Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
74
Замкнуты двор. Магілёускі павет. 1912 г.
ных паселішчаў у Падняпроўі шырока былі прадстаўлены засценкі, што налічвалі 2—4 сядзібы. Паселішчы вызначаліся выразнай вулічнай структурай з наяўнасцю больш старажытнай цэнтральнай часткі і канцоў, часам іх тапаграфічны малюнак ускладняўся наяўнасцю завулкаў і размешчанымі паблізу, наводшыбе («на тым баку»), асобнымі дварамі. Найбольш тыповая забудова двара — замкнутая (вяночная), Гпадобная, радковая. Замкнуты двор часцей бытаваў у заможнага сялянства. Часам ён падзяляўся пасярэдзіне папярэчнай страхойпавеццю, утвараючы паўкрытую дваровую прастору. 3 аднаго боку ад павеці (бліжэй да жылля) быў так званы чысты, а з другога — гаспадарчы (скотны) двары. Двор меў, апрача цэнтральнай брамы, бакавы ўезд, што вёў пад павець.
Распаўсюджанымі тыпамі планіроўкі традыцыйнага жылля былі: хатаф сенцы + клець, хата + сенцы|хата, хата + трысцен. Апошні, выконваючы ролю сенцаў, нярэдка (калі ў ім ставілі печ) ператвараўся ў жылое памяшканне. Свіран («амбар», «інбар») для зерня ставілі насупраць хаты. Хлявы (хлеў, пуня) прымыкалі да жылля праз павець ці размяшчаліся ў глыбіні двара. Сярод падсобных памяшканняў рэдка сустракаліся варыўні,
75
Замкнуты двор.
Касцюковіцкі рн
Пограб.
Магілёускі павет. 1912 г.
замест іх у Падняпроўі былі распаўсюджаны функцыянальна блізкія паграбы. Прасторныя гумны са стрэхамі на сохах мелі сушню — звычайную ёўню ці двух’ярус
76
Лазні.
Краснапольскі рн
ную асець з ямнай печчу. Больш прыкметная кантынентальнасць кліматычных умоў, наяўнасць сушняў пры гумнах, як і добрая вентыляцыя апошніх, рабілі непатрэбнымі азяроды, якія тут былі рэдкай з’явай. Для сушкі лёну часцей выкарыстоўваліся лазні.
Канструкцыйнай асновай жыллёвых пабудоў быў зруб з круглых бярвенняў, звязаных у просты вугал з астаткам, на штандарнай аснове. Стрэхі на лемягах (закотах) і стаяках (пазней — на кроквах) крыліся саломай «пад колас», радзей — камлём уніз («пад грабёнку»). У раёнах, багатых лесам (Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі паветы), былі шырока распаўсюджаны і стрэхі, крытыя дошкамі, дорам, дранкай («шчапа»).
Тыя ж адметныя рысы назіраліся і ў абліччы паселішчаў Бярэзінскага басейна, які па сваім этнакультурным абліччы з’яўляецца пераходнай зонай ад Падняпроўя да Цэнтральнай Беларусі. Пасля адмены прыгоннага права назіраўся міграцыйны рух насельніцтва на захад у лясныя раёны Бярэзінскага басейна, дзе на месцы распрацаваных імі лясных лядаў узнікала мноства новых пасяленняў. Мігранты прыносілі з сабою вытворчы вопыт і этнакультурныя традыцыі, прыстасоўваючы
77
Лазня.
Рагачоўскі павет. 1903 г.
іх да мясцовых умоў; грунтоўна, з улікам тагачасных санітарнабытавых норм ставілі дабротныя дамы і гаспадарчыя пабудовы, абносілі іх трывалым парканам з брамамі на вуліцу.
Некаторай своеасаблівасцю архітэктурных форм і арганізацыі інтэр’ера адрознівалася народнае жыллё на поўдні рэгіёна. Маляўнічай дэкаратыўнасцю вызначаецца веткаўская разьба, якой аздабляліся франтоны, ліштвы, карнізы, ганкі, брамы і веснічкі. Паселішчы паўднёвай часткі рэгіёна вызначаліся большымі памерамі. Тут даволі часта сустракаліся паселішчы старавераў, якія сяліліся з 1685 г. Найбольшая колькасць старавераў (па звестках канца XIX ст.— каля 22 тыс.) пражывала ў Гомельскім павеце. Сучаснікі адзначалі адметныя асаблівасці іх ладу жыцця і духоўнага складу — вернасць старажытнарускім звычаям, працавітасць, узаемавыручку, пачуццё абавязку. «Чэснае слова паміж імі,— пісаў М. В. БезКарніловіч,— даражэй усякіх пісьмовых абавязацельстваў».
