• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    Вагоны, паводле слоў сведак, былі набіты бітком. Людзі былі на нарах, у праходзе паміж імі, ля буржуйкі. Пра што яны думалі, руплівыя працаўнікі, у якіх знянацку адабралі ўсё, што нажывалася гадамі і потам, якія зза работы часта не мелі часу паесці, не маглі як след выспацца; пра што яны гаварылі між сабой,— учора яшчэ незнаёмыя, а сёння і на будучае звязаныя адной бядой, адным лёсам і адной дарогай у невядомасць, як, здараецца, не бываюць звязаныя самыя родныя, якім, урэшце, быў для іх дзевяцідзесяцідзённы (столькі часу ішоў поезд з Беларусі ў Котлас) шлях?..
    Плён працы спецперасяленцаў быў відавочны: колькасць высакаякаснага лесу, які пастаўляўся на патрэбы індустрыялізацыі, усё павялічвалася, значна больш пачалі прадаваць яго і за мяжу. Леспрамгасы Котласкага раёна атрымлівалі ўсё новыя і новыя ін’екцыі рабочай сілы. У Беларусі, як і іншых раёнах краіны, ніяк не маглі вынішчыць пад корань «кулацкае племя», выяўлялі ўсё новых і новых кулакоў і падкулачнікаў, таму эшалоны са спецперасяленцамі па маршруту Беларусь — Котлас працягвалі курсіраваць. Відаць, апошняя хваля выся
    202
    ленняў беларускіх сялян у Архангельскі край прыйшлася на 1935 год. Толькі цяпер палітыка каланізацыі гэтага рэгіёна вялася больш разумна. Перасяленцам ужо дазвалялася браць з сабой коней, з некаторых раёнаў прывозілі і кароў. Да таго ж людзі прыязджалі на большменш абжытыя іх папярэднікамі месцы, а значыць, і фізічныя і маральныя страты яны неслі меншыя.
    Ha 1 студзеня 1941 года ў Архангельскай вобласці знаходзілася 40 066 спецперасяленцаў — 8268 сем’яў. Акурацісты з НКУС палічылі высланых і па нацыянальнасці. Палякаў — 32 828 чалавек, яўрэяў — 11, украінцаў— 1693, немцаў — 81, беларусаў — 4850, іншых—623.
    На жаль, аналагічнай статыстыкі ні за адзін з трыццатых гадоў у архангельскіх архівах мне знайсці не ўдалося. Але я перакананы, што ў зводках за 1930— 1933 гады лічба ў графе «беларусы» была б як мінімум на трэць, a то і напалавіну вышэйшай. Што ж датычыцца вялікай колькасці палякаў, якія знаходзіліся ў Архангельскай вобласці ў 1941 годзе, то зразумела, што ім тут дапамог аказацца верасень 1939га.
    Якім чынам апынуліся беларускія сяляне на Поўначы Расіі ў пачатку 30ых гадоў?
    Чым займаліся спецперасяленцы? Як уладкоўвалі свой быт?
    Якія народы падзялілі з беларусамі лёс перасяленцаў?
    Першы з’езд беларусаў свету
    (Мінск, 8—10 ліпеня 1993 г.)
    Зварот удзельнікаў з’езда да беларускага народа
    Браты і сёстры!
    Доўгія і складаныя пуцявіны вялі да паяднання беларускай нацыі, воляю лёсу раскіданай у свеце. Амаль усе еўрапейскія народы ўжо даўно перажылі сваё станаўленне ў якасці нацыянальнага адзінства. Перамогі і страты згуртавалі іх, умацавалі іх сілу і волю ў імкненні да самастойнага жыцця. Беларусы ж усё яшчэ пакутуюць на раздарожжы свайго гістарычнага шляху.
    203
    Але надышоў час вьірашаць свой лёс. Цяпер альбо ніколі! Беларусь атрымала гістарычны шанц набыць рэальную дзяржаўнасць, самастойнасць, поўны суверэнітэт. I гэты шанц неабходна выкарыстаць.
