Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
У рэльефе Усходняга Палесся кампактныя ўзвышшы і грады (Мазырская, Юравіцкая, ХойніцкаБрагінская) чаргуюцца з абшырнымі нізінамі Прыпяцкага Палесся, аднастайная паверхня якога парушаецца рачнымі далі
110
Перавоз сена на чоўне.
Любанскі рн.
1927 г.
Дубовы човен.
Ганцавіцкі рн
111
намі з мноствам пойменных ручаін і азёрстарыц. Да нядаўніх часоў вялікія плошчы займалі адкрытыя балоты (галы), зарослыя чаротам, трыснягом, асакой і кустарнікам; некаторыя з іх не замярзалі на працягу зімы, даючы прыстанак мноству вадаплаўных птушак, якія тут знаходзілі для сябе шчодры корм. Шырокія веснавыя разлівы рэк, вялікія плошчы забалочаных зямель і няўдобіц накладвалі адбітак на характар рассялення, на сродкі зносін, мясцовую гаспадарку і паўсядзённы побыт. Раздробленыя ўчасткі ворных зямель былі раскіданы ўдалечыні ад вёсак асобнымі астраўкамі сярод балот і лясоў, што стварала шмат нязручнасцей пры іх апрацоўцы і зборы ўраджаю. У раёне Чырвонага возера (ці Князьвозера), у вёсках Дзякавічы, Ляхавічы, Пухавічы і інш. на кожны двор прыходзілася па 10—30 такіх астраўкоў зямлі памерамі не болей 'Д дзесяціны, раскіданых на некалькі вёрстаў сярод дрыгвоткіх імшараў. Лодкі ў такіх умовах з’яўляліся неабходным атрыбутам, без якога немажлівы былі паўсядзённыя будні. На сваіх чаўнах сяляне перапраўляліся з аднаго вострава на другі, ставілі буданыкурані, што служылі ім часовым жыллём, і паслядоўна апрацоўвалі адзін участак за другім. Такім жа спосабам збіралі ўраджай з палёў, абмалочвалі снапы ці складвалі іх неабмалочанымі на высокіх памостахадонках.
Памостадонак уладкоўвалі на высокіх слупах (каля 1 м і вышэй), каб засцерагчы хлеб ад сырасці і мышыных напасцяў, а таксама ад дзікоў, што прыходзілі сюды заснежанай зімой ласавацца хлебам. Спосаб захавання хлеба ў адонках быў уласцівы шырокай тэрыторыі нізіннага Палесся. Амаль кожны селянін, як паведамлялі мясцовыя карэспандэнты ў XIX — пачатку XX ст., меў пра запас стажок неабмалочаных снапоў жыта ў 10— 15 коп, які стаяў у яго 3—5 гадоў, пасля чаго яго расходавалі і ставілі новы. На тэрыторыі суседняга, Мазырскага, Палесся толькі зрэдку можна было ўбачыць адонкі з хлебам пад адкрытым небам; увесь запас хлеба тут звычайна абмалочвалі і захоўвалі ў свірнах і клецях.
Побач з трохпольнай сістэмай важнае месца ў земляробчай практыцы яшчэ ў XIX ст. займалі лясная аблога і ляднае (падсечнаагнявое) земляробства. Асноўная земляробчая прылада — знакамітая палеская саха, ідэальна прыстасаваная да мясцовых экалагічных умоў, што да нашага часу з’яўляецца прадметам увагі не
112
толькі этнографаў і археолагаў, але і гісторыкаў культуры, дызайнераў. Пры скараджэнні поля побач з драўлянай плеценай (вязанай) бараной выкарыстоўвалі архаічную вершаліну і смык.
На Палессі значныя плошчы сельгасугоддзяў займалі сенажаці. Час касавіцы супадаў з летнім спадам вады ў рэках і ручаінах, калі на шырокіх імшарах, затопленых раней вясновым разводдзем, зелянела густое покрыва лугавых траў. У летні час жыццё вёсак заціхала, усё працаздольнае насельніцтва разам з дзецьмі перасялялася на суседнія астравы, працавала на палях, сенажацях або рыбачыла, нарыхтоўвала лясныя дары. Палешукі не замыкалі сваіх хат, нават калі ўсе члены сям’і працавалі далёка ў полі; яны пакідалі на ноч без нагляду вазы і земляробчыя прылады ў полі, чаўны, рыбалоўныя снасці і інш. На гэтую акалічнасць як адметную рысу народнай маралі і абшчыннага побыту не раз звярталі ўвагу рускія даследчыкі і вандроўнікі.
