Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Рэгіянальнымі асаблівасцямі вылучаецца і трады
87
цыйная аграрнакаляндарная абраднасць, і шматжанравая фальклорная творчасць. Сюжэтнаабрадавае афармленне каляндарных свят мае мноства лакальных варыяцый, што адлюстроўвае багатую палітру і шырокі дыяпазон вуснапаэтычнай творчасці. Падняпроўю ўласцівы карагодныя гульні, песні, танцы, якія сінтэзаваны ў сюжэтнадраматычных дзеяннях, прымеркаваных да разнастайных каляндарных і сямейных свят — Юр’я, Сёмухі, Купалля, Спаса, вяселля, радзін і інш. У песнях, абрадах, легендах, паданнях тут захавалася мноства старажытных язычніцкіх матываў, міфалагічных вобразаў і сюжэтаў (гуканне вясны, упрыгожванне зелянінай жылля на Духа, ці на Сёмуху, гулянні моладзі ў купальскую ноч, пахаванне стралы, завязванне «барады», калядныя гаданні і г. д.).
Як гісторыкаэтнаграфічны рэгіён беларускае Падняпроўе, такім чынам, мае свой непаўторны гісторыкакультурны каларыт і этнаграфічныя рысы, якія вылучаюць яго ў агульнабеларускім масіве.
Цэнтральная Беларусь
Цэнтральны рэгіён займае асноўную частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей. На поўначы мяжуе з Падзвіннем па Мінскім узвышшы — больш на поўнач ад Барысава, на ўсходзе — з Падняпроўем па р. Бярэзіне, на поўдні — з Усходнім Палессем па лініі Парычы — Любань — Старобін — на поўнач ад Ганцавіч, на захадзе — з Панямоннем па Налібоцкай пушчы. У сярэднія вякі Цэнтральная Беларусь размяшчалася на сумежжы гістарычных правінцый — Белай і Чорнай Русі. На поўначы Мінскае (былое Алаунскае) узвышша здаўна служыла вялікім водападзелам, адкуль бяруць пачатак рэкі, што цякуць у розных напрамках — у Балтыйскае і Чорнае моры. У той час, калі рачныя шляхі адыгрывалі істотную ролю ў культурнаэканамічных сувязях, тут сутыкаўся балцкі свет з краінамі Чарнаморскага басейна. Верхнім прадаўжэннем Дняпра (Барысфена) тады лічылася не яго сучаснае рэчышча, a р. Бярэзіна, магчыма і з прадаўжэннем па Свіслачы. Характар выкарыстання гэтых шляхоў і інтэнсіўнасць зносін не былі пастаяннымі і прыкметна залежалі ад міжнародных абставін. У перыяд існавання Асманскай
88
імперыі, што ператварыла Чорнае мора ў сваё ўнутранае, транзітная роля гэтых шляхоў прыкметна ўпала, хаця яны мелі пэўнае значэнне ў мясцовых, рэгіянальных сувязях.
Насельніцтва Цэнтральнага рэгіёна этнагенетычна склалася на славянскай аснове (патомкі дрыгавічоў і крывічоў) з удзелам асобных груп палякаў, рускіх, яўрэяў, татар і інш. У XI ст. паўночная частка рэгіёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства, у пачатку XII ст. вылучылася ў самастойнае Мінскае княства. Пасля далучэння да Літоўскай дзяржавы (пачатак XIV ст.) тут прадаўжала правіць мясцовая княжацкая дынастыя (з пачатку XV ст. Мінскі ўдзел знаходзіўся пад кіраваннем віленскага ваяводы), з 1566 г. Мінск стаў цэнтрам ваяводства. Гістарычны лёс паўднёвай часткі Цэнтральнай Беларусі ў старажытнасці быў больш цесна звязаны з другім раннефеадальным аб’яднаннем — Тураўскім княствам, у якім вызначаліся Слуцкі і Клецкі ўдзелы. У канцы XII ст. Слуцкі ўдзел вылучыўся ў самастойнае княства, якое ў складзе Рэчы Паспалітай захоўвалася як унікальная адміністрацыйная адзінка да канца XVIII ст. Мясцовыя князі Алелькавічы і Радзівілы з’яўляліся буйнейшымі землеўладальнікамі, мелі сваё войска і аўтаномны апарат кіраўніцтва. Пасля далучэння да Расіі (1793) Цэнтральная Беларусь цалкам увайшла ў склад Мінскай губерні. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. яна стала асноўным масівам утварэння БССР.
