Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
117
Жаночае адзенне.
Ельскі краязнаўчы музей
Жаночае адзенне.
Рэчыцкі краязнаўчы музей
і павялічвала прастору гарышча. Сярод будаўнічых матэрыялаў істотную ролю набывала асінавае дрэва, сярод дахавых — трыснёг.
Пазначаныя рысы нібыта ўзмацняліся і былі яшчэ больш выразна выяўлены далей на захад, на тэрыторыі Тураўскага Палесся. Жылы комплекс тут нярэдка ўскладняецца наяўнасцю дадатковых памяшканняў (хата^сенцы+стопка). Абавязковым элементам жылля з’яўляецца прызба, што ўяўляе сабой невысокі земляны насып, замацаваны звонку, па перыферыі аднымдвума бярвёнамі. Насціл столі абапіраецца на бэлькі і падоўжны тоўсты брус — трам, які выходзіць звонку дэкараваным канцом. Дэкаратыўнае афармленне ўласціва і франтонам хат; у арнаментацыі і мастацкай укладцы шалёвак франтона пераважаюць салярныя матывы. Заслугоўваюць увагі некаторыя рэчы паўсядзённага ўжыт
118
Дзяўчына ў святочным адзенні. Мазырскі павет
Жанчына ў традыцыйным адзенні. Жыткавіцкі рн
ку і прылады працы. Звычайныя ступы з ручным таўкачом, уласцівыя асноўнаму беларускаму масіву, тут змяняюць чашападобныя, даволі масіўныя, а таксама нажныя, што характэрны болей для Заходняга Палесся. Драўляныя жорны, шырока распаўсюджаныя на Усходнім Палессі, на захадзе, у міжрэччы Гарыні і Сцвігі, уступаюць месца жорнам з каменнымі паставамі. Вадзяных і ветраных млыноў у раёне было мала.
У народным адзенні Усходняга Палесся добра захаваліся традыцыйныя рысы, што выяўляюць агульнаславянскую аснову. Старасвецкі жаночы комплекс з панёвай сустракаўся тут да 30ых гадоў XX ст. Найбольш пашыранай была панёваплахта, якую насілі з шарсцяным фартухом — запаскай. У больш ранні час насілі
119
Ручнікі.
Ельскі краязнаўчы музей
дзве запаскі — спераду і ззаду. Кашуля мела ўзорны (часцей вышываны) дэкор на каўняры, рукавах, грудзях і ўнізе на падоле. Ва ўзоры дамінавалі буйныя раслінныя формы, якія ў познім сярэднявеччы выцеснілі геаметрызаваны дробнараслінны арнамент. Жаночыя гарсэты ўпрыгожваліся аплікацыяй і адрозніваліся лакальнаварыятыўнымі асаблівасцямі. У Прыпяцкім Палессі яны больш доўгія, прыталеныя, з шарсцяной тканіны (калінкавіцкі, брагінскі ўборы, ці строі), у Мазырскім — пераважна кароткія з даматканага палатна ці фабрычнай тканіны (туравамазырскі строй). Свае асаблівасці стылю і ўпрыгожвання мае традыцыйнае адзенне Тураўшчыны. Тут на сумежжы з заходнепалескім рэгіёнам вылучаецца самабытны давыдгарадоцкі комплекс адзення, што складаецца з простай, часта недэкараванай кашулі, доўгай спадніцы (сукні), безрукаўкі, шырокага пояса (у якасці якога нярэдка служыла тая ж намітка) і арыгінальнага галаўнога ўбору — галавачкі ўсходняга (татарскага) паходжання. Шчодрасць шыйных і нагрудных упрыгожванняў у выглядзе гірляндаў караляў і ланцужкоў з медальёнамі і металічным крыжам падкрэслівала своеасаблівасць гэтага ўбору, які прыкметна адрозніваўся ад традыцыйнага касцюма навакольнага сялянства.
120
У керамічнай вытворчасці вядомы некалькі цэнтраў (Парычы, Юравічы, Лоеў), што спецыялізаваліся па вырабу задымленага і паліванага посуду. На значнай частцы Усходняга Палесся бытаваў, апрача таго, белагліняны посуд, які прывозілі сюды ганчары з Гарадной — буйнейшага цэнтра керамічнай вытворчасці ва ўсім Палессі.
