Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
нечнік, дзе расце зялёная вясельная рута або красуецца дрэўца таемнай, апетай у народных песнях каліны... На другім баку — гумно, часта жураўлёвая студня, лясы азяродаў, на якіх увосень убачыш, як на выставе, увесь плён сялянскай нівы».
Аграрная перанаселенасць, што яскрава выявілася ў канцы XIX ст., паступова змяняла аблічча вёсак, павялічвала скучанасць сялянскіх двароў. У Цэнтральнай Беларусі вядомы амаль усе тыпы сядзібнай забудовы, што сустракаліся ў Беларусі. Найбольш тыповым быў пагонны двор. Традыцыйнае сялянскае жыллё — двух і трохкамернае тыпу хата + сенцы, хата + сенцы|клець. Сустракаліся і хатыпяцісценкі (хата|хата + сенцы). Да сенцаў часам прыбудоўваўся ганак. У аснове канструкцыі будоўлі ляжаў зруб з сасновых бярвенняў (кругляка), звязаных у просты вугал з астаткам (у чашку). Стрэхі крылі саломай «пад шчотку» («пад стрыхалку»), на ўсходзе рэгіёна пераважала драўлянае пакрыццё. Будаўніцтва ў народнай практыцы, асабліва ў паўднёвай частцы рэгіёна, было абстаўлена даволі складанымі абрадавымі нормамі і абярэгамі.
Народнае адзенне Цэнтральнай Беларусі да канца XIX ст. захоўвала шэраг традыцыйных рыс. Асноўная верхняя вопратка — світа з адкладным, радзей стаячым
94
Клець.
Лагойскі рн
Гумно шматвугольнае. Беларускі музей народнай архітэктуры і быту
95
каўняром, крыху звужаная ў таліі («з вусамі»), шылася з шэрага ці чорнага сукна, па баках, ворату, адваротах рукавоў упрыгожвалася каляровымі (блакітнымі, сінімі) шнуркамі. Для жаночага комплексу найбольш тыповымі былі дэкараваная кашуля з полікамі, суконны андарак (або льняная спадніца), фартух, безрукаўка; на галаве — чапецкаптур, часта з вушкамі, хустка, у сталых — намітка, на шыі — некалькі радоў караляў. Асаблівай разнастайнасцю і багаццем узорных упрыгожванняў вылучаліся капыльскі і пухавіцкі строі адзення. Ва ўзорным дэкоры андаракоў, спадніц, фартухоў даволі папулярным было чаргаванне гарызантальных рознатанальных палос, што паступова згушчаліся кнізу. Такі стыль упрыгожвання на першы погляд абмяжоўвае магчымасці дэкору. Аднак шляхам вар’іравання шырыні палос, іх танальнасці, каляровай гамы, увядзення дадатковых элементаў, гарманічна дапаўняўшых асноўную кампазіцыю, мясцовыя рукадзельніцы дасягалі здзіўляючай разнастайнасці і непаўторнасці ўзорных малюнкаў. У капыльскіх строях рознакаляровыя палосы часцей спалучаліся з геаметрычным арнаментам (асноўныя фігуры — ромб, барабан, разетка, елка і інш.). На рукавах кашуль гэты ўзор дапаўнялі раслінныя формы. Асобая ўвага да аздаблення рукавоў тлумачылася не толькі тым, што яны пры наяўнасці безрукаўкі былі найбольш адкрытай часткай кашулі, але і верай у магічную сілу ромбападобнага арнаменту, што выконваў функцыі абярэга дужых і спрытных жаночых рук.
Мясцовая кераміка па сваёй тэхналогіі і мастацкіх якасцях вызначалася разнастайнасцю і спалучала ў сабе рысы, уласцівыя суседнім рэгіёнам. У адных і тых жа ганчарных цэнтрах былі вядомы некалькі спосабаў апрацоўкі гліны і вырабу посуду. Фармовачная маса рыхтавалася часцей за ўсё з гліны аднаго сорту, часам — з дабаўкай жарствы і апрацоўвалася на нажным ганчарным крузе з рухомай воссю. Посуд выпальвалі (гартавалі) у чатырохвугольных горнах, радзей — у хатніх печах. У XIX — пачатку XX ст. найбольш распаўсюджаным быў задымлены і паліваны посуд; у сельскіх цэнтрах (Сіняўка, Забалотнікі, Ганевічы, Масцілавічы Слуцкага, Семяновічы Ігуменскага паветаў) выраблялі пераважна абварную кераміку. Вырабы распісваліся сціплым узорам у выглядзе хвойных галінак, стылізаваных кветак, паяскоў, хвалістых ліній (івянецкая кераміка, ракаўская
96
Ганчарны посуд. Шклоўскі рн
Посуд абварны.
