Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. была адменена мяжа аселасці для яўрэяў, і яны ў вялікай колькасці рассяліліся па абшарах СССР, шмат іх пасялілася ў Маскве і СанктПецярбургу. Яны атрымалі тыя ж правы, што і астатняе насельніцтва; у Беларусі яны мелі нацыянальнакультурную аўтаномію (скасавана ў канцы 30ых гг.), на яўрэйскай мове (ідыш) выходзілі газеты і часопісы, працавалі тэатральныя трупы, дзейнічалі яўрэйскія школы (у іх навучалася 6,4 % вучняў).
У час другой сусветнай вайны яўрэйскае насельніцтва панесла вялікія страты. У канцы 50ых гг. доля яўрэяў сярод жыхароў Беларусі складала 1,8 %. Праўда, нельга не ўлічваць, што ва ўмовах закрытага грамадства не ўсе яўрэі імкнуліся засведчыць сваю нацыянальную прыналежнасць; расла колькасць міжнацыянальных шлюбаў, нашчадкі яўрэяў у гэтым выпадку часцей за ўсё запісваліся рускімі ці беларусамі. Яўрэі паранейшаму пражывалі ў гарадах, шмат іх працавала ў савецкіх адміністрацыйных, культурнаасветных і навучальных установах. Яўрэйская інтэлігенцыя вядома сваімі плённымі дасягненнямі ў галіне культуры і навукі. У 80— 90ых гг. у сувязі з нарастаннем негатыўных з’яў і крызіснай сітуацыі ў грамадстве шмат яўрэяў пакінула СССР і эмігрыравала ў Ізраіль, ЗША, Канаду, Францыю. Паводле перапісу 1989 г., у Беларусі пражывала 112 тыс. яўрэяў (у 1979 г.— 135 тыс.), 7,6 % назвалі роднай мову сваёй нацыянальнасці.
175
Татары
Прайшло 600 гадоў, як татары пасяліліся і жывуць у Беларусі, якая для іх з’яўляецца Радзімай. Адносіны паміж нашымі продкамі складваліся крыху інакш, чым паміж Маскоўскай Руссю і Ардой, якая заваявала і падпарадкавала сабе значную тэрыторыю ўсходнеславянскіх зямель. У гэтых умовах Вялікае княства Літоўскае выступала як збіральнік ўсходнеславянскіх зямель і гарант іх незалежнасці. Літоўскабеларускія князі не раз выступалі ў саюзе з татарамі супраць агульных непрыяцеляў. Татары прымалі ўдзел у паходзе Гедыміна супраць крыжакоў яшчэ ў 1319 г., у вайне Кейстута з Польшчай і інш. Аднак літоўскія князі і ардынскія ханы не раз мераліся сваімі сіламі ў генеральных бітвах. У 1362 г. Альгерд разграміў тры татарскія арды ў бітве на Сініх Водах (Падолія), пасля чаго тэрыторыя ўсёй Украіны ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Літоўскія князі Гедымін, Вітаўт і інш. ахвотна запрашалі татар з Залатой Арды і Крыма, выкарыстоўваючы іх у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам, а таксама з асобнымі ордамі, варожымі Літве. Тут знаходзілі сабе прыстанак беглыя ханы і прэтэндэнты на ханскі трон. У Літву ў 1395 г. адступіў вялікі залатаардынскі хан Тахтамыш са сваёй дружынай пасля паражэння ад Цімура; гасцінна прыняты Вітаўтам, ён пасяліўся ў Лідзе. У выніку паспяховага паходу Вітаўта і Тахтамыша пад Азоў (1397) у рукі пераможцаў трапіла багатая здабыча і шмат ваеннапалонных татар, яны былі «пасаджаны на зямлю» каля Вільні, у Лідскім, Ашмянскім, Наваградскім, Брэсцкім паветах. У сваю чаргу, татарскія орды, што атабарыліся на поўдні, у Прычарнамор’і і Крыме, не раз рабілі набегі на Украіну і Беларусь, грабілі мясцовае насельніцтва, уводзілі ў палон жыхароў. У 1506 г. князь Міхаіл Глінскі (дарэчы, выхадзец з татарскага роду) прыпыніў чарговы набег крымскіх татар і разбіў іх на р. Лань каля Клецка; 4 тысячылалонных татар былі паселены тады ў наваколлі Клецка і ў Мінску, дзе яшчэ ў пачатку XX ст. існавала Татарская слабада і дзейнічала татарская мячэць (зруйнавана ў канцы 60ых гг.).