Як этнаграфічная адзінка (рэгіянальны варыянт народнай культуры) Цэнтральная Беларусь вызначылася ў адносна позні час (XVIII — XIX стст.). Разам з тым гэта не прыніжае той ролі, якую яна адыграла ў працэсе фарміравання беларускай народнасці і яе культуры. Старажытныя гарады Слуцк, Нясвіж, Клецк, Капыль, Мінск з’яўляліся буйнымі мясцовымі ачагамі культуры і прымалі актыўны ўдзел у барацьбе за нацыянальнае адраджэнне. Этнакультурны комплекс Цэнтральнай Беларусі сканцэнтраваў у сабе, нібы ў фокусе, шматлікія рысы і элементы, характэрныя амаль для ўсіх рэгіёнаў. Тут сыходзяцца таксама арэалы этнаграфічных прыкмет, уласцівых як беларусам, так і суседнім народам (гумны з сушылкай, лазні, сохі рускага і літоўскага тыпаў, розныя варыянты гаспадарчых пабудоў, будаўнічых канструкцый і інш.).
Мясцовая тапаніміка вызначаецца складанасцю і не
89
аднароднасцю, якія адлюстравалі доўгі працэс славянскіх і славянабалцкіх сувязей. Лінгвістычная карта вылучае мясцовыя гаворкі ў асобую групу сярэднебеларускіх гаворак, што ўяўляюць пераходнае, міждыялектнае («гібрыднае»), утварэнне.
У перыяд позняга феадалізму Цэнтральная Беларусь знаходзілася ў сферы безраздзельнага панавання фальварачнапаншчыннай сістэмы гаспадаркі, што накладвала свой адбітак на сацыяльныя адносіны і аблічча вёсак («устаўныя сёлы»). Пераважную частку зямель займалі буйныя латыфундыі беларускіх магнатаў Агінскіх, Хадкевічаў, Пацэяў, Сапегаў, Пацаў, Тышкевічаў. Прыкметную ўдзельную вагу складала і дробная шляхта, сярод якой вылучаліся падпанкі і арандатары. Частка шляхты пасля паўстання 1830—1831 гг. была пераведзена ў разрад аднадворцаў; асабліва многа іх пражывала ў Мінскім і Слуцкім паветах. Экспансія каталіцтва значна ўскладняла канфесіянальную і этнасацыяльную структуру, вяла да дэнацыяналізацыі часткі беларускага насельніцтва. У 1863 г. католікі складалі больш чвэрці насельніцтва рэгіёна, прычым у Мінскім павеце — 95 %, Слуцкім — 28, Барысаўскім — 25, Ігуменскім — 19, Бабруйскім — 8 %. У пераважнай большасці яны лічылі сябе палякамі. Частку акаталічанага мясцовага насельніцтва адносілі да «літвінаў». Па даных прыходскіх спісаў, у Цэнтральнай Беларусі ў канцы 50 — пачатку 60ых гг. XIX ст. налічвалася беларусаў — 61 %, палякаў — 16,6, яўрэяў — 10,5, літоўцаў (сюды, відаць, былі залічаны і «літвіны»)—9,2, украінцаў — 3,1 %.
Намі адзначалася раней недасканаласць перапісу, заснаванага на прыходскіх спісах, аднак яго вынікі на той час адлюстроўвалі не толькі «невежество» перапісчыкаў, але і складаную этнаканфесіянальную сітуацыю, пярэстасць абласных (зямельных, краёвых) этніконаў тыпу: літвіны, беларусцы, палешукі, рускія і інш., рэгіянальную абмежаванасць самой назвы «Беларусь», раскол беларускага этнасу па сацыяльных і канфесіянальных прыкметах, невыразнасць адзінай нацыянальнай самасвядомасці. Паводле перапісу 1897 г., у якім этнавызначальнай была родная мова, у Цэнтральнай Беларусі налічвалася 75,3 % беларусаў, 16 % — яўрэяў, 4,8 % — рускіх, 3,5% — палякаў, 0,3 % — украінцаў. Працэнт беларусаў, такім чынам, значна павялічыўся параўнаўча з вынікамі перапісу пачатку 60ых гг. за
90
кошт акаталічанага насельніцтва, якое раней адносілі да палякаў. Звяртае на сябе ўвагу і значная ўдзельная вага яўрэйскага насельніцтва, якое складала больш за 50 % жыхароў гарадоў і мястэчак рЭгіёна.