Клецкі рн
4. Зак. 306.
97
кераміка). У больш позні час мясцовыя майстры дапоўнілі традыцыйныя формы новымі мастацкімі і функцыянальнапрактычнымі якасцямі, якія адпавядалі ўзросшым запатрабаванням насельніцтва.
Па характары этнаграфічнага матэрыялу (рассяленню, арганізацыі жылля, асаблівасцях гаспадарчых заняткаў і аграрнай культуры, народнаму адзенню і інш.) у межах рэгіёна можна вылучыць тры лакальныя варыянты (ці раёны) — паўночны (Мінскі), паўднёвы (СлуцкаНясвіжскі) і ўсходні (Бярэзінскі). Шляхі эвалюцыі феадальнай гаспадаркі, правядзенне валочнай рэформы, падворнае землекарыстанне, адносна ранняе пранікненне капіталістычных адносін у сельскую гаспадарку, этнаканфесіянальная сітуацыя, асаблівасці жылля і адзення — усё гэта выяўляе рысы падабенства Цэнтральнай Беларусі і суседняга Панямоння. 3 другога боку, культурны ландшафт Бярэзінскага лакальнага раёна мае пераходны характар, блізкі суседняму Падняпроўю, што абумоўлівае адсутнасць выразных межаў паміж гэтымі рэгіёнамі.
Панямонне
Беларускае Панямонне займае верхні басейн Нёмана і яго прытокаў; на поўдні мяжуе з Заходнім Палессем (па вярхоўях Нарава і Ясельды да Бярозы, на поўдзень ад Івацэвіч), на ўсходзе і паўночным усходзе адпаведна з Цэнтральнай Беларуссю і Паазер’ем (на захад ад Баранавіч па Налібоцкай пушчы, на поўдзень ад Маладзечна на Нарач, на захад ад Пастаў). Мясцовае насельніцтва этнагенетычна склалася на славянскай аснове, з удзелам асіміляваных балцкіх плямён (аўкштайтаў, яцвягаў, прусаў), палякаў, татараў і інш. У сярэднія вякі рэгіён быў вядомы пад правінцыяльнай назвай «Літва», побач з якой ужывалася і другая назва — «Чорная Русь» (у пісьмовых крыніцах сустракаецца з XV ст.), якая ўзнікла, відаць, як антытэза Белай Русі. Як этнаграфічная адзінка Чорная Русь, на думку некаторых аўтараў (М. Любаўскі, П. Д. Бранцаў, У. I. Пічэта і інш.), уяўляла сабой першапачаткова «славянскі масіў» на землях балцкіх плямён. У канцы X — першай палове XI ст. была далучана да Кіеўскай Русі. У XII — першай палове XIII ст. знаходзілася ў сфе
98
ры ўплыву галіцкавалынскіх і полацкіх князёў. У XIII ст. рэгіён апынуўся ў цэнтры важных палітычных падзей, што аказалі непасрэдны ўплыў на ўтварэнне БеларускаЛітоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яго першай сталіцай быў г. Наваградак (Навагрудак), дзе ў 1253 г. каранаваўся вялікі князь Міндоўг. У гэты час этнічны склад насельніцтва рэгіёна папаўняецца за кошт шырокай хвалі перасяленцаў з Мазовіі, Прусіі, Жэмайціі, што сцякаліся сюды пад націскам тэўтонскай агрэсіі, а таксама мігрантаў з паўднёварускіх зямель, якія падвергліся спусташальнаму манголататарскаму нашэсцю. Край становіцца адной з самых населеных і багатых абласцей Старажытнай Русі і Прыбалтыкі.
