• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    У наш час у Беларусі пражывае 291 тыс. украінцаў (1989 г.), за апошняе дзесяцігоддзе іх колькасць павялічылася на 60 тыс. (26 %). 45,3 % беларускіх украінцаў назвалі сваёй роднай украінскую мову, 41,4— рускую і 10,5 % — беларускую. Украінская мова выкладаецца на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута; створана і дзейнічае Украінскае культурнаасветнае таварыства.
    Летувісы (літоўцы)
    Сучасныя літоўцы называюць сваю краіну Летувай, а сябе — летувісамі, і гэтыя назвы з’яўляюцца больш дакладнымі і гістарычна апраўданымі, чым «Літва» і «літоўцы», якія на працягу некалькіх вякоў ужываліся ў адносінах да Беларусі. Гісторыя беларусаўлітвінаў і летувісаў (аукштайтаў, жэмайтаў, а таксама яцвягаў, прусаў, нальшан) была цесна пераплецена на працягу многіх стагоддзяў у складзе адзінай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У гэтых умовах ішоў складаны і супярэчлівы працэс этнагенезу
    170
    беларускага і летувіскага народаў, іх дыферэнцыяцыя і самавызначэнне, з аднаго боку, і кансалідацыя кожнага з іх на аснове асобных этнаграфічных груп — з другога.
    Беларускалетувіскае памежжа ўяўляла сабой шырокую зону, дзе цераспалосна пражывалі народысуседзі. Летувіскія пасяленні часцей за ўсё сустракаліся ў Лідскім і Ашмянскіх паветах, беларускія — у Віленскім і Свянцянскім, а таксама ў Трокскім і Новааляксандраўскім паветах. Паводле перапісу 1897 г., у Лідскім павеце пражывала 17 825 летувісаў, у Ашмянскім — 8754, у Гродзенскім — каля 3 тыс. Асобныя групы летувісаў пражывалі ў Дзісненскім, Барысаўскім, Слонімскім паветах, а таксама ў Аршанскім, Сенненскім і Чавускім паветах Магілёўскай губерні.
    Перасяленні ў межах Літоўскага княства практыкаваліся яшчэ ў перыяд сярэднявечча, калі ўлічыць, што войны і эпідэміі не раз спустошвалі (асабліва на ўсходзе Беларусі) многія вёскі і цэлыя раёны, і магнаты, зямельныя ўладанні якіх былі раскіданы па абшарах княства, пры неабходнасці перасялялі сваіх сялян з аднаго маёнтка ў другі. Міграцыя летувісаў у паўночнаўсходнюю Беларусь прыкметна ажывілася пасля адмены прыгоннага права, асабліва ў 80ыя гг. Мігранты сяліліся тут асобнымі вёскамі, распрацоўвалі лясныя ляды, пашыралі гаспадарку; асноўныя заняткі — земляробства, жывёлагадоўля і разнастайныя промыслы (дрэваапрацоўчыя, ткацтва, сукнавальны, гарбарны, пчалярства і інш.). Частка летувісаў сялілася ў гарадах (Мінск, Віцебск, Барысаў, Гомель, Орша).
    У 20ыя гады XIX ст. у БССР налічвалася да 50 асобных летувіскіх паселішчаў. Вёска Малькаўка Мсціслаўскага раёна стала цэнтрам летувіскага нацыянальнага сельсавета, тут працавала школасямігодка, дзе выкладанне вялося на роднай мове. Летувіская сярэдняя школа дзейнічала і ў в. Дыманова Віцебскага раёна. У 1928 г. была ўтворана летувіская секцыя Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. У 1927—1937 гг. выдавалася газета «Raudonasis Artojas» («Чырвоны араты»), на летувіскай мове вяліся і радыёперадачы. У гэты ж час пры Інстытуце беларускай культуры (Інбелкульт) была адкрыта кафедра гісторыі Летувы, з 1929 г.— летувіскі сектар Акадэміі навук БССР, пазней (з 1933)—летувіская секцыя створанага пры АН БССР Інстытута нацыянальных меншасцей.