    Мы павінны мабілізаваць усе сілы, каб не толькі адстаяць першыя поступы дэмакратыі, незалежнасці, нацыянальнага адраджэння, але і рушыць далей, да вялікіх зорных здзяйсненняў — адбудовы агульнага Беларускага Дому. Гэтую высокую, наканаваную Богам місію мы здолеем выканаць толькі тады, калі адбудзецца ўсенароднае абуджэнне да свядомага нацыянальнага жыцця, калі вернем сабе гістарычную памяць, якую ў нас адбіралі цэлыя стагоддзі, глыбока ўсвядомім, хто мы ёсць і кім павінны быць у гэтым свеце. Мы можам ажыццявіць гістарычную справядлівасць і назаўсёды замацаваць незалежную Беларусь на карце Еўропы не як геаграфічнае паняцце, а як шанаваную, поўнавартасную дзяржаву беларускага народа і іншых народаў, што здаўна жывуць на нашай зямлі.
    Дасягнуць гэтага можна, толькі аб’яднаўшы сілы беларусаў на Бацькаўшчыне і тых яе адданых дзяцей, што жывуць паза межамі Беларусі, але захавалі ў сваіх сэрцах любоў да яе. Адольваючы ўсе перашкоды і нягоды, мы зможам дайсці да жаданай свабоды, зладзіць цывілізаванае, заможнае і культурнае жыццё для сябе і сваіх нашчадкаў.
    Жыве наша Бацькаўшчына! Жыве Беларусь!
    ЛІТАРАТУРА
    Алексеев Л. В. Полоцкая земля в IX — ХПІ вв.: Очеркн Северной Белорусснн. М., 1966.
    Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993.
    Беларусіка— Альбарутэніка. Мн., 1992. Кн. 2; Мн., 1994. Кн. 3.
    Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка: Бібліяграф. паказ. (1945— 1970). Склад. М. Я. Грынблат. Мн., 1972.
    Біч М. Аб нацыянальнай канцэпцыі і гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь//Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 15—24.
    Біч М. Дзяржаўнасць Беларусі: станаўленне, страта, барацьба за аднаўленне (IX ст.— 1918 год) // Беларуская мінуўшчына. 1993. № 5—6. С. 3—7, 21.
    Бромлей Ю. В., Подольный Р. Г. Создано человечеством. М., 1984.
    Голубеў В. Ф. і інш. Ці ведаеце Вы гісторыю сваёй краніы. Мн., 1994.
    Грйцкевйч В. П. От Немана к берегам Тнхого океана. Мн., 1986.
    Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
    Даўгяла Зм. Цыганы на Беларусі // Спадчына. 1992. № 4. С. 54—67.
    Думін С. У., Канапацкі I. Б. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць. Мн., 1993.
    Ермаловіч М. I. Старажытная Беларусь. Мн., 1990.
    Жнвопнсная Россня. Спб.; М., 1882. Т. 3. (Репрннт. нзд.: Мн., 1993.)
    Заброцкі Э. Каланізацыйныя перасяленчыя працэсы ў Беларусі ў 20— 30ыя гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 4. С. 88—91.
    3 гісторыяй на «Вы». Мн., 1994. Вып. 2—3.
    Імя тваё «Белая Русь». Мн., 1991.
    Hmc Р. Ф. Введенне в этнографню. Л., 1974.
    Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. Мн., 1993.
    Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993.
    Крыжовы шлях. Мн., 1993.
    Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 1—2.
    Лабынцаў Ю. А. Старая казка Палесся. Мн., 1993.
    Ластоўскі В. Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Мн., 1991.
    Лукашук A. М. Здзек. Мн. , 1989.
    Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. Мн., 1994.
    Мікалаевіч А. Бежанцы першай сусветнай вайны//Спадчына. 1994. № 3. С. 17—21.
    Музей беларускага народнага мастацтва (Фотаальбом). Мн., 1983.
    Музей старажытнабеларускай культуры: Каталог экспазіцыі. Мн., 1983.
    Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сёння. Мн., 1993.
    Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994. Ч. 1; Мн., 1995. Ч. 2.
    Пйлйпенко М. Ф. Возннкновенне Белорусснн / Новая концепцня. Мн., 1990.
    205
    Помнікі этнаграфіі: Методыка выяўлення, апісання і збірання. Мн., 1981.
    Раманюк М. Ф. Беларускае народнае адзенне (Фотаальбом). Мн., 1981.
    Рогалеў А. Я. Сцежкі ў даўніну. Мн., 1990.
    Сагановіч Г. «Русскнй вопрос» с точкн зрення белоруса // Народная газета. 1993. 30 апр.
    Сахута Е. М., Говор В. А. Художественные ремесла н промыслы Белорусснн. Мн., 1988.
    Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі. Мн., 1985.
    Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.
    Сіўчык В. Невядомая вайна супраць Беларусі. Мн., 1993.
    Смоліч А. Геаграфія Беларусі. Мн., 1993.
    Code 1. Яўрэі на Беларусі//Спадчына. 1992. № 2. С. 75—81.
    Сувалаў А. Вытокі этнагенезу беларусаў // Беларуская мінуўшчына. 1993. № 3—4.
    Сыракомля У. Добрыя весці. Мн., 1993.
    Терешковйч П. Русскне в Беларусн // Неман. 1992. № 6. С. 164—176.
    Tumoe В. С. Ясторнкоэтнографнческое районнрованне матернальной культуры белорусов: XIX — начало XX ст. Мн., 1983.
    Tumoe В. С. Мсторнкоэтнографнческне регноны в экспознцлн Белорусского государственного музея народной архнтектуры н быта. Мн., 1982.
    Улашчык М. М. Была такая вёска. Мн., 1989.
    Улацйк Н. Н. Очеркн по археографнн н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. Мн., 1973.
    Цітоў В. С. Народная спадчына. Гістарычныя шляхі і этнакультурныя стасункі. Мн., 1994.
    Цьеікееіч А. «Западноруснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Мн., 1993 (2ое выданне).
    Чаропка В. Імя ў летапісе. Мн., 1994.
    Шйряев Е. Е. Русь Белая, Русь Черная н Лнтва в картах. Мн., 1991.
    Шпйлеескйй П. Путешествне по Полесью н Белорусскому краю. М., 1992 (2е нзданне).
    Штыхаў Г. Вытокі беларускай дзяржаўнасці // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 25—42.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6ці т. Мн., 1993—1996. Т. 1—3.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5ці тт. Мн., 1984— 1987.
    Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мн., 1985.
    Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1989.
    Этногенез белорусов. Тез. докл. Мн., 1973.
    Этнографня восточных славян: Очеркн траднцнонной культуры. Мн., 1987.
    Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.
    ЗМЕСТ
    Уводзіны .................................................. 3
    Традыцыйнабытавая культура ............................... 6
    Асноўныя паняцці ў этнаграфіі ............................ 11
    Этнагенез беларусаў ...................................... 19
    Беларусь на гістарычных картах ........................... 27
    Аб паходжанні назвы ...................................... 40
    Этнічная тэрыторыя ....................................... 44
    Гісторыкаэтнаграфічныя рэгіёны . '....................... 55
    Падзвінне (Паазер’е) ..................................... 57
    Падняпроўе ............................................... 71
    Цэнтральная Беларусь ..................................... 88
    Панямонне ..............................................   98
    Усходняе Палессе .........................................109
    Заходняе Палессе..........................................121
    Гістарычная этнаграфія сумежных рэгіёнаў..................138
    Вільня і Віленскі край....................................138
    Беласточчына .............................................140
    Смаленшчына ..............................................142
    Браншчына ................................................144
    Латгалія .................................................146
    Беларускае замежжа .......................................148
    Этнічны склад насельніцтва Беларусі. Этнічныя групы.......160
    Рускія ...................................................160
    Палякі ...................................................165
    Украінцы .................................................168
    Летувісы (літоўцы)........................................170