Татарскія пасяленцы ў Беларусі доўгі час захоўвалі сваю сацыяльнаплемянную арганізацыю, звычаі, абрады, святы. Большую частку беларускіх татар складалі ваеннаслужылыя (зямяне), юрыдычна прыраўнаваныя да
176
шляхты. Яны атрымлівалі зямлю за службу, якая заставалася за імі ў спадчынным карыстанні. Сярод іх вылучалася саслоўнародавая вярхушка — князі (бекі і мурзы) і ўланы, што мелі сваю прыслугу, цяглых сялян (але — нехрысціянскай веры), а таксама путных і панцырных слуг (баяр). Другую частку беларускіх (літоўскіх) татар складалі беззямельныя нашчадкі ваеннапалонных і беглых ясачных людзей. Яны жылі пераважна ў гарадах і мястэчках і займаліся рознымі рамёствамі (апрацоўкай скур, рымарствам, шавецкай, кравецкай справай), рамізніцтвам, дробным гандлем, агародніцтвам, жывёлагадоўляй. Сваімі вырабамі (футрамі, дыхтоўнымі скурамі, абуткам) славіліся майстры Смілавіч, ДавыдГарадка, Клецка.
Жытло вясковых жыхароў мала адрознівалася ад беларускага. Яно падзялялася на дзве палавіны — чыстую (святліца, грыдніца), што служыла для прыёму гасцей і розных урачыстасцей, і чорную, ці гаспадарчую, дзе працякалі звычайныя будні яе гаспадароў. Святліца мела драўляную падлогу і вокны большых памераў, сцены яе бяліліся, а нярэдка і распісваліся ўзорным арнаментам з тэкстамі на татарскай і арабскай мовах. Прадметам асобай увагі і клопату татарскіх жанчын была пасцель, што складалася з пярын, пуховых падушак, цёплай прашыванай коўдры яркага колеру. У нашчадкаў давыдгарадоцкіх татар да нашага часу захаваўся старажытны вясельны абрад — выкуп пасцелі. Сядзібы татар былі заўсёды агароджаны, мелі палісаднік з кветкамі і рупліва ўходжаны агарод з некалькімі фруктовымі дрэўцамі і пладоваягадным кустарнікам. Этнічнымі прыкметамі вылучалася і жаночая вопратка, якой былі ўласцівы яркая каляровая гама, архаічны галаўны ўбор тыпу галовачкі, багатыя нагрудныя ўпрыгожванні. Паўсядзённы абутак мужчын — боты, жанчыны насілі чаравікі з чырвонымі ці жоўтымі абцасамі.
3 асобай урачыстасцю адзначаліся татарскія святы — КурбанБайрам (свята Ахвярапрынашэння), УразаБайрам (свята заканчэння вялікага паста Рамазана), Мяўлюд (ушанаванне нараджэння прарока Мухамеда) і інш. КурбанБайрам святкавалі 4 дні. У гэты час адпраўляліся паломнікі ў далёкае падарожжа ў Мекку і Медыну; хто пабываў там, меў права насіць чалму і атрымліваў ганаровы тытул хаджы. Да гэтага свята рэзалі ахвярных жывёл (курбаноў) — быкоў і бараноў.
7. Зак. 306.
177
Вельмі распаўсюджаным быў добры звычай міласэрнасці — садага; бедныя адорваліся прысмакамі, печывам, грашыма. Да любімых татарскіх страў адносілася розная гародніна (цыбуля, часнок, рэдзька, салата і да т. п.), бараніна, ялавічына, сыры. Татары, як і яўрэі, не ўжывалі ў ежу свініну і рыбу без лускі (уюны, ментузы, самы).
У другой палове XVII — XVIII ст. у татарскім асяроддзі знікаюць племянныя адрозненні, татарскія пасяленцы ўсё часцей прымаюць беларускія прозвішчы: Кандратовічы (нашчадкі племя кунгратаў), Бараноўскія (нашчадкі роду Барын), Александровічы, Гембіцкія, Карыцкія, Канапацкія, Смольскія і інш. Татары страцілі сваю цюркскую мову (кыпчакскія гаворкі) і карысталіся беларускай ці польскай; на беларускай мове арабскім пісьмом былі напісаны татарскія кнігі — Кітабы, дзе пададзены апісанні мусульманскіх абрадаў, звычаяў, a таксама легенды, паданні, усходнія казкі, павучэнні. Кітабы — каштоўнейшая крыніца па вывучэнню татарскага народа, яго этнічнай гісторыі, этнапсіхалогіі, вытокаў і шляхоў развіцця самабытнай мусульманскай культуры, яе адаптацыі ў іншамоўным асяроддзі.