Вылучэнне ўсходнепалескага комплексу як рэгіянальнага варыянта беларускай народнай культуры дапаўняецца лінгвістычнымі і фальклорнымі данымі. Мясцовыя мазырскія гаворкі складаюць асобную групу паўднёвазаходняга дыялекту; уласцівыя яму лексічныя архаізмы распаўсюджваюцца на захад да Гарыні і левабярэжжа Ясельды і ў большасці сваёй характэрны для асноўнай тэрыторыі беларускага лінгвістычнага масіву. Рэгіянальныя асаблівасці мае і песенны фальклор: у прыватнасці, для вясельных напеваў Усходняга Палесся ўласцівы святочнапрыўзнятыя лірычныя матывы, што адрознівае іх ад заходнепалескіх. Даследчыкі песеннага фальклору вылучалі тут некалькі лакальных варыяцый народных напеваў (тураўскі, петрыкаўскамазырскі, ніжняпрыпяцкі і інш. ).
Дзякуючы кансервацыі і паслядоўнаму пераемнаму развіццю традыцыйных форм культуры і быту, апошнія захавалі багатую інфармацыю і да апошніх часоў былі прадстаўлены ў шматлікіх помніках народнай культуры больш поўна і выразна, чым у іншых беларускіх рэгіёнах.
Заходняе Палессе
Заходняе Палессе займае басейн верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды, на захадзе ўключае правабярэжжа Заходняга Буга. На поўнач па вярхоўях Нарава і Ясельды мяжуе з Панямоннем, на ўсходзе на поўнач ад Целяхан і Лунінца і далей па міжрэччы Гарыні і Сцвігі — з Усходнім Палессем. Мяжа з Панямоннем стасуецца з мясцовымі этнонімамі (этніконамі): жыхары Панямоння называлі сваіх суседзяў (што жылі на поўдзень ад згаданай мяжы) палешукамі ці багнавікамі, а тыя іх са свайго боку — літвінамі. Прыкладна па той жа занальнай паласе пазначаліся аўтарамі XVIII — XIX стст. межы паміж Палессем і Чорнай Руссю. Этналінгвіс
121
тычная карта Заходняга Палесся «накладваецца» на карту археалагічнай культуры, якая адзначана макраформамі аб’ектаў, вызначаўшымі некаторыя асаблівасці тэхналогіі старажытнай вытворчасці. Аналізуючы адпаведны археалагічны матэрыял, Ю. В. Кухарэнка быў схільны праводзіць мяжу Заходняга Палесся па рацэ Гарынь да яе ўпадзення ў Прыпяць, прадаўжаючы яе далей на паўночны захад па рацэ Ясельдзе.
З’яўляючыся зонай старажытнага славянскага рассялення, Палессе доўгі час захоўвала архаічныя рысы ў культуры і народным побыце, што заўсёды прыцягвала да яго пільную ўвагу даследчыкаў славянскага этнагенезу. Звяртае на сябе ўвагу значнае падабенства арэалаў археалагічных культур — тшынецкакамароўскай, зарубінецкай, пражскакарчакскай, паўночная мяжа якіх праходзіла ўздоўж Прыпяці. Разглядаючы пытанне аб славянскай прарадзіме, даследчыкі неаднаразова звярталі ўвагу на мноства агульных у славянскіх мовах слоў, якія звязаны з ляснымі ды балоцістымі ландшафтамі палескага тыпу (лес, бор, багна, балота, гай, дуброва, мох і інш.).
Пасля нашэсця ў VI ст. у Прыкарпацце авараў, якія абрушылі свой удар на анцкі (дулебскі) саюз плямёнаў, апошнія, на думку Л. Нідэрле, у значнай колькасці мігрыравалі на поўнач і аселі ў Заходнім Палессі. Такі вывад заснаваны на археалагічных даных — першых верагодных славянскіх помніках пражскага тыпу, якія ў другой палове VI ст., якраз пасля аварскага нашэсця, распаліся на дзве рэгіянальныя групы — заходнюю (дулебскую) і ўсходнюю (драўлянскую). Мы не акцэнтуем увагу на даных тапанімікі, якія паказваюць на больш шырокі арэал дулебскага рассялення ў Беларусі.