    171
    У 1939—1940 гг. Летуве былі перададзены Віленскі край і частка памежнай тэрыторыі, населенай беларусамі, палякамі і летувісамі. Паміж Беларуссю і Летувай фактычна не было мяжы, калі ўлічыць, што ў тым жа годзе (1940) апошняя ўвайшла ў склад СССР. Невялічкія астраўкі летувіскага насельніцтва засталіся ў Астравецкім, Воранаўскім і Браслаўскім раёнах. Тут дзейнічаюць тры школы з выкладаннем на летувіскай мове. У апошні час у сувязі з утварэннем самастойных дзяржаў і дэмаркацыяй беларускалетувіскай граніцы ўскладніліся зносіны паміж беларускімі летувісамі і іх суайчыннікамі ў Летуве, як і беларусаў Віленскага краю са сваімі суайчыннікамі ў Беларусі. Гэта абмяжоўвае этнакультурныя стасункі і параджае пэўныя праблемы на бытавым і псіхалагічным узроўнях. У наш час у памежных раёнах Беларусі пражывае каля 4 тыс. летувісаў, яшчэ 3 тыс.— на астатняй тэрыторыі рэспублікі; з іх 40 % жыве ў гарадах.
    Яўрэі
    Яўрэі — старажытнейшы народ, патомкі іудзеяў, што жылі колісь (яшчэ задоўга да новай эры) j Палесцінё7~ адкуль яны ў пачатку новай эры рассяліліся па ўсяму беламу свету. 3 распадам Рымскай імперыі яны апынуліся ў розных краінах і размаўлялі на мове тых народаў, сярод якіх яны жылі, захоўваючы тым не меней свой самабытны культурнабытавы ўклад. Аднак ужо ў ХГд: становішча яўрэяў амаль паўсюдна пагоршылася. Абвастрылася канкурэнцыя паміж яўрэямі і неяўрэямі ў сферах гандлю і рамеснай вытворчасці; яўрэйскія гандляры адцясняліся ад рынкаў збыту, расла напружанасць і ў міжэтнічных адносінах, што абярнулася рэлігійнымі ганеннямі. У час крыжовых паходаў пракаціліся яўрэйскія пагромы ў Германіі і Францыі. У 1215 г. Латэранскі сабор зацвердзіў каставае адлучэнне яўрэяў ад хрысціян і ўвёў асобны знак — шасціканцовую зорку, які павінны былі насіць яўрэі на адзенні.
    Яўрэі сяліліся пераважна ў гарадах асобнымі кварталамі (гета); у межах сваёй абшчыны (кагалу) кожны лічыўся паўнапраўным грамадзянінам. Такая сістэма арганізацыі і самакіравання існавала і на тэрыторыі Беларусі. Абшчына перыядычна выбірала калегію стар
    172
    шынь (парнэсім) з сямі чалавек. Духоўнымі справамі займалася калегія равінаў (яўрэйскіх святароў) і дайянаў (суддзяў). Яўрэйскі суд (бетдзін) вырашаў судовыя справы на аснове старажытнага звычаёвага права. Бадай, самым жорсткім пакараннем было адлучэнне ад абшчыны (хэрэм). У аснове яўрэйскай рэлігіі — іудаізму — ляжыць пакланенне адзінаму Богутварцу, які выбраў яўрэяў сярод іншых народаў у якасці сваіх місіянераў і слуг; народ зносіцца з Богам з дапамогай пасрэднікаў — прарокаў, галоўным прарокам лічыцца Маісей. Асноўны кодэкс жыцця для яўрэяў, які рэгламентуе ўсе чалавечыя ўчынкі,— Талмуд.
    У час ганенняў (канец XI — XIII ст.) яўрэі перасяляліся з Гермаціі ў Польшчу. У першай палове XIV ст. яўрэі мелі свой гасціны двор у Вільні. Вітаўт ахвотна запрашаў заможных яўрэяў на жыхарства.
    Першыя яўрэйскія абшчыны з’явіліся^ Брэсце і Гародні. Масавая міграцыя яўрэяў у Польшчу і на Беларусь пачалася ў канцы XV ст. пры Казіміры Вялікім. Прыхільнае стаўленне польскіх і літоўскіх улад тлумачыцца не толькі талерантнасцю і верацярпімасцю, што панавалі ў гэтых краінах, але і эканамічнымі інтарэсамі. Разам з яўрэйскімі перасяленцамі тут асядалі і іх багатыя капіталы, наладжваліся ажыўленыя гандлёваэканамічныя сувязі не толькі ў Літве і Польшчы, але і з многімі еўрапейскімі краінамі, дзе гаспадарыў яўрэйскі капітал, а манархі многіх еўрапейскіх краін не раз звярталіся да яўрэйскіх банкіраў за грашовымі пазыкамі.
    Аднак пераважная частка яўрэяў займалася дробным гандлем і рамяством. Асабліва значная ўдзельная вага яўрэяў назіралася ў такіх рамёствах, як кушнерства, шавецкае, кравецкае, сталярнамэблевае, апрацоўка каштоўных металаў. Даволі распаўсюджанымі былі прадпрымальнікі розных рангаў — крамнікі, шынкары, скупшчыкі, пасрэднікі, так званыя фактары (давераныя асобы, слугі і саветнікі ў паноў), дробныя ліхвяры, арандатары карчмы, млына, парома; пазней землеўласнікі сталі здаваць яўрэям у арэнду за плату лясы і азёры.