Страціўшы мову, татары, аднак, захавалі сваю рэлігію — мусульманства, або іслам, суніцкага толку («суна» — паданне пра Мухамеда); шлюбы заключаліся па мусульманскаму абраду і з прадстаўнікамі сваёй канфесіі, у сямейным жыцці прытрымліваліся манагаміі. У XIX — пачатку XX ст. на Беларусі дзейнічала да 15 мячэцей (Мінск, Наваградак, Гродна, Слонім, Мір, Клецк, Ляхавічы, Іўе, Відзы, Узда і інш.). Найбольш старажытнымі былі прыходы ў Некрашунцах пад Лідай (з 1415 г.) і ў Лоўчыцах пад Наваградкам (з 1420 г.). Татарскія мулы, што неслі службу ў мячэцях, падпарадкоўваліся Крымскай (Таўрычаскай) муфтыі.
3 далучэннем Беларусі да Расіі ўстанавіліся больш цесныя сувязі беларускіх татар са сваімі адзінаверцамі ў Паволжы, на Паўночным Каўказе, у Дагестане. Мноства татар служыла ў царскіх войсках у розных месцах Расійскай імперыі. Дастаткова сказаць, што ў час першай сусветнай вайны на службе ў рускай арміі знаходзілася 18 «літоўскіх» татаргенералаў і сотні афіцэраў. Частка татар прымала хрысціянства і паступова асімілявалася. У эпоху сталінскіх рэпрэсій і другой сусветнай вайны многія татары, усведамляючы наступствы на нацыянальную культуру і ведаючы аб лёсе крымскіх татар,
178
эмігрыравалі ў Польшчу, ЗША, Турцыю, Аўстралію, краіны Заходняй Еўропы. Паводле перапісу 1989 г., у Беларусі пражывала 12,4 тыс. татар. У суверэннай Беларусі былі створаны спрыяльныя ўмовы для адраджэння нацыянальных культур. Татарская грамадскасць падымае пытанні адраджэння лепшых традыцый сваіх продкаў, разбураных мячэцей, зганьбаваных святых месцаў, мемарыяльных помнікаў (мізараў). Летам 1991 г. на свяце КурбанБайрам, дзе прысутнічалі пасланцы амаль з усіх раёнаў Беларусі, былі закладзены асновы рэспубліканскага згуртавання татармусульман «АльКітаб». Яно мае свой друкаваны орган — квартальнік «Байрам».
Цыганы
Псторыя гэтага народа губляецца ў сівой даўніне. Пра цыганоў існуе мноства легенд і паданняў, якія пераказваліся з пакалення ў пакаленне і захаваліся ў старажытных тэкстах. Паводле аднаго з такіх паданняў, цыганы спачатку жылі ў Егіпце задоўга да новай эры, адтуль яны рассяліліся па Блізкаму Усходу і апынуліся ў Індыі. Другая легенда апавядае, што дзесьці напачатку нашай эры цыганы жылі ў Іудзеі, дзе рабілі цвікі для крыжоў; на адным з такіх крыжоў і быў распяты Ісус Хрыстос. Яшчэ адна легенда сцвярджае, што цыганы насялялі колісь загадкавую Атлантыду, і рэшткі іх цудам уратаваліся пасля яе гібелі.
Цыганы — унікальны народ. He маючы сваёй уласнай этнічнай тэрыторыі, рассеяныя па ўсяму беламу свету, яны тым не менш не асіміляваліся ў іншаэтнічным асяроддзі, захавалі сваё этнакультурнае аблічча, сваю самасвядомасць, сваю ментальнасць. Ва ўсім свеце пражывае дзесьці каля 5—10 млн цыганоў (іх дакладную колькасць цяжка ўстанавіць). Цыганы жывуць на Бліжнім Усходзе, у Індыі і Кітаі, у краінах Еўропы і паўночнай Афрыкі, у Амерыцы і Аўстраліі. Аднак у розных месцах іх называюць парознаму: у Іспаніі — гітамы, Англіі — гіпсы, Венгрыі — фараоны, Скандынаўскіх краінах — татары, у Германіі, Польшчы, Румыніі, як і ў нас,— цыганы, ці цыгані. Аднак самі сябе яны называюць «рома».
Бадай што з поўнай дакладнасцю і ўпэўненасцю можна сказаць, што цыганы — выхадцы з Індыі. Аб