Недахоп зямлі вымушаў стараабрадцаў займацца разнастайнай прамысловай дзейнасцю, у прыватнасці рамізніцтвам, ваджэннем суднаў, будаўніцтвам, ткацт
78
вам, пчалярствам. Сярод іх было шмат добрых майстроў — цесляроў, сталяроў, каменшчыкаў, маляроў, ткачых. Частка старавераў займалася гандлёвым прадпрымальніцтвам, брала ў арэнду панскія сады, скупляла ў сялян сушаныя грыбы, ягады, мёд, воск, гандлявала лесам, хлебам, соллю.
Двары старавераў былі звычайна замкнутымі (вяночнымі), ад вуліцы іх аддзяляла грунтоўная агароджа (паркан) з крытай брамай. Амаль у кожным двары была свая студня, вада ў якой захоўвалася як святыня. У трохкамерным жыллі (хата + сенцы + хата) адзін пакой быў жылым, тут знаходзілася варыстая печ, кухоннае начынне, стол, покуць з абразамі, другі — святліца — служыў гасцінай, у ім стаяла печ тыпу галандкі, куфры
79
Сяляне в. Масток Магілёўскага павета. 1912 г.
са святочным адзеннем, а на покуці размяшчаўся набор абразоў з узорнымі ручнікамі, лампадамі, рытуальнай атрыбутыкай. У заможных сялян покуць (красны кут) часам адчлянялася ў асобы рытуальны пакойчык з іканастасам.
У Падняпроўі можна вылучыць яшчэ два лакальныя раёны, кампактна заселеныя дробнай шляхтай і аднадворцамі, былымі панцырнымі і путнымі баярамі. Па афіцыйных звестках, у пачатку 80ых гг. XIX ст. іх налічвалася тут 37 606 чалавек. Адна больш шматлікая група ў 25,5 тыс., пераважна праваслаўнага веравызнання, была расселена ў Пасожжы на поўначы ад Мсціслава да ўпадзення Сажа ў Днепр. Другая група, пераважна католікаў, пражывала ў басейне Друці. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы аднадворцаў некалькі адрозніваліся ад сялянскіх. Хаты будаваліся часцей у глыбіні сядзібы, утвараючы замкнутую ці Ппадобную сістэму забудовы з шырокімі брамамі. Найбольш тыповая планіроўка жылля: хата|сенцы|хата. Аднадворцы насілі адзенне пераважна чорнага ці шэрага колеру — кафтан, доўгі кажух, штаны з «шырокім шагам»; выхадны абутак — боты з ялавай скуры, будзённы рабочы — пяньковыя, часам і лыкавыя лапці.
Народнае адзенне Падняпроўя трансфармавала ў сабе старажытныя формы і спосабы ўпрыгожвання, уласці
80
Падлеткі ў зімовых світках.
Горацкі павет. 1903 г.
выя традыцыйным касцюмам славянскіх народаў, зазнаўшы разам з тым пэўны ўплыў усходніх і еўрапейскіх строяў. Гэтаму садзейнічаў дняпроўскі водны шлях міжнароднага значэння, а таксама геаграфічнае становішча гэтага рэгіёна на парубежжы Расіі і Рэчы Паспалітай. Шырокавядомая беларуская рахманасць, талерантнасць, верацярпімасць садзейнічалі прытоку сюды рускага насельніцтва, што ратавалася ад уціску і рэлігійных ганенняў. Усё гэта гістарычна вызначала ўзаемаўплывы і значную разнастайнасць у стылі, дэкаратыўнамастацкім афармленні і тыпалогіі народнага адзення. Тыповае верхняе адзенне — злёгку прыталеныя кажухі і шыракаполыя світкі светлашэрага колеру са стаячым каўняром без гузікаў (павязваліся вакол таліі шарсцяным плеценым поясам), кафтанармяк тыпу бурноса, укарочаная паўсвітка і кажушок (паўшубак, палушубак). Выхадныя світы атарочваліся па каўняры, ворату, абшлагах рукавоў каляровымі, пераважна сінімі (радзей чырвонымі, зялёнымі), шнуркамі; кажухі, апрача таго, былі апушаны шэрсцю па краях і ворату.
81
Комплекс жаночага адзення.
