым жытам. Пасля зняцця 1—2 ураджаяў поле зноў пакідалі адпачываць і вярталіся да яго праз 4—5 гадоў.
    Мясцовыя сяляне распрацоўваюць і навіну — участкі лесу пад земляробства. Некаторыя з іх калісьці былі ў культурным абароце гадоў трыццаць таму і паспелі зарасці маладым лесам. Распрацоўваюць участкі такім чынам. Восенню ссякаюць дрэвы таўшчынёй у паўаршына, пакідаючы пні, а больш тонкія дрэвы і кусты высякаюць з коранем (больш тоўстыя дрэвы часам выкарыстоўваюць для будаўніцтва). Павалены лес ляжыць усю зіму і вясну, летам у добрае надвор’е яго паляць. Лясное ляда, угноенае попелам, аруць. паміж пнёў і засяваюць (пад восень) жытам. На наступны год падгніўшыя
    * Матэрыялы знаходзяцца ў Архіве Рускага геаграфічнага таварыства, які захоўваецца ў Рукапісным аддзеле бібліятэкі Віленскага універсітэта (фонд 34). Тэксты падаюцца скарочана ў перакладзе на беларускую мову і з пэўнымі тлумачэннямі.
    193
    пні карчуюць і зноў сеюць жыта; пасля атрымання другога ўраджаю полю даюць адпачнуць 4—5 гадоў. За гэты час на полі пачынаюць зноў прарастаць маладыя дрэўцы асін, бярозак, сосен, аднак яны не ствараюць значных перашкод для апрацоўкі поля праз 4—5 гадоў: іх карнявая сістэма не паспявае трывала замацавацца ў рыхлай пясчанай глебе і лёгка падразаецца палескай сахой.
    Тут знаходзяцца тры маёнткі — у Лельчыцах, Дуброве і Сіманічах, аднак уладальнікаў у іх няма. Два з іх знаходзяцца пад апекай і здадзены дробнай шляхце (іх зараз называюць мазырскімі мяшчанамі) і сялянам, якія плацяць у казну аброк. Шляхта расселена тут хутарамі, кожны хутар трымае зямельны ўчастак да 20 дзесяцін і выплачвае ў казну 15 руб. (штогод). Астатняя зямля здадзена сялянам дробнымі ўчасткамі; яны плацяць за ўгноеную зямлю па 1 рублю ў год за дзесяціну, па 75 кап.— за «прастаполле» і па 30 кап.— за дзесяціну сенакосных угоддзяў. Высушанае сена складваюць на месцы ў стажкі і вывозяць зімою. Кожны селянін нарыхтоўвае 10—40 вазоў сена, лішкі прадаюць часам яўрэям па 2 руб. за воз.
    Трэці маёнтак арандуецца селянінам, які частку зямлі аддае «на скопшчыну» (від арэнды), атрымліваючы за гэта чвэрць ураджаю («кожны чацвёрты сноп»); другую частку апрацоўвае з дапамогай наёмных работнікаў і падзёншчыкаў. Наёмны работнік зарабляе 40 руб. за год пры бясплатным харчаванні (якое абыходзіцца арандатару ў 50 руб.). Падзёншчыкі, якія працуюць у гаспадара на сваіх валах, зарабляюць 60 кап. за дзень і харчуюцца за яго кошт (50 кап. у дзень), першы работнік атрымлівае адпаведна 40 і 30 кап. летам, заробкі ў зімовы час амаль напалавіну ніжэйшыя.
    Хлебам мясцовыя жыхары забяспечаны; на неўрадлівыя гады маюць запас. Амаль кожны селянін мае пра запас стажок неабмалочаных снапоў (жыта) у 10— 15 коп (1 капа — 60 снапоў); ён стаіць 3—5 гадоў, пасля чаго яго расходуюць і ставяць на яго месца новы. Калі і гэтага збожжа не хапае, селянін пазычае яго ў суседа, рэдка — у карчмара, аднак нямнога — 2—3 асьміны (1 асьміна — 51 л). Хлеб на рынку не купляюць.
    У мясцовасці 8 вадзяных млыноў на адзін пастаў, яны знаходзяцца ў арэндзе ў яўрэяў. За памол зерня плацяць 10 гарнцаў (ад воза; 1 гарнец — 3,28 л).
    194
    Садоў мала, самыя вялікія — па 40 дрэў — у маёнтках Дуброва і Сіманічы.
