Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Ітак, мастацкая культура народа становіцца ўсяго наўсяго данінай палітыцы, апраўдальным даважкам, экзатычнаэтнаграфічным упрыгожаннем. Раз пакуль што зусім з’ігнараваць яго нельга — будзем сёетое ўстаўляць адчэпнае, «дзеля мадзеля». I ўстаўляюць: у рэпертуар тэатра, у канцэртную праграму, у сцэнарый свята і гэтак далей. I якое ўжо тут мае значэнне, ці гэта экзатычная ўстаўка да месца, дарэчы ці недарэчы,— спяём «Калядачкі» і на Купалле, абы — штонебудзь беларускае, абы — «гэныя» заткнуліся. Вось і маем: нацыянальны тэатр, які развіваецца на... нацыянальным даважку (а часам і яго няма); нацыянальную філармонію, якая прапагандуе нацыянальнае музычнае мастацтва адчэпнымі ўставачкамі. He аснова, не грунт, не касцяк — як у любога паважаючага сябе народа, а толькі даважак і ўстаўка. Такі агульны падыход да праблемы развіцця нацыянальнай культуры. Падыход казённабюракратычны, архараўскі, згубны, глыбока антыгуманістычны па сваёй сутнасці. Тым больш брыдка, што ён прыкрываецца сцягам інтэрнацыяналізму.
Якія балючыя праблемы нашай рэчаіснасці закранае народны пісьменнік? У чым заганнасць палітызаванага чыноўнабюракратычнага падыходу да культуры наогул і да нацыянальнай у прыватнасці?
РУСКІ ДРУК КАНЦА XIX СТ. ПРА ТЫП БЕЛАРУСА
Белорусы
Энцйклопедйческйй словарь
(Нзд. Брокгауз й Ефрон). М., 1891. Т. 5. С. 233.
Па знешняму выгляду беларус рэзка адрозніваецца ад велікаруса. Ен рэдка бывае вышэй сярэдняга росту, а часта ніжэй; хутчэй прыземісты, чым стройны; вочы малаадкрытыя, нібы ўпалыя, часцей за ўсё шэрыя, твар круглы. У 40, крайне 50 год беларус выглядае зусім старым; жанчыны адцвітаюць вельмі рана, хаця ў мала
186
досці некаторыя з іх адрозніваюцца свежасцю і прывабнасцю твару... Беларусу прыходзіцца шмат працаваць, аднак вынікі яго працы не апраўдваюць яго спадзяванняў. Нельга сказаць, каб беларус быў абдзелены духоўнымі дарамі. Галоўнай прычынай беднасці і прыгнечанасці беларусаў з’яўляецца яго цяжкае мінулае.
А. Е. Грузйнскйй
Мз этнографмческмх наблюденмй в Речнцком уезде Мннской губ.
Этнографйческое обозренйе. 1891. № 4.
Кн. XI. С. 142—143.
Распаўсюджаныя ўяўленні пра тып беларускага селяніна падаюць яго непрыглядным, маларослым, абавязкова бялявым, апранутым ва ўсё белае, кволым і прыгнечаным цяжкім жыццём ў балоцістым, бедным краі. Mae асабістыя назіранні былі не такімі. Я ўбачыў беларуса моцнага складу, хаця і хударлявага,— за ўвесь час я не бачыў ніводнага тоўстага чалавека — хутчэй цёмнавалосага, чым бялявага, нярэдка смуглага, з прыемным выразам і правільнымі рысамі твару. Праўда, зашмат белага колеру ў яго адзенні, аднак ён носіць шмат і каляровага, а натоўп на кірмашы або на свята каля царквы ўяўляе вясёлую стракатую карціну. Аднак галоўнае, я не заўважыў і следу той прыгнечанасці, забітасці. Манера трымаць сябе і размаўляць на самай справе адрознівалася ад велікарускай сваёй павольнасцю, стрыманасцю, аднак у ёй бачылася хутчэй нетаропкая важнасць, я б сказаў, задуменнасць, не пазбаўленая годнасці. Выразная фізіяномія сустракаецца даволі часта, а сярод жанчын і дзяцей шмат сапраўды прыгожых твараў; асабліва выгадна адрознівае іх ад велікаруса, напрыклад падмаскоўнага, большая правільнасць носа.