У выніку этнічнага сімбіёзу на славянскай аснове складваецца рэгіянальны тып культуры, у якой спалучаліся заходнерускія (беларускія), польскія і балцкія рысы. Агульны лёс беларускага і летувіскага народаў у складзе адзінай дзяржавы абумоўліваў працяглы час узаемны ўплыў і блізкія рысы ў развіцці этнасацыяльных, грамадскаправавых і эканамічных адносін. У аснову статутаў Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588) як асноўных кодэксаў грамадзянскаправавога жыцця было пакладзена заходнерускае (так званае літоўскае) звычаёвае права, а дзяржаўнай мовай княства стала старабеларуская мова. Пасля Крэўскай (1385), Люблінскай (1569) і царкоўнай Брэсцкай (1596) уній узмацнілася экспансія каталіцтва і паланізацыя краю. Мясцовыя беларускія феадалы, прымаючы каталіцтва, захоўвалі свае палітычныя прывілеі і зліваліся ў адзіны феадальны клас польскага грамадства. 3 цягам часу паняцце «католік» станавілася сінонімам паляка. Аднак пераважная маса мясцовага каталіцкага насельніцтва, што адносіла сябе да палякаў, размаўляла на жывой беларускай мове, якую лічыла роднай. Беларусы праваслаўнага веравызнання на пытанне аб этнічнай прыналежнасці яшчэ ў XIX ст. часцей за ўсё называлі сябе «літвінамі». Зменлівая палітычная і канфесіянальная сітуацыя ўскладняла і без таго стракаты этнасацыяльны склад мясцовага насельніцтва, размывала міжэтнічныя межы, узмацняла працэсы інфільтрацыі і асіміляцыі. Па трэцяму раздзелу Рэчы Паспалітай (1795) Панямонне адышло да Расіі. На яго тэрыторыі былі створаны Літоўская (1797—1801), пасля — Гродзенская і Віленская губерні.
99
Мясцовыя гаворкі Панямоння вылучаюцца ў асобую гродзенскабаранавіцкую групу беларускай мовы; у павілейскай частцы дамінуе пераходны сярэднебеларускі дыялект. Калі зыходзіць з паказчыкаў роднай мовы, этнічны склад насельніцтва Панямонскага рэгіёна, па даных перапісу канца XIX ст., прадстаўляецца наступным чынам: беларусы — 78,3 %, яўрэі — 13,1, палякі — 3,2, літоўцы — 2,7, рускія — 2,5 %.
У ландшафтах Панямоння ўзгоркавыя ўзвышшы і перасечаныя раўніны чаргуюцца з шырокімі нізінамі, дрэніраванымі русламі Нёмана і яго прытокаў. Дзярновападзолістыя глебы, што развіваліся на лёсападобных суглінках і водналедніковых супесках, пры захаванні адпаведных агратэхнічных правіл давалі высокія ўраджаі. Напярэдадні рэформы 1861 г. у Гродзенскай губерні зямельныя ўгоддзі размяркоўваліся наступным чынам: ворыўныя землі складалі 41,5 %, сенажаці — 13,5, лясы — 27,2, няўдобіцы — 17,8 %. Працэнт ворыўных зямель тут быў такі ж, што і ў развітых чарназёмных раёнах Расіі. Заўважым, што ў Гродзенскую губерню ўваходзіла частка заходнепалескіх паветаў, за выключэннем якіх працэнт ворыва ў рэгіёне дае больш высокі паказчык. У парэформенны перыяд у Панямонні назіраўся рост сялянскай зямельнай уласнасці. Сярэдняя норма сялянскіх надзелаў тут не скарачалася (як у іншых беларускіх рэгіёнах), а павялічвалася — галоўным чынам за кошт канфіскацыі ўласнасці мяцежных магнатаў і шляхты, а таксама шляхам пераводу значнай колькасці дробнай шляхты ў сялянскае саслоўе. У 1877 г. сярэднія надзелы панскіх і дзяржаўных сялян складалі адпаведна 13,7 і 16,5, у 1905 г.— 16,2 і 17 дзесяцін.
Асноўнае месца ў структуры пасеваў займалі жыта (каля палавіны ўсіх пасеваў), авёс, пшаніца, грэчка. У другой палове XIX ст. пашырыліся пасевы кармавых траў, што паляпшала структуру глебы і стымулявала развіццё жывёлагадоўлі. Мясцовая парода рагатай жывёлы тут была больш буйной, чым на ўсходзе Беларусі. Палі апрацоўвалі з дапамогай так званай літоўскай (палескай) сахі, якая тут нярэдка была прыстасавана да мясцовых умоў і ўяўляла больш лёгкую канструкцыю для аднаконнай (ці аднаваловай) запрэжкі. Лён і пяньку апрацоўвалі з дапамогай гарызантальнай двухрэбравай церніцы, што па сваіх канструкцыйных рысах некалькі адрознівалася ад цэнтральнабеларускіх і падзвінскіх.