Насельніцтва Заходняга Палесся этнагенетычна склалася на славянскай аснове (валыняне, бужане, дрыгавічы, драўляне) з удзелам асіміляваных яцвягаў, асобных груп мазаўшан і інш. У XII — XIII стст. рэгіён быў зонай уплыву і спрэчак з боку галіцкавалынскіх і літоўскарускіх князёў, некалькі пазней — польскіх феадалаў. У гэтыя спрэчкі былі ўцягнуты і яцвягі. Аналізуючы гістарычныя дакументы, М. П. Барсаў зрабіў вывад, што зона рассялення яцвягаў у 1ай пал. XI ст. размяшчалася паміж «уласна Руссю, чэрвеньскімі гарадамі і ляхамі, з аднаго боку, і Літвой — з другога» (Очеркн русской нсторнческой географнн. Варшава,
122
1885. С. 40). Дакладней кажучы, яцвягі займалі басейны левых прытокаў Нёмана — Шчары, Моўчадзі, Зэльвы, Росі і Свіслачы, у той час як славянскае насельніцтва пражывала ў басейне Прыпяці і Заходняга Буга, а на поўначы, у правабярэжнай частцы Нёмана, пачыналіся так званыя «старалітоўскія» пасяленні. У няроўнай безупыннай барацьбе з галіцкавалынскімі, польскімі князямі і Лівонскім ордэнам яцвягі не змаглі адстаяць сваю незалежнасць і пасля некалькіх паражэнняў, часткова адступіўшы ў зону Палесся, змяшаліся са славянскім насельніцтвам, прынялі ўдзел у этнагенезе беларусаў. Іх асіміляцыя не была бясследнай і расцягнулася на некалькі стагоддзяў.
У складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага заходнепалескі рэгіён утвараў Берасцейскую зямлю, якая захоўвала абласную аўтаномію і мела свае прадстаўнічыя органы, у прыватнасці мясцовы сойм. Брэст першым з беларускіх гарадоў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права (1390). Складаная этнаканфесійная сітуацыя і палітычная барацьба прывялі ў 1596 г. да Брэсцкай царкоўнай уніі, вынікі якой мелі істотнае значэнне для лёсаў народаў Беларусі і Украіны і на працягу наступнага перыяду накладвалі свой адбітак на грамадскапалітычнае жыццё і этнасацыяльныя адносіны. Пасля двух раздзелаў Рэчы Паспалітай Заходняе Палессе ўвайшло ў склад Расійскай імперыі (1793, 1795) і знаходзілася ва ўтвораных Мінскай і Гродзенскай губернях. У 1921 —І939 гг. уваходзіла ў склад Польшчы, дзе ўтварала асобны ўсходні крэс — Палескае ваяводства.
Геаграфічнае размяшчэнне на міжэтнічных скрыжалях, спецыфічныя ўмовы сацыяльнагістарычнага развіцця ўскладнялі этнічную сітуацыю, што адлюстроўвалася ў пярэстасці этнічнай самасвядомасці, у існаванні шэрага этнонімаў, што захавалі яшчэ ў XIX ст. водгулле сівой даўніны. Па звестках парафіяльных спіскаў сярэдзіны XIX ст., найбольш аднародны этнічны склад быў у Пінскім павеце, дзе значылася болей 80 % беларусаў; частка іх складала асобую этнаграфічную групу — пінчукоў. У той жа час у Брэсцкім і Кобрынскім паветах, па тых жа крыніцах, налічвалася 42 тыс. рускіх (у асноўным за кошт мясцовых «русінаў» і «руськіх»), 64 477 украінцаў («маларасіян»), 24 636 яцвягаў, 23 660 яўрэяў, 17 759 літоўцаў (сярод іх больш 13 тыс. праваслаўных
123
«літвінаў», чытай: беларусаў), 9728 палякаў, 5460 бужан і 3819 (каля 2 %) беларусаў. У лясных пушчах Палесся паблізу сплаўных рэк было раскідана шмат хутароў выхадцаў з Мазовіі (мазаўшан, мазураў), прафесійных будаўнікоў, добрых майстроў па вырабу бандарнай клёпкі (што лічылася лепшай у Еўропе і ішла пад бочкі для славутых французскіх він і каньякоў). У XIX ст. этнасацыяльны склад тутэйшага насельніцтва ўскладняўся за кошт прытоку каланістаў з Прусіі, Польшчы, АўстраВенгрыі. Немцы сяліліся тут пачынаючы з 1830 г.; у пачатку 80ых гг. XIX ст. у заходняй частцы беларускаўкраінскага Палесся налічвалася ўжо 150 нямецкіх паселішчаў, у якіх пражывала 21 640 чалавек.
Першы ўсерасійскі перапіс 1897 г. адзначаў да 40 мясцовых гаворак («наречнй») у Гродзенскай губерні, прычым гэта пярэстасць гаворак была найбольш уласціва рэгіёну Заходняга Палесся. Самабытны лад жыцця, адаптаванага да мясцовых умоў, вернасць традыцыям і запаветам сваіх продкаў, адносная ізаляванасць і натуральны рытм жыццядзейнасці сельскіх акругпагостаў узмацнялі культурнабытавую і фальклорналінгвістычную разнастайнасць у рэгіёне. Па выніках перапісу, зыходзячы з роднай мовы, тут у канцы XIX ст. пражывала 46,7 % беларусаў, 29,9 — украінцаў, 16,8 — яўрэяў, 3,8 — рускіх, 2,4 % палякаў.