(Ііераклады аўтара)
Прачытайце абодва тэксты. Параўнайце змест апісанняў тыпу беларуса ў розных аўтараў (А. Семянтоўскага і А. Грузінскага). Якая з паказаных характарыстык беларуса Вам падаецца болый праўдападобнай і чаму?
187
4. Белакоз
Веравызнанне ў нашым рэгіёне
Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне.
Мн., 1994. С. 168—169.
У 40—80ыя гады, гады знішчэння народаў, я захапляўся мужнасцю каталіцкіх святароў, іхняй палітычнай актыўнасцю. Нават часам узнікала думка, што варта мне самому прыняць каталіцкую рэлігію. Нават хацеў аднаго сына ахрысціць у царкве, а другога — у касцёле, каб даказаць, што нацыянальнасць не залежыць ад рэлігіі.
Праходзілі, аднак, гады. I змяніліся мае адносіны да рэлігіі. Я заўважыў, што ў 1948 г. у двух пачатковых класах, якія я тады вучыў, было толькі двое дзяцей, якія пісаліся палякамі. Але з кожным годам палякаў станавілася ў класах усё больш і больш. Звычайна незалежна ад таго, ці ў змяшаным шлюбе быў католікам муж, ці каталічкай жонка, дзеці пісаліся палякамі.
Вось што аднойчы расказаў у нашай хаце старэнькі чалавек Сцяпан Мароз з Пачуек: «Мой прадзед неяк схаваўся ад казакаў, якія прымусова вазілі людзей у царкву перахрышчваць іх з уніяцкай веры ў праваслаўную. I хоць ягоных братоў перахрысцілі ў праваслаўе, ён забег да ксяндза і папрасіў, каб той перахрысціў яго ў каталіцкую веру. Ксёндз перахрысціў яго і сказаў: «Од дзісь ты бэндзеш полякем. Ты повінен цешыцьсен жэ сталэсь полякем». Чалавек паверыў святару і пачаў лічыць сябе палякам. Так адны Марозы сталі рускімі, а другія польскімі. Тады я зразумеў, што разам з граматай, з культурай, з дабрынёй рэлігія нам несла русіфікацыю або паланізацыю.
Я пацікавіўся ў бабулі, чаму яна моліцца папольску. Яна адказала: «Як павязлі мяне хрысціць, то быў велькі мароз, а касцёл быў значна бліжэй за царкву. Тато і кажа: «Давайце ахрысцім у касцёле. Бог адзін. А як павязём у царкву, то можам дзіця замарозіць». Так і зрабілі. Я хадзіла да касцёла, а там мяне вучылі чытаць папольску, малітвы таксама папольску. Мне казалі, што я полька. Замуж я таксама выйшла за праваслаўнага. I дзяцей хрысцілі ў царкве, але я ўжо веры не мяняла».
188
Тады я добра зразумеў, што кожная рэлігія, насаджаная нам іншым народам, імкнецца знішчыць беларускую нацыю. Доўгі час усё ж верыў, што уніяцтва прывядзе нас да згоды і адзінай канфесіі, аднак, як відаць, памыляўся.
Мне даводзілася сустракацца з ксяндзамі, людзьмі прагрэсіўнымі, разумнымі, але мяне моцна здзіўляла, што яны выступаюць не за аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай рэлігій ва уніяцкую, а толькі за знішчэнне праваслаўнай рэлігіі. Яны кажуць: «Каталіцкая рэлігія застанецца, а праваслаўная пяройдзе ва уніяцкую». Даруйце, то які ж гэта саюз?! Гэта не унія! Гэта зноў дзве канфесіі, зноў падзел нацыі, падзел людзей на чыстых і нячыстых.
Лічу, што унія неабходна ў Беларусі, але з умовай стварэння адзінай і для праваслаўных і для католікаў уніяцкай канфесіі, вядома ж з беларускай мовай богаслужэння, з беларускімі, а не імпартнымі святарамі... Падобна ў нас разважаюць вельмі многія праваслаўныя. Мы за еднасць, а не за апалячванне ці русіфікацыю.
Якім чынам у вёсцы Пачуйкі павялічвалася колькасць палякаў? Чаму ў адной сям'і Марозаў адны называліся рускімі, а другія — палякамі? Якой думкі аб нацыянальнай рэлігіі прытрымліваецца аўтар?
У. Конан
Беларускае нацыянальнае адраджэнне
Звязда. 1992. 6 лют.