Крычаўскі краязнаўчы музей
У традыцыйным жаночым адзенні яшчэ ў пачатку XX ст. захаваліся старажытныя паневы; пашыраны былі ўзорныя андаракі, сшытыя з безрукаўкайліфам, спадніцы, саяны. Жаночыя кашулі шылі звычайна з плечавымі ўстаўкамі (полікамі), іх упрыгожвалі вышыўкай і тканым арнаментам (часцей чырвонага колеру), аздаблялі гафтаваннем, маршчэннем (будакашалёўскі строй). Самабытным узорнадэкаратыўным стылем упрыгожвання вылучаецца адзенне паўднёвых раёнаў (неглюбскі строй). У арнаменце святочнага адзення і тканін дамінавалі адносна буйныя геаметрызаваныя ўзоры ў выглядзе многавугольнікаў, стылізаваных крыжыкаў, разетак,
82
Жаночае адзенне. Крычаўскі краязнаўчы музей
сняжынак; у Пасожжы часцей сустракаліся раслінныя матывы.
Жаночыя галаўныя ўборы ў Падняпроўі мелі некаторыя прыватныя асаблівасці. Замужнія жанчыны запляталі косы, укладваючы іх вакол галавы; паверх надзявалі чапец (павойнік) і намітку або хустку. Спосабы павязвання наміткі вельмі разнастайныя: у адным выпадку яе накручвалі на цвёрды абруч (тканка), пры гэтым канцы яе, агінаючы падбародак, спускаліся на грудзі з правага боку; у другім — яе надзявалі на чапец без абруча, у трэцім — яна агінала толькі верхнюю
83
Ручнік вышываны.
Рэчыцкі краязнаўчы музей
частку галавы, спускаючыся канцамі на плечы, і інш. У левабярэжнай частцы Дняпра (Чэрыкаўскі, Клімавіцкі і Мсціслаўскі паветы) валасы часам накручвалі на тканку або «кулачкі», скручаныя з кудзелькі льну; яны ўтваралі рэльефна выступаючыя зпад намітак так званыя падкоскі (ці «рогі»). Тыповыя шыйныя ўпрыгожванні — пацеркі, абразкі, крыжыкі. Мужчыны насілі на шыі даматканыя хусцінкі (шалікі),, узорна вышытыя чырвонымі ніткамі па канцах; на гйлаве — валеная конусапа
84
Ручнік.
Крычаўскі краязнаўчы музей
добная магерка светлага колеру, зімой — аўчынная вушанкааблавуха.
Ва ўзорным ткацтве ўжывалася браная тэхніка, у вытворчасці андарачнай тканіны пераважала тэхніка ткацтва ў два ніты. Своеасаблівымі рысамі вылучалася неглюбскае і будакашалёўскае мастацкае ткацтва. Неглюбскія майстрыхі вытыкалі ручнікі даўжынёй 3,5— 5 м, аздабляючы іх па канцах расліннагеаметрычным арнаментам, прычым кожны з іх нёс на сабе індывідуальны почырк, не паўтараючы адзін аднаго.
85
Ручнік.
Рэчыцкі краязнаўчы музей
Сярод іншых відаў народнага мастацтва звяртае на сябе ўвагу мясцовая кераміка, што адрозніваецца тэхналагічнымі і мастацкімі асаблівасцямі. Падняпроўскія майстры выпрацавалі свой стыль вытворчасці ганчарнага посуду; яны рабілі посуд пераважна з чырвонай гліны з тонкімі сценкамі і аздаблялі па гарлавінах ці плечыках хвалістымі паяскамі, што наносіліся завостраным прутком па сырой гліне. Посуд выпальвалі ў круглых горнах. Распалены да чырвані, ён падвяргаўся дэкаратыўназасцерагальнай апрацоўцы ў рошчыне жытняй мукі з дамешкам ільняной ці канаплянай трасты, сажы,
86
Ручнік (набожнік).
Рэчыцкі краязнаўчы музей
вугалю. У больш позні час распаўсюдзіўся і паліваны посуд, пры гэтым яго першапачаткова абмазвалі дзёгцем, а затым абсыпалі парашкавіднай палівай.
Народныя гаворкі вызначаюцца сваёй рэгіянальнай дыялектнай структурай, што даволі выразна адлюстроўваецца ў іх багатай мясцовай лексіцы і фанетычным гучанні, наяўнасці мяккага «р», канчаткаў «іць», «ыць» дзеясловаў цяперашняга часу; яны ўтвараюць усходнемагілёўскую групу з пераходам на поўдні да сярэднебеларускіх гаворак.