Мясцовыя жыхары трымалі шмат свойскай жывёлы (тавар, гаўяда), больш заможныя — па некалькі дзесяткаў галоў на двор. Вось, у прыватнасці, дакладнае апісанне сялянскай гаспадаркі Якава Сукача з вёскі Буйнавічы Мазырскага павета, якое ўзята намі з архіва Рускага геаграфічнага таварыства (Рукапісны аддзел Віленскага універсітэта): на сям’ю ў 14 чал. прыходзілася 25 дзес. зямлі, 20 валоў, 30 кароў, 60 авечак, 25 свіней. Пэўнае месца займала гуртавое ўтрыманне жывёлы, якую вялікім статкам пасвілі ўдалечыні ад вёсак, заганяючы на ноч у спецыяльную загарадку, дзе была пабудавана кашара (лёгкая будыніна тыпу хлява) і курань для пастухоў. Свіней нярэдка выганялі на выпас у лес ці адвозілі ў чаўнах на суседнія астравы, дзе яны знаходзіліся ў натуральных умовах без усялякага нагляду, карміліся сакавітай травой, каранямі і жалудамі. Сала такіх свіней, насычанае водарам лясоў, вызначалася асаблівым смакам. У традыцыйнай гаспадарцы палескіх сялян побач з земляробствам і жывёлагадоўляй прыкметнае развіццё атрымалі рыбалоўства, збіральніцтва, пчалярства, разнастайныя хатнія промыслы. У рацыёне харчавання больш істотнае месца, чым у іншых рэгіёнах, займалі рыбныя і мясныя стравы.
Сельскія пасяленні былі нераўнамерна размеркаваны на тэрыторыі рэгіёна. Найбольш густанаселенымі з’яўляліся здаўна ХойніцкаБрагінскае, Юравіцкае, Мазыр
113
Гаці каля двароў.
В. Шапчыцы Рагачоўскага павета. 1903 г.
скае ўзвышшы, а на захадзе — Тураўская лёсавая раўніна. Разам з тым вялізныя прасторы Прыпяцкага Палесся доўгі час заставаліся слаба асвоенымі і рэдказаселенымі. Мнагадворныя вёскі размяшчаліся па берагах рэк і яроў, а на забалочаных абшарах Прыпяцкага Палесся — нярэдка на марэнных пагорках і дзюнных астравах па краі непраходных балот. Вулічная паласа часта ўяўляла сабой сыпучы пясчаны грунт або штучную грэблю, ад якой да двароў вялі такія ж гаціпад’езды і масткі. Праз балоцістыя, затопленыя ўвесну ўчасткі ўладкоўваліся пераходы на палях (лавы) і кладкі.
Побач з мнагадворнымі сустракаліся невялікія пасяленні ў 5—10 хат, засценкі і выселкі. Часам адзіндва гаспадары, пашыраючы свае ляды, высяляліся з вёскі на суседні востраў ці ў лясное ўрочышча. Падарожнікі XIX ст. не раз звярталі ўвагу на характэрную рысу нядаўна акультураных ландшафтаў — наяўнасць высокіх раскідзістых груш, што, як вартаўнікі, стаялі сярод палёў. Пры высечцы лесу пад зямельны ўчастак дрывасекі абыходзілі грушавыя дрэвы, якія ў народных светаўяўленнях лічыліся святымі і былі авеяны легендамі і павер’ямі. У глухіх месцах Палесся асядалі ў пошуках волі беглыя сяляне. У лясах Мазыршчыны сяліліся і дробныя
114
Свіран.
В. Чучэвічы Мазырскага павета. 1910 г.
прамыслоўцы, якія закладвалі тут паташныя буды, смалакурні, дабывалі балотную руду, выплаўлялі жалеза, збываючы яго мясцовым сялянам на сашнікі і хатні інвентар.