Гістарычны вопыт беларускага ды іншых славянскіх народаў засведчыў, што за ўпадкам ці застоем этнічнай і нацыянальнай культуры ў спрыяльных гістарычных умовах наступае яе паскоранае развіццё, якое і ёсць крытэрый нацыянальнага адраджэння. Гэтыя «зорныя часы» грамадскай і культурнатворчай актыўнасці, паскоранага засваення антычных традыцый і сусветнага культурнага вопыту справядліва завуцца эпохамі нацыянальнага адраджэння. Яно звычайна пачынаецца з абвяшчэння роднай мовы найвялікшай каштоўнасцю і святыняй народа. Родная мова ўяўляецца той «жывой вадой», якая вяртае да жыцця і праграміруе іншыя галіны нацыянальнай культуры.
189
Такім чынам, нацыянальнае адраджэнне — гэта не культурнае абасабленне, яно ўзнікае як самавыяўленне ўнутраных духоўных патэнцый этнасу.
Гістарычны цыкл нашага рэнесанснага Адраджэння пачаўся ў 1517 годзе працай «вучонага мужа Францыска Скарыны са слаўнага града Полацка» ў Празе, а потым — у Вільні. А закончыўся ён а другой палове XVII ст. літаратурнаасветніцкай місіяй рыфматворцыіераманаха Сімяона Полацкага ў Маскве.
...Парадокс гісторыі нашай культуры вось у чым: тая славутая «адсталасць», «забітасць», «неадукаванасць», «бескультурнасць» карэнных беларусаў, пераважна сялянства, гарадскога і мясцовага рамесніцкага люду, пра што любілі паразважаць польскія і расейскія «краёвыя» інтэлігенты, публіцысты і падарожнікі ў XVIII — XIX стагоддзях, якраз дазволіла захаваць генетычнае «ядро» самабытнай народнай культуры, якое пазней стала асновай нацыянальнакультурнага адраджэння. Гэтае ядро — этнаграфічная культура — было выключана са сферы афіцыйнага функцыяніравання і праз гэтую сваю ізаляванасць зберагло сябе ад дэнацыяналізацыі, растварэння ў афіцыйным моры польскай і расейскай культуры. Пад магутны прэс паланізацыі і русіфікацыі падпадалі толькі «вяршкі» культуры, яе афіцыйная, функцыянальная частка — школа, друк, некаторыя прафесійныя віды і жанры мастацтва, сферы дзяржаўнаграмадскага кіравання — усё тое, з чаго фактычна была выключана асноўная частка працоўнага народа.
Беларускае нацыянальнае адраджэнне ажыло праз чвэрць стагоддзя пасля падзелу Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй (1772—1795 гг.), працягвалася каля стагоддзя (20ыя гг. XIX — 20ыя гг. XX ст.) і прайшло тры этапы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, барацьбы за духоўнакультурнае і грамадскапалітычнае самавызначэнне народа: 20ыя — пачатак 60ых гг. XIX ст. (да падаўлення паўстання 1863 г.); канец XIX ст.— 1920 г. (да Рыжскага «мірнага» дагавора); 20ыя гады XX ст. (так званая «беларусізацыя» ў СССР).
...Доказам таго, што нашае адраджэнне далёка не закончылася, з’яўляецца сёння сутыкненне двух палярных працэсаў — масавай дэнацыяналізацыі (русіфікацыі) на ніжэйшых узроўнях быцця і культуры і рэнацыяналізацыі — вяртання «блудных» сыноў (і дачок) да
190
Бацькаўшчыны, роднае мовы і культуры — на вышэйшых элітарных узроўнях. Пра тое, што цяперашняя дэнацыяналізацыя Беларусі — бесперспектыўная і тупіковая тэндэнцыя, сведчыць духоўнакультурная немач дэнацыяналізаванай большасці «сярэдніх» слаёў грамадства — інтэлігенцыі і чыноўніцтва. Мы, бадай што, не памылімся, калі скажам, што за апошняе стагоддзе гэтая колькасная большасць нічога істотнага не дабавіла ні да беларускай, ні да расейскай культуры — мовы, навукі, мастацтва, іншых галін рускай духоўнай творчасці. Распад былой унітарнай дзяржавы паволі і няўхільна звужае сацыяльнапалітычную базу русіфікацыі, якая paHeft планамерна праводзілася пануючымі грамадскапалітычнымі структурамі саюзнага цэнтра і яго мясцовай агентурай, рыхтуе глебу да новага глабальнага адраджэння нацыі.