Цэнтральная Беларусь была заселена і асвоена нераўнамерна, што адлюстроўвалася ў разнастайнасці культурных ландшафтаў. У сярэдзіне XIX ст. пад ворывам у Слуцкім і Мінскім паветах знаходзілася больш паловы ўсёй плошчы, у той час як у Бярэзінскім басейне — толькі каля 20 %. Земляробства было найбольш развіта на СлуцкаНясвіжскай лёсавай раўніне («беларускай Украіне»). Урадлівыя глебы і больш інтэнсіўная агратэхніка давалі магчымасць вырошчваць высокія ўраджаі збожжавых — жыта, пшаніцы, аўса. Тут нярэдка практыкаваліся больш эфектыўныя шматпольныя севазвароты, у якіх збожжавыя культуры чаргаваліся з пасевамі бульбы і кармавых траў, пры гэтым пад парам пакідалі толькі пятуюшостую частку поля. Бульба і цукровыя буракі высяваліся асабліва ў вялікай колькасці ў панскіх гаспадарках, што стымулявала развіццё вотчыннай прамысловасці. Па вытворчасці спірту з бульбы Мінская губерня ў сярэдзіне XIX ст. займала першае месца ў Расіі, а па вытворчасці цукру стаяла на першым месцы сярод беларускіх губерняў. Яна ж вылучалася і высокім узроўнем развіцця гандлёвай жывёлагадоўлі.
У сумежным з Падняпроўем Бярэзінскім басейне ў той жа перыяд шырока распаўсюдзіліся лясныя промыслы. Ва ўмовах прыгоннай залежнасці сяляне ў зімовы час працавалі ў лясах, нарыхтоўвалі лесаматэрыялы, выпальвалі вугаль і паташ, выконваючы паншчыну ці атрымліваючы невялікую грашовую плату. Земляробства насіла экстэнсіўны характар, яшчэ ў другой палове XIX ст. тут поруч з трохполлем часта сустракаліся лясная аблога і ляда. Палі апрацоўвалі сахойдрындай, што мела высокі цэнтр цягі і крута пастаўленую плаху, пры баранаванні лясных аблог шырока выкарыстоўвалі сукаватку, або смык. У жывёлагадоўлі больш прыкметную ролю параўнаўча з паўднёвым захадам адыгрывала развядзенне коней.
Характар сельскіх пасяленняў Цэнтральнай Беларусі прыкметна мяняецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і поўдзень ад параўнаўча невялікіх вёсак, рассеяных сярод лясоў, да буйных мнагадворных сёл, размешчаных на адкрытай мясцовасці. На планіроўку пасе
91
Ральнік (акучнік).
Ігуменскі павет. 1904 г.
Азярод.
Лагойскі рн
92
Фасад дома. Г. п. Івянец
лішчаў гістарычна аказала ўплыў валочная рэформа XVI ст., якая паклала пачатак шырокаму пераўтварэнню бессістэмна забудаваных вёсак у паселішчы вулічнага тыпу. Па адзін бок вуліцы размяшчаліся такія сядзібныя пабудовы, як жыллё, клеці, хлявы, па другі — гумны, адрыны для сена, азяроды, студні. У цэнтры вёскі знаходзіліся культавыя збудаванні, грамадскі свіран, некалькі воддаль — карчма. Уезд у вёску вёў праз браму, дзе нярэдка ставілі драўляны крыж, аздоблены ўзорным ручніком, а таксама дарожны знак з назвай вёскі і колькасцю дамоў. У. Сыракомля пакінуў нам сярод этнаграфічнай спадчыны натуралістычныя апісанні вёскі мінулага стагоддзя з дэталёвай замалёўкай сялянскіх пабудоў і знешняга побыту: «Насупраць хаты — маляўнічы свіран, у некаторых месцах яго называюць клеццю, далей падпавець з саламянай страхой, куды складваюць сохі, бароны, вазы і іншы гаспадарчы інвентар. Невялікая стайня, або абора, дапаўняе сельскі падворак, абнесены плотам з жэрдак. Часам падворак пераходзіць у садзік, дзе расце старая сахатая грушД, дзе стаіць адзіндругі вулей з пчоламі, дзе на градках расце шырокае лісце тытуню, дзе зіхаціць жаўцізной буйны сла
93
Брама пры ўездзе ў вёску Міластаў. Лач. XX cm.