Тыповыя двары — пагонныя, вянковыя (замкнутыя, круглыя) і Гпадобныя. Будоўлі звычайна размяшчаліся ў сістэме сядзібы ў наступным парадку: хата — сенцы — стопка — павець — хлявы — адрына. У XIX ст. яшчэ сустракаўся і больш старажытны варыянт забудовы, калі сенцы ставілі першымі ад вуліцы, за імі ішла хата. Клець і свіран будавалі нярэдка ў другім радзе насупраць жылля. У вялікіх трохпакаленных сем’ях было некалькі клецей — па колькасці жанатых мужчын, што вялі агульную гаспадарку. У сваіх клецях кожная шлюбная пара захоўвала непадзельны скарб, тут яна і спала, часам — нават узімку. Стопкі для гародніны (сцёпка, варыўня) сустракаліся ў комплексе з жыллём і асобнай будоўляй. На Мазыршчыне замест стопак (ці паралельна з імі) будаваліся паграбы (лёхі).
Найбольш распаўсюджаныя тыпы планіроўкі жылля: хата|сенцы+стопка; хата+сенцы. Сенцы (ляцён) — паўжылое памяшканне — летам служылі спальняй. Стрэхі рабіліся на самцах («закотам»), крыліся дошкамі, чаротам і саломай. Да пачатку XX ст. яшчэ сустракаліся
115
Стопка.
В. Раздзялавічы
Ганцавіцкага рна
хаты са скляпеністай столлю, якія стваралі своеасаблівую жыллёвую прастору і былі больш прыдатнымі для традыцыйнага жылля з так званай курнай печчу ці адкрытым ачагом. Вечарамі хаты асвятляліся стацыянарным лучніком (светачам), шырокі лейкападобны дымаход якога звешваўся са столі насупраць печы. Светач выконваў у сялянскім побыце не толькі практычныя, але і абрадавыя функцыі, у прыватнасці, з ім быў звязаны святочны абрад «жаніцьба коміна». Самабытны талент палескіх майстроў быў ярка выяўлены таксама ў культавым і палацавым будаўніцтве. Шмат помнікаў народнага дойлідства загінула ў пажарах апошняй вайны, некаторыя культавыя гмахі згарэлі пры загадкавых абставінах ці былі знесены па рашэнню ўлад.
У час этнаграфічнай экспедыцыі 1978 г. нам прыйшлося даследаваць лакальныя адрозненні ў традыцыйным жыллі, што існавалі да апошняга часу. У басейне ніжняй Прыпяці (зараз апынуўся ў мёртвай зоне Чарнобыля) захавалася на той час шмат помнікаў народнай архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст., якія яскрава сведчаць аб высокім узроўні драўлянага дойлідства і ўзорнай арганізацыі бытавога асяродка. Непаўторнае аблічча вёскам надавалі традыцыйныя сядзібныя забудовы стогадовай даўнасці; высокія грунтоўна пастаўленыя зрубы складзены з распілаваных бярвенняў, шчыльна дагнаных адзін да аднаго і злучаных па вуглах у просты ці «нямецкі» замок; стрэхі чатырохсхільныя, на кроквах. Хаты знутры ўжо ў той час нярэдка тынкавалі. Мясцовыя тубыльцы старэйшага пакалення не ўпамінаюць аб курных хатах і не ведаюць нічога аб іх. У адрозненне ад
116
Каля прыходскай царквы.
В. Чучэвічы Мазырскага павета. 1910 г.
паўночнаўсходняй часткі рэгіёна тут у сядзібным комплексе мы не знаходзім сушняў (ёўняў) пры гумнах і лазняў; паграбы, уласцівыя Мазырскаму Палессю, заменены стопкамі, апошнія будаваліся асобна ад жылля.
На захад ад Нараўлянскага раёна ў бок Ельска і Лельчыц прыкметна мяняюцца навакольныя ландшафты, павялічваецца агульная плошча малаўрадлівых пясчаных зямель, што чаргуюцца з забалочанымі тарфянікамі; паселішчы «разбягаюцца» адно ад другога на значныя адлегласці, яны слаба звязаны паміж сабой транспартнымі шляхамі. У Лельчыцкім раёне захавалася няшмат сялянскіх пабудоў, што адлюстроўваюць мясцовыя традыцыі народнага дойлідства (абсалютная большасць вёсак была спалена дашчэнту ў час Айчыннай вайны). Тыя, што эпізадычна захаваліся з даваенных часоў, уяўляюць сабой зрубныя пабудовы (хата+сенцы) з круглых бярвенняў сасны або асіны, злучаных паміж сабой у просты вугал. Параўнаўча невысокая гарызантальная столь — насціл дошак «уразбежку», што абапіраўся на папярэчныя бэлькі. Стрэхі двухсхільныя, асіметрычна высунутыя лобнай часткай над фасаднай (кутнай) сцяной, што надавала ім своеасаблівы сілуэт