    Шмат сялян у зімовы час заняты ў лясных промыслах — на вырубцы лесу, вывазе яго да рачных прыстаней, вырабе брусоў. За неабходны селяніну будаўнічы лес ён плаціць па 25 кап. за дрэва. За дазвол карыстацца лесам на паліва плацяць 1,5 руб. за год, прычым сяляне маюць права секчы на дровы небудаўнічы лес — бярозу, асіну, павал, сухастой.
    Збіраннем грыбоў займаюцца ўсе для ўласных патрэб. Часам грыбы прадаюць яўрэйскім гандлярам па 7—15 кап. за фунт. Жывуць сяляне бязбедна, лепей, чым у маёнтках, дзе ёсць самі гаспадары.
    Палі апрацоўваюць валамі. Коней мала. Напрыклад, у вёсцы Сіманічы, дзе налічваецца 53 двары, усяго 13 коней.
    Колькасць свойскай жывёлы ў разліку на адну сялянскую гаспадарку
    Катэгорыя сялянскай гаспадаркі	Колькасць свойскай жывёлы			
    	валы	каровы	цёлкі	авечкі
    Заможная	6	4	4	12
    Сярэдняя	4	3	4	6
    Бедная	2	2	1	3
    Рыбалоўствам займаюцца амаль усе гаспадары. Лішкі рыбы сушаць пра запас і на посныя дні. Ловяць шчупакоў, акунёў, плотак, язёў, ляшчоў, самоў, уюноў.
    Амаль усе сяляне і шляхта трымаюць пчол. Многія маюць па 20 вуллёў (калод) з пчоламі і да 40 пустых, самы апошні мае пяць калод пчол; калоды расстаўляюць у лесе на дрэвах, даглядаюць рэгулярна ў красавіку і кастрычніку, пустыя калоды аглядаюць у чэрвені: вычышчаюць павуцінне, кладуць камок вільготнага моху, акрапляючы яго духмянай вадой і мядовым квасам (каб прывабіць малады рой пчол). Водзяцца і борцевыя пчолы (у дуплах дрэў). Калі хто знойдзе такое дрэва ў глухім лесе, то дабыць з яго мёд можна прасцей за ўсё, паваліўшы яго. Аднак за такое браканьерства належыць плаціць штраф 15—20 руб., калі аб гэтым даведаецца эканом.
    195
    Шмат хто ў вольны час займаецца паляваннем для ўласных патрэб. Палююць на качку, зайцоў, ласёў, дзікіх свіней, коз.
    3 розных рамёстваў шырэй за іншыя распаўсюджаны бондарства і сідка смалы (дзёгцю). Бочкі збываюць яўрэям на мёд і дзёгаць. Сяляне карчуюць пні і старыя дрэвы ў лесе, коляць іх на лучыну, звозяць да майданных печаў, дзе пераганяюць на дзёгаць. За выкарчаваныя пні і атрыманы дзёгаць заказчыкі (яўрэі) выплачваюць грошы: 10—15 руб. за выкарчоўку і 10 руб. за «стос» лучыны (з 1 стоса лучыны дабываюць 1 бочку дзёгцю на 40—50 вёдзер).
    Пытанні:
    1.	Якія сістэмы земляробства былі распаўсюджаны ў Лельчыцкай воласці?
    2.	Чаму ў 2ой палове XIX cm. тут яійчэ практыкаваліся лясная аблога і падсека? Што ўяўляла сабой падсечнае (ляднае) земляробства?
    3.	Як была арганізавана гаспадарка на тэрыторыі маёнткаў?
    4.	Наколькі заможнымі былі мясцовыя гаспадаркі? Якія заняткі былі распаўсюджаны ў воласці?
    Пенюгоўская воласць Ваўкавыскага павета (раён Славаціцкага народнага вучылішча;
    размешчана на поўдзень ад Зэльвы па шляху на Ружаны)
    Праз мясцовасць працякае рака Сасьва, што ўпадае ў Зяльвянку. Тут размешчаны вёскі Запруддзе, Пенюга, Пятровічы, Паўлавічы, Яруцічы, Хомічы, Зянькоўцы, Мелехавічы, Авечыцы. Вёскі налічваюць 15—20 двароў, самая вялікая — Запруддзе — 28 сядзіб, самая малая — Авечыцы — 12 сядзіб. Адміністрацыйнапрыходскі цэнтр воласці — сяло Славацічы (у дакуменце — «Славатыч»), дзе знаходзіцца Пенюгоўскае валасное праўленне, царква, карчма, народнае вучылішча. У воласці тры маёнткі — Пенюга, Мазыркаўшчына, Уласаўшчына, якія належаць адпаведна памешчыкам Давыдаву, Дзяконскаму і Корчыцу.