    Законы Вялікага княства Літоўскага забяспечвалі яўрэям пэўныя прывілеі — свабоду гандлю і прамысловых заняткаў, а таксама недатыкальнасць асобы і капіталаў. У гарадах і мястэчках для іх былі адведзены асобныя вуліцы, дзе дазвалялася будаваць дамы, пра
    173
    мысловыя памяшканні, сінагогі, уладкоўваць могілкі. Аднак з пашырэннем уплыву яўрэйскіх капіталаў расла незадаволенасць мясцовых улад і мяшчанхрысціян. Гарадскія магістраты імкнуліся абмежаваць правы яўрэйскіх прадпрымальнікаў, гандляроў, арандатараў. Цэхібрацтвы вялі рашучую барацьбу супраць свабодных рамеснікаў (партачоў) і іх гандлёвай дзейнасці. Да іх далучалася і дробная павятовая шляхта.
    У час казацкіх выступленняў (1648—1651) і акупацыі Беларусі маскоўскім войскам (1654—1667) яўрэйскае насельніцтва падвяргалася пагромам і падзяляла трагічны лёс беларусаў. У складзе Расійскай імперыі рассяленне яўрэяў было абмежавана тэрыторыяй беларускіх губерняў («межы аселасці»). Тут яны сяліліся ў гарадах і мястэчках і вялі ўласцівы ім кагальны лад жыцця з захаваннем старажытных традыцый, абрадаў і запаветаў сваіх продкаў.
    Паводле старажытных канонаў становішча кожнага яўрэя вызначаецца трыма акалічнасцямі: паходжаннем, адукаванасцю і багаццем. Да багатых людзей яўрэі ставіліся з вялікай пашанай: багацце не сорам; таму ўменне зарабляць вялікія грошы яны лічылі праявай мудрасці і Боскага промыслу. Яўрэі насілі доўгі чорны сюртук (лапсярдак), падпяразаны шырокім поясам, на галаве — цюбецейка (ярмолка). Ярмолка была абавязковым галаўным уборам у час малітвы: рэлігія не дазваляе яўрэю вымаўляць імя Божае з непакрытай галавой. Да абрадавай вопраткі адносіцца кіцель — кашуля з доўгімі рукавамі і шырокім каўняром, які дорыць нявеста свайму жаніху, калі выходзіць замуж. Ён адзяваецца толькі двойчы: у час жаніцьбы і пасля смерці. Асобы старасвецкі стыль адрозніваў і традыцыйныя прычоскі. Яўрэі адпускалі пышныя бароды, разам з тым астрыгалі на галаве валасы, пакідаючы пры гэтым доўгія пасмы (пэйсы) на скронях. Замужнія жанчыны таксама стрыглі валасы, надзяваючы парык. Сімвалам дзявочай годнасці лічылася каса, якую адразалі пасля замужжа («каб не спакушаць іншых мужчын»).
    Ежа, паводле іудзейскай традыцыі, падзяляецца на дзве катэгорыі: кашэр (дазволеная) і трэфа (забароненая). Да апошняй адносіцца свініна, зайчаціна, а таксама рыба без лускі (уюны, вугры). Існавала павер’е, што душа жыве ў крыві любой істоты, таму мяса павінна быць чыстае ад крыві, наогул, яўрэі пазбягалі есці дзічы
    174
    ну, забітую не асвечаным нажом. Мясная і малочная ежа лічыліся несумяшчальнымі, таму іх дазвалялася есці толькі паасобку, нават посуд для іх прыгатавання павінен быць розны. Абрадавая ежа — маца (тонкія праснакі з пшанічнага цеста) была абавязковай на яўрэйскі Вялікдзень (кучкі). У харчовым рацыёне важную ролю адыгрывалі гародніна і розныя спецыі.
    Пасля скасавання кагальнай сістэмы кіравання (1844) значная частка яўрэйскага насельніцтва адказвалася ад ранейшых канонаў і засвойвала еўрапейскія нормы гарадской культуры. У другой палове XIX ст. прыкметна павялічылася колькасць яўрэйскага насельніцтва ў Беларусі: у 1863 г. іх налічвалася 350 тыс. чалавек, у 1897—890 тыс., у 1914 г.— 1250 тыс. Яўрэі займалі другое месца па колькасці насельніцтва ўслед за беларусамі, складаючы 14 %, а ў гарадах і мястэчках — 50—